Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.17K subscribers
91.3K photos
3.03K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
ПЕРАМОГА!
🎉Віншуем з перамогай вучаніцу 9 “В” класа гімназіі Горбач Сафію ў рэспубліканскім фестывалі юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, які адбыўся ў Рэспубліканскіі цэнтры экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Дыплом I ступені ўручыў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі, начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Мацюшонак Аляксандр Мікалаевіч.

#Заводскі
#гімназія14
#перамога
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ
👫Вучні 5”В” і 5 “Г” класаў паўдзельнічалі ў інтэлектуальным экалагічным мерапрыемстве “Загадкі прыроды”. Гімназістам прапанавалі адгадаць загадкі, вызначыць назвы дрэў па іх насенні, сабраць ядомыя грыбы, прадказаць надвор’е па прыродных прыкметах. У завяршэнне акрэслілі правілы паводзін у лесе.
Усе добра разумеюць, што берагчы прыроду - наша галоўная задача

👫 Вучні 1-2-х класаў завіталі ў творчую майстэрню, дзе рабілі прыгожыя паштоўкі, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Майстравалі і гаварылі на тэму Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі, хто такія ветэраны і чаму іх трэба шанаваць і наведваць. Паштоўкі атрымаліся цудоўныя!

👫 Адбыўся фінал раённага конкурсу чытальнікаў "Радкі, апаленыя вайной", у якім актыўны ўдзел прынялі вучні гімназіі.
Мосін Мікіта атрымаў Дыплом фіналіста, Капцялова Ганна і творчы калектыў 9 "А" класа ўзнагароджаны Дыпломамі II ступені.
Малайцы! Віншуем!

#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні 9-х класаў гімназіі выкарысталі магчымасці горада і правялі класную гадзіну на базе Музея прыроды і экалогіі. 🏛️
Акрамя цікавай і змястоўнай экскурсіі, прынялі ўдзел у квэсце, дзе актыўна вывучалі матэрыял музея. Правядзенне такого незвычайнага мерапрыемства дало магчымасць больш актыўна далучаць вучняў да праблем экалогіі і шукаць рашэнні ў паляпшэнні экалагічнай абстаноўкі малой Радзімы, роднага горада Мінска!

#Заводскі
#гімназія14
Прайшло пасяджэнне гарадскога бацькоўскага ўніверсітэта на тэму "Гатуемся да лета: ключавыя аспекты аздараўлення і арганізацыі вольнага часу дзяцей".

🔸У ходзе сустрэчы асвятляліся пытанні арганізацыі аздараўлення дзяцей у лагерах, правілы дарожнай бяспекі, супрацоўнікі ІСН і МНС расказалі аб прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў непаўналетніх і надзвычайных сітуацый у перыяд канікулаў і водпускаў.


#Заводскі
#гімназія14
♥️У рамках рэспубліканскай акцыі “Запусці сэрца” вучні 10 класа наведалі Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж, дзе набылі базавыя навыкі аказання першай дапамогі пры станах, якія прадстаўляюць пагрозу жыццю і здароўю чалавека.

👫Вучні праслухалі змястоўную лекцыю, а затым змаглі паспрабаваць свае мануальныя здольнасці, якія ўмела карэкціраваліся спецыялістамі. Акцыя садзейнічала прафесійнай арыентацыі вучняў. Яны зразумелі, што ў медыцынскую прафесію ідуць людзі матываваныя і неабыякавыя.

#Заводскі
#гімназія14