Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.98K photos
8 videos
25 files
691 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#кнігібсср
Вокладка кнігі Буткевіча "Дагляд пчол увесну", Менск, 1931 год.
#кнігібсср
Вокладка кнігі Я.Струкоўскага "Пчалярства", Менск, 1930 год.
#фотабсср
Выканаўчы камітэт горада Гомеля ў дарэвалюцыйным будынку былога гатэля "Савой" (архітэктар С.Шабунеўскі), 1920-я гады.
#рэчыбсср
Членскі білет прафесіянальнага саюза работнікаў пачатковай і сярэдняй школы Беларусі, 1934 год (даслаў аўтар канала @poshtabel).
#рабочий
Пра пачатак арбузнага сезону ў Менску піша сталічная газета "Рабочий" ад 12 жніўня 1928 года.
#рабочий
Цікава, я да гэтай зацемкі нічога не чуў пра супрацоўніцтва кінастудыі "Белдзяржкіно" з нямецкімі кінавытворцамі (а яны ў 1920-я гады былі першымі ў свеце, Галівуд падняўся толькі ў 1930-я). Падазраю, што нічога ў іх не атырмаася, хаця прыклад цікавы.
Газета "Рабочий" №185 1928 года.
#рэчыбсср
Пасьведчанне аб заканчэнні школы-сямігодкі №14 ў Менску, 1929 год.
#картыбсср
Плян мястэчка Заслаўе і яго аколіц з кнігі А.Н. Ляўданскага "Заслаўе на Меншчыне. Архэолёгічныя досьледы і гітарычны агляд)", 1928 год.
Да таго як перамагчы ў архітэктурным конкурсе на пабудову Дома Ўрада ў Менску і ў выніку стаць заслужаным архітэктарам БССР Іосіф Лангбард прымаў удзел і ў іншых конкурсах.
На малюнку прапанаваны Лангбардам праект на конкурс Дома Саветаў у Бранску, 1925 год.
#архітэктурабсср
Драўляны павільён каля велатрэка ў парку Прафінтэрн (цяпер парк Горкага) у Менску на фота 1940 года (не захаваўся).
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №6 1935 года.
#фотабсср
Фота выпускнікоў Нова-Барысаўскай рускай сярэняй школы №6, 1938 год.
Трохі офтопіку з-за межаў даваеннай БССР: выклаў на сваім краязнаўчым сайце амаль усе здымкі з сваёй электроннай калекцыі з выявай трыумфальнай "мінскай аркі" ў Маладзечне, якая была пабудаваная ў 1929 годзе, у час калі горад Маладзечна быў у складзе Польскай Рэспублікі і фактычна быў памежным горадам на мяжы Другой Рэчы Паспалітай і БССР.
https://molodechno.net/tryumfalnaja_arka/
#рабочий
Беларускія спартоўцы ў вышыванках на 1-й Усесаюзнай спартакіядзе ў Маскве, якая праходзіла ў 1928 годзе. Ілюстрацыя з газеты "Рабочий" №187 1928 года.
#архітэктурабсср
Новы будынак Вышэйшай партыйнай школы на вуліцы К.Маркса ў Менску (архітэктар А.Воінаў) на фота 1940 года. Зараз у гэтым будынку знаходзіцца філфак БДУ.
#рэчыбсср
Анкета 1931 года студэнта Аб'яднанай беларускай вайсковай школы ў Менску Якубоўскага Янкі Ігнатава - у будучым маршала і двойчы героя Савецкага Саюза Івана Якубоўскага галоўнакамандуючага Аб'яднанымі сіламі краін Варшаўскай дамовы ў 1967-1976 гадах.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №8 1928 года.
#рэчыбсср
Рэклама прадукцыі Віцебскай дзяржаўнай акулярнай фабрыкі, 1920-я гады.
#фотабсср
Кінатэатр “Культура” у будынку былой Харальнай сінагогі ў Менску (будынак захаваўся ў змененым выглядзе, цяпер там знаходзіцца Рускі драматычны тэатр), паштоўка 1920-х гадоў з калекцыі Паўла Дзюсекава.
Беларускі піонэр
Звальняць без выхаднога пасобія за невывучэнне беларускай ці ўкраінскай моваў - казаў савецкі кодэкс аб працы 1929 года (знайшоў І.Случак).
Яшчэ адзін артыкул з агульнасавецкага кодэкса аб працы 1929 года, у якім прапісана пакаранне дзяржслужачых у БССР за невывучэнне беларускай мовы ці мовы нацыянальнай меншасці.
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №12 1933 года. На заднім плане бачны будынак, які падпісаны як школа, але насамрэч гэта выяўлена маскоўская фабрыка-кухня №1.
Яе фота можна глянуць на канале @archive1931:
https://t.iss.one/archive1931/45