#іскрыільліча
Вокладка антыкаляднага нумара піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №23 за снежань 1932 года.

#кнігібсср
На "Вікікрыніцах" з'явілася першая аўдыёкніга!
Быў агучаны пераклад на беларускую мову апавядання Джэка Лондана "Кулі", выдадзены ў БССР у 1931 годзе.
Тэкст кнігі таксама можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF.
Спасылка.

#фотабсср
Святкаванне Міжнароднага юнацкага дню (зацверджаны на Бернаскай міжнароднай сацыялістычнай канферэнцыі моладзі ў 1915 годзе) у адным з рабочых клубаў Менска 6 верасня 1925 года.

Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська з новым артыкулам пра шашачны аддзел у газеце "Полесская правда", які быў, хучтэй за ўсё, самым вялікім шашачным аддзелам сярод усёй беларускай савецкай прэсы 1920-х:
https://telegra.ph/SHashachny-addzel-u-gazece-Paleskaya-pra%D1%9Eda-u-1927-1928-gadah-12-26

Telegraph
Шашачны аддзел у газеце «Палеская праўда» ў 1927-1928 гадах
15 красавіка на старонках гомельскай газеты «Палеская праўда» выйшаў першы выпуск шашачнага аддзела пад рэдакцыяй майстра Барыса Міроціна і Якава Эвентава. Апошні – шахматыст, ён, верагодна, займаўся толькі тэхнічнай падрыхтоўкай, а за напаўненне адказваў…
Лонгрыд з нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння БССР, якая святкуецца зараз. Раскажу як святкавалі 10-ю і 20-ю гадавіны ў міжваеннай БССР.
https://telegra.ph/YAk-svyatkaval%D1%96-10-%D1%96-20-god-BSSR-u-m%D1%96zhvaennaj-Belarus%D1%96-12-29

Як святкавалі 10 і 20 год БССР у міжваеннай Беларусі
У наш час дата 1 студзеня трывала асацыюецца з ялінкай і Новым годам, але ў першыя дзесяцігоддзі існавання Савецкай Беларусі ў гэты дзень адзначалася іншая падзея - а менавіта гадавіна ўтварэння БССР. У 1920-я гады, калі святкаванне Новага года лічылася буржуазным…
#звязда
Чатыры старонкі са святочнага нумара газеты "Зьвязда" №301 1928 года, прысвечанага 10-годдзю абвяшчэння БССР. Фотаілюстрацыі на старонках складаюцца ў чатыры вялікія літары БССР.

Forwarded from Мінскія рэчы
1920–30-я гады ўвайшлі ў гісторыю савецкай паўсядзённасці як пераломны перыяд рэканструявання звыклай сістэмы зімніх святаў.
Пасля спроб увядзення «камсвятак» і забароны калядных ёлак у рамках антырэлігійнай кампаніі, у 1935 годзе святочнаму дрэву было дазволена вярнуцца ў дамы для адзначэння Новага года.
Маленькія дзеці, якія не заспелі Калядаў, маглі наогул не ведаць нічога пра звычай упрыгожвання ёлкі. Таму ў дзіцячай кніжцы «Навагодняя ёлка» 1938 года (якую мы таксама знайшлі на гарышчы аднаго з дамоў на Паўночным) можна было знайсці некаторыя звесткі пра тое, што за свята Новы год, якія ўпрыгожванні зрабіць для ёлкі і хаты, якія песенькі і вершыкі вывучыць для ранішніка. Што цікава, кніжка аб'ядноўвае матэрыялы на беларускай і рускай мовах.
Мы запрашаем наведвальнікаў выставы «Свята ў вялікім горадзе» на Ракаўскай паспрабаваць зрабіць з паперы рэтраўпрыгожванні па стогадовай тэхналогіі: ланцужкі, ліхтарыкі, сняжынкі.