Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.32K subscribers
90.4K photos
2.95K videos
65 files
2.14K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
🎉ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!🏆

Падведзены вынікі ўсіх трох этапаў інтэрнэт-праекта “Інтэлектуальны марафон па матэматыцы “Школа геніяў” для вучняў V-VII класаў з дапамогай Мінскай гарадской платформы дыстанцыйнага навучання.

👨‍🎓Гімназісты Канавалаў Станіслаў, 5 “Б” клас – узнагароджаны Дыпломам 🥇 ступені, Шэйка Міхаіл, 5 “А” клас - Дыпломам 🥇 ступені, Саванец Дзмітрый - Дыпломам 🥈 ступені.

Віншуем нашых вучняў і іх настаўніка Знак Наталлю Аляксееўну.🎉


#Заводскі
#гімназія14
🌆СВЯТА ГОРАДА🎉

👫 Напярэдадні вялікага свята – Дня горада-героя Мінска вучні 1”А” і 1”Б” класаў гімназіі ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі Героя Савецкага Саюза М.Д.Весніна.

🥇У дзень нараджэння грамадскага аб'яднання беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя прайшла ўрачыстая лінейка піянераў і акцябрат. На лінейцы педагогі-арганізатары гімназіі прадставілі план работы на навучальны год, расказалі аб праектах і акцыях. Вучні 2-х класаў папоўнілі шэрагі ГА БРПА і атрымалі запаветныя значкі акцябрат.
Актывісты гімназіі прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы Заводскога раёна на базе ДДіМ “Золак” прымеркаванага да дня нараджэння ГА БРПА

#Заводскі
#Гімназія14
6️⃣ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🏫

📚У бібліятэцы гімназіі, для вучняў 5-6-х класаў прайшла бібліятэчная гадзіна, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка Артура Вольскага. Вучні даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць аўтара.

🎨Куратары клуба ЮНЕСКА “Айрыс” Касаткіна Т.В. і Свірыдзенка Ю.В. правялі мерапрыемства вучняў 7-ых класаў, прысвечанае Дню міра. Дзеці прыйшлі да высновы, што ў нашай краіне пануе мір, і гэта самае важнае ў жыцці чалавека.

Вучні 1-4-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у флэшмобе малюнкаў “Чароўны свет шахматаў”. Гімназісты ўспомнілі, як ходзяць фігуры, паспрабавалі зрабіць дошкі і фігуры самастойна, праявілі фантазію.

🔎 Вучні 11-ага класа гімназіі наведалі цэнтр “Я-грамадзянін”. Гімназісты даведаліся пра найбольш актуальныя прафесіі ў 2024/2025 г.

🦹‍♂️А вы ведаеце, што такое інтэрнэт-грумінг? Нашы дзесяцікласнікі сёння абмяркоўвалі гэтую важную тэму з педагогам-псіхолагам на сусветным кафэ.

Дзякуем усім удзельнікам!

#Заводскі
#Гімназія14
Дзень маці 🌷 і Тыдзень бацькоўскай любові ❤️

#Гімназія14
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА 🌍🤝

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва гімназіі 14 г. Мінска і гімназіі 80 г. Ніжні Ноўгарад творчы калектыў 5 “В” класа, пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Грэчкінай Святланы Мікалаеўны, і вучаніца 6 “В” класа Садоўская Алеся, пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Кміты Галіны Мікалаеўны, прынялі ўдзел у творчым анлайн-конкурсе “Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну – 225 гадоў”. 🎉📖

Вучні гімназіі разам з вучнямі Ніжняга Ноўгарада, Казані, Пензы чыталі творы генія і класіка рускай літаратуры на рускай, татарскай і беларускай мовах. 🌟🗣️

#МіжнароднаеСупрацоўніцтва #ТворчыКонкурс #Культура #Гімназія14
У гімназіі прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню таты☀️

Прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці:

Бацкалевіч Мікалай Анатольевіч, работнік Заводскага раённага аддзела следчага камітэта па асабліва важных справах,

Храмянкоў Андрэй Сяргеевіч, работнік установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь", дацэнт кафедры радыёлакацыі,

а таксама другі сакратар пярвічнай арганізацыі Заводскага раёна Шапіра Аляксандр Алегавіч.

Госці расказалі аб сваёй прафесіі, сям'і. 👨‍👩‍👦
Гімназісты задавалі пытанні гасцям, з якіх падкрэслілі для сябе найважнейшыя моманты. 💬

#ДзеньТаты #Гімназія14 #Сям#Прафесія #Дыялог
У актавай зале гімназіі адбылася сустрэча вучняў школ Заводскага раёна са старшым памочнікам пракурора Заводскага раёна г.Мінска, юрыстам 1 класа Вараб’ём Ягорам Станіслававічам. 🌟

Прадстаўлены матэрыял распавядаў аб фактах генацыду Вялікай Айчыннай вайны ў адносінах да беларускага народа. 📖

Урокі гісторыі вучаць нас цаніць мір і берагчы гістарычную праўду. ☮️

#Гімназія14 #Гісторыя #Мір #Сустрэча
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚

На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩‍🏫👨‍🏫

Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚 Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈

На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩‍🎓

Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟

#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі