Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.56K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.11K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
 Шосты школьны дзень
 Творчыя цэнтры гімназіі 14 г.Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
Краіна ведаў-вучні 1-х, 4-х класаў прымалі ўдзел у майстар-класе "Пісанка да Вялікадня", у пазнавальнай гульні "Космас"
Берагоша-вучні 2-х класаў прымалі ўдзел у майстар-класе "Падарунак для бабулі на Вялікдзень"
Краіна талентаў-вучні 3-х прынялі ўдзел у гадзіне маральнага выхавання "Вялікодныя кулічы"
Я-патрыёт-вучні 3-5-х класаў прынялі ўдзел у фотавыставе "Мой тата ў арміі служыў", у выставе малюнкаў "Формула сям'і або 100 рэцэптаў шчасця", а таксама ў раённым спартыўным свяце
Краіна майстроў-вучні 6-х класаў правялі круглы стол "Прафесіі маіх бацькоў"
Я- грамадзянін-вучні 7-х класаў правялі круглы стол з запрашэннем служыцеля праваслаўнай царквы
Алімпійцы-вучні 8-х класаў паўдзельнічалі ў ваенна-спартыўнай гульні "Зарніца"
Калейдаскоп талентаў-вучні 9-10-х класаў прынялі ўдзел у віктарыні брэйн-рынг "Свет прафесій", у творчай пляцоўцы па падрыхтоўцы выпускнога вечара.

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
Шосты школьны дзень
Творчыя цэнтры гімназіі №14 г. Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
Спадчына–вучні 1-3х класаў прынялі ўдзел у гульні "Вясёлая гусеніца", рэспект-сустрэчы "Сям'я",а таксама ў творчай лабараторыі "Сямейная тусоўка".
Я-лідар–актыў ГА "БРПА" і ГА "БРСМ" зрабілі паход у п.Баравое, у краязнаўчы музей г.Дзяржынск.
Я-патрыёт– вучні 5-8-х класаў прынялі ўдзел у экскурсіі ў Бабруйск-Чырвоны бераг, а таксама ў конкурсе інсцэніраванай песні ваенных часоў.
Я-грамадзянін–вучні 4-х, 7-х класаў прынялі ўдзел у экскурсіі ў школьныя музеі Заводскага раёна, а таксама ў творчай сустрэчы "І гучыць беларускае слова" з запрашэннем гасцей з беларускамоўных гімназій
Алімпійцы–вучні 9-10-х класаў згулялі ў таварыскі матч па футболу.
Калейдаскоп таленту–вучні 11-х класаў на творчай пляцоўцы рыхтуюцца ды выпускнога вечара.



#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
Шосты школьны дзень
Творчыя цэнтры гімназіі №14 г. Мінска запрашалі на мерапрыемствы:
Краіна ведаў-вучні 1-х, 4-х, 8-х класаў прымалі ўдзел у "Свята развітання з Букваром", "Бывай пачатковая школа", таксама ў бібліятэчным рынгу "Кніга кнігай, ды сваім розумам дзвігай!".
Зялёная планета-вучні 2-х класаў згулялі ў гульню-падарожжа "Паводзь сябе асцярожна! Ведай правілы дарожныя!"
Калейдаскоп талентаў-вучкі 3-х класаў згулялі ў гульнёвую праграму "Мы ўмеем сябраваць, весяліцца і гуляць".
Краіна майстроў- вучні 5-х класаў удзельнічалі ў інфаквэсце "3D-Дзень Добрых Дзеянняў"
Я-грамадзянін-вучкі 6-х класаў прымалі ўдзел у прэстыж-сустрэчы "Каштоўнасці, культура свету і правы".
Алімпійцы-у вучняў 7-х класаў адбыўся таварыскі матч па міні-футболе.
Я-патрыёт-вучні 8-10-х класаў прынялі ўдзел у зорным паходзе па месцах баявой славы брыгады імя Сталіна.

#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
Вучні 4-х класаў гімназіі 14 прынялі ўдзел у віртуальным падарожжы "Знаёмцеся: наш Мінск", падчас якога даведаліся шмат цікавага пра родны горад, паказалі свае веды. Віртуальная экскурсія атрымалася пазнавальнай і карыснай для ўсіх яе ўдзельнікаў.
Вучні 2-х класаў гімназіі 14 з задавальненнем і асаблівай цікавасцю наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускага кіно. Гэта сапраўдная крыніца беларускай культуры. Даведаліся гімназісты пра гісторыю ўзнікнення, прафесіі кінематографа, знакамітых акцёраў, пазнаёміліся са знакамітасцямі сталіцы.
З нагоды Свята горада Палац дзяцей і моладзі арганізаваў прэзентацыю гурткоў і секцый, інтэрактыўныя пляцоўкі. Вучні 8-х класаў гімназіі 14 з вялікай зацікаўленасцю наведалі гэтае мерапрыемства, паўдзельнічалі ў працы інтэрактыўных пляцовак.


#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень
🎉У святочны Дзень горада вучні 9 - х класаў наведалі Маладзёжную пляцоўку ў парку імя Горкага , дзе прынялі актыўны ўдзел у розных інтэрактыўных мерапрыемствах.
🎉Вучні і настаўнікі гімназіі 14 сустрэліся разам на пляцоўцы каля Чыжоўка-арэны, каб адначыць Дзень горада. Паўдзельнічалі ў конкурсах, квэстах і віктарынах. Мерапрыемства было цікавым, займальным і вясёлым.



#Заводскі
#гімназія14
#шосты_дзень