Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.32K subscribers
90.4K photos
2.95K videos
65 files
2.14K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
👥І зноў доўгачаканая сустрэча ў Доме Дружбы👥

📖Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” прынялі ўдзел у літаратурнай вечарыне, прысвечанай творчасці англійскага паэта-рамантыка Джорджа Гордана Байрана.📖

📚Нашы вучаніцы з задавальненнем чыталі вершы ў арыгінале і іх пераклад на рускую і беларускую мову для моладзевай аўдыторыі.📚

🇧🇾Мэта мерапрыемства - выхаванне павагі да творчай спадчыны краіны, мову якой мы вывучаем, фарміраванне маральных каштоўнасцей вучняў сродкамі мастацкай літаратуры.🇧🇾

Вялікі дзякуй Кашперка Алене Андрэеўне за чарговую цёплую сустрэчу.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
#Айрыс
25 сакавіка члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” сустрэліся з клубамі “Мір на далонях”, “Сапрана” і “Юнік”.
🔸 Асноўным фарматам гэтай сустрэчы паслужыў спектакль форум-тэатра, які падрыхтавалі і прадэманстравалі члены клуба ЮНЕСКА «Мір на далонях». Мерапрыемства прайшло у́ незвычайным фармаце.
🤝Дзякуй клубу ЮНЕСКА “Мір на далонях за гасціннасць! Будзем рады наступнай сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
#сустрэчы
Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” гімназіі 14 прынялі ўдзел у анлайн сустрэчы, арганізаванай членам праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» Кашперкай А.А. і Еўраклубам Уладзімірскага Дома Міру Расійскай Федэрацыі.
🔸У мерапрыемстве прынялі ўдзел клубы “Айрыс”, “Сапрана”, “Фенікс”, “ЦІД”. Сустрэча прайшла ў форме віктарын, якія былі падрыхтаваны вучнямі розных школ горада Уладзіміра і членамі клубаў ЮНЕСКА.
Пытанні ўключылі цэлы шэраг інфармацыі аб нашых краінах. Цікава, але перамагло сяброўства!
🔸Дэлегацыя з Уладзіміра запланавала наведаць Беларусь да Дня Перамогі.
З нецярпеннем чакаем сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА