#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Гісторыя з'яўлення, разбурэння і аднаўлення будынка бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках у фотаздымках.
Будынак у стылі канструктывізма з'явіўся на пачатку 1930-х гадоў у выніку перабудовы былой інстытуцкай Свята-Мікалаеўскай царквы 1849 года пабудовы.
Аўтар праекта бібліятэкі меркавана менскі архітэктар Георгі Лаўроў.
У Другую Сусветную вайну будынак моцна пацярпеў, але хутка быў адноўлены і зноў запрацаваў як бібліятэка ўжо ў 1946 годзе і працуе дагэтуль.

Беларускі піонэр
Яшчэ адзін цікавы аб'ект міжваеннага Харкава - гэта "Палац рабочага" 1929-32 гадоў пабудовы (цяпер называецца "Палац чыгуначніка", сведчанняў аб пашкоджанні будынка абстрэламі пакуль не было). Пабудаваны па праекце ленінградскага архітэктара А.І.Дмітрыева…
#піонэрархнагляд
Усё-ткі харкаўскі "Палац рабочага" 1929-32 гадоў пабудовы пацярпеў ад абстрэлаў горада - выбуховай хваляй павыбівала вокны ў левай часцы будынка.

Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Послушав лекции Андрея Бархина об ар-деко в СССР, обнаружил интересную деталь. На первом фото динамичное основание скульптурной композиции для павильона СССР на Всемирной выставке в 1937 году в Париже, спроектированное Борисом Иофаном. На втором - проект монумента освобождения Западной Беларуси авторства белорусского архитектора Георгия Заборского 1940 года, который планировали установить в Белостоке. Актуальная тенденция. Иофан еще не раз обращался к подобной форме в своих проектах. Проект Заборского лидировал и удостоился премии в 5000 рублей. Реализован по понятным причинам не был. #architecture
#архітэктурабсср
Паштоўка з выявай менскага кінатэатра "Чырвоная зорка" (перабудаваны з дарэвалюцыйнага кінатэатра "Гігант" у 1926 годзе).
На сцяне афіша дакументальнага кіно 1935 года "Счастливая юность".

Нерэалізаваны генплан Менска 1936 года.
На малюнках з маскоўскага Музея архітэктуры імя Шчусева можна пабачыць праект няздзейсненай плошчы Саветаў у Менску, якая павінна была размясціцца на левым беразе Свіслачы, прыкладна ў раёне, дзе зараз знаходзіцца Плошча Перамогі.
На двух варыянтах планіроўкі плошчы (здымкі 2,3) можна пабачыць сляды страчанай (дакладней, пакуль што не знойдзенай даследчыкамі) геаздымкі горада, праведзенай у 1932 годзе.

Иосиф Лангбард. Интерьер Театра оперы и балета в Минске. Для американского и советского ар-деко была характерна избыточность убранства и оформления.
#маладыараты
Гэта, мабыць, першы выпадак, калі партрэт Сталіна з'яўляецца на вокладцы беларускага часопіса - часопісь сялянскай моладзі "Малады араты" №2 пачатку 1925 года.
У той час будучы "правадыр народаў" быў мала вядомы беларускай сялянскай моладзі таму ў тым жа часопісе была дадзена ягоная кароткая біяграфія з апісаннямі рэвалюцыйнай барацьбы і кароткім апошнім абзацам з пералічэннем пасад Сталіна "ў сучасны момант".

#беларускаяработніца
Вокладка першага нумара і ўступнае слова ад рэдакцыі першага беларускага жаночага часопіса "Беларуская работніца і сялянка", які выйшаў у лістападзе 1924 года.

#звязда
Зацемка пра перадачу былога Дамініканскага касцёла ў Менску (стаяў у раёне цяперашняй Кастрычніцкай плошчы, знесены пасля вайны) чырвонаармейцам пад размяшчэнне "культурна-асветнай установы".
"Звезда" №266 1925 года.
На фота можна пабачыць, як выглядаў былы касцёл у 1926 годзе.

#рэчыбсср
Падпішчык канала звярнуў увагу на тое, што ў дарэвалюцыйным будынку па адрасе вул.Інтэрнацыянальная 31 у Мінску на лесвічнай клетцы захавалася печка, абліцаваная кафляй савецкага часу, з заслонкай з надпісам "Чырвоны інвалід. Менск".
Калі кафля хутчэй за ўсё арыгінальная, вытворчасці 1920-х, 1930-х гадоў, то вось заслонка, відавочна, рэпліка, зробленая па матывах рэальных заслонак, якія вырабляліся ў металаапрацоўчай арцелі "Чырвоны інвалід" у Менску ў тыя ж 1920-я, 1930-я гады (прыклады рэальных заслонак на 2-х апошніх фота).