🔥 У новым выпуску часопіса "Мастацтва" - успамiны пра легендарную спявачку, зорку Беларускай оперы Iнэсу Адзiнцову, інтэрв'ю з кампазiтарам Галiнай Гарэлавай, для якой "быць кампазiтарам - гэта лёс", i былым салiстам балета Вялiкага Iванам Савенкавым, якi захаваў стасункi з тэатрам, ужо на другiм узроўнi.
#Мастацтва
#Мастацтва
#Мастацтва
"Дзікае паляванне караля Стаха" - гэта моцны спектакль, які яркімі і сучаснымі тэатральнымі сродкамі ўвасабляе геніяльны твор Караткевіча і Солтана. Перакананы: яго дынамічнасць і відовішчнасць будуць спрыяць глядацкаму інтарэсу. Супрацьстаянне дабра і зла, кахання і падману, безабаронасці і агрэсіі, іх змаганне хвалююць заўсёды. Спектакль актуальны, бо імкнецца даць адказы на пытанні, якія сёння нас турбуюць..." ❤️ Цікавая рэцэнзія на прэм'еру Таццяны Мушынскай і Надзеі Бунцэвіч у новым, жнівеньскім выпуску часопіса "Мастацтва". Пастаноўка Ганны Маторнай адкрые новы сезон у Вялікім 8 і 9 верасня.
#премьера #опера #скоро #афиша #сентябрь #верасень #афіша #хутка #часопіс #музыка

Асабістыя ўражанні і ўласныя меркаванні наконт сачыненняў Андрэя Мдывані на старонках часопіса "Мастацтва" выказала Таццяна Мушынская. Вядомы айчынны кампазітар, народны артыст Беларусі Андрэй Юр'евіч Мдывані памёр сёлета 19 ліпеня...

Ён нарадзіўся ў Брэсце, але больш за 20 гадоў аддаў Мінску. Спачатку вучыўся ў харэаграфічным каледжы, потым танцаваў у беларускім Вялікім. 12 сезонаў ён служыў гэтай сцэне. Затым яму апладзіравалі гледачы Грузіі, Эстоніі, Расіі. Цяпер ён вядучы саліст Тэатра балета імя Леаніда Якабсона ў Санкт-Пецярбургу. Але, нават з'ехаўшы, ён усё роўна ніколі не пакідаў родны тэатр: ён стаў прататыпам для постаці Апалона ў скульптурнай кампазіцыі, што вянчае будынак Вялікага, - мастак Генадзь Буралкін менавіта ў ім убачыў прыгажосць грэчаскага бога сонца і мастацтваў. Ён – доўгачаканы госць фестывалю «Балетнае лета ў Вялікім». Яго любіць беларускі глядач. І ён адказвае публіцы той жа любоўю. І прызнаецца: кожны раз вяртаючыся ў Мінск - ён вяртаецца дадому. Госць новага выпуску часопіса "Мастацтва" - Дзяніс Клімук, артыст, які кожны раз сваім існаваннем на сцэне пацвярджае, што балет – гэта мастацтва думкі.
#балет #зоркі #часопіс #музыка

🔥 "Я да гэтага часу памятаю, як, калі вучыўся ў кансерваторыі, трапіў у Вялікі на оперу Мусаргскага «Хаваншчына». Ішоў спектакль сваёй чаргой, пакуль на сцэну не выйшаў Станicлаў Трыфанаў і не заспяваў знакамітую арыю Шаклавітага. Я проста ўціснуўся ў крэсла і не мог паварушыцца – настолькі быў уражаны... І калі ўжо хадзіў па калідорах Вялікага, думаў: калі сустрэчу Трыфанава, напэўна, упаду..."
Героем новага, вераснёвага, нумару часопіса "Мастацтва" стаў саліст оперы Вялікага тэатра Андрэй Сялюцін. Пачуць артыста можна зусім хутка - 5 кастрычніка ён выйдзе ў вобразе Вароны ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха".
#мастацтва