Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#фотабсср
Фотаздымак першых месяцаў Вялікай Айчыннай вайны, на якім можна пабачыць шыльду дзяржаўнай аптэкі Наркамата аховы здароўя БССР у нявызначаным населеным пункце Беларусі з надпісам на трох мовах: беларускай, рускай і ідыш.
#архітэктурабсср
Нумар ілюстраванага дадатку да "Строительной газеты" №24 1940 года, прысвечаны архітэктуры Савецкай Беларусі.
#архітэктурабсср
Яшчэ адна цікавостка абнаружылася на старонках ілюстраванага дадатку да ўсесаюзнай "Строительной газеты" №51-52 1940 года - гэта дыпломныя работы выпускнікоў Усерасійскай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе на тэму "Акадэмія мастацтваў БССР у Мінску".
Праўда, не зусім зразумела, ці былі ў той час рэальныя планы па пабудове такога комплексу ў сталіцы. Але цікава, што за месца размяшчэння Акадэміі мастацтва студэнты выбралі квартал паміж вуліцамі Карла Маркса, Камсамольскай і Кірава (у работах гэтая вуліца чамусьці абазначана сваёй старой да 1934 года назвай - Універсітэцкая) - на гэтым месцы ў міжваенным Мінску не было капітальных пабудоў, а тыя драўляныя дамкі, што там стаялі, згарэлі падчас бамбардзіровак першых дзён вайны - такім чынам утварыўшы вялікі пустыр, добра бачны на аэрафота 1944 года (фота 2).
#кнігібсср
Вокладка кнігі Міхася Зарэцкага "Голы зьвер" 1926 года - беларускі бестсэллер 1920-х гадоў, кажуць, што асобнікі, якія траплялі ў бібліятэкі вельмі хутка раскрадаліся чытачамі.
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Два фотаздымкі, зробленыя прыкладна з аднаго ракурса і ў прыкладна адзін час з відам на крыло новага дома спецыялістаў, пабудаванага ў Менску ў 1934 годзе паводле праекта архітэктара Наталлі Макляцовай (дом не захаваўся).
Крыніца фота 1: НАРБ ф.4п.
Крыніца фота 2: БДАНТД ф.77.
#кнігібсср
Старонкі пра жнівень з "Беларускага работніцка-сялянскага календара на 1924 год".
#архітэктурабсср
Заўвага архітэктара Андрэя Бурава пра канструктывізм у артыкуле "На путях к новой русской архитектуре" (часопіс "Архитектура СССР" сборник №4 1943 года) і ягоны безрадасны дом-скрынка на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Менску 1930 года (клуб харчавікоў, які пасля вайны будзе перабудаваны ў кінатэатр "Перамога").