Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#рабочий
У 1934 годзе Глыбокае яшчэ знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі, каб было інакш, то савецкая прэса не дазваляла б сабе такіх галаслоўных выказванняў, як ў гэтым загалоўку :)
"Рабочий" №65 1934 года.
#іскрыільліча
Вокаладка піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №10 1934 года.
Forwarded from AnthropoLOGS
​​Всё-таки в СССР настоящими властителями национальной политики были не ответственные работники партии, не академик Бромлей, а простые советские паспортистки. Совершенно аналогичные истории слышал про вепсские деревни, где эти железные леди упорно писали в графе национальность "вепс" в соответствии со своим представлением о происхождении обратившегося, несмотря на желание получающей паспорт молодёжи записаться русскими.
(А цитата из Советского паспорта А.К. Байбурина)
#архітэктурабсср
Свежапабудаваны галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Менску (архітэктар І.К.Запарожац) на фота звонку і знутры, 1930 год. Будынак часткова захаваўся як частка копруса педагагічнага ўніверсітэта.
#фотабсср
Фотаздымак падпісаны як "Лепшая фізкультурніца Менска", 1932 год.
#архітэктурабсср
Зацемка пра пабудову жалезабетоннага маста па трасе Менск-Лагойск з газеты “Рабочы” 1928 года.
Як бачна з старога фотаздымка, мост быў аздоблены надпісамі, датай пабудовы і серпамі-молатамі. З інтэрнэту ўдалося высветліць, што частка гэтай аздобы захоўвалася да нядаўняга часу (фота 2, 2009 год), але ў 2016 годзе пры падрыхтоўцы да “дажынак” мост быў рэканструяваны і цалкам змяніў свой выгляд (фота 3).
На жаль, фотаздымкаў усяго маста цалкам, у тым стане, у якім ён знаходзіўся да “дажынак” мне знайсці не ўдалося.
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №10 1940 года.
#чырвонаязьмена
Вудгукі на беларускамоўны часопіс "Беларускі піонэр" і на газету на яўрэйскай мове (ідыш) "Дэр піонер-векер" ("Піянерскі будзільнік") на старонках касамольскай газеты "Чырвоная зьмена", 1925 год.
#рэчыбсср
Ордэр на 2,5 кубаметраў дроў, Менск, 1920-я гады (дакумент з калекцыі адміна канала “Палявая пошта”).
#рабочий
У чаканні другой хвалі...
Зацемка з газеты "Рабочий" ад 22 лістапада 1928 года.
#фотабсср
Вуліца Нямігская (цяпер Няміга) у Менску ў сярэдзіне 1920-х гадоў.
#фотабсср
Музей рэвалюцыі ў Менску, стэнд прысвечаны "белапольскай акупацыі" Беларусі ў 1919-1920 гадах, фота 1920-х гадоў.
#рабочий
Два кінасеансы па цане аднаго - рэклама ад менскага кінатэатра "Інтэрнацыянал" у газеце "Рабочий" 1928 года.
#рабочий
Заўважыў, што ў газеце "Рабочий" для абазначэння менскіх кінатэатраў у афішы выкарыстоўваліся і вось такія лагатыпы, у іншых газетах таго часу такога не было (там назвы кінатэатраў пісалі літарамі і не замарочваліся). Таму можна выказаць здагадку, што гэтыя лагатыпы былі распрацаваныя штатным "дызайнерам" газеты "Рабочий", а не самімі кінатэатрамі.
#рабочий
"Научу белорусскому языку в кратчайший срок" - рэкламная абвестка ад рэпетытара ў рускамоўнай менскай газеце "Рабочий" 1928 года.