Пустовой. В духе правды
518 subscribers
737 photos
653 videos
1 file
1.5K links
Download Telegram
Православные храмы д. Рубель🇧🇾

Фото: Александр Прибыщук

#БеларусьКрасивая
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Как приятно жить в нормальной стране, где общество и власть - просто определения разные, а в общем понимании - едины. Беларусь - страна единого духа. Речь про Концепцию национальной безопасности. Второй по значимости документ после Конституции. Между прочим из Конституции формулировку "по рождению" убрали из-за позиции представителя Минздрава. Лучше бы ведомство по делам здоровья  занималось не давосскими идеями, а молодыми специалистами. Как их закрепить в провинции и как ещё в процессе поступления отсеивать зерна от плевел. Врачей от Бога от врачей не дай Бог. Такие ошибки слишком дорого обходятся бюджету и вообще обществу. Вскоре, кстати, ожидается новый этап ревизии здравоохранения. Тогда и поговорим подробнее."

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"У свеце кажуць: нішто так не аб’ядноўвае, як дружба супраць агульнага ворага. Мо яно і так. Але гэта не пра нас, не пра беларусаў. Мы ўвогуле за паразуменне і паважлівыя адносіны адзін да аднаго, так было спрадвеку. Але з часам лавачкі ля вясковых хат і гарадскіх дамоў апусцелі, і хаты сталі больш дыхтоўнымі, агароджы вышэйшымі. Яно і не дзіва — багацеем. А вось узбагачэнне нашай духоўнай сутнасці не паспявае за набытым дабрабытам. Ці то інтэрнэт той нас раз’ядноўвае, ці то заможнасць наша? Вось калі мы былі пад панскай пугай, дык тады і пра талаку памяталі, і пра сяброўскія вячоркі. Пад адной лучынай і пралі, і ткалі. Як святла хапала? Мусіць, душы былі ў людзей святлейшыя. А як пачалі ў няпростыя 30-я пісаць на суседзяў даносы — прыйшла і бяда, самая страшная, агульная, — Вялікая Айчынная.
Толькі разам змаглі перамагчы жудаснага і моцнага ворага. Калі пачалі туліцца адзін да аднаго, давяраць адно аднаму: і закладваючы міны пад колы ворага, і выбіраючыся па багне з аблаў карнікаў, і падчас траскучых маразоў у халодных зямлянках... Толькі разам з братамі па савецкай сям’і дайшлі да Перамогі. Вось і зараз нам трэба быць разам, каб вораг нават і не думаў ізноў фарсірваць Заходні Буг. А ён не дрэмле. Усё больш сіл сцягвае ў наш рэгіён. Ніякіх эмоцый, толькі лічбы. Вучэнні НАТА Steadfast Defender — 2024 («Устойлівы абаронца») пачаліся на гэтым тыдні. Толькі па афіцыйнай інфармацыі, у іх удзельнічаюць 90 000 вайскоўцаў краін альянсу і Швецыі. Задзейнічаны ўсе магчымыя падраздзяленні і зброя. Такой маштабнай трэніроўкі (ці падрыхтоўкі да вайны?) не было ажно з часоў існавання Варшаўскага дагавора. Тэатр вучэнняў разгортваецца і ў Польшы, і ў прыбалтыйскіх краінах. Выпадкова? Але толькі, мякка кажучы, неразумны чалавек можа так падумаць.
Што нам застаецца? Трымацца разам, давяраць адно аднаму, знаходзіць паразуменне. Вось як, напрыклад, падчас распрацоўкі новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. 70 дыскусійных пляцовак, навуковыя і экспертныя спрэчкі, аналіз прапаноў, — гэта, што называецца самы народны шлях прыняцця стратэгічных рашэнняў. Гэта і ёсць уцягнутасць людзей у дзяржаўнае будаўніцтва. Таксама было пры рабоце над новай рэдакцыяй Канстытуцыі. Менавіта зыходзячы з абноўленай рэдакцыі Асноўнага Закона, Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына зацвярджаюцца Усебеларускім народным сходам. Куды ўжо больш дэмакратычна? Спачатку абмеркавалі ўсім беларускім светам, а потым праз дэлегаваных прадстаўнікоў народа ад усёй краіны будзем прымаць гэтыя важныя дакументы!
Зразумела, сёння абарона Айчыны датычыцца кожнага. Я не пра народнае апалчэнне і тэрытарыяльную абарону. Гэта аксіёма. Я пра агульны фронт. Журналіст — адказвае за інфармацыйную бяспеку, слесар з завода і кіраўнік міністэрства — за эканоміку. Трапна Прэзідэнт зазначыў: «Будзе эканоміка, будзе — мір». Знешнія ворагі чакаюць аслаблення дзяржавы, тыя, хто на падтанцоўцы ў нашых часам партнёраў, часам... як зараз, чакаюць пагаршэння эканамічнай сітуацыі, каб ускалыхнуць грамадства. Заходнім каланіялістам не патрэбна паляпшэнне нашага жыцця. Заходнім каланіялістам патрэбны нашы жыцці ў вайне з Расіяй. Таму тым, хто робіць нашу краіну мацнейшай, тым абставінам, якія спрыяюць нашай лепшай долі, — будуць замінаць.
Здаецца, мы толькі пачынаем усведамляць каштоўнасць мірнага жыцця на сваёй зямлі. Чарка і скварка — вось яны, ёсць, але яны не галоўнае сёння. І мары пра смартфон апошняй серыі ўжо на другім плане, і пра новы аўтамабіль, і пра мэблю. Дарэчы, зараз вельмі танныя крэдыты на айчынныя тавары — «як у Еўропе». Але мы як ніхто ведаем і памятаем іншую Еўропу, — тую, што каваным ботам ідзе па нашых хлебных нівах. Тая, што сёння лязгае зброяй ля самых нашых граніц…
Кажуць, што вайна — гэта апошні аргумент Бога ў выхаванні непаслухмянага, ганарыстага, напышлівага, злога ды самаўлюбёнага чалавека. Каб яна не прыйшла на нашу зямлю, давайце самі станавіцца лепшымі. Пачнем з сябе і, напрыклад... з чаргі ў паліклініцы: перастанем сварыцца. Зараз час паразумення. І агульнанацыянальнай талакі і стваральнай працы дзеля міру.
Яўген Пуставой:
"Мір расслабляе. Але, каб яго захаваць, трэба памятаць цану, якую заплацілі ўсяго два пакаленні назад. Калі мы навучымся сябе паважаць? А ці ўпэўненыя мы ў тым, што кожны юны беларус ведае пра Хатынь? А ці шмат дарослых беларусаў бачылі ў новым музеі калыску, унутры якой — макет Хатыні?... Добра, а ці многія назавуць спаленую беларускую вёску, дзе знішчылі людзей у 12 разоў больш, чым у Хатыні? ...Ала ў Светлагорскім раёне. Тут нацысты па-зверску забілі 1758 чалавек, амаль тысяча з якіх — дзеці."

https://telegra.ph/Dajscі-da-buduchynі-01-31
​​Яўген Пуставой:
"Быць дарослым значыць адказваць за свае ўчынкі і за свой выбар. Гэта датычыцца і чалавека, і цэлай нацыі. За 30 гадоў самастойнага падарожжа па гепалітычным акіяне мы спачатку ад’еліся каўбасы. Потым розных іншых прысмакаў. Але ж для беларусаў, у цэлым, важна не толькі, каб на стале было не пуста. Нам патрэбна духоўная ежа, сэнсы. А самы вялікі сэнс для дарослай нацыі — гэта Незалежнасць і захаванне сябе ў гісторыі. Сярод іншых умоў гэтага сэнсу, такіх як моцная дэмаграфія і нацыянальная годнасць, вялікую ролю адыгрывае палітычная стабільнасць. Добра, калі за ўсё і ўсіх адказвае адзін чалавек. Як бацька ў сям’і. Ён і хату зладзіў і побыт наладзіў. Але ж бацька жадае, кааб і яго дзеці калі пасталелі і самі пачалі дбайна і рупліва ладзіць гаспадарку.
Што ўтойваць, шмат разоў нядаўна гучаў такі пасыл: беларусы, маўляў, дарослыя. Таму і патрабуюць перамен. Прабачце, але тое нагадвала псіхалагічны ўзрост падлеткаў. Дзяржава, нібы бацькі, павінна ўсё, а я нічога. Я толькі буду дыктаваць свае ўмовы без усялякай павагі да бацькоў (да дзяржавы). Зразумела, сярод дзесяці мільёнаў — розныя людзі. Але такі настрой у пэўны момант пераважаў у грамадстве... А зараз — калі ласка. Палітычны апгрэйд, вырашай свой лёс сам. Кожны павінен зразумець: у тым ліку ад яго выбару залежыць зараз лёс мільёнаў суайчыннікаў, а ў далейшым — будучыня нашай краіны і нацыі.
Так, зараз якраз той самы момант ісціны, усе ж разумеюць — палітычныя змены. І кожны, хто меў сілы і жаданне, мог паспрабаць сябе зарэгістраваць у якасці кандыдата ў дэпутаты. Але ж гэта перш за ўсё не статус — гэта адказнасць. У парламентарыяў: адна — законы, і не толькі тыя, што будуць паляпшаць наша з вамі жыццё, але, найперш, тыя навэлы, што змогуць зберагчы нашу краіну ад розных выклікаў геапалітычнага і нават ментальнага кшталту.
Мясцовых дэпутатаў таксама чакае вельмі адказная і напружаная праца, дарэчы, на грамадскіх пачатках. Там трэба не толькі мандаты трымаць у руках, там трэба трымаць руку на пульсе жыцця грамадства. Чым жыве звычайны чалавек? Што турбуе насельніцтва тваёй акругі? Нездарма ж кіраўнік краіны неаднаразова засяроджвае на гэтым увагу, патрабуе рэальную карціну пра стан спраў на месцах, каб прымаць правільныя рашэнні.
Правільнае рашэнне павінен прыняць і кожны з нас. Нам спрабуюць перашкодзіць гэта зрабіць. Зноў у ход ідуць сучасныя тэхналогіі. І, у цэлым — супраць адзінага дня галасавання, які заклікаюць байкатаваць, і супраць кандыдатаў, асабліва самых яркіх, распаўсюджваючы пра іх фэйкавы «кампрамат». Так званыя збеглыя заявілі: у выбарах мы не ўдзельнічаем. Яно і зразумела: у Беларусі не назбіраецца столькі прыхільнікаў у дэскрыдытаваных сіл на данатах заходніх разведак. Зрэшты, як гэта не ўдзельнічаюць? Сарваць выбары, накласці паклёп на кадыдатаў, удзельнікаў выбарчых камісій і нават актыўных выбаршчыкаў — вось у чым іх «удзел». Мэта адна — падняць вэрхал у роднай хаце...
Бяспека, у тым ліку інфармацыйная, — справа спецыяльных службаў і ведамстваў. А справа кожнага з нас — зрабіць свой выбар. Калі мы неабыякавыя да будучыні сваёй краіны, сваіх дзяцей, калі нам не ўсё роўна — трэба абавязкова прыйсці на выбары. Мы ж — дарослыя, мы павінны браць на сябе за гэта адказнасць. 
А вось за каго галасаваць... Кожны выбірае сам. Зыходзячы з уласнага вопыту і нават «голасу сэрца». Але ёсць і агульны так званы лайфхак. Арыентавацца патрэбна не на інтрыгі штучнага інтэлекту, не на тэхналогіі маніпулявання, патрэбна арыентавацца на тое, што ўбачыў на свае вочы, пачуў на свае вушы. Што прапануе кандыдат, як ён размаўляе з людзьмі. Трэба ацаніць, што ў багажы, ці змог рэалізавацца на сваім прафесійным полі і чаму ён ідзе ў дэпутаты. Няблага пачытаць яго праграму. А лепш за ўсё прыйсці на сустрэчу (цяпер якраз у разгары агітацыйны перыяд). Каб зразумець, ці пойдзеце вы ў адным напрамку."

#Пустовой
#МЫБеларусь
Евгений Валентинович, от всей души поздравляем Вас с победой на выборах!👏

Успехов Вам в этом нелёгком труде — быть депутатом!

🎉🎉🎉

Команда тг-канала #МЫБеларусь
🎉🎉🎉Сегодня день рождения у настоящего мужчины, прекрасного журналиста, а теперь ещё и депутатаЕвгения Пустового!

Здоровья, творческих и профессиональных успехов!
Да оградит Вас Господь от всякого зла внешнего и внутреннего, да подаст мудрость духовную и ревность ко спасению 🙏

#МЫБеларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦🇧🇾Украинский блогер сравнил уровень жизни украинцев и белорусов.

"Украинцы мечтают жить так, как живут белорусы при Лукашенко".
Каждый человек хоть раз в жизни обращался к Богу. Зачастую это происходит когда он остро нуждается в Помощи Всевышнего. Получив помощь, наша душа жаждет благодарности. Дорогие браться и сестры поможем всем миром строящемуся храму Равноопостольного князя Владимира, который принёс на нашу землю веру Православную !
Работы по росписи храма выполнены лишь на 30%(смотреть фото)
Приход небольшой,действует 4 года
"Да не оскудеет рука дающего!"🌷

Расчётный счёт BY79BAPB30152191700120000000
​​Яўген Пуставой:
"Зусім хутка гэта стане гісторыяй, што напісана не пад чужую дыктоўку, не за заморскія грошы, а нашым народам. Менавіта гэты адзіны дзень галасавання стаў самым народным, самым нашым. Чаму так? Давайце разбірацца.

Выбары паказалі, што наша Радзіма прыйшла ў прытомнасць ад заморскага віруса «каляровых рэвалюцый» і імпартных ідэй самазнішчэння сваёй дзяржаўнасці, у выніку — саміх сябе. А ўвага да нашых выбараў была пільнай. Ворагі паціралі рукі, разведкі суседніх недружалюбных краін ладзілі правакацыі, палітычныя лузеры зрабілі ўсё, каб справакаваць грамадскую незадаволенасць. Але гэта прайшло міма нас. Так, мы чыталі і глядзелі. Хтосьці палохаўся ад такой інфармацыі, хтосьці не хацеў верыць, нават жартаваў. Лёгка іранізаваць з тэракту, які не адбыўся, бо тыя, каму належыць гэта рабіць, яго прадухілілі. Мы шмат чаго не ведаем. Да многага ставімся як да належнага. Гэта і ёсць славутая характэрная беларуская стабільнасць. Можна не згаджацца і спрачацца. Але менавіта за яе беларусы і прагаласавалі. Дзеля гэтага прыйшлі на выбары. А ўжо потым выбіралі персоны і партыі.

Беларусы ўсё ўбачылі, усё зразумелі. Большасць беларусаў! Адзіны дзень галасавання не толькі дазволіў сэканоміць значныя матэрыяльныя рэсурсы. Выканана галоўная місія — на справе прадэманстраваць адзінства народа. Гэта вымяраецца не толькі ў лічбах і працэнтах тых, хто прагаласаваў, атмасфера 25 лютага перадала адзіны дух. Нас можна павіншаваць усіх. З паспяховым і элегантным правядзеннем выбараў. З кансалідацыяй нацыі. Адзіны дзень галасавання стаў днём яднання краіны і нашага грамадства. На ўчасткі прыйшлі або паклікалі да сябе ў госці дамоў прадстаўнікоў выбарчых камісій усе, хто неабыякавы да развіцця краіны. Што гэта, калі не грамадзянская супольнасць?

Па-першае, беларусы асвоілі азы медыйнай гігіены. Гэта першасная прафілактыка ад вірусаў «каляровых рэвалюцый». Па-другое, мы ж грамадства добрага сэрца і высокага інтэлекту. Разабраліся. За чатыры гады пара ўжо. «Неверагоднасць» вычарпала сябе. А свята засталося. У нас выбары не «майданутыя», а з песнямі і танцамі. Ды яшчэ і далікатэсамі. А тым, у каго гэта выклікае ўсмешку, скажу прама: лепш прысмакі ад спажыўкааперацыі і фермераў, чым «печыва» Дзярждэпа. Часам не варта і каштаваць, каб зразумець — атрута.

Беларусы выбралі менавіта нашу Беларусь. Беларусь, якую ў 2020 годзе відавочна імкнуліся разбурыць, а датуль намагаліся знішчыць праз фонды, культуру, сэнсы. Не выйшла. Менавіта таму «з’ехала» пэўная частка грамадства. Справа не ў таталітарызме. Справа ў нязручнасці... Справа ў тым, што чорт заўжды бяжыць ад ладану. Вось галоўная прычына «неверагоднай эміграцыі». Краіна не тая: сацыяльна-арыентаваная, а не рыначная, традыцыйная, а не модна-гендарная, з класічным грамадствам, а не «лібераламі-касмапалітамі». Абсалютная большасць беларусаў паказала: мы выбіраем менавіта нашу краіну, такая, якая яна цяпер.

Роля парламентарызму ўзмацняецца: у Авальнай зале павінны выпрацоўваць сэнсы і трэнды, закладваць іх у заканадаўчы базіс. Палітра народаўладдзя становіцца шырэйшай і ярчэйшай. З’явіўся канстытуцыйны орган — Усебеларускі народны сход — цяпер, напэўна, самая папулярная абрэвіятура ў беларускім грамадстве. УНС — гэта грамадска-палітычная страхоўка.

Прэзідэнт нацэльвае пастаянна: дакладна бачыць рэальную сітуацыю, адчуваць запыты грамадства. Задача мясцовых выбраннікаў — чуць людзей, каб не было ашалелай вуліцы. Цяпер нам трэба не падвесці Прэзідэнта. Іспыт адзіным днём галасавання вытрымалі. Усе разам: дзяржаўныя інстытуты і грамадства. Менавіта цяпер як ніколі вельмі важны адзіны дух для дзяржавы і дакладная вертыкаль улады. Што і паказалі мінулыя выбары. Беларускае грамадства хвалюе захаванне нашай мадэлі развіцця і далейшая палітычная сітуацыя ў краіне. Мы прагаласавалі за дзейны курс дзяржавы. За яго выразную персаніфікацыю. Калі хочаце — за кожнага асобнага дэпутата, але ўсе разам — за Першага. А ён падводзіць не ўмее. Не для таго будаваў краіну, каб яна разбурылася на яго вачах. Таму служэнне працягваецца."
#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
Шлях да сябе заўжды ляжыць праз дзяцінства. Свету былі адкрыты не толькі вочы, але і сэрца. А розум глытаў веды, нібы ў спякоту сёрбаў смачную ваду з далоні. За гады чалавек назапашвае шмат чаго. Жыллё, транспарт, хваробы, сяброў і несяброў, званні, граматы ды рэгаліі, а яшчэ брыдкія рысы характару. Так і з народам. Сталее і чарсцвее... Няўжо? Так не хочацца ў гэта верыць. Каб не страціць сваю самавітасць і адметнасць дабрыні, трэба час ад часу спыняць свой бег, сыходзіць з дзелавітага маршруту і — у абдымкі ўспамінаў, сваёй малой радзімы, да размовы аб спрадвечным з Творцам і да дыялогу з творцамі. Канцэрты, імпрэзы, вечарыны — добрае і вялікае мастацтва, што саскрабае налёт бруду. Асабліва калі на сцэне — дзеці. Але ёсць прыклады, калі нават чыстая рапсодыя не мае моцы вылечыць хваробы чалавечага сэрца.
Уяўляеце, дзеці з Малдовы падаравалі свята песні дарослым Польшчы, а пасля паехалі да беларускага гледача. І ўсё — дзіцячы хор, нібы групоўка экстрэмістаў, стаў пагрозай нацыянальнай бяспецы і для варшаўскіх і вільнюскіх улад. Такі вось палітычны вэрхал. Але чаму вэрхал? Тэндэнцыя! Памятаеце тыя кадры «гасціннай» сустрэчы мігрантаў палякамі, а пасля і прыбалтамі. 
У ход ішоў атрутны газ, сцюдзёная вада — гэта бачыў увесь свет. А ў прыцемках еўрапейскіх «абдымкаў» былі здзекі і катаванне. Людзі паміралі ў памежжы. Але ж тут не непажаданыя мігранты — дзеці з праеўрапейскай Малдовы. Яны да іх з песнямі, а тыя адказалі «добразычлівасцю». Гадзінамі не дазвалялі дзецям выйсці з аўтобуса. Нават аўтаматчыкаў паставілі! Вось яна — сапраўдная «свабода еўразоны».
Яны ж баяцца нават рапсодыі. Эпічнай песні. Сапраўды, які эпас? Суцэльны еўрапейскі фарс. «Рапсодыя» — гэта дзіцячы хор з Малдовы, які і Польшча, і Літва не прапускалі да сябе на тэрыторыю. Тут дзве прычыны. І абедзве дакладныя. Першая — каманду Санду нават польскія і літоўскія палітыкі ўсур’ёз не ўспрымаюць. Па-фарысейску ўсмешлівыя дзядзькі з ЕС і аб гуманізме забыліся, і аб правах дзяцей. І гэта насамрэч маршрут у нікуды. У акружэнні багацця і халодных палацаў іх сэрцы пачарнелі ад злосці і нянавісці. У тыя сутарэнні ні сонца, ні дзіцячы гоман не праб’юцца. Замест татачак і матуль — бацькі пад нумарамі. Замест дзядуль і бабуль — суцэльныя чайлдфры.
Глядзіце і запамінайце, па-еўрапейску настроеныя грамадзяне, якое месца ў куратніку еўразоны адведзена было б нам. Ніводная краіна не застрахавана ад сваёй Санду. Назіраючы за прыёмам дзіцячага аўтобуса, як яго ахоўвалі з аўтаматамі, я ўспомніў наш савецкі фільм «Вадзіцель аўтобуса». Што тады, што цяпер да нашых дзяцей іх стаўленне не змянілася: пагардлівая ўсмешка, а пасля — аўтаматная чарга. Калі б паступіў загад — стралялі... Як ужо не раз тое рабілі лёкаі з еўрапейскай абслугі. Такія яны — стасункі ў свеце аказання паслуг. І такая роля ў ім у дзяржаў іншага гатунку.
Ці можна спыніць мастацтва? Нядзіўна, што спрабуюць. Само паняцце «культура» на Захадзе спрабуюць адмяніць. Маўляў, тысячагоддзі запар было не тое. А цяпер каранавана лічба. Чалавек Мікеланджэла ўжо лішні — не патрэбен. Каб лягчэй было справіцца, забараняюць вялікае мастацтва і дзяцей. Таму ў цэлым халодны прыём, здзекі з дзіцячага хору — у рэчышчы заходняга мэйстрыму. Адразу трапілі ў дзве цэлі. Таму сітуацыя, што называецца, класічная. А яшчэ і лёкайскай зухаватасцю перад вялікімі краінамі. Маўляў, спыняючы Беларусь, мы не спынімся ні перад чым.
І пакуль вырашаліся спрэчныя пытанні, працавалі над новым лагістычным маршрутам, беларусы гасцінна сустракалі дзяцей Малдовы. Мне здаецца, што мясцовыя жыхары нават без каардынацыі ўлад дапамаглі б юным гасцям, таму што ў нас усё па-людску. Нездарма Беларусь — Бацькаўшчына. Нават і для дзяцей з іншых краін.

#Пустовой
#МЫБеларусь
Яўген Пуставой:
У гімне роднаму краю класік узрушаецца: «Вясна, вясна! Не для мяне ты! Не я табою абагрэты...» Было такое на Беларусі. Цяпер вясна для нас. Але каб зразумець, каб адчуць тую вясну, мала быць з адкрытым сэрцам — яшчэ трэба працаваць розумам. На жаль, у шэрагу выпадкаў цяпер светапогляд звузіўся да пяці-сямі цаляў. Замест шчабятання жаўрукоў мы «слухаем» гаджэты. Маўляў, там ісціна. А вораг інфернальна нашэптвае: загубі родны кут, знішчы Беларусь. Маўляў, не такая краіна табе патрэбна. Працуюць прафесіяналы сваёй чорнай справы. А мы і верым. Пакуль вочы не расплюшчацца ад дзейснай праўды.
Звычайна, калі растае мінулагодні снег, на лясных праталінах, абапал вузкіх сцяжынак у гушчарах вочы радуюць пралескі. Такія сціплыя і такія прыгожыя. Як вочы Беларусі. Яно было так, і так застаецца. Але не на памежжы. Жахлівая карцінка паўстае перад вачыма пагранічнікаў, якія ахоўваюць нас ад усялякіх правакацый і неспадзяванак, каб мы і далей маглі дыхаць вясной.


https://telegra.ph/Martyralog-ahvyar-dehmakratyі-04-17
​​Яўген Пуставой:
Здзіўленне. Жах. Боль. Вера. Надзея на жыццё. Паступовы росквіт. Гэтыя словы апісваюць чарнобыльскі шлях Беларусі. Не, не той, па якім ішлі і намагаліся ўсіх павесці апаненты беларускага народа. Гэта той шлях, які прайшла наша краіна. Ад таго выбуху, калі сэрца значнай часткі нашай краіны спынілася. Чвэрць Беларусі засыпаў чарнобыльскі попел. Тэхналагічная катастрофа здарылася не ў нашай краіне, але пацярпелі мы. Ад суседзяў. Канешне, мы пра тое далікатна не згадваем, маўляў, каб не пакрыўдзіць. Але, пагадзіцеся, дыпламатычнасць павінна быць узаемнай.
Атручаная зямля магла б ляжаць аблогам. Але не ў гаспадара. Так, тыя землі, што атручаныя назаўсёды, — за калючым дротам. Буферную зону аздобілі лесам. Створаны радыяцыйны запаведнік. А далей буяюць майскія краскі. Трэба апынуцца ў тым жа Брагіне ці Нароўлі, каб зразумець і ўбачыць, што такое філасофія аднаўлення. Рознакаляровыя будынкі, радасныя дзіцячыя ўсмешкі, шпацыр бацькоў з дзецьмі. Гнёзды жывыя! Тут усё, як і па ўсёй краіне ў красавіку, праўда, з адной акалічнасцю: сярод вясновых фарбаў — чорны мармур — помнікі аб загінулых ад радыяцыі земляках. Беларусь памятае. Дарэчы, недалёка ад тых мясцін — лецішча Прэзідэнта. Ён і раней, у час дэпутацтва, апекаваўся чарнобыльскімі рэгіёнамі, а сёння, увогуле, заўжды ў парадку дня пацярпелых рэгіёнаў.
Беларусы фобіяй радыяцыі перахварэлі. Гэта як з атакай дзота: пасля няўдалай яшчэ цяжэй падымаць людзей у атаку. Лукашэнка падняў. Тая рана загаілася, а сярод беларусаў новы камунальны трэнд — электрычнае ацяпленне. А наперадзе — яшчэ бум на электратранспарт. Свая АЭС — правільны выбар. Тая ж Японія пасля Фукусімы не адмовілася ад мірнага атама. Ды і краіны-дыктатары «зялёнай энергіі» таксама не спяшаюцца адмаўляцца ад сваіх атамных энергаблокаў. Гэта як агонь ці нож — без іх жыццё было б горшым, а каб не параніцца, трэба проста выконваць правілы бяспекі. А наша станцыя самая бяспечная. Таму мы з вялікай ахвотай працавалі і працуем з місіяй МАГАТЭ. Нам хаваць няма чаго. А каб станцыя была больш бяспечнай, яе ахоўваюць адразу некалькі вайсковых часцей. Па перыметры — унутраныя войскі, ёсць і ўласны паветраны купал — войскі ВПС і СПА.
Трэба зразумець: уваход у клуб дзяржаў мірнага атама вельмі вузкі. Не кожнай краіне давераць.
🔹
І горад атамшчыкаў з’явіўся — ажыў Астравец. І новая сусветная кампетэнцыя. А як мы з суседзямі намагаліся паладзіць — электраэнергію прапаноўвалі і спецыялістаў з Ігналінскай АЭС запрашалі працаўладкоўвацца. Дарма.
Вільнюс супраць БелАЭС разгарнуў сапраўдную інфармацыйную бітву. Прычыны называліся розныя, але відавочная адна — палітычная. Справа ў тым, што ў Літве ад тых «еўрапейскіх вольнасцяў», якія ў Бруселі прапагандуюць, засталася толькі славянская назва — Вільна (вольна), у астатнім — новы парадак ад ЕС. Патрабаванні еўрапейскіх улад — спыніць Ігналіну — былі выкананы. Першы энергаблок забяспечваў Літву энергіяй, другі працаваў на экспарт — нават мы куплялі. Але ўсё змянілася. Еўропа з індустрыяльнай краіны савецкіх часоў ператварыла Літву ў рынак таннай працоўнай сілы і рынак для сваіх тавараў. Вось вам і шлях у «Эўропу». Ну, гэта іх выбар. А цяпер аб тым, што датычыцца нас.
Вільнюс заўжды лямантаваў у бок БелАЭС, але тым часам каля сваёй закрытай станцыі ўладкаваў ядзерны магільнік. Да Беларусі чатыры кіламетры! І тут яны не лямантуюць. А факты сведчаць, што магільнік той небяспечны. Напрыклад, у 2019 годзе эксперты знайшлі дзесяць парушэнняў тэхналагічных нормаў. Працэс захавання радыяцыйных матэрыялаў прадоўжыцца да 2038-га. Але кампанія, якой даверылі будаўніцтва модуля, з’яўляецца даўжніком і банкрутам. Хапае ў апошнія гады вакол Ігналінскай АЭС і недарэчнасцяў карупцыйнага кшталту. Еўрафункцыянеры сілай прымусілі Вільнюс закрыць працоўную АЭС, а мясцовыя, ды і нават нямецкія бізнесмены ад палітыкі зарабілі на гэтым неблагія грошы. Толькі вось больш бяспечнай станцыя не стала
.
​​Яўген Пуставой:
"З гадамі мы мужнелі, сталелі, багацелі, а нашы апаненты ўжывалі ўсё больш фарысейскія метады. У 2020-м быў не галодны бунт. Гэта быў бунт людзей, які не згодныя з нашай мадэллю жыцця. І справа не ў заробках альбо рахунках у банках. Справа ў сэнсах. Яны супраць «Дажынак», Дня Перамогі, сямейнай палітыкі. У іх разуменні большасць насельніцтва — «цемра» і «быдла». Але ж краіна і людзі не тыя. Мы выстаялі. Бо нашай краінай кіруюць не з заморскіх сталіц па вайфаі, седзячы ў бунгала альбо ў «паркетніках». Шлях нашай краіны выбірае народ. І ўнікальная і найлепшая форма вызначэння гэтага шляху — форум народаўладдзя.
Бацькам УНС як стратэгічнага інструмента дзяржаўнага кіравання стаў Прэзідэнт. Менавіта Лукашэнка прапанаваў такую ўладу дэлегаваць выбраннікам ад народа. Вось вам і «дыктатар». Лукашэнку можна быць удзячным за многае, але крытыкавалі за адно і тое ж: маўляў, утрыманне ўлады ў адных руках. Калі ласка — вось вам і ўлада, і адказнасць.
Паводле новага канстытуцыйнага статусу, УНС нават можа выказаць недавер кіраўніку дзяржавы. Але не варта забываць пра гістарычную адказнасць за стратэгічнае развіццё. І таму пацвярджэнне — прыняцце адразу двух важных дакументаў — Ваеннай дактрыны і Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Дакументы як прыкмета часу. Прычым беларусы зрабілі ўсё адкрыта. Мы не хаваем сваіх планаў па абароне сваёй краіны.
Мілітарызацыя заходняй граніцы з боку НАТА, фарміраванне тэрарыстычнай супольнасці з ліку беглых, прычым з удзелам заходніх спецслужбаў. Яны нават не саромеюцца агучваць свае планы па захопе прыгранічнага раёна і далей — уводу заходніх вайсковых сіл, нібыта для «падтрымкі грамадства». Але ж грамадства, беларусы падтрымалі і Лукашэнку, і беларускі шлях, УНС — гэта голас народа. Голас Беларусі.
Мы, як і раней, плануем будаваць дамы, ствараць сем’і, вырошчваць збожжа і любіць сваю цудоўную краіну. А яны, як і раней, ідуць свіннёй на Усход — карлы, напалеоны, гітлеры, цяпер байдэны і дуды... Застаецца трымацца, быць у дазоры. Разам з Прэзідэнтам уся краіна ў мініяцюры — УНС. Так што якія там «чорныя лебедзі» (дэфініцыя, што апісвае палітычныя неспадзяванкі) — каля нашых хат жывуць белыя буслы. Паўсюдна чутны іх клёкат. На Беларусі — вясна. А каб такое было і надалей — гістарычная місія і справа УНС."
​​Яўген Пуставой:
"Cвяты, якія мы адзначылі ўсёй краінай, — гэта світанак дзяржаўнасці. Чырвона-зялёная рунь ва ўсіх сацыяльных сетках. Цяпер сэлфі з дзяржаўнымі сімваламі — маладзёжны трэнд. А свята ўшанавання дзяржаўных сімвалаў займае пачэснае месца не толькі сярод дат афіцыйнага пула, але і, без перабольшвання, у сэрцы кожнага беларуса. Гэта дзень кансалідацыі грамадства і адлюстраванне нашых традыцый, нацыянальных прыярытэтаў, нашага кода дзяржаўнасці і асноў нацыянальнага характару.

Лён і збожжа — на гербе. Покліч да міру і сяброўства з братамі-суседзямі гучыць у гімне. У колеры Перамогі і жыцця афарбаваны дзяржаўны сцяг. Вельмі сімвалічна, што сярод удзельнікаў урачыстасці на плошчы дзяржаўных сімвалаў пераважна моладзь. Будучыня краіны. 
Ушанаванне сімвалаў дзяржаўнасці прайшло па ўсёй краіне. А вось адкрыццё гэтага месца сілы адзінаццаць гадоў таму стала клічнікам у летапісе фарміравання нашай Незалежнасці. Сама ўрачыстасць — з’ява і ўжо традыцыя грамадска-палітычнага жыцця нашай краіны. Нядзельнай раніцай на плошчу беларусы прыйшлі насамрэч па закліку сэрца. Геймеры і палкоўнікі, дзяржслужачыя і сем’і. Усе.
Сталая частка беларускага грамадства вырасла, раўняючыся на іншы сцяг, а пакаленне Незалежнасці добра ведае цяперашнія сімвалы. Але ж мы не адмянілі тое, што было да нас, не пакінулі на сметніку гісторыі савецкую спадчыну. Наадварот, яшчэ ярчэйшымі фарбамі наш сцяг адлюстроўвае сцяг Перамогі.
Нашы сімвалы адпавядаюць настрою грамадства. Беларусы выбралі сцяг развіцця, а не знак бяды. Праз рэферэндум. Ці гэта не самая народная сімволіка? Дарэчы, абранне сімвалаў і вырашыла далейшы лёс краіны. Мы не пайшлі на пагост гісторыі «чарнобыльскім шляхам», мы абралі шлях да зорак. Беларускі сцяг разгорнуты і на Эверэсце, і ў Антрактыдзе. Тройчы — у космасе. Сцяг з бязважкасці першая беларуска-касманаўтка Марына Васілеўская перадала ў надзейныя рукі, што ўтрымліваюць краіну ва ўмовах страшэнных геапалітычных выпрабаванняў.
Дзяржсімвалы — гэта не толькі сугучча колераў, узораў і мелодый, гэта — вяршыня сэнсаў. Таму ў нашы рукі спрабавалі, ды і цяпер моладзі спрабуюць, усунуць знакі і сімвалы, пад якімі палілі нашых продкаў, пад якімі сустракалі ворагаў што ў 1941-м, што ў пачатку 1990-х. Трэба дакладна разумець, што святы і сімвалы — гэта арыенціры. І беларусы абралі дзейсны кірунак у жыцці. Чаму ў нас намагаюцца ўкрасці Перамогу? А таму што такім чынам лягчэй будзе схіліць галаву нашай нацыі перад уладарамі заходняга свету. З суседнімі краінамі і народамі атрымалася, з намі такое ніколі не здарыцца. Хаця б таму, што яны палілі нашы вёскі, а не наадварот. А мы ператварыліся ў нацыю партызан — сапраўдны народны фронт. Ніводны народ так «гасцінна» не сустрэў акупантаў. Якія там Брандэрбургскія вароты, Суражскія вароты — вось гонар! 40 кіламетраў фронту заўжды былі адкрыты для рэгулярнай арміі.
Цяпер зноў у лакеях гаспадароў Еўропы прыбалты і ўкраінцы. Цяпер зноў мілітарызаванай падковай, нібы гадзюка, апяразваюць граніцы нашай краіны. Ды яшчэ і пырскаюць у бок нашага народа атрутай ментальнай барацьбы. Не атрымаецца! Кіраўнік нашай дзяржавы абараняе сцяг Айчыны і палітычнымі метадамі, і нават са зброяй у руках. І мы не спім у шапку. Вучэнні з выкарыстаннем спецыяльных боепрыпасаў — мера вымушаная. Люстэркавы адказ. У той жа Германіі гэтым займаюцца ўжо не першы год, а вакол нашай краіны — 90-тысячная ваенная групоўка. У нас ёсць чым адказаць, у нас ёсць гістарычны вопыт і — галоўнае — непахісная палітычная воля. Досыць ператвараць беларусаў у ахвяр. Мы — нацыя пераможцаў. І пад васільковым небам велічна лунае наш пераможны сцяг жыцця"