Распачаць навучальны год з незвычайнага падарожжа, ды яшчэ на чале з самім капітанам далёкіх вандровак Янкам Маўрам, пашчасціла вучням 6-х класаў Гімназіі № 34 г. Мінска.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй Янкі Маўра і перанесліся ў свет яго твораў. Разам з палескімі рабінзонамі ўзгадвалі правілы развядзення вогнішча, з племенем фуіджынцаў "будавалі" лодку-кану, а таксама вандравалі на фантамабілі прафесара Цылякоўскага на Марс і Месяц...
Напрыканцы ўсе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад музея і з выдатным настроем выправіліся ў вучэбны год, паабяцаўшы завітваць у музей яшчэ.

ПА ПАВЕРХНІ ВАДЫ, ПА КРАІ ВОСЕНІ
выстава мастацкіх работ Сяргея Пісарэнкі
12/09/2024–10/10/2024
📍Філіял "Літаратурны музей Максіма Багдановіча"
Запрашаем наведаць аўтарскую выстаўку Сяргея Пісарэнкі “Па паверхні вады, па краі восені” і глянуць на восень вачамі гэтага выдатнага творцы.
Мастак працуе ў розных жанрах, натхненне шукае і знаходзіць у самых розных сферах, але яго творчай ментальнасці найбольш блізкія пейзаж і нацюрморт, любімая тэхніка – акварэль.
Сяргей Пісарэнка захоўвае акварэльныя бачанне і падыход, нават працуючы алейнымі фарбамі па палатне. Ён паказвае свет нібы праз празрыстую смугу, праз каляровую дымку, якая надае выявам казачнасць і таямнічасць. Чэрпаючы натхненне з навакольнага асяроддзя, знаходзіць баланс паміж марай і рэальнасцю. Мастацкія працы здаюцца лёгкімі, тонкімі, амаль бязважкімі, але далікатнымі і надзвычай глыбокімі.
❗Урачыстае адкрыццё – 12 верасня 2024 года, а 17-й гадзіне.

ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ
літаратурна-музычны фестываль
21/09/2024, 12:00-16:00
📍Філіял "Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе""
Традыцыйнае свята “Восень у Завоссі” з яго адметнай атмасферай, шчырасцю і ўтульнасцю даўно палюбілася не толькі прыхільнікам паэтычнага таленту Адама Міцкевіча, але і ўсім беларусам, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, шануе сваю культуру.
Сёлета рыхтуецца надзвычай насычаная і цікавая праграма! Гасцей фэсту чакаюць:
🍁Канцэртная праграма ў выкананні музыказнаўцы Святлены Немагай, салісткі Белдзяржфілармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і лаўрэата міжнароднага конкурса Таісіі Халамавай.
🍁Музычная рэтраспектыва да эпохі барока ў выкананні капэлы Алеся Лася.
🍁Лекцыя пра Адама Міцкевіча даследчыка-архівіста Змітра Юркевіча.
🍁Студэнцкі фальклор эпохі Адама Міцкевіча ў выкананні паэта, перакладчыка Аляксея Жбанава.
🍁Гістарычная анімацыя на XVI-XVII стст. і сярэднявечныя забавы ад рэканструктараў.
🍁Сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі НАН Беларусі Ігарам Бабковым на тэму: “Міцкевіч як апокрыф: нечаканае падарожжа”.
🍁Жніўныя і вясельныя песні ў выкананні спявачак Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
🍁Майстар-клас для дарослых і дзяцей па сілуэтным выразанні профіля Адама Міцкевіча ад Анастасіі Балыш .
🎹🎻Спецыяльныя музычныя госці – народны фальклорны ансамбль “Сарматы” (БДУ) і спявак Ілья Шынкарэнка.
Таксама ў праграме: экскурсіі па сядзібе, канцэртная праграма, выступленні літаратараў, інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы, фотазоны. Будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш.
Падрабязная праграма свята з’явіцца бліжэй да даты мерапрыемства.
Уваход вольны! (для тых, хто дабіраецца ўласным транспартам).
Адрас: Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в.Завоссе.
❗️Жадаючыя могуць паехаць транспартам, арганізаваным музеем. Кошт – 35 руб. (у абодва бакі). Абавязковы папярэдні запіс і аплата. Квіткі можна набыць у касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13). Тэл. для даведак і запісу: +375 (17) 363 56 21, +375 (17) 363 94 65.

“ПАКІНУ СПАДЧЫНУ ТУГІ І ВЕРЫ..."
17/09/2024, 18:00
📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Запрашаем на імпрэзу да Дня народнага адзінства і 110-годзя паэта Валянціна Таўлая!
Жыццёвы шлях заходнебеларускага творцы-барацьбіта – усяго 33 гады… Паэтычная спадчына – пасмяротны зборнічак вершаў “Выбранае”. Але за гэтымі сціслымі звесткамі – вялікая і надзвычай цікавая, насычаная падзеямі жыццёвая і творчая гісторыя. Гісторыя сяброўства, змагання, любові, пакручастых дарог, доўгіх месяцаў растання і няволі і такіх чаканых сустрэч.
У знакавы дзень, 17 верасня, запрашаем у Літаратурны на сустрэчу з навуковым супрацоўнікам Дома-музея Валянціна Таўлая (Лідскі гісторыка-мастацкі музей) Алесем Хітруном. На сустрэчы будзе магчымасць пачуць шмат цікавых фактаў з жыцця паэта 30-х гадоў.
Таксама ўвазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена мастацкая праца Васіля Зянько “Верабейкі”, напісаная ў аб’ёмнай тэхніцы з цытатай першага верша Валянціна Таўлая, выкананай шрыфтам Брайля.
Усіх сардэчна запрашаем!

ВЫСТУПЛЕННЕ АНСАМБЛЯ "КЛАСІК-АВАНГАРД"
14/09/2024, 17:00
📍 Філіял "Літаратурны музей Максіма Багдановіча"
Запрашаем на святочную імпрэзу, прысвечаную Дню горада, з удзелам ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
У літаратурна-музычны вечар для слухачоў прагучаць:
✅вальс «Вясновыя галасы» (І. Штраўс);
✅трэпак з балета «Шчаўкунчык» (П. Чайкоўскі);
✅венгерскі танец №5 (І. Брамс);
✅пяць п’ес (Д. Шастаковіч);
✅полька-піццыката (І. Штраўс);
✅фрагмент з балета «Лебядзінае возера» (П. Чайкоўскі);
✅венгерскі танец №1 (І. Брамс);
✅беларуская полька «Янка»;
✅танец з шаблямі з балета «Гаянэ» (А. Хачатуран);
✅танга для Клод (Р. Гальяна).
Акрамя таго, вы даведаецеся пра памятныя мясціны, звязаныя з Максімам Багдановічам у Мінску і пачуеце вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя нашаму гораду.
Адсвяткуем Дзень горада ў атмасферы музыкі, паэзіі і натхнення разам!
Квіткі: 10 руб.

ДЗЕНЬ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ
14 верасня 2024 года з нагоды святкавання Дня горада Мінска ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялах, размешчаных у горадзе Мінску, абвешчаны Дзень адчыненых дзвярэй з вольным уваходам на экспазіцыі, заснаваныя на музейных фондах.
Чакаем вас па нашых адрасах:
📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13).
📍Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).
📍Літаратурны музей Петруся Броўкі (г.Мінск, вул. К.Маркса, 30).
📍Філіял "Беларуская хатка" (г.Мінск, вул. Рабкораўская, 19).
З надыходзячым святам!

ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ 2024
🍁Гурт "Сарматы"
21 верасня на фестывалі "Восень у Завоссі" выступіць яркі і самабытны гурт "Сарматы" - народны фальклорны ансамбль Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта.
Калектыў адметны багатым вакальна-інструментальным складнікам, яркімі канцэртнымі строямі і арыгінальным гучаннем пад фірмовай назвай "сармацкі рок"! На канцэрце прагучаць народныя і аўтарскія песні на словы айчынных класікаў у фолк-рок апрацоўцы.
🔥Прыязджайце адчуць дух продкаў праз прызму сучаснага фолк-року!
Калі: 21 верасня, 15:00.
Дзе: Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе".

"АГАТКА, АБО ПРЫЕЗД ПАНА”. ТАЯМНІЦЫ ОПЕРЫ
аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”
19/09/2024, 19:00
📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
240 год таму, надвячоркам 17 верасня 1784 года, у Нясвіжскім палацы адбылася прэм’ера оперы, якая лічыцца першым вядомым арыгінальным музычна-сцэнічным творам, напісаным і пастаўленым у Беларусі. І, пэўна, першым, у якім на тэатральнай сцэне як галоўныя героі дзеі з’явіліся беларускія сяляне – Агатка і Антак.
Нагодай жа для пастаноўкі оперы стаў праезд праз Нясвіж караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які рушыў у Гародню на сойм.
Прэм’ерай “прыгоды” Агаткі і Антака не скончыліся. Героі яшчэ не раз з вялікім поспехам выходзілі на сцэну ў іншых гарадах Рэчы Паспалітай. І калі сам факт пастаноўкі ніколі не ставіўся пад сумнеў, то зусім іншая справа з аўтарствам лібрэта і музыкі. Сёння большасцю музыказнаўцаў стваральнікамі “Агаткі” прызнаюцца князь Мацей Радзівіл (лібрэта) і нямецкі кампазітар Ёган Давід Голанд (музыка). Але гэтаму пярэчаць крыніцы XVIII стагоддзя і галасы некаторых тэатразнаўцаў, сучаснікаў пастановак “Агаткі”. Аўтарам музыкі называюць Алясандра Данэзі, нясвіжскага капельмайстра. Што да аўтарства лібрэта, то і тут ёсць аб чым пагаварыць. На гэтае месца можа прэтэндаваць Францішка Уршуля Радзівіл. І для гэтай версіі ёсць свае аргументы...
Запрашаем разабрацца разам!
Квіткі: 8 рублёў.
Даведкі: +375 17 363 56 21.
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

ЛІТАРАТАРЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
ПРА МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
лекцыя да Дня народнага адзінства
17/09/2024, 19:00
📍Філіял "Літаратурны музей Максіма Багдановіча"
Пэўны час пасля Рыжскай дамовы тэрыторыя этнічнай Беларусі была падзелена на дзве часткі. Гэты падзел знайшоў свой адбітак не толькі ў грамадска-палітычнай свядомасці беларусаў, але і ў культурнай сферы, бо амаль два дзесяцігоддзі Заходняя і Усходняя Беларусь развіваліся ў розных ідэалагічных і эстэтычных кірунках.
Запрашаем усіх жадаючых на лекцыю “Літаратары Заходняй Беларусі пра Максіма Багдановіча”, каб на прыкладзе класіка беларускай літаратуры прасачыць адрозненні ў інтэрпрэтацыі спадчыны самага маладога класіка нашай літаратуры.
Квіткі: 5 рублёў.
Д А Л У Ч А Й Ц Е С Я !

Паважаныя калегі, сябры!
Віншую вас з Днём народнага адзінства!
Дата 17 верасня 1939 г. стала сімвалам гістарычнага афармлення беларускай нацыі і імкнення беларусаў жыць адной сям’ёй ва ўласным доме.
Захоўваючы гістарычную памяць, кіруючыся духоўнымі каштоўнасцямі нашага грамадства, мы забяспечваем мір на нашай зямлі і дабрабыт будучых пакаленняў. Няхай гэты дзень будзе напамінам кожнаму з нас аб асабістым дачыненні да ўмацавання народнага адзінства і згоды. Толькі разам нам па сілах адстаяць суверэннасць Беларусі і нацыянальную ідэнтычнасць нашага народа!
Прыміце пажаданні добрага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!
З павагай,
Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
С.І.Усік

🍁Капэля Алеся Лася
21 верасня на фестывалі "Восень у Завоссі" з рэтраспектывай да эпохі барока выступіць капэля Алеся Лася.
У выкананні непараўнанага Алеся Лася (вядомага ў Беларусі і за яе межамі музыкі, мастака, этнографа, рэстаўратара, майстра музычных інструментаў) і чароўнай Алесі Сівохінай (аўтара песень, музыкі, спявачкі, рэжысёра тэатра “Жывое слова”) пачуем узнёслыя мелодыі асяродка паэта Адама Міцкевіча, насалодзімся жывым гучаннем беларускіх музычных інструментаў!
✨Адчуўшы на сабе магію і вытанчанасць барока, зможам наблізіцца да разумення складу душы нашага слыннага на ўвесь свет земляка Адама Міцкевіча!
Калі: 21 верасня, 14:05.