Беларускі Саюз Мастакоў
376 subscribers
4.78K photos
166 videos
4 files
413 links
Download Telegram
ЛІТАРАТУРНЫЯ ПАРТРЭТЫ
ВІКТАРА БАРАБАНЦАВА

8 чэрвеня 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылась часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Літаратурныя партрэты Віктара Барабанцава”.

Невялікі рэпартаж з адкрыцця!

Мастак Віктар Барабанцаў – адзін з нешматлікіх майстроў, які плённа працуе на ніве выяўлення беларускіх дзеячоў літаратуры, ахапляючы часовую прастору ад старажытнасці да сучаснасці.

Выстава “Літаратурныя партрэты Віктара Барабанцава” дае магчымасць згадаць, а можа, i адкрыць для сябе імёны выдатных дзеячоў беларускай літаратуры і культуры: Кірылы Тураўскага, Сымона Буднага, Адама Міцкевіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі, Браніслава Эпімах-Шыпілы, Максіма Багдановіча, Аляксея Дударава, Уладзіміра Карызны і інш..
Фота на афішы - Яўгена Коктыша.
16 чэрвеня а 19 гадзіне ў вялікай зале галерэі класічнага і сучаснага мастацтва “Галерэі ДК” адбудзецца адкрыццё выставы мастачкі Дар’і Сумаравай-Копач “У прасторы часу”.

Выстава Дар’і Сумаравай-Копач «У прасторы часу» – аўтарская версія пошуку месца чалавека ў гэтым свеце. Прастора і час аб’ядноўваюцца ў сваім уздзеянні на чалавека, намагаючыся змяніць яго становішча, паўплываць на ягоныя думкі і пачуцці.

Па думцы мастачкі, сапраўдныя сутыкненні з праявамі свету дапамагае вытрымаць блізкі чалавек.

Для таго, каб данесці сваю думку, Дар’я Сумарава-Копач імкнецца зрабіць пластычную мову максімальна выразнай. Дзеля гэтага яна «ачышчае»м кампазіцыю сваіх твораў ад выпадковых дэталей, засяроджваючы ўвагу на фігуры чалавека і прасторы вакол яго. Паветра, зямля, вада і агонь становяцца актыўным асяроддзем. У кожнай з работ аўтарка даследуе розныя варыянты эмацыянальнай рэакцыі на гэтае ўздеянне: абсалютнага даверу, насцярожанасці, адчаю і, нарэшце, пошуку падтрымкі роднага чалавека.
ПРА СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА

Расійскі мастак Пётр Белы прэзентаваў працу "Цішыня".

У цэнтры выставачнай залы - вялікі застылы выбух са старых гнілых дошак.

Мастак дэманструе працэсы, якія адбываюцца ў галаве чалавека постіндустрыяльнага грамадства, пастаянны стрэс, агрэсію, ціск званку – бясконцы застылы выбух.
Прашытыя наскрозь драўлянымі шмаццём сцены галерэі ўспрымаюцца як бунт супраць стэрыльнай галерэйнай прасторы.

Пётр Белы:
Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Ленінградзе. Навучаўся на аддзяленні керамікі і шкла ў Вучылішчы ім. В.І. Мухінай. З 1994 года - член Санкт-Пецярбургскага Саюза мастакоў. Вучыўся ў Лондане (1995-2001). Скончыў магістратуру, аддзяленне друкаванай графікі Камбервел каледжа. З 1999 правадзейны член Каралеўскага таварыства гравёраў. Выкладчык Смольнага інстытута. Жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу.
12.06.2023 в выставочном зале «Академия» состоялось торжественное открытие выставки живописи и фотографии Хуан Хао «Точки зрения»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Работники Минкульта пополнили ряды «Белой Руси»

Деятели культуры должны быть вовлечены в жизнь страны более активно. Об этом заявил председатель «Белой Руси» Олег Романов во время акции «Гражданская позиция». Ее провели в Министерстве культуры, сотрудники которого сегодня пополнили ряды одного из самых массовых общественных объединений страны.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
С 14 по 18 июня в НЦСИ пройдет V международный фестиваль «ТекСтильный букет».