Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср
Дом друку ў Менску падчас пабудовы ў 1930-я.
#архітэктурабсср #савецкаябеларусь
Артыкул у газеце "Савецкая Беларусь" 1931 года, дзе пералічваюцца праблемы з пабудовай Дома друку ў Менску.
На той момант ужо былі пабудаваныя сцены выдавецкага корпуса (чатырохпавярховы аб'ём уздоўж сучаснага пр.Незалежнасці), але вытворчы корпус (двухпавярховы аб'ём уздоўж сучаснай вул.Сурганава), дзе павінны былі размяшчацца друкавальныя станкі, яшчэ не быў нават пачаты (гэта бачна і на фота вышэй). У выніку будоўля, як вядома, расцягнулася яшчэ на 4 гады.
#архітэктурабсср
Другі варыянт праекта галоўнага будынка Беларускай Акадэміі навук у Менску ад архітэктара Георгія Лаўрова (малюнак 1). Менавіта гэты праект быў пасля ад'езду Лаўрова са сталіцы БССР перароблены архітэктарам Іосіфам Лангбардам - дададзена знакамітая каланада (малюнак 2) - і рэалізаваны напрыканцы 1930-х гадоў.
#архітэктурабсср
Дарэчы, аднін з двух карпусоў, якія звязаныя з галоўным корпусам Акадэміі навук пераходамі ў праекце Іосіфа Лангбарда (яны ў выніку не былі пабудаваныя) - хутчэй за ўсё павінны быў стаць музеем Беларускай Акадэміі навук. Захавалася выява фасада гэтага праекта Лангбарда, па якой можна вызначыць вялікую ступень падабенства да тых карпусоў.
#архітэктурабсср
Гомель, 1930 год, від на перакрыжаванне вул.Сялянскай і вул.Пушкіна і на "шэры дом", пабудаваны для чыгуначнікаў паводле праекта 1927 года ад архітэктара С.Шабунеўскага.
#архітэктурабсср
Бываюць странныя збліжэнні, так сказаць.
Будынак Мурманскай мараходнай вучэльні 1932 года пабудовы нагадаў мне першапачатковы варыянт праекта галоўнага корпуса Палітэхнічнага інстытута (цяпер БНТУ) у Менску ад архітэктара Г.Лаўрова, які таксама быў распрацаваны на пачатку 1930-х (у 1932 годзе распачалася яго пабудова, але ў спрошчаным выглядзе).
Зрэшты, падабенства ўмоўнае, проста прымененыя адныя і тыя ж архітэктурныя прыёмы характэрныя для канструктывізма ў цэлым (напрыклад, тая ж менская фабрыка-кухня мае такое ж закругленне), да таго ж здымак вучэльні я адлюстраваў па гарызанталі - у рэальнасці крыло з закругленнем "глядзіць" направа.
#архітэктурабсср
Дзяржаўная бібліятэка імя Леніна ў Менску, пабудаваная паводле праекта архітэктара Георгія Лаўрова ў 1930-32 гадах на фота 1933 года.
#архітэктурабсср
Сучасны стан будынка былой Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна.
#фотабсср #архітэктурабсср
Вуліца Першамайская ў Магілёве і канструктывісцкі будынак кінатэатра "Чырвоная зорка" злева на фота 1930-х гадоў (фільм "Шлях карабля" на афіцы выйшаў у 1935-м).
#архітэктурабсср
Першы дзіцячы кінатэатр у Менску, адчынены ў 1936 годзе ў пераробленым будынку былой лютэранскай кірхі. Не захаваўся. Знаходзіўся на месцы дома з сучасным адрасам пр.Незалежнасці 22.
#архітэктурабсср
Савецкае ар-дэко - праект Дома радыё ў Менску ад архітэктараў Наталлі Макляцовай і Аляксандра Воінава (не быў рэалізаваны). 1936 год.
#архітэктурабсср
Малюнкі павільёна МОПР, узведзенага на Першай Усебеларускай выстаўцы ў Менску паводле праекта фінскага мастака Александэры Ахола-Вало ў 1930 годзе. Ахола-Вало быў добраахвотнікам Чырвонай Арміі на Савецка-Польскай вайне і пасля яе завяршэння ў 1921-м застаўся ў БССР, дзе займаўся мастацкім афармленнем кніг беларускіх выдавецтваў і часопісаў "Малады араты", "Беларускі піонэр" і інш.
Малюнкі выкананы таксама самім мастаком (крыніца).
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Эвалюцыя знешняга выгляду будынка Белкамунбанка на рагу вуліц К.Маркса і Леніна. Пабудаваны ў 1927-28 гадах. Фактычна першы канструктывісцкі "хмарачос" міжваеннага Менска.
1. Праект 1927 года. Праект распрацоўвалі маскоўскія інжынеры Бранштэйн і Максімаў (першая прэмія ўсесаюзнага конкурса), фасады паводле праекта інж.Тачылава, адаптацыя праекта на мясцовасці - інж. Белдзяржбуда Мазгалеўскі.
2-6. Белкамунбанк на фота 1930-х гадоў.
7-8. Стан будынка пасля вызвалення Мінска ў 1944 годзе.
9. Рэканструяваны ў стылі сталінскай неакласікі будынак у 1950-я гады.
10. Сучасны стан.