Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
У БДАНТД у асабістым фондзе архітэктара Наталлі Макляцовай (ф.77) захоўваецца фотакопія яе праекта сярэдзіны 1930-х па дабудове левага крыла да галоўнага корпуса Палітэхнічнага інстытута (цяпер БНТУ) ў Мінску.
Арыгінальны будынак быў спраектаваны Георгіем Лаўровым і завершаны ў 1934 годзе (на фота таго часу бачна, што будынак "абрываецца" злева ад уваходнай групы). Макляцова ж завяршыла кампазіцыю будынка ў сіметрычным ключы - яе варыянт быў завершаны да 1940 года. У пасляваенныя гады корпус быў перабудаваны ў неакласічным выглядзе.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Мала хто ведае, што адзін з самых вялікіх даваенных жылых дамоў Мінска - так званы "дом гарсавета" архітэктара Герасіма Якушкі - мог быць яшчэ большым.
120-кватэрны дом па сучасным адрасе пр.Незалежнасці, 43, які быў завершаны ў 1936-37 гадах - гэта была толькі першая чарга будаўніцтва. Паводле агульнага праекта будынак павінны быў падаўжацца ў бок перакрыжавання з праспектам Машэрава і на рагу вуліц павінна была стаяць высотная частка дома.
Ілюстрацыі:
1-2. Праект дома з фонда арх.Н.Макляцовай - БДАНТД.
3. "Дом гарсавета" на фота 1940 года - НАРБ.
4. Будынак (справа) і наваколлі ў першыя дні нямецкай акупацыі - ліпень 1941 года.
5. Дом у першыя пасляваенныя гады - БДАНТД.
6. Сучасны стан.
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Невялікі архіўны эксклюзіў ад "Беларускага піонэра", праўда, трохі з іншай гістарычнай эпохі - варыянты афармлення дамоў на перакрыжаванні вуліцы Янкі Купалы і цяперашняга праспекта Незалежнасці з пачатку 1950-х гадоў (БДАНТД ф.77).
Праектныя рашэнні адрозніваюцца ад таго, што было пабудавана большай пышнасцю дэкора і выкарыстоўваннем у афармленні будынкаў поўнаразмерных статуй, порцікаў, лепніны, але завяршэнне пабудовы гэтых дамоў супала з прыняццем у СССР пастановы аб празмернасцях у архітэктуры і таму фінальны варыянт быў значна спрошчаны.
Беларускі піонэр
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд Эвалюцыя знешняга выгляду будынка былой абласной дзіцячай бальніцы (будавалася як корпус медінстытута) на тэрыторыі 1-й клінічнай бальніцы г.Мінска па адрасе вул.Броўкі, 5: 1-2. Фотаздымкі 1940-41 гадоў, на якіх выяўлены працэс…
#публікуеццаўпершыню #архітэктура
У працяг тэмы былой дзіцячай абласной бальніцы ў Клінічным гарадку на Броўкі 5 - тэлеграм-канал "Красивое из Минска" знайшоў у архіве БДАНТД фотаздымкі будынка, зробленыя меркавана ў першыя гады пасля вызвалення Мінска 1944-1946гг, калі толькі-толькі было адноўлена даваеннае будаўніцтва.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Цікавая знаходка ў архіве БДАНТД: аказваецца дом па вул.Кірава, 19 ў Мінску, вядомы таксама як Дом энергетыкаў, пабудаваны ў 1929-30 гадах (фота 1) у першыя пасляваенныя гады думалі рэканструяваць з наданнем яго фасадам рысаў ужо больш пышнай пасляваеннай псеўдакласічнай архітэктуры - такі праект быў распрацаваны ў 1946 годзе ў Белдзяжпраекце (фота 2). Але нейкім дзіўным чынам праект не пайшоў у работу і будынак захаваў свой арыгінальны выгляд, характэрны для архітэктуры пачатку 1930-х (фота 3).
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Здымак разбомленнага немцамі ў 1941-м раёна перакрыжавання вуліц Далгабродскай (Казлова) і Савецкай (будучага праспекта Незалежнасці), які апублікаваў канал "Минск и минчанин" (фота 1), нагадаў мне пра адну загадку.
У асабістым фондзе архітэктара Наталлі Макляцовай у БДАНТД захоўваюцца выявы праекта дома (фота 2, 3), які павінны быў знаходзіцца каля яе Дома Спецыялістаў (вялікі будынак у цэнтры першага здымка), але не быў пабудаваны. Загадка ў тым, што на нямецкім фота на пярэднім плане перад Домам Спецыялістаў бачная будаўнічая пляцоўка і часткова выведзеныя падмуркі - але падмуркі гэтыя не супадаюць абрысамі з праектаваным будынкам з фонда Макляцовай. І яшчэ цікава тое, што на выяве з генплана гэтага ж месца, якая датуецца 1940 годам (фота 4), будынка тут зусім няма.
Магчыма, ад першапачатковага праекта сярэдзіны 1930-х, адмовіліся, але пасля 1940 года распрацавалі новы і па ім пачалі будаваць ужо ў 1941 годзе, але не паспелі завяршыць. Гэты праект яшчэ трэба знайсці.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Канал @archive1931 падзяліўся выявамі праекта драўлянага стадыёна "Дынама" ў Менску сярэдзіны 1930-х (архітэктары Мухарынскі і Рожын).
Стадыён быў пабудаваны паводле гэтага праекта, захаваліся яго фотаздымкі канца 1930-х гадоў. Стадыён згарэў падчас нямецкіх бамбардыровак першых дзён вайны. Пасляваенны стадыён "Дынама" быў пабудаваны трохі на іншым месцы.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Яшчэ ў праекце менскага стадыёна "Дынама" архітэктараў Мухарынскага і Рожына, якім падзяліўся канал @archive1931, абнаружыўся праект драўлянага будынка ціра, каторы, як высветлілася, таксама быў пабудаваны і на каторы я раней не звяртаў увагі. На дадзены момант вядомы толькі адзін даваенны фотаздымак з гэтым цірам. Сам будынак таксама згарэў у першыя дні вайны разам з усім даваенным комплексам стадыёна "Дынама".
Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Эвалюцыя знешняга выгляду жылога дома на рагу вуліц Камсамольскай і Карла Маркса ў Менску: 1. Пабудова дома на фота з газеты "Зьвязда" 1930 года. 2. У часы нямецкай акупацыі, 1943 год. 3. Пасля вызвалення горада летам 1944 года (БДАНТД ф.77).…
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
У справе з праектам пасляваеннага аднаўлення жылога дома 1930 года, пабудаванага на рагу вуліц Камсамольскай і Маркса ў Мінску, у архіве БДАНТД (ф.3) знайшлося два фотаздымкі 1944 года, якія адлюстроўвалі стан будынка пасля вызвалення горада.
#фотабсср #публікуеццаўпершыню
Фотаздымкі савецкага фатографа Віктара Цёміна, зробленыя ў верасні 1939 года ў Заходняй Беларусі. Крыніца: Дзяржаўны архіў РФ (ГА РФ, ф.10140, д.52, л.1-7).
Заказываў сканы дыстанцыйна і не пазначыў, каб адсканілі подпісы да фотаздыскаў (калі яны там былі, канешне), таму здымкі атрымаліся без подпісаў і без лакалізацыі. Сама справа называецца "Дело 52. Воссоединение. Барановичи. Молодечно", але дакладных фотак таго ж Маладзечна я тут не знайшоў, адзінае, што 5-я фотка гэта Вільнюс (будынак на вуліцы Швянтарагё 2, які фасадам выходзіць на цэнтральную Кафедральную плошчу), а фоткі 6 і 7 - гэта мястэчка Краснае, што пад Маладзечнам.
#рэчыбсср #публікуеццаўпершыню
Архіўная знаходка майго сябра - справаздачная картка на партбілет у ВКП(б), выдадзены ягонай бабулі - Валюк Яўгеніі - 11 лістапада 1938 года.
На фота ў жанчыны на шыі можна пабачыць цікавую брошку з літарай "М" - можа яна нешта абазначала? Членства ў нейкай арганізацыі, ці значак за нейкія дасягненні? Калі хто ведае пішыце @pionerbel.