Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.32K subscribers
90.4K photos
2.95K videos
65 files
2.14K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
7 чэрвеня педагогам-псіхолагам гiмназii 14 праведзены занятак з выкарыстаннем танцавальна-рухальных практык "Дружба - галоўны цуд" для дзяцей школьнага лагера.
🔸Занятак быў накіраваны на развіццё ўсведамлення цялесных рухаў і даследаванне ўласных пачуццяў праз танцавальную экспрэсію, згуртаванне дзiцячага калектыву, камандаўтварэнне атрада, устанаўленне паміж удзельнікамі канструктыўных міжасобасных адносін.
Заняткі ў профільным атрадзе «Філолагі» былі прысвечаны здароваму харчаванню.
- Успомнілі прадукты харчавання і спосабы іх ўжывання ў англійскай мове.
- Правялі гутарку “Як заставацца здаровым: харчуемся правільна” (з элементамі гульні).
- У якасці адпачынку наведалі выязны планетарый з праграмай “Світанак касмічнай эры”.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
Трэці дзень у палатачным лагеры "Зубраня" выдаўся насычаным на падзеі.
🔸Атрад гімназіі 14 атрымаў свой першы дыплом за крэатыўны плакат, дзеці прайшлі цікавыя выпрабаванні ў спартыўнай гульні "Зарніца", наведалі гурткі выпальвання па дрэве і арэгамі, басейн, зрабілі атрадны фотаздымак, прысвечаны здароваму ладу жыцця.
Студыя "Купалінка" наведала Дзяржаўны гістарычны архіў РБ.
🏘️ Удзельнікі студыі даведаліся пра гісторыю архіваў, умовы захавання архіўных дакументаў і крыніц. Даведаліся, што напісаўшы заяву, можна атрымаць доступ да самых розных гістарычных дакументаў, у тым ліку і тых, якія могуць праліць свет на ваш радавод.
Шосты дзень летніх канікул у профільным атрадзе “Філолагі” быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Дзеці прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Здароўе і мы – лепшыя сябры”.
На гэтым тыдні выхаванцы аздараўленчага лагера "СОНЕЙКА" завяршылі свае вандроўкі ў нацыянальныя музеі горада. Наперадзе шмат інтэрактыву, пазітыву, весялосці і таямніц.

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы