Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#кінахронікабсср
Менск 1936.
Кадры з кінахронікі, на якіх можна пабачыць:
1. Кінатэатр "Пролетарый" (знаходзіўся на месцы цяперашняй Кастрычніцкай плошчы).
2. Аляксандраўскі сквер.
3. Трамвайны прыпынак каля Чырвонага касцёла (бачны на фоне).
4-6. Вуліца Савецкая (цяпер пр.Незалежнасці) ў раёне кінатэатра "Чырвоная зорка" і будынка Дзяржбанка БССР (абодва не захаваліся).
7. Сцэнка з міліцыянерам і курцом на Савецкай вуліцы.
#профрухбеларусі
Вокладка часопіса "Профэсыянальны рух Беларусі" №13 1926 года.
#кнігібсср
Вокладка кнігі агранома Уліціна "Суд над трохпалёўкай" з серыі "Сялянская бібліятэка", Менск, 1925 год.
#фотабсср
Першыя аўтобусы ў Менску выглядалі так (хутчэй за ўсё гэта італьянскі FIAT 505 F, пра 10 новых аўтобусаў Фіят для Менска як раз тады пісала газета “Рабочий»). Фота 1925 года.
UPD. Знатакі падказалі - аўтобус маркі WHITE-АМО, якія збіралі ў Маскве на амерыканскіх шасі.
Рэкамендую атмасферны гістарычны канал РетроДаша.

РетроДаша делает историю 80-х живой и близкой любому поколению. Артефакты времени, истории из молодости, музыка, кино, техника: все это с острым словцом или горячей любовью. Каждый день на ее волне - доза Ретро и Ленинграда.

https://t.iss.one/retrodasha
#фотабсср
Подпіс да здымка памылковы - гэта дражджавы завод на Ляхаўцы (раён цяперашняй Кастрычніцкай вуліцы). Фота 1925 года.
#публікуеццаўпершыню
Чарговы архіўны эксклюзіў ад "Беларускага піонэра".
Аказваецца, вежа езуіцкага калегіюма, якая ў міжваенныя часы была самым сапраўдным архітэктурным сімвалам Менска, прыцягвала фатографаў, мастакоў і адлюстроўвала горад на вокладках кніг (малюнкі 1-4), у пасляваенныя гады магла захавацца (яна была пашкоджана ад бамбардзіровак напрыканцы вайны).
У архівае БДАНТД захоўваецца праект аднаўлення будынка калегіюма з вежай для патрэб Мінскага аблвыканкама, зроблены ў 1945 годзе (малюнкі 6-7). Але, ня гледзячы на гэты праект, улады горада ўсё-ткі вырашылі знесці пашкоджаны будынак і вежу і цяпер на гэтым месцы стаіць "сталінка" з керамічнай абліцоўкай (малюнак 10).