Яшчэ адзін цікавы аб'ект міжваеннага Харкава - гэта "Палац рабочага" 1929-32 гадоў пабудовы (цяпер называецца "Палац чыгуначніка", сведчанняў аб пашкоджанні будынка абстрэламі пакуль не было).
Пабудаваны па праекце ленінградскага архітэктара А.І.Дмітрыева 1927 года.
Па стылі можна будынак можна аднесці да ар-дэко (для канструктывізма занадта сіметрычны і пластычны фасад).

#рабочий
Забойства на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка ў Менску.
Менская газета "Рабочий" 30 сакавіка 1936 года апублікавала заметку пра студэнта Івана Гушчу, які ў парыве рэўнасці стрэлам у галаву забіў студэнтку Рахіль Клябанаву (знайшоў С.Марціновіч).
На фота ўнутраны дворык універсітэцкага гарадка (цяпер тэрыторыя БДУ) ў 1930-я.

#савецкаябеларусь
25 сакавіка 1925 года Прэзыдыум ІнБелКульта на старонках газеты "Савецкая Беларусь" прапанаваў адсвяткаваць у БССР увосень таго ж года 400-годдзе беларускага друкарства - гадавіну выдання, як тады лічылася, першай друкаванай кнігі на тэрыторыі Беларусі ("Апостал" надрукаваны ў 1525 годзе Францыскам Скарынай у Вільні).

#архітэктурабсср
Жылы дом для чыгуначнікаў (так званы "Шэры дом") у Гомелі, архітэктар Станіслаў Шабунеўскі.
Фота 1930-х гадоў.

Тры здымкі будынка Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна на вул.Чырвонаармейскай у Менску, зробленых прыкладна з аднаго ракурса.
Здымкі размешчаны храналагічна ад сярэдзіны 1930-х і да 1940 года. Можна назіраць як змяняўся будынак на заднім плане - Дом селяніна 1927 года пабудовы - яму на фота надбудоўваюць яшчэ адзін паверх і як невялікі дарэвалюцыйны дамок, які прысутнічае на першых двух фота, знікае ўжо 1940 годзе.

#фотабсср
Унікальныя здымкі даваеннага Менска знайшоў Ю.Тамковіч:
"Менскі Дом Ваньковічаў у 1930-1940-ыя гады, які тады быў звычайнай камуналкай.
На першым і другім здымку Златкевiч Міхаіл Аляксандравіч, а на трэцім - ягоны малодшы брат Яўгеній. Побач дзяўчынка - яго цётка, якая знікла ў пачатку вайны."

#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Гісторыя з'яўлення, разбурэння і аднаўлення будынка бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках у фотаздымках.
Будынак у стылі канструктывізма з'явіўся на пачатку 1930-х гадоў у выніку перабудовы былой інстытуцкай Свята-Мікалаеўскай царквы 1849 года пабудовы.
Аўтар праекта бібліятэкі меркавана менскі архітэктар Георгі Лаўроў.
У Другую Сусветную вайну будынак моцна пацярпеў, але хутка быў адноўлены і зноў запрацаваў як бібліятэка ўжо ў 1946 годзе і працуе дагэтуль.