Беларусы Одессы
191 subscribers
738 photos
81 videos
1 file
153 links
Download Telegram
Беларусы Адэсы дапамагаюць украінцам і не забываюць беларускіх герояў

Невялікая традыцыйная відэасправаздача дапамогі беларускіх валанцёраў украінцам.

І сёння ў дзень нараджэння выдатнага беларуса Вітольда Ашуркі, які заўчасна пайшоў ад нас, напамін пра яго ад беларускі з Адэсы.

#BelarusWithUkraine
Дапамога сям'і беларусаў з Адэсы

Сямейная пара беларусаў з Адэсы была па справах у Польшчы і трапіла ў ДТЗ. Цяпер яны змушаныя зарабляць на рамонт свайго аўтамабіля, але вельмі жадаюць вярнуцца ў Адэсу, каб працягваць падтрымліваць дыяспару і дапамагаць украінцам. Вы можаце падтрымаць іх.

Nastassia Altshuler
Monobank UA173220010000026208331587602

PKO Bank Polski
PL32 1020 1097 0000 7002 0834 4907

Revolut
LT693250008628559234
Традыцыйная справаздача дапамогі беларусаў Адэсы Украіне

Праект «Ежа жыцця» — пяць разоў на тыдзень гарачыя абеды для тых, хто мае патрэбу.

Вада, кансервы, памперсы для вайскоўцаў у Мікалаеў.

І пітная вада для жыхароў Мікалаева.

#BelarusWithUkraine
Адэса можа пазбавіцца трох "беларускіх" вуліц

Размова пра наступныя назвы: Білоруська (Беларуская), Брестська (Брэсцкая) і Мінська (Мінская).

Сёння адбылося чарговае пасяджэнне Гісторыка-тапанімічнай камісіі Адэсы, на якім разглядаліся 96 назваў вуліц і завулкаў — кандыдатаў на перайменаванне. Сярод іх былі і назвы, павязаныя з Беларуссю.

"Беларускія" вуліцы камісія ў выніку рашыла таксама замяніць. Гэтую прапанову яшчэ павінна зацвердзіць сесія гарсавета.

На што будуць заменены назвы, пакуль невядома. Гэта ўжо іншы крок.

Спасылкі: Думская, Аляксандр Бабіч.
Захоўваючы ранейшыя віды дапамогі, асвойваем новыя

На гэтым тыдні беларусы Адэсы акрамя традыцыйнага ўдзелу ў пагрузцы вады для Мікалаева, асвойвалі выраб акопных свечак.

#BelarusWithUkraine
Працуем нават пры адсутнасці святла

І гэта без перабольшанняў. На адным фотаздымке можна пабачыць выраб акопных свечак пры ручным асвятленні.

Расказваем пра тыднёвыя мерапрыемствы.

Дапамагалі ачысціць памяшканні для часовых перасяленцаў з Херсона для ДФ «Пліч-о-пліч», выраблялі акопныя свечкі, дапамагалі ў пагрузцы вады для Мікалаева.

І наведалі дабрачынны канцэрт да Дня аднаўлення незалежнасці Рэспублікі Польшча. Большую частку праграмы складалі творы з творчасці беларускага і польскага кампазітара Станіслава Манюшкі.

#BelarusWithUkraine