Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#маладыараты
Гэта, мабыць, першы выпадак, калі партрэт Сталіна з'яўляецца на вокладцы беларускага часопіса - часопісь сялянскай моладзі "Малады араты" №2 пачатку 1925 года.
У той час будучы "правадыр народаў" быў мала вядомы беларускай сялянскай моладзі таму ў тым жа часопісе была дадзена ягоная кароткая біяграфія з апісаннямі рэвалюцыйнай барацьбы і кароткім апошнім абзацам з пералічэннем пасад Сталіна "ў сучасны момант".
#беларускаяработніца
Вокладка першага нумара і ўступнае слова ад рэдакцыі першага беларускага жаночага часопіса "Беларуская работніца і сялянка", які выйшаў у лістападзе 1924 года.
#звязда
Зацемка пра перадачу былога Дамініканскага касцёла ў Менску (стаяў у раёне цяперашняй Кастрычніцкай плошчы, знесены пасля вайны) чырвонаармейцам пад размяшчэнне "культурна-асветнай установы".
"Звезда" №266 1925 года.
На фота можна пабачыць, як выглядаў былы касцёл у 1926 годзе.
#рэчыбсср
Падпішчык канала звярнуў увагу на тое, што ў дарэвалюцыйным будынку па адрасе вул.Інтэрнацыянальная 31 у Мінску на лесвічнай клетцы захавалася печка, абліцаваная кафляй савецкага часу, з заслонкай з надпісам "Чырвоны інвалід. Менск".
Калі кафля хутчэй за ўсё арыгінальная, вытворчасці 1920-х, 1930-х гадоў, то вось заслонка, відавочна, рэпліка, зробленая па матывах рэальных заслонак, якія вырабляліся ў металаапрацоўчай арцелі "Чырвоны інвалід" у Менску ў тыя ж 1920-я, 1930-я гады (прыклады рэальных заслонак на 2-х апошніх фота).
#рэчыбсср
Вокладка білета сябры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, 1920-я гады.
#піонэрархнагляд
У працяг тэмы харкаўскага "Палаца рабочага" 1929-32 гадоў пабудовы, які нядаўна пацярпеў ад абстрэлаў горада.
Па сведчаннях мясцовых краязнаўцаў - гэта быў (спадзяюся, яшчэ і ёсць) адзін з нешматлікіх архітэктурных помнікаў Харкава 1930-х гадоў, які захаваў арыгінальныя інтэр'еры той эпохі.
Гэта можна пабачыць пры параўнанні здымкаў 1930-х і 2010-х гадоў.