Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#рабочий
У чаканні другой хвалі...
Зацемка з газеты "Рабочий" ад 22 лістапада 1928 года.
#фотабсср
Вуліца Нямігская (цяпер Няміга) у Менску ў сярэдзіне 1920-х гадоў.
#фотабсср
Музей рэвалюцыі ў Менску, стэнд прысвечаны "белапольскай акупацыі" Беларусі ў 1919-1920 гадах, фота 1920-х гадоў.
#рабочий
Два кінасеансы па цане аднаго - рэклама ад менскага кінатэатра "Інтэрнацыянал" у газеце "Рабочий" 1928 года.
#рабочий
Заўважыў, што ў газеце "Рабочий" для абазначэння менскіх кінатэатраў у афішы выкарыстоўваліся і вось такія лагатыпы, у іншых газетах таго часу такога не было (там назвы кінатэатраў пісалі літарамі і не замарочваліся). Таму можна выказаць здагадку, што гэтыя лагатыпы былі распрацаваныя штатным "дызайнерам" газеты "Рабочий", а не самімі кінатэатрамі.
#рабочий
"Научу белорусскому языку в кратчайший срок" - рэкламная абвестка ад рэпетытара ў рускамоўнай менскай газеце "Рабочий" 1928 года.
#фотабсср
Адна з нешматлікіх выяў дзяржаўнага сцяга Беларускай ССР, які існаваў у 1927-1937 гадах - чырвонага палотнішча з надпісам залатымі літарамі "БССР" (ў 1937 годзе на сцяг быў дабаўлены серп і молат).
Кадр з кінахронікі з 3-га пленума Саюза савецкіх пісьменнікаў у Менску ў 1936 годзе (знайшоў Сяргей Марціновіч).
#архітэктурабсср
Будынак музея Менскай балотнай станцыі, 1932 год (не захаваўся).
#архітэктурабсср
Будынак лазні ў Полацку на газетным фота 1936 года і цяпер. Звярніце ўвагу, што надпіс “лазьня” з мяккім знакам зроблены ў дарэформенай арфаграфіі Тарашкевіча, адсюль вынік, што “новапабудаваны” у 1936 годзе лазнева-прачачны камбінат стаяў недабудаваным, прынамсі, з 1933 года.
#фотабсср
Менская балотная станцыя ў 1932 годзе і адна з асноўных культур, якая там вырошчвалася - каноплі.
Каноплі ў БССР 1920-1950-х гадоў мелі важнае прамысловае значэнне, як сыравіна для вырабу вяровак і канатаў, а таксама канаплянага алею.
#афішыбсср
Афіша прэм'еры пьесы М.Горкага "Апошнія" на сцэне Першага Беларускага Дзяржаўнага тэатра (цяпер Купалаўскі тэатр), 1937 год.
#фотабсср
Будынак вакзала ў Оршы, 1925 год (крыніца "Фоталініі").
#маладыараты
Вокладка першага нумара часопіса сялянскай моладзі "Малады араты" №1 1925 года (фота М.Нікалаева).
#маладыараты
1925 год, яшчэ не ўся сялянская моладзь ведае хто такі Сталін, але хутка ўсё зменіцца)
Загаловак з часопіса "Малады араты" №2 1925 года.