Полк Каліноўскага
31.2K subscribers
1.28K photos
480 videos
607 links
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
СМІ: https://t.iss.one/PressBelWar
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У 2020-м беларусы выйшлі каб сказаць: мы – ня ворагі, мы – народ! Але нас не пачулі. Не пачулі ды не падтрымалі тыя, хто прысягаў служыць народу.

❗️ У 2022-м годзе мы мяняем тактыку: хто не пачуў словы – атрымае кулі!

Далучайцеся да Батальёна імя Кастуся Каліноўскага!


Глядзець на YouTube

ДАЛУЧЫЦЦА ДА БАТАЛЬЁНУ: @BelarusAndUkraineBot

ДАПАМАГЧЫ БАТАЛЬЁНУ:

Давераныя валантэры нашага Батальёну:
@belbatv +380670109129
@Froki327 +380934539397

Грашовы перавод:

USD IBAN: PL23102011850000410203263472
EUR IBAN: PL18102011850000430203263464
NAME: PAVEL KUKHTA
BANK SWIFT: BPKOPLPW

PLN IBAN: PL26102011850000430203189891
NAME: PAVEL KUKHTA
ADDRESS: Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, Polska

Крыптавалюты:

ETH: 0x4046e64b1CDCb177b2ca5C8D1DDd6F0799669251
BTC: bc1q9m80vudsa3gxcwlafuw38fp6gqttva608hzw0e
USDT (trc): TN6P7KqSXjHtA8B4Skhu13FbB8ZxQtdu5x

Paypal: [email protected]

Перавод на карту (ў грыўнах):
5375414126301919 (Monobank)

ПРАЗ ВЫЗВАЛЕНЬНЕ ЎКРАІНЫ – ДА ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ!
🇺🇦⚪️🔴⚪️
🇺🇦⚪️🔴⚪️ Мурал салідарнасьці зьявіўся ў Адэсе.

Графіці прысьвечана беларусам, што стаяць на баку Ўкраіны, асабліва – са зброяю ў руках.

Фота: Благодійний фонд «Пліч-о-пліч»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Папаўненьне нашага Батальёну працягвае трэніроўкі: людзі бяз досьведу ў нас праходзяць вельмі моцны інтэнсіўны курс трэніровак – мы не русьня, каб кідаць непадрыхтаваных пабрацімаў у бой!

Далучыцца да Батальёну: @BelarusAndUkraineBot
Дапамагчы: https://t.iss.one/belwarriors/1128

Пазналі ўсе віды зброі? Як Вам наш “кабрыялет” (бронемашына “Козак”)? Пішыце ў каментарах! 💬

Глядзець на Youtube
11 красавіка 2011 году, 11 гадоў таму ў менскім мэтро адбыўся тэракт, у выніку якога 15 чалавек загінулі, больш за 400 – пацярпелі.

Ужо праз гадзіну на месца выбуху прыехаў дыктатар з малым сынам, бо ведаў: адзіныя тэрарысты ў Менску – гэта ён і яго хунта.

Коштам жыцьцяў беларусаў дыктатар адцягнуў увагу краіны ад праблем, бо народ для яго – толькі “народзец”.

Яшчэ раз ён пацьвердзіў гэта, калі ўцягнуў Беларусь у братазабойчую вайну супраць Украіны.

Ахвяры выбуху ў мэтро – ня першыя й не апошнія ахвяры рэжыму: былі Захаранка, Красоўскі, Ганчар, Завадзкі, а яшчэ – Карпенка ды Шарамет, а потым – Тарайкоўскі, Бандарэнка, Ашурак ды іншыя, пазьней – Шышоў…

Колькі яшчэ трэба забітых, скалечаных, зламаных лёсаў, каб беларускі народ усьвядоміў, што для шклоўскага дыктатара беларусы – толькі пыл пад ягонымі сінеючымі пальцамі?

Мы – памятаем! Усё ды ўсіх! І кожны – ад удзельнікаў да арганізатараў – адкажа па Законе! І мы зробім усё магчымае, каб законнасьць вярнулася ў Беларусь як мага хутчэй!

@BelWarriors
🎨 Новая праца нашых падпісантаў зробленая адмыслова для друку на вопратцы! Дзякуем! ❤️

Хацелі б сабе цішотку з такім прынтом? 💬

@BelWarriors
🤝 За нашу й вашу свабоду! – мы маем магчымасьць змагацца, дзякуючы падтрымцы неабыякавых украінцаў!

Шчыра дзячым нашым дабрадзеям:
"Старлайф Благодійність" за перададзеныя бронікамізэлькі;
🔴 Impact.clothes за цішоткі ды бялізну для байцоў;
ТВО "АГРОПРОСПЕРІС" за перададзенага баявога каня 🚗

🙏 Дзякуем!
Разам – пераможам!

@BelWarriors
🎨 Новая праца Вольгі Якубоўскай гэтым разам прысьвечана беларускай дзяўчынцы з Чэхіі, што выслала нам свой улюбёны дрон.

Вашая дапамога – гэта надзейны тыл, які мы адчуваем за сваімі плячамі тут, ва Ўкраіне!

ДАПАМАГЧЫ БАТАЛЬЁНУ:

Давераныя валантэры нашага Батальёну:
@belbatv +380670109129
@Froki327 +380934539397

Грашовы перавод:

USD IBAN: PL23102011850000410203263472
EUR IBAN: PL18102011850000430203263464
NAME: PAVEL KUKHTA
BANK SWIFT: BPKOPLPW

PLN IBAN: PL26102011850000430203189891
NAME: PAVEL KUKHTA
ADDRESS: Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, Polska

Крыптавалюты:

ETH: 0x4046e64b1CDCb177b2ca5C8D1DDd6F0799669251
BTC: bc1q9m80vudsa3gxcwlafuw38fp6gqttva608hzw0e
USDT (trc): TN6P7KqSXjHtA8B4Skhu13FbB8ZxQtdu5x

Paypal: [email protected]

Перавод на карту (ў грыўнах):
5375414126301919 (Monobank)

ДАЛУЧЫЦЦА ДА БАТАЛЬЁНУ: @BelarusAndUkraineBot

Інстаграм Вольгі

@BelWarriors – афіцыйны канал Батальёну імя Кастуся Каліноўскага.
Рушымся далей! Працягваем вызваляць украінскія землі ад расейскіх акупантаў. Новыя задачы – новыя лякацыі!

Мы яшчэ і менскае мора пабачым 😉
Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?
Ці ж нам сілы бог не даў?
Ці ж над родным нашым краем
Промень волі не блішчаў?


Якуб Колас feat. @BelWarriors
❤️ Беларускія дзеці працягваюць падтрымліваць наш Батальён!

Вось што нам даслалі разам з гэтымі малюнкамі:

«Захапляемся і ганарымся Вамі! Байцы батальёна - гонар, сумленне і героі Беларусі! Гэтыя малюнкі для вас. Асобна для Дзяніса Кіт, павага сапраўднаму воіну!❤️✊🏻✌🏻»

Ад імя ўсяго Батальёну і “Кіта” асобна – дзячым за Вашую падтрымку! Вы – нашая будучыня, будучыня, за якую мы змагаемся!
Учора Прэзідэнт ды Галоўнакамандуючы Ўкраіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб прысваеньні званьня Героя Ўкраіны Аляксею “Туру” Скобліваяру з Беларусі, які бараніў Украіну з 2015 году.

Дзякуем, Украіна!
Героям – Слава!


Крыніца