Беларускі піонэр
2.85K subscribers
6.9K photos
8 videos
24 files
681 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#фотабсср
Дрэзіна на базе легкавога аўтамабіля на станцыі Забалоцінка, участак чыгункі Віцебск - Смаленск. Фота зроблена ў перыяд паміж 1928 і 1931 годам.
#фотабсср
Магілёў, клумба з партрэтам Сталіна ў Камсамольскім скверы, 1933 год.
#фотабсср
Піянеры Менска вітаюць з'езд камуністычнай партыі БССР - фота з часопіса "СССР на стройке" №7-8 1930 года.
#фотабсср
Прывітальная арка для удзельнікаў 2-й выязной сесіі ЦВК БССР VII-га склікання на Прывакзальнай плошчы ў Віцебску, 1925 год.
#фотабсср
Вайсковы парад перад Домам Урада ў Менску, 1930-я гады.
#фотабсср
Парад вайсковай тэхнікі (танкі БТ-7) перад Домам Урада ў Менску, 1930-я гады.
#кінобсср #фотабсср
Цэнтр Менска на кадрах з фільма "11 ліпеня" вытворчасці Белдзяржкіно 1938 года.
Кіно было прысвечана падзеям Савецка-Польскай вайны 1919-21 гадоў і паказывала сцэны вызвалення Менска Чырвонай Арміяй 11 ліпеня 1920 года. Кадры знятыя ў раёне Плошчы Свабоды.
#фотабсср
Дарэвалюцыйны будынак, у якім у 1930-х гадах размяшчалася клініка дзіцячых хваробаў. Будынак захаваўся ў надбудаваным выглядзе па адрасе вул.К.Маркса 20 у Мінску.
#фотабсср
Дэманстрацыя з нагоды гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Рагачове каля будынка настаўніцкага інстытута (былая рэальная вучэльня, будынак захаваўся), 1938 год.
#фотабсср
Вуліца Карла Маркса ў Менску на фота 1930-х гадоў.
#фотабсср
Купанне ў Свіслачы на тэрыторыі парка Горкага ў Мінску, 1940 год.
#фотабсср
Адна з маіх любімых тэм - амаль аднолькавыя ракурсы на гістарычных фотаздымках розных часоў.
Тут два здымкі ўніверсітэцкага гарадка БДУ у Мінску зробленыя, першы ў 1935 годзе, другі ў пачатку нямецкай акупацыі ў 1941 годзе. Першы здымак зроблены з былога даходнага дома Кастравіцкай, другі - з Дома Урада (дом Кастравіцкай бачны на першым плане). Усю тэрыторыю ў ніжняй палове здымкаў - цэлы ў 1935-м і спалены ў 1941-м квартал, дарэвалюцыйныя дамы справа- зараз займае плошча Незалежнасці, а на месцы будынка медфака БДУ у цэнтры здымкаў (яшчэ да вайны рэарганізаваны ў медыцынскі інстытут) - будынак кіраўніцтва мінскага метро. На нямецкім здымку на гарызонце бачны масіўны будынак чыгуначнага вакзала, якім ён стаў пасля рэканструкцыі 1940 года, на фота 1935 года там яшчэ стары дарэвалюцыйны вакзал, які нават не бачны за корпусам БДУ.