Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.56K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.11K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
🎄Святочныя дзянькі!🎄

📚Вучні 2-іх класаў пачыталі творы пра зіму, пра яе прыгажосць і адгадалі загадкі Матухны Зімы. 📚

🕺Вучні 5 “А” класа дружна і актыўна святкавалі надыходзячыя святы. У класе прайшло мерапрыемства, насычанае конкурсамі і гульнямі.💃

❄️Вучнi 4-ых класаў падрыхтавалicя да бяспечных канiкулаў: падзялiлicя ведамi аб правiлах бяспечных паводзiн на вулiцы ў зiмовы час, загартоўваннi арганiзма, здароўезберажэннi.❄️

👫Вучні 3 "Б" паўдзельнічалі ў "Навагоднім калейдаскопе". Дзеці гулялі, спаборнічалі, удзельнічалі ў конкурсах, спявалі навагоднія песні, танчылі, атрымлівалі пачастункі і падарункі.👫

🔬Вучні 5 "Г" класа прынялі ўдзел у навагоднім навуковым шоу ад Smart Minsk. Дзеці прайшлі па 4 лабараторыях, дзе правялі розныя цікавыя эксперыменты.🔬

💚Вучні 8 "В" класа рыхтуюцца да раённага конкурсу настольных гульняў на тэму ЗЛЖ, у рамках праекта "Здороўе і маладосць".💚

#Заводскі
#гімназія14
#Святочныя_дзянькі
#шосты_дзень