Beta Info Беларусь
28 subscribers
136 photos
41 videos
186 files
255 links
Беларускае люстэрка @betainfo

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Суполка для абмеркавання: @tginfochatbe
Download Telegram
Telegram запусціць сэрвіс ананімных віртуальных нумароў

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася згадка віртуальных нумароў, якія можна будзе набыць на платформе Fragment.

У ранніх Beta-версіях была заўважана магчымасць увайсці ў акаўнт з нумара, які пачынаецца з кода +888 і належыць Fragment.

#Android
Ананімныя нумары для Telegram

У радках Beta-версіі Telegram для macOS з'явілася згадка ананімных нумароў для ўваходу ў Telegram-акаўнт праз 6-значны код верыфікацыі.

Кіраванне нумарамі, як мяркуецца, будзе даступна ў секцыі "Ананімныя нумары" на платформе Fragment.

Рэдакцыя @tginfo мяркуе, што Telegram хоча ўзмацніць абарону акаўнтаў, прапаноўваючы выкарыстоўваць віртуальныя нумары, хутчэй за ўсё, набытыя на платформе "Fragment" і не прывязаныя да канкрэтнага карыстальніка.

#аўкцыён
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Часовыя QR-коды

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася опцыя, з дапамогай якой карыстальнікі, у якіх на акаўнце не ўсталяваны публічны адрас, могуць згенераваць часавы QR-код на свой профіль.

Такі QR-код будзе дзейнічаць усяго пяць хвілін, пасля чаго Telegram згенеруе новы.

#Android
Асноўны топік

У Beta-версіі Telegram для Android у форумах з'явіўся топік «General». Апроч зносін, у ім можна знайсці паведамленні, адпраўленыя да трансфармавання групы ў форум.

Апцыянальна гэты топік можна пераназваць і нават схаваць сярод астатніх тэм (вярнуць «General» можна будзе свайпам уніз).

#Android
Палепшаная навігацыя паміж чатамі і форумамі

У Beta-версіі Telegram для iOS абнавіўся дызайн форумаў.

Цяпер усе тэмы адлюстроўваюцца ў панэлі, якая выязджае справа. Пры расчыненым форуме ў левай частцы экрана выдаецца спіс усіх чатаў, паміж якімі можна хутка перамяшчацца.

#iOS
Глабальнае аўтавыдаленне паведамленняў

У Beta-версіі Telegram для iOS у наладах прыватнасці з'явіўся пункт «Аўтавыдаленне паведамленняў».

Пасля ўключэння функцыі ва ўсіх новых асабістых дыялогах, а таксама ў новых групах, якія ствараюцца, і каналах будзе дзейнічаць аўтаматычнае выдаленне паведамленняў праз прамежак часу, зададзены ў наладах. У раней створаных ці пачатых чатах опцыя працаваць не будзе.

Прысутнічае магчымасць задаць выключэнні для груп, якія адмініструюцца, і каналаў, а таксама для асабістых дыялогаў.

#iOS
Антыспам-сістэма ад 200 удзельнікаў

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася магчымасць уключыць агрэсіўную антыспам-сістэму.

Па наяўнай у рэдакцыі @tginfo інфармацыі, Telegram пачне паляпшаць сістэму фільтравання спаму ў групах. Адміністратары змогуць уключыць настройку "Агрэсіўны антыспам" для далейшага навучання алгарытму.

Для ўдасканалення алгарытмаў мадэратары групавых чатаў змогуць паведамляць аб ілжывых спрацоўваннях у раздзеле "Нядаўнія дзеянні".

Антыспам даступны толькі адмінам гуртоў з больш за 200 удзельнікамі.

#iOS
Абноўлены дызайн

У Beta-версіі Telegram для Android абноўлены дызайн фільтраў нядаўніх дзеянняў.

#Android
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Часовыя QR-коды

У Beta-версіі Telegram для iOS з'явілася опцыя, з дапамогай якой карыстачы, у якіх на акаўнце не ўсталяваны публічны адрас, могуць згенераваць часавы QR-код на свой профіль.

Такі QR-код будзе дзейнічаць усяго пяць хвілін, пасля чаго Telegram згенеруе новы.

#iOS
Палепшаны пошук у Telegram X для Android

Опцыі, распрацаваныя падчас конкурсу, былі дададзены ў Beta-версію прыкладання.

Што новага:
— Магчымасць пошуку па асобных катэгорыях: усе паведамленні, тэкставыя паведамленні, фатаграфіі, відэа, аўдыё- і відэапаведамленні, файлы, музыка і GIF-анімацыі.
— Паляпшэнне пошуку па паведамленнях ад асобнага чалавека.

Спампаваць Beta-версію можна з Google Play пасля ўваходу ў праграму тэсціравання або з афіцыйнага канала @tgx_log

#Android #TelegramX
Магчымасць пісаць ад імя канала ў Telegram X

У Beta-версіі Telegram X для Android з'явілася магчымасць пісаць у чатах і каментарах ад імя канала.

Нагадаем, раней Telegram дазволіў пісаць ад імя канала толькі карыстальнікам з Premium-падпіскай.

У афіцыйным кліенце Telegram для Android гэтая функцыя з'явілася ў 2021-м годзе.

Спампаваць Beta-версію можна з Google Play пасля ўваходу ў праграму тэсціравання або з афіцыйнага канала @tgx_log

#Android #TelegramX
Утойванне ўдзельнікаў групы

У Beta-версіі Telegram для Android з'явілася магчымасць схаваць спіс удзельнікаў групавых чатаў.

Пасля ўключэння наладкі ў спісе ўдзельнікаў бачныя толькі неананімныя адміністратары групы. Самі адміністратары па-ранейшаму бачаць спіс усіх удзельнікаў чата.

Опцыя даступная для супергруп ад 100 удзельнікаў. Перамыкач знаходзіцца ў раздзеле "Удзельнікі".

Спіс удзельнікаў хаваецца не толькі для карыстальнікаў Beta-версіі, але і для тых, хто выкарыстоўвае апошнія стабільныя версіі праграм (Android, iOS, macOS, Unigram - 9.2, Desktop - 4.4).

#Android
Абноўленае меню «Звесткі і памяць»

У Beta-версіі Telegram для Android раздзел з кіраваннем памяццю прылады зведаў значныя змены:

• Абноўлены выгляд дыяграмы выкарыстання памяці.
• Пункт «Ачысціць базу дадзеных» вынесены ў меню з трыма кропкамі.
• Падрабязная інфармацыя аб катэгорыі «Іншае».
• Магчымасць задаць перыяд аўтавыдалення кэша ў асабістых чатах, групах і каналах на пэўны перыяд, а таксама абраць выключэнні для кожнай з катэгорыі чатаў.
• Магчымасць усталяваць ліміт на памер кэша.
• Палепшанае кіраванне кэшам - зараз і па катэгорыях (медыя, файлы, музыка і г.д.).

#Android
Утойванне ўдзельнікаў групы

У Beta-версіі Telegram для macOS з'явілася магчымасць схаваць спіс удзельнікаў групавых чатаў.

Пасля ўключэння наладкі ў спісе ўдзельнікаў застаюцца бачныя толькі неананімныя адміністратары групы. Самі адміністратары па-ранейшаму бачаць спіс усіх удзельнікаў чата.

Опцыя даступна для груп ад 100 удзельнікаў. Перамыкач знаходзіцца ў раздзеле "Удзельнікі".

Спіс удзельнікаў хаваецца не толькі для карыстальнікаў Beta-версіі, але і для тых, хто выкарыстоўвае апошнія стабільныя версіі праграм (Android, iOS, macOS, Unigram - 9.2, Desktop - 4.4).

#macOS
Абноўленае меню «Звесткі і памяць»

У Beta-версіі Telegram для iOS раздзел з кіраваннем памяццю прылады зведаў значныя змены:

• Абноўлены выгляд дыяграмы выкарыстання памяці.
• Пункт «Ачысціць базу дадзеных» вынесены ў меню з трыма кропкамі.
• Падрабязная інфармацыя аб катэгорыі «Іншае».
• Магчымасць задаць перыяд аўтавыдалення кэша ў асабістых чатах, групах і каналах на пэўны перыяд, а таксама абраць выключэнні для кожнай з катэгорыі чатаў.
• Магчымасць усталяваць ліміт на памер кэша.
• Палепшанае кіраванне кэшам - зараз і па катэгорыях (медыя, файлы, музыка і г.д.).

#iOS