Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
Forwarded from Кава & какава
#рэчыбсср
Трасянка на афіцыйным банку народнага суда БССР. Бабруйск 1938 год (скан.Д.Лісейчыкаў).
#фотабсср
Дэманстрацыя рабочых на вуліцы Рэвалюцыйнай у Менску, 1920-я гады.
#кнігібсср
Воклалка кнігі “Мінскі камсамол ў 1918-1919 гадах” выдадзенай на польскай мове ў Менску ў 1933 годзе (скан.А.Кудрыцкі)
#звязда
Следчыя НКУС, якія самааддана выконвалі найважнейшыя даручэнні партыі. Трэці злева - следчы Быхоўскі, які ўласнаручна катаваў Дудара, Зарэцкага, Чарота, Каваля, Вольнага, Кляшторнага, фальсіфікаваў пратаколы допытаў, арганізоўваў канвееры і сапраўды самааддана працаваў над раскрыццём справы нацыянал-фашысцкай арганізацыі, па якой 29.10.1937 расстралялі 112 чалавек. Тое, як ён іх катаваў - у дэталях і тэхніках - падрабязна распавёў праз год, на ўласных ужо допытах. Асуджаны ў 1938 (тэкст Г.Севярынец).
#звязда
У снежні 1937 у савецкія пашпарты пачалі дадаваць фатаграфіі ўласнікаў. Зацемка з газеты “Звязда”.
#фотабсср
Пяты ўсебеларускі зьезд прафсаюзаў, Менск, 1920-я гады.
#звязда
Рэклама навагодніх распродажаў у галоўным універмагу ў Менску, газета "Звязда" 1938 год.
#звязда
Хто не святкуе 9-годдзе БССР таму штраф 100 рублёў ці месяц прымусовых работ :)
Зацемка ў газеце "Звязда" №1 1928 года.
#фотабсср
Беларускамоўная шыльда крамы "Новы шлях" на галоўнай вуліцы міжваеннага Менска - Савецкай. Фота пачатку 1930-х гадоў.
#фотабсср #архітэктура
Дом Урада ў Менску на фота 1930-х гадоў.
#звязда
Рэклама цацак у дзіцячым філіяле менскага ГУМа з газеты “Звязда” 1937 года.
#звязда
Працоўныя Менску патрабуюць вышэйшай меры для трацкістаў - фота з газеты “Звязда” ад 27 студзеня 1937 года.
#фотабсср
Вуліца Савецкая ў раёне Аляксандраўскага сквера ў Менску. Паштоўка 1930-х гадоў.
#звязда
Асартымент напіткаў ад менскага піўзавода “Беларусь” - “Беларускага” піва няма:) Рэклама з газеты “Звязда”, 1937 год.
#фотабсср
Былая Казанская царква, у савецкі час клюб чыгуначнікаў у Менску, на фота 1932 года. У 1936 гэтую царкву знясуць выбухам.
#звязда
Трохі трэшовая рэклама марожанага на старонках газеты “Звязда” за 1937 год.
#фотабсср #архітэктурабсср
Група архітэктараў на будоўлі Дома Ўраду ў Менску. Шосты справа - аўтар будынка Іосіф Лангбард. 1932 год.
#фотабсср
Парад фізкультурнікаў на Усебеларускім стадыёне ў Менску (не захаваўся, знаходзіўся ў раёне САК “Алімпійскі” на вул.Сурганава). Фота 1933 года.