Пустовой. В духе правды
519 subscribers
737 photos
653 videos
1 file
1.5K links
Download Telegram
​​Яўген Пуставой:
"Усе мы адчувалі шчасце — хоць бы імгненні. У дзяцінстве гэтыя імгненні цягнуцца даўжэй. Бо ў дзяцінстве мы чыстыя. Не залілі ў сваю галаву інфармацыйны бруд, не запэцкалі свае сэрцы дрэннымі ўчынкамі. Хораша. Мне заўжды было хораша, калі заўзята падарожнічаў па краіне ведаў. Адчуваў шчасце ад набыцця новых ведаў. І шматлікія цацкі былі ў баку, калі ў руках новая кніга альбо па беларускім радыё гучала публіцыстыка. Адчуваў шчасце і ў местачковай бібліятэцы, названай у гонар светача беларускай навуковай думкі — Ігнатоўскага, і ў «чыталцы» БДУ з вялізнымі вокнамі ва ўнутраны сквер з яго зялёнымі шатамі. Адукацыя — гэта таксама акно альбо дзверы ў свет. І у літаральным сэнсе — і ўвогуле. Адукацыя выхоўвае і фарміруе чалавека. А ў выніку — і краіну.
🔹
Ці не таму заваёўнікі заўжды «палявалі» на кнігі — носьбіты асветы і думкі народа. Ці не таму сёння сучасныя транснацыянальныя гегемоны, нібы на ланцуг, прывязваюць людзей да віртуальных сродкаў перадачы і атрымання інфармацыіі. А што? Усе бібліятэкі не знішчыш. Сучасныя герастраты выбралі больш дзейсны шлях. Аўтарытэт кніг і нацыянальнай адукацыі замянілі ўніфікаванымі адносінамі да ведаў. Яны безаблічныя і нібы агульныя. А насамрэч — знішчальныя для нацыяльнай ідэі. Таму і навязваюць новы трэнд — адмена культуры. Лайтова! Тое ж, што ўрокі не вучыць — лёгка, але шлях да невуцтва.

Мы, напэўна, свае геапалітычныя ўрокі вывучылі. Больш не падтрыміваем тэндэнцыі, што вядуць да невуцтва. Шмат чаго зламалі, цяпер зноў ствараем. Адукацыйныя дойліды — выкладчыкі ўніверсітэтаў. Нават сучасны філосаф палітычнай думкі — Бжэзінскі — папярэджваў: хто не будзе карміць свайго настаўніка, той будзе карміць іншаземцаў.
🔹
Адукацыя — гэта прыярытэт дзяржавы. Гэта не сфера паслуг. Не, ад замежных студэнтаў мы не будзем хаваць веды. Хай прыносяць краіне грошы, самых лепшых запросім застацца, а тыя, што вернуцца на радзіму, — будуць носьбітамі ведаў аб нашай краіне. Але паслугі — не галоўнае. Галоўнае — выхаваць БЕЛАРУСА яксапраўднага чалавека і патрыёта. Бо мы — краіна хлебаробаў і Лабановічаў. Заўсёды імкнуліся да міру і спасціжэння наваколля. То наша радавое — прага да ведаў. Нават праз сотні кіламетраў паўз пушчы і балоты. З Полацка да Падуі. Ад кніг Скарыны з пражскай тыпаграфіі для люду паспалітага да Купалы «эй, каб цёмен не быў, чытаць кніжкі ўмеў...» Ад сціплых кніжачак з друкарні пана Марціна Кухты да шыкоўных выдавецтваў. Гэта — наша. Любім і ганарымся. Гэтаму трэба таксама вучыць. Любіць Радзіму, паважаць род і родную сімволіку — выхоўваць грамадзяніна. Інакш за нас тое зробяць іншыя. Адукацыя — гэта заўжды момант ісціны, прышчэпка ад касмапалітызму, ад духоўнага забыцця. Ад паўтарэння падзей 2020-га.

А сёння грамадства чакае чарговы іспыт. Штучны інтэлект. Падкупляе сваімі перспектывамі. Гуляе нашымі слабасцямі. Вучыць лайдачыць. Адбірае розум. А потым — увогуле — чалавека. Ад падмены да замены — невялікі крок. І яшчэ меншы гістарычны перыяд. Лічбавы носьбіт заменіць чалавека як носьбіт інфармацыі. Вучыцеся, назапашвайце веды. Адукацыя цяпер — не толькі пра магчымасць застацца ў геапалітычнай прасторы. Адукацыя — гэта магчымасць, каб чалавека не знішчылі адным націсканнем клавішы «Delete».

На нядаўняй сустрэчы ў БДУ Прэзідэнт выказаў... не, не крытыку, больш развагу пра ролю навуковай інтэлігенцыі ў жыцці краіны. І пра нейкую пасіўнасць. Сапраўды, калі не дацэнты і рэктары будуць светачамі грамадства, то хто? Навуковае асяроддзе — гэта ж і прастора для нацыянальнага дыялогу, вырашэння самых спрэчных пытанняў найбольш мірным і цывілізаваным спосабам. Адмаўчацца сёння не атрымаецца. Не толькі словы павінны быць сапраўднымі, але і ўчынкі. Бо адукаванасць — гэта не толькі пра пасады і крэслы, не толькі высокія званні і колькасць манаграфій. Гэта яшчэ і культура паводзін, стан душы, жаданне зберагчы Радзіму. Бо чым больш чалавек ведае, тым больш ён разумее, што мы маем, тым больш хоча тое зберагчы. Гэта аз і букі, альфа і амега існавання любой незалежнай дзяржавы."
#Пустовой #МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Пацягнула восенню. Нават адчуваецца пах залатой пары. Яшчэ лісце не шапаціць пад нагамі, але ўранку і вечарамі пацягвае прахалодай, свежасцю, нават сырасцю. Памятаю, як у дзяцінстве цягнула дымам — так нагадвалі аб сабе тарфяныя залежы, і яшчэ — бульбай. Гэта быў непаўторны пах. Не той, што дорыць патэльня, калі на ёй шкварчаць дранікі.
З аднаго боку — прыемна, бо асноўныя сельскагаспадарчыя турботы завершаныя. З іншага — крыху сумна. Як бывае, калі здараецца паспяхова завяршыць справу. Так і пра лета. Заўжды насычанае, руплівае, да прыемнай стомленасці. А якая гарычыня была! Нібыта прырода адлюстроўвала геапалітычны клімат. Пыхкалі мы ад той спякоты. А прайшла — і ўжо сумна. І буслоў не хапае, і птушыныя канцэрты сціхлі. Калі і пачуеш, то адзінокага «саліста». І лес нібы просіць прабачэння ў чалавека, загладжвае сваю віну, адорвае баравікамі ды познімі лісічкамі. Лета, да сустрэчы... А самыя добрыя імгненні застануцца з намі ў памяці, у сэрцы. І ў матэрыяльных формах: на фота, у сацыяльных сетках.
Любяць нашы людзі і родныя краявіды, і зямлю, і сваю працу. Цяжкую і такую патрэбную. Я пра хлебаробаў. Ёсць такое шаблоннае успрыманне: «Цік-ток» для бесклапотных падлеткаў і ўрбаністычна настроенай моладзі, «Інстаграм» — для свецкай тусоўкі. На іх старонках шмат ботаксу, кавярань, ды самакатаў. Беларусы гэты штучны кірмаш пыхлівасці напоўнілі больш душэўнымі і светлымі паняццямі. Дзеляцца шчырымі ўражаннямі ад сваёй работы. Кіраўнік дзяржавы падчас наведвання дзіцячага тэхнапарку звярнуўся да школьнікаў ды студэнтаў. І сказаў вельмі важныя словы пра тое, што калі чалавек абірае справу для душы, то і работа будзе прыносіць задавальнне. А калі гармонія ўнутры, то яна паўсюль.
Гледзячы на марафон фатаграфій ды пастоў у сацетках беларусаў, адчуваю нават гонар за суайчыннікаў. Мы — сапраўдныя!!! Не цураемся мазалёў на сваіх далонях, не саромеемся свайго нялёгкага хлеба, тых стомленых твараў хлебаробаў. Мы падабаем не брыдкія карцінкі, не «лёгкія» жарты, а сапраўдную Беларусь. Вось камбайнер у салоне новага КЗС ад «Гомсельмаша», жанчына пазіруе на фоне акуратных цюкоў, дзіця сярод збожжавых палеткаў і з васільком у руках. Звычайнае фота. А які сэнс! Глыбінны. У руках моладзі — наша васільковая Беларусь. Дарэчы, менавіта моладазь — хэдлайнеры трэнду — дзеліцца добрым настроем на рабоце. Новаму пакаленню аграрыяў не саступаюць і ўжо сталыя прафесіяналы. Бо і яны насамрэч любяць ды ганарацца сваёй справай. А цяпер асвоілі прасторы сацыяльных сетак. Ну што ж, і добра. Замест экспансіі постмадэрновых патэрнаў і ўвогуле філасофіі лежабокаў беларусы нават віртуальнае поле зносін замест смецця-пустазелля засеялі добрым насенннем.
Гэта ж не пастаноўка, не ролік ад заходніх піяр-агентаў. Гэты мэйнстрым, тон задаюць самі беларусы. Чым жывуць, тое і дэманструюць. Ці падхопяць трэнд хлебаробаў працаўнікі іншых сфер? Калі такія ж шчаслівыя ад свайго месца работы, то абавязкова. Вось яна, сапраўдная краіна для жыцця. Беларусь, асвечаная сонцам."

#Пустовой #МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Цягнік імчыць наперад. Нібыта той вірлівы час. Праз акно прабіваюцца промні сонца. Памятаеце, як некалі нашы літаратурныя сейбіты марылі і верылі: «загляне сонца і ў наша ваконца»? Заглянула. Дык яшчэ і ярка свеціць. Не замінае гэтаму хараству парахавы дым, не засцілаюць яснае неба над галовамі беларусаў чорныя хмары вайны. Досыць. Нацярпеліся. Жаданне міру — тое, што нас аб'ядноўвае.
17 верасня. Дата. Падзея. Гістарычная вяха для нашага народа. Вяртанне адзін да аднаго. І тое было не толькі вызваленне ад польскай акупацыі. Ад пагардлівага звароту «хам», ад сутарэнняў «Бярозы-Картузскай». Польскія асаднікі планава знішчалі аўтахтоннае насельніцтва. «Асвойвалі» жыццёвую прастору. І, дарэчы, не першы раз.
17 верасня — гэта ментальная дата. Аб'яднанне беларусаў. Не толькі пасля польскага прыгону. Варта разумець, што парваная, нібыта сялянская світка, на два лапікі беларуская нацыя была суцэльнай. Таму, аб'яднаная за два гады, яна змагла стаць маналітам. Нібыта той Брэсцкай крэпасцю. Ці не гэта сведчыць аб нашай ужо тады самадастатковасці? Код адзінства — у побыце нашых продкаў. Як бы ні намагаліся пашкодзіць паны — не атрымалася. Гэта не вырвеш. Хіба разам з сэрцам.
Код адзінства — у павазе да продкаў і старэйшых. Таму беларусы заўжды адзначалі Радаўніцу і Дзяды. Ён у павазе да роднай зямлі ў розных вызначэннях. Як ралля і як агульная наша тэрыторыя. Код адзінства — у любові да працы. Таму што Каляды, Юр'я, Купалле, Багач — не толькі адпачынак, але і клопат аб ураджаі. На яго былі накіраваныя нават дзіцячыя гульні.
Павага да працы і чысціні сталі візітоўкай дзяржавы.Чыстыя вуліцы і ладныя сядзібы — таксама тое, што нас аб'ядноўвае. Наш сімвал — арала. Меч — ужо вымушаны крок. Калі баранілі свае палеткі. Вялікая Перамога, якая мала ў якога народа ёсць, — сімвал і сэнс адзінства. А яшчэ зусім не святочная акалічнасць — талакой адказваць бядзе. Нацысцкай, чарнобыльскай. І «менеджары» плана «ОСТ», і эксперты па радыяцыі — ставілі несуцяшальны дыягназ: не будзе іх. Знікнуць. З палітычнай карты, з гісторыі ўвогуле. І колькі ж такіх прадказальнікаў было. Плявузгаюць і сучасныя калабаранты. Усё дарэмна. Не знішчыць нас, не спаліць! Нават на попеле ўзыходзілі новыя парасткі Радзімы. Бо мы ўсе былі разам. Грамадой сустракаем выпрабаванні, грамадой святкуем. У адзінстве наша сіла."

#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Для Польшчы надышоў час аплаты амерыканскіх крэдытаў. Час расплаты. Плаціць па рахунках вымушаныя звычайныя палякі. Нават за месяц да выбараў улады людзей не чуюць. Ігнаруюць грамадскае меркаванне. Бо цяперашнія кіраўнікі разумеюць: іх выбірае не насельніцтва Польшчы, іх выбірае істэблішмент з уладных кабінетаў англасаксонскага свету. Людзі гэта адчуваюць. Замест звычайнага праменаду польскіх сем'яў да касцёла на вуліцах Варшавы — маршы раззлаваных палякаў. Польскія ўлады штурхаюць народ на гільяціну гісторыі. Там утульна або мясцовым нацыяналістам, або збеглым здраднікам. Пішчыць польскі народ пад прыгнётам партыі ПіС.
🔹
Як і раней, палякаў спрабуюць згуртаваць вакол нянавісці да рускіх. Філасофію калектыўнага Гітлера ўзялі для электаральнай стратэгіі дуды і маравецкія. Жадаючы зноў і зноў распасцерці крылы «ад можа да можа», варшаўскі арол неаднойчы трапляў пад раздачу ад сваіх жа старэйшых таварышаў. Палякі, памятайце: гэта ваш герой Пілсудскі быў сябрам Гітлера. Фюрар нават аплакваў яго смерць. А потым пачаў знішчаць палякаў сотнямі тысяч. Палякі, памятайце: гэта вашы галоўныя саюзнічкі Францыя і Брытанія ўжо на дзясяты дзень вайны пагадзіліся з паражэннем Польшчы.
Амбіцыі ўладаў выходзілі безабаронным палякам праз коміны Майданека. І калі б не подзвіг савецкага салдата, то бязмежжа нацысцкіх эксперыментаў сцерла б Польшчу з твару зямлі. Гэта быў Грунвальд 2.0: нашыя ваяры зноў выратавалі палякаў ад анямечвання. Уздоўж польскіх рэк і на польскіх плацдармах мы паклалі сваіх сыноў. Як мінімум паўмільёна салдат. Затое ўжо ў 2017 годзе польскія ўлады таксама «аддзякавалі». У Польшчы набылі моц папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму ці іншага таталітарнага ладу. Дакумент абавязвае мясцовыя ўлады зносіць помнікі савецкім воінам. Па падліках Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, 230 помнікаў салдатам Чырвонай Арміі трэба адправіць пад бульдозер. Што вельмі эфектыўна сцірае з памяці ўдзячнасць. Цяпер ужо ўнукі выратаваных нашымі салдатамі палякаў трымаюць рулі аўтаматаў у напрамку ўсходу.
Раней Польшчу называлі 51-м штатам ЗША. Мы ж памятаем, як яе называў Ленін. Вашынгтон сапраўды купіў Варшаву. Выгадны геапалітычны набытак. Балячка для Старой Еўропы. І халодная помста для Германіі. Польшча на шляху транзіту даступных вуглевадародаў з Сургута да паспяховых прамыслоўцаў Мюнхена. Хвост віхляе сабакам. Хвост віхляе ў патрэбным напрамку гаспадароў з Белага дома. Фігура для гамбіту на вялікай шахматнай дошцы. Прычым адразу па двух напрамках. У заходнім зразумела. Нас гэта датычыцца пасрэдна. Але Польшча ператварылася ў таран і на ўсход. Англасаксы зайшлі з казырнай карты. Нацыяналізму. Зноў ажылі амбіцыі «ожала бялага». Новы праект Рэчы Паспалітай. Перазагрузка.
Зрэшты, пад сукно праект балта-чарнаморскай уніі ніхто не хаваў. Проста ў 1990-я ў жаданы новы палітычны ландшафт не ўпісалася Беларусь. А сваю даўнюю нерэалізаваную мару рэваншу — мяжы да Мінска — польскае кіраўніцтва не хавала. Ілжэдзмітрыі дабіраліся аж да крамлёўскіх сцен.
🔹
А сёння зразумела як белы дзень: у Варшаве праамерыканская ўлада.
🔹Палякі вымушаныя быць філантропамі. Падаткі звычайных фермераў (якіх часам штурмуюць украінскія ракеты) і бізнесменаў ідуць на патрэбы краіны-правапераемніцы подзвігаў тых, хто зладзіў Валынскую разню супраць безабаронных польскіх жанчын, дзяцей і старых. Тады загінула дзевяць тысяч палякаў. А іх нашчадкі плацяць спадкаемцам душагубаў. Так, амерыканская дэмакратыя дорага каштуе.
Польшчу ператварылі ў таран, з дапамогай якога хочуць выламаць уваходныя дзверы ў Брэсцкую крэпасць. Звычайныя палякі гэтага не жадаюць. А ў звычайных палякаў ніхто і не пытаецца. І пакуль польскія ўлады лаюцца, ім рыхтуюць новы Майданек — у топку барацьбы дзеля інтарэсаў сусветнага гегемона. Украіна і Польшча — «санітарны кардон» супраць Расіі.
🔹
Вучыце гісторыю, суседзі. Згадайце, у што ператвараецца крэсла варшаўскіх кіраўнікоў, калі польскія легіянеры свае крывыя шаблі накіроўваюць на ўсход..."
#Пустовой #МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Што такое заходняя рэчаіснасць, зноў, каторы ўжо раз, мы даведаліся дзякуючы Украіне. Пішу і сам не магу ўцяміць: сучасная Украіна — аплот нацызму. Чаго ў душы больш: абурэння, злосці альбо шкадавання? Адразу не адкажаш. Але пытанні пачынаюць узнікаць нават у заходняга грамадства. Непавага да чалавечнасці зрабіла апошнія крокі праз «чырвоную» лінію. Наўрад ці гэта інцыдэнт. Гэта, на жаль, тэндэнцыя. Нацызм па-ўкраінску дайшоў да заакіянскага (канадскага) парламента.
У Атаву Зяленскі прыехаў прасіць зброю, але сам нанёс удар канадскім уладам. Усім вядома, што Кіеў абвінавачвае Маскву ў фашызме, «гандлюе» гэтай тэмай, жабруе з шапкай па ўсім свеце. Так было і ў Канадзе. У тутэйшы парламент прыйшоў госць у вопратцы мілітары — цяперашні жыхар Канады, украінец, якому сваю ваенную мінушчыну больш ніколі не зняць з сябе. Хацелі разыграць камедыю. Нібыта вось ён — голас «франтавіка» Першай украінскай дывізіі — Яраслава Хунке, які асуджае расійскую агрэсію. Пасля выступлення дэпутаты і сам Зяленскі зладзілі авацыі 98-гадоваму «ветэрану». А насамрэч канадскі палітычны істэблішмент апладзіраваў удзельніку дывізіі СС «Галічына» — Гунько. Менавіта гэтае ваўсковае фарміраванне знішчала беларусаў, рускіх, украінцаў, яўрэяў, палякаў, славенцаў.
Мо каму і з сучасных заходніх палітыкаў даспадобы такія «подзвігі». Знішчаць славян — такі неафіцыйны «бэкграўнд» верхніх эшалонаў Старога свету. Але ж нацызм пакуль застаецца жудаснай справай нават для постгуманістычнага заходняга свету. Ні беларусы, ні яўрэі не забылі сваіх знішчаных, забітых, спаленых продкаў.
Па праўдзе кажучы, немцы самую брудную справу давяралі менавіта вось такім дывізіям накшталт «Галічыны» і такім гунько. А яны стараліся. І цяпер яшчэ могуць запэцкаць каго заўгодна. Гунько Зяленскаму і парламентарыям Канады падсунула ўкраінская дыяспара. Што здзіўляцца — у віцэ-прэм’ера Канады Хрысці Фрыланд дзядуля Міхаіл Хамяк быў калабарацыяністам, у тамтэйшай дыяспары шмат збеглых нацыстаў. Здаецца, Канада стала для іх «схованкай». А сама дыяспара гістарычна існуе пад шчыльным кантролем амерыканскага ЦРУ. Спецслужба «самай галоўнай дэмакратыі свету» не грэбуе выкарыстоўваць забойцаў і гвалтаўнікоў. Такімі лягчэй за ўсё кіраваць. Ды геаграфію нашых краін яны добра ведаюць. Свае дарожкі яны залілі слязьмі і крывёй людзей.
Галоўнай сілай украінскіх майданаў і былі дзеці, унукі і проста ідэйныя спадкаемцы вось такіх хамякоў і гунькоў. Няма чаму тут здзіўляцца. Дарэчы, мо тое была наўмысная правакацыя ЦРУ: каб больш не дапамагаць Зяленскаму — злілі «народнага слугу» з дапамогай служкі нацыстаў. «Незабыўны» візіт арганізаваны ўкраінскай дыяспарай. Сусветныя СМІ ўпершыню пасля 24 лютага мінулага года згадваюць у адным кантэксце Зяленскага і нацызм. Нарэшце ўбачылі, уцямілі, каму апладзіруюць. Нават калі ў гэтым не шукаць ніякіх глыбінных пасылаў, то нават на паверхні зразумела: наўмысна незабыты нацызм зноў пакажа сябе.
Нарэшце, амерыканскія СМІ згадалі і пра Гімлера, і пра дывізіі Вафен-СС, якія фарміраваліся з этнічных украінцаў, і пра Халакост. Вось каб яшчэ пра Хатынь не забываліся. Ці дойдуць да сумлення сучасных «гульцоў геапалітыкі» крыкі нявінных ахвяр са спаленых вёсак Беларусі, крэматорыяў Майданэка... Наўрад ці.
Ці не гэта момант ісціны? Калі амерыканскі, брытанскі, еўрапейскі істэблішмент апладзіруе Украіне — насамрэч гэтыя авацыі звычайнаму нацызму. Які вельмі даспадобы «элітам» ультраглабалізму. Ідзе зачыстка новай жыццёвай прасторы. Не хапае аднаго. Разам з кадрамі з канадскага парламента варта паказаць фінальныя кадры фільма «Ідзі і глядзі». Глядзі, чалавецтва, куды ідзеш…"

#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Кажуць, што дарослым не хапае часу. Але больш верагодна, што нам не хапае дзівоснага пачуцця, што ўсё наперадзе. А яшчэ — сапраўднага дзіцячага шчасця. Калі проста хораша і на душы птушкі спяваюць, нават у зімнюю сцюжу перад Калядамі. Перад Калядамі птушкі спяваюць на душы асабліва. Чаканне свята. А дарослыя заўжды ў чаканні. Набыцця смартфона, машыны, кватэры, а пасля аплаты крэдыту за гэтыя набыткі.
Але ў нас ёсць несмяротны, незабыўны скарб. Старанна схаваны пад таўшчынёй жыццёвай мітусні. Гэта адчуванне сябе дзіцем. Няважна, колькі табе гадоў, якую пасаду займаеш, колькі дыпломаў маеш альбо якой колькасцю людзей кіруеш. Бо калі не страціў тое няўлоўнае з дзяцінства адчуванне — ты жывы. Больш у касмічным, сакральным сэнсе.
Пакуль у цябе жывыя бацькі — ты дзіця. Ты шчаслівы. Шчасце — падарожжа ў бацькоўскі куток, да дзедавай сажалкі, да таго лесу, у якім дрэвы працягваюць быць вялікімі, у сардэчныя абдымкі матуліных рук. Якімі б забавамі ні спакушаў горад, якія б сустрэчы ні абяцалі заморскія туры, якімі б стравамі ні прываблівалі цябе, смачнейшы за ўсё пах хатніх каўбас ды бульбы на патэльні. Пах ёсць у хаты дзяцінства.
🔹
Тыдзень бацькоўскай любові. Дзень маці. Дзень бацькі. «Бацькоўская суббота», — пажартаваў знаёмы. Можна жартаваць, пакуль бацькі побач. І справа не ў тым, што ёсць каму на лета адправіць дзятву. Тут больш значнае. Нават няўлоўнае. Бацькі — гэта пункты апоры. На жаль, не ўсе мы гэта разумеем падчас радасці. У прытомнасць прыводзяць слёзы. Як у адносінах да родных, так і ў дачыненні да роднай краіны. Толькі слёзы ні каменне на могілках, ні сэрцы чужынцаў не расчуляць.
Тыдзень бацькоўскай любові. Гэта, як і раней, вельмі асабістая тэма — адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Калі не трэба перад іншымі фанабэрыста падкрэсліваць: «Я — дарослы». Калі адкладаецца ўсё, нават сучасны «ашыйнік» — тэлефон. «Каменты» і «лайкі» пачакаюць. Ідзе жывая размова жывых родных людзей. У адных яна няўрымслівая і вірлівая, нібыта беларуская Гарынь, у іншых сем’ях размова тая нешматслоўная — сціплая, але глыбінная, як крыніцы сярод родных абшараў.
Тыдзень бацькоўскай любові — гэта яшчэ і геапалітыка, акалічнасці мадэлі развіцця. Цяпер праз культурныя коды навязваюць аддаленасць бацькоў ад дзяцей, родных ад блізкіх. Вось вам інтэрнэт — маўляў, звязаў усіх з усімі. А атрымалася — сціснуў сеткай залежнасцяў і адзіноты.
Яшчэ адзін сучасны наратыў — знікненне інстытута павагі да старэйшых і сямейных традыцый. Замест размовы за вялікім сталом — перакусы фаст-фудам. Такі ж «фаст-фуд» і ў сямейных адносінах. Размыць сямейнасць — значыць перафарматаваць грамадства. Школа не заменіць бацькоў, не перадасць гістарычны вопыт пакаленняў, не выхавае тонкае пачуццё сувязяў з роднаснай суцэльнасцю.
Няма сям’і — няма дзяржавы. Цяпер гэта не філасофскае выказванне. Цяпер гэта аксіёма дэмаграфічнай бяспекі.
🔹
На кожным кроку гавораць, пішуць, абмяркоўваюць сямейныя каштоўнасці. Дарэчы, у 2020-м іх даводзілася таксама адстойваць, бо нам прапаноўвалі палітыку вынішчэння. Але ці ўсё добра ў нас у сямейных стасунках? Ёсць прыклады жудасных фактаў. Але гэта, дзякуй богу, не тэндэнцыя, а выключэнні. Дый не дзяржава павінна нагадваць пра бацькоўскія абавязкі. «Абавязкі» — гучыць не вельмі. Бо быць бацькамі — ужо шчасце і бласлаўленне. А значная падтрымка дзяржавы — гэта не дадзенасць, гэта — бонусы. Бо шматдзетнасць не павінна быць бізнесам. Гэта ўвогуле ганебна. І нават геапалітычная акалічнасць.
Нормай «новай заходняй маралі» стала ідэалогія «чайлдфры», прычым гэтая тэндэнцыя грамадскасці навязваецца праз розныя інструменты дзяржавы. У Беларусі ўсё па-іншаму. У гэтым сёння і ёсць факт сапраўднай суверэннасці. Быць бацькамі — значыць пакінуць след — застацца ў гісторыі кожнаму паасобку і ўсім нам, беларусам. Так што цяпер не толькі бацькоўскі тыдзень. Гэта бацькоўская адвечнасць людскасці."
#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"У прыродзе ўсё заканамерна. За зімой абавязкова прыходзіць вясна. А ці заўжды чалавек ведае, што яго чакае? Жыццё паказвае, што не. А калі гаворка пра грамадства, пра дзяржаву? Чалавек можа толькі планаваць. Вось беларусы спланавалі жыццё сваёй дзяржавы. Падчас І Усебеларускага сходу (на мінулым тыдні якраз было 27 гадоў, як ён адбыўся). Як звычайна кажуць у парадыгме англамоўнага свету, тое быў такі «мазгавы шторм». Але пачакайце, суайчыннікі. Гэта была больш глыбінная падзея. Гістарычная.
Тады мы атрымалі Незалежнасць, а нам прапанавалі яе абмяняць на ўсёдазволенасць. І пакуль бы беларусы хуліганілі ў сваёй хаце, тую хату ды і кавалак зямлі прыбралі б чужынцы, ды розныя палітычныя цмокі. Колькі ў гэтую пашчу трапіла іншых краін! Беларусаў выратавала іх разважлівасць і, мабыць, чысціня розуму і — галоўнае — сэрца. Кіраўніком абралі чалавека ад зямлі. Свайго. Але сярод нас ужо былі іншыя. Зачараваныя заходнім побытам, а мо і прагай да вялікіх грошай. Зямлю, заводы, сэрцы і нават сумленне — замежным акцыянерам. Вось і пачаўся вэрхал у роднай хаце. Але народ з гэтым не пагадзіўся. Як і два гады да таго, зноў падтрымаў абранага Прэзідэнта. Бо перад вачыма была іншая варыятыўнасць. Страшэнная. Знішчальная. Дзяржаву намагаліся разарваць, а грамадства падзяліць. Не толькі па таўшчыні кашалька — па магчымасцях: атрымаць адукацыю, не выконваць законы, глядзець на суайчыннікаў з пагардай. Гэтага патрабавалі тады нібыта «эліты». Глыбінны народ з гэтым не пагадзіўся. Ні з «прыхватызацыяй» Бацькаўшчыны, ні з «прыхватызацыяй» нашага складу жыцця.
А хто з палітыкаў тады пытаў той народ? Мясцовыя эліты падпарадкоўваліся сусветным уладарам жыцця. Заможным уладарам. А Лукашэнка паклікаў людзей на той сход. У Лукашэнкі была смеласць ісці сваёй дарогай, хапала мудрасці ісці наперад, нібы па сцежцы праз дрыгву. Адкуль толькі былі сілы? Напэўна, ад адчування падтрымкі народа. Тады, на першы Усебеларускі, сабралася талака ў пяць тысяч чалавек — прадстаўнікі ўсіх слаёў насельніцтва, усёй Беларусі. Тады і дамовіліся, як будзем жыць далей. Вось ён — наш грамадскі дагавор. Не, не «паміж уладай і народам». У нас улада і ёсць — народ, яго прадстаўнікі... Але ж былі і тыя, хто супраць. Пакуль дэлегаты сходу шукалі на геапалітычным небасхіле свайго арыенціру — куды рушыць, адны палітычныя цмокі — перакульвалі міліцэйскія машыны, іншыя, больш «цывільныя» альбо хітрыя, выношвалі планы «ціхай» барацьбы знянацку. Як кажуць, з-пад ліштвы. І вось тыя «апаненты» і іх справа і цяпер жывыя. Зноў спрабуюць цягнуць Беларусь у прорву. Але народ вызначыў свой шлях ужо тады — на І Усебеларускім сходзе. Так, час змяняецца. Таму патрэбны карэктывы. Але ў нашай палітычнай сістэме ёсць вельмі ўдалы, аўтэнтычны, самастойны інстытут дэмакратыі, улады народа, які ў новай рэдакцыі Канстытуцыі зацверджаны як найвышэйшы орган улады, — Усебеларускі народны сход.
Вельмі важная дэталь — як тады стратэгічна вырашылі, так і робім. Гэта і дазваляе адказваць на ўсе выклікі і пагрозы. Перамога ў 2020-м была не выпадковая, а заканамерная. Так вырашылі беларусы. І вырашылі правільна. Раней мы і марыць не маглі цягацца з заходнімі краінамі. А цяпер мы ў клубе дзяржаў мірнага атама. А наша самабытная, адмысловая галіна — біятэхналогіі. БНБК. Гэта абрэвіятура эканамічнага гонару краіны. Як у свой час «БелАЗ». Савецкую спадчыну мы не толькі збераглі, але і ўзбагацілі. Стварылі сваю сучасную і высокатэхналагічную вытворчасць. А краіны-суседзі, што вырашылі па-іншаму, што папляліся ў хвасце заходняга следу, на поўначы — увогуле страцілі сваю нацыянальную вытворчасць, на поўдні — губляюць народ. Няўжо цяпер ёсць беларусы, якія не могуць уцяміць, што адбываецца? Пачакаем. Ёсць каму прымаць самыя смелыя і наватарскія рашэнні. Каб бацькаўшчына была заўжды наша. І гэта відавочна, як тое, што зімовыя чары заўжды знікнуць пры першых гуках абуджальнага поклічу журавоў."

#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Для мяне мужчынскім ідэалам быў дзед. Праз пару соцень метраў ад нас стаяла дзедава хата. Франтавік і разведчык, ляснік, заліхвацкі прафесіянал у сваёй справе. Для мяне — ідэал. Я быў не толькі сын свайго бацькі, але і, напэўна, больш унук свайго дзядулі. Таму найлепшай пахвалой было, калі мне казалі пра падабенства з дзядулем. Бывала, малым стаю ў вясковай царкве, нібы тая свечка, а бабулі перашэптваюцца: «Вось Ванькаў унук». Дзед ганарыўся мной, а я — ім. Мне ва ўсім хацелася быць на яго падобным, толькі вось я так і не змог стаць паляўнічым. Не маё гэта, не падымаецца рука забіць звера ці птушку...
А ёсць жа людзі і нават краіны, што палююць на людзей. Я зараз не толькі пра сафары «айцоў заходняй дэмакратыі» на людзей з іншым колерам скуры, на якое яны выходзяць не першае стагоддзе. Я пра нашых суседзяў. Што яны вырабляюць з мігрантамі і бежанцамі на граніцы. Памятаеце, як у фільме Рома кінаплёнка бегла назад у мінулае. Вось і я ўяўляю такое. Здаецца, не было ні Нюрнбергскага працэсу, ні розных там канвенцый. Назад — да дзікунскіх звычак. Вось бялявы з блакітнымі і бязлітаснымі вачыма эсэсавец кідае немаўля ў вогнішча. Круцім плёнку далей. Крыжаносец падносіць паходню да драўляных сцен невялікай царквы, у якой закатаваны нашы продкі. Няўжо нічога не змянілася?..
Я не маю права разважаць, хто большы НЕчалавек. Той, хто гэта здзяйсняў, аддаваў загады, старанна вылічваў, колькі індзейцаў, абарыгенаў альбо славян патрэбна пакінуць на іх спрадвечнай зямлі? Той, хто загадваў скідваць бомбу «малыш» на японскіх дзяцей? Той, хто руйнаваў дамы югаславаў, вынішчаў жыхароў Блізкага Усходу, Афрыкі?
Паважаны чытач, беларус, ці ты можаш уявіць замест бялявага з блакітнымі і бязлітаснымі вачыма эсэсаўца савецкага салдата, ці нашага вайскойца? Мільёны разоў — не. «Не» са знакам бясконцасці. Адзін толькі помнік у берлінскім Трэптау-парку адказвае на ўсе гэтыя пытані. А вось яны так рабілі. Падобнымі займаюцца і цяпер. Як сказаў нядаўна Прэзідэнт: «Для іх гэта норма. Яны мярзотнікі, крыжакі. У гісторыі заўсёды было так».
Разважаць пра еўрапейскі гуманізм і пасміхацца з меркаванняў ваенных экспертаў пра дзікую мілітарызацыю суседзяў не раю. Збеглыя медыя будуць вас упэўніваць: маўляў, гэта байкі прапаганды, гэта яны так запужаць грамадства спрабуюць. Лепш спытайце пра еўрапейскую гасціннасць у мігрантаў, якіх выгналі праз брамкі для жывёл на нашу тэрыторыю, — у тых, што засталіся жывымі, што страцілі нагу, руку альбо роднага бацьку, якога «цывілізаваныя еўрапейцы» забівалі на вачах... Зноў плёнка круціцца назад — гэта ўжо было. Добра экіпіраваныя ваенныя гоняць бездапаможных бяззбройных людзей насуперак іх волі. Сёння — выціскаюць з еўрапейскага «саду» мігрантаў. Гэта так нагадвае жудасныя кадры, знятыя Элемам Клімавым. «Ідзі і глядзі». Глядзі і параўновай. Нічога не змянілася. Але не, прабачце. Замест рыцараў жалезнага крыжа — польскія жаўнеры і латышскія ды літоўскія абаронцы. Маршы СС па вуліцах Рыгі дарма не прайшлі. Вось яно — сапраўднае аблічча заходняй цывілізацыі. У гэтых фактах схавана цэлая тэндэнцыя. Даруйце, філасофія. Палявання на «унтэр мэншэн». Яно адбываецца па-рознаму. Ментальнае — за сэрцамі і душамі, прамое — за жыццямі людзей.
І, што цікава, пакуль беларускія пагранічнікі баранілі межы ЕС ад тых жа мігрантаў — не было ні памерлых, ні забітых, ні замарожаных. Але «праваабаронцы» пільна за ўсім сачылі, каб не дай бог што... А дзе тыя праваабаронцы цяпер? Чаму не бачаць, не б’юць ва ўсе званы з усіх трыбун, што нашы суседзі настолькі страцілі сумленне, што нават проста памерлых выкідваюць на беларускую тэрыторыю. Насамрэч усе яны страцілі і культуру, і Бога, і нават сябе. І няхай колькі заўгодна некаторыя гавораць пра іх з прыдыханнем «Еўропа!», іх справы, іх дзеянні і бяздзейнасць сведчаць пра іншае — звычайныя дзікуны.
Ідзі і глядзі. Глядзі і параўноўвай. Што яшчэ не зразумела, прамым тэкстам нам ужо сказана: ёсць «сад» і «джунглі». Жыхары «саду» ходзяць палююць на тых, хто з «джунгляў». Такое яно — сафары дэмакратыі."
#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Лістапад. Пад нагамі шастае лісце. Час разваг. Размовы з мінулым. Маўляў, што паспеў за гэты год, за дзесяцігоддзе, за жыццё... Філасофія. Колькі б ні цвілі каштаны, усё роўна потым зялёнае вясной лісце стане рудым і будзе шапацець пад нагамі. Альбо і інакш можна разважаць. Пасля лістапада праз нейкі час будзе вясна, май. Ізноў гэтыя шэрыя дрэвы ажывуць, забуяць зялёным колерам. А зараз час разваг і таксама сузірання — мы нібыта тая лістота. Распускаемся, зелянеем, а прыйдзе час, падзьме сівер — і ўжо гоніць цябе наперад па зямлі. Такія вятры бываюць у кожнага ў жыцці асобна. І у жыцці цэлага грамадства, нават самых вялікіх краін — імперый. Так, мабыць, адбылося ў 1917 годзе. Калі б не скінулася тое старое лісце, не было месца вырасці маладой лістоце.

Пра той час мы ведаем рознае і супярэчнае. Усе тыя падзеі па рознаму ўспрымаюць, для некаторых гэта боль братазабойчай вайны, для іншых — наадварот свята і радасць ад будаўніцтва новага свету. Афіцыйная гістарыяграфія дэкларуе: менавіта пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Беларусь атрымала магчымасць стаць дзяржавай. Канешне, гісторыя нашай дзяржаўнасці пачыналася задоўга да 1917-га, яшчэ ў Полацкім княстве. Але ж менавіта пасля 1917-га ўпершыню ідэя дзяржаўнага ўтварэння менавіта са словам «БЕЛАРУСЬ» загучала на ўсю моц і хутка ўвасобілася ў жыццё — Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (пазней БССР) была ўтворана літаральна праз год і два месяцы пасля залпу «Аўроры», які змяніў увесь свет. Так, свет тады мяняўся, і змены былі ў многім крывавыя. Дзякуй Богу на землях сучаснай Беларусі, тады не было такой жудаснай бойкі: брат на брата. Нас, праўда, падзялілі па-жывому на 18 доўгіх гадоў. Але ў Савецкай Беларусі стварыліся і ўдала функцыянавалі ўсе інстытуты, якія павінна мець дзяржава. А праз дзесяць год пасля рэвалюцыі ў нас была ўжо нават свая Адэмія навук. І менавіта дзякуючы існаванню і развіццю БССР у 1939 годзе адбылося ўз’яднанне з Заходняй Беларуссю — акт гістарычнай справядлівасці...

Беларусы і сёння з задавальненнем адзначаюць 7 лістапада. Выхадныя, традыцыйныя падарункі ад дзяржавы. Да таго ж, святочны настрой развейвае, нібы тое лісце, восеньскі смутак. Спрадвеку руплівы беларускі селянін не адмаўляўся ад святаў поздняй восені. А што? Толькі і працу перад сабой і бачыў. А калі збажына ў адрыне, зярняты у глебе — то і можна. Толькі без «песняў жальбы», як раней. Рэвалюцыя, дарэчы, іх і адмяніла. Дала селяніну зямлю і магчымасць вучыць і выводзіць у людзі дзяцей.

Чарговая гадавіна рэвалюцыі — гэта яшчэ нагода для нас, сённяшніх, і задумацца. Каб ізноў не набіць сабе адмысловы гуз. З аднаго боку — зямля і адукацыя сталі даступнымі для ўсіх, з іншага — гэта быў надлом і надрыў для грамадства. Чаму вучаць гэтыя падзеі? Таму што элітам нельга забывацца на астатніх людзей. Бо староннія сілы абавязкова гэта выкарыстаюць сабе на карысць. А пакутаваць будзе народ.

У Беларусі 7 лістапада — дзень з сэнсам будаўніцтва, стваральнай працы. Колькі разоў ужо Прэзідэнт падкрэсліваў, што ліміт на рэвалюцыі ў нас вычарпаны. А вось эвалюцыйныя перамены, альбо рэвалюцыйны падыход у якой небудзь галіне гаспадаркі — тое калі ласка.

Мабыць, для грамадства асноўная прымальная ідэя з далёкага 1917-га — роўныя магчымасці для ўсіх. Прынцып справядлівасці, які дэкларуецца і выконваецца дзяржавай у сучаснай Беларусі. Гэта, напэўна, нацыянальная рыса, закладзеная і ў палітычнай традыцыі, — уменне браць найлепшае з таго, што маем, што дасталося ў спадчыну. Таму ў нас няма алігархата, затое ёсць добрая традыцыя да дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, свята, ад якога, у адрозненне ад іншых, не сталі адмаўляцца, — адкрываць масты, бальніцы, дзіцячыя садкі, асвовайваць новыя кампетэнцыі.
🔹
Мы памятаем вынікі і прычыны кастрычніцкіх падзей. І ведаем, што лепей дрэвы саджаць, а не выкарчоўваць. Вось і на 7 лістапада таксама садзім сады і алеі — самы час. Каб увесну яны ажылі, забуялі шатамі жыцця. Такія яны, разважлівыя адносіны да жыцця. У лістападзе, калі пад нагамі шапаціць лісце."

#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"У кожнага свой талент. Хтосьці вельмі выдатна выточвае дэталі. Хтосьці віртуозна валодае пэндзлем, як іншы грацыёзна сваім целам на сцэне. Таленавітаму літаратару хапае трох дзясяткаў літар, каб перадаць пачуцці, а музыканту і ўвогуле сямі нот — каб чалавек адчуў сваю душу: настальгію, трывожнае шчасце альбо ўздым настрою. Майстэрства залежыць ад многага, але найперш ад таленту і прафесіяналізму. Усе мы гэта ведаем. І ўсе мы з гэтым згодныя. А вось калі размова аб палітыцы — чамусьці часам пра гэты прынцып забываемся. Шмат жа людзей маюць музычную адукацыю, але не ўсе Раічыкі альбо Лучанкі. Вось і ў палітыцы так.
Партыйнае шматгалоссе. За яго адсутнасць, здаралася, папракалі Прэзідэнта. Іншыя рэчы асабліва і не заўважалі, нібы ўсё само па сабе адбылося: і краіну Лукашэнка ад прорвы адвёў, і тое пабудаваў, і гэта стварыў. Хтосьці пра гэта не помніць, а яшчэ менш — цэніць. Ёсць і ёсць. А вось чаго не хапала — дык, маўляў, палітычнага плюралізму. Зрэшты, мы яго нагледзеліся ў суседзяў, калі яшчэ грамадства не было гатовым да такога палітычнга меню. Бойкі ў парламентах іншых краін ні да чаго добрага не прывялі. Людзям паказвалі спектаклі, а за іх спінамі прыхватызавалі краіну. У нас быў зусім іншы падыход. Рацыянальны. Час паказаў, што і правільны. І калі вакол такая геапалітчная турбулентнасць — беларусы займаюцца палітычным апгрэйдам. Канстытуцыю падшліфавалі, з’явіўся ўнікальны орган народнай улады — УНС.
Згодна з пірамідай Маслоў — іерархіяй патрабаванняў, — асалода ад палітычнай дзейнасці — гэта на вяршыні развіцця. Дараслі. «Прыкладныя дэмакратыі» свету гэты шлях адолелі за некалькі стагоддзяў, мы — за некалькі дзесяцігоддзяў. Не Лукашэнка замінаў — мы гатовы не былі. Але факт застаецца фактам — моцнай нашу краіну зрабіла не шматпартыйнасць, а зразумелая, добра кіруемая вертыкаль. Таму мы не парламенцкая, а прэзідэнцкая рэспубліка. Таму кіраваць краінай — дзяржаўнай уладзе, а вось партыйная прастора — дзеля аб’яднання людзей па ідэалагічных сэнсах. Заўважаць — амбіцыёзных, дапамагаць — здольным. Гэта новы, яшчэ адзін сацыяльны ліфт. Ці лесвіца. Трэба прайсці кожную прыступку. Партыйная вертыкаль не замяняе дзяржапарат, наадварот — супрацоўнічае. Вось яна — беларуская мадэль адносін улады і грамадства. Партыя ўлады — не для Беларусі. Ніякай касты абраных — гэта тыя ж «неверагодныя», толькі з ярлыком палітычнай недатыкальнасці.
Чырвоная дывановая дарожка, што вядзе ў калідоры ўлады, можа згуртаваць вакол сябе не толькі ідэйных рамантыкаў і здольных кіраўнікоў. Такое ўжо было ў нашай гісторыі. Партыя можа дараваць памылкі. Грамадства ніколі не даруе партыі падман. Інакш — развал. А наша сістэма — пра стваральную працу. Патрэбна ўлічыць усе моманты. І суквецце партый з прадзяржаўнай пазіцыяй — гэта магчымасць выказаць сваё меркаванне людзям розных поглядаў.
Гэта — у ідэале. А насамрэч толькі кожны пяты беларус давярае партыям. Давярае, але не вызначыўся, якую з чатырох падтрымліваць. Не закранулі, не зацікавілі. Ёсць над чым працаваць! Усё наперадзе. Ад адшліфоўкі ідэалогій да пазначэння месца ў сістэме дзяржаўных каардынат. Патрэбны новыя твары, так бы мовіць, персаніфікацыя палітычных пераваг. Беларусы абіраюць не лозунгі, а людзей. Бо менавіта людзей характарызуюць справы.
Прабачце за спажывецкае параўнанне. Крама палітычных прапаноў адчынена. Але рукі цягнуцца ўжо да знаёмага і звыклага. А на паліцах — новы асартымент. Гэта як з урачом: давяраеш вопытнаму прафесіяналу. Але чым больш у яго дасведчаных асістэнтаў — тым лепш. Ці скончу, з чаго пачаў, — з музыкі. Нават таленавітыя і здольныя музыканты без прафесіянала-дырыжора складаную вялікую сімфонію аніяк добра не выканаюць."

#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"О, летуценнае дзяцінства. Калі басанож у думках уздымаешся над непралазным гушчаром пушчаў, над вірлівымі рэкамі, калі падарожнічаеш па сівых сутарэннях замкаў ды раскошы палацаў... Калі ты ў марах разам з нашымі воінамі бяжыш ў атаку, а з будаўнікамі — дакранаешся да неба на вышыні новабудоўляў. Тады ўсе дарослыя здаюцца вялікімі і дужымі, разважлівымі і мудрымі. І ты сам марыш стаць такім і адчуваеш сябе добрым і шчырым. Бязгрэшным. З чаго яно пачынаецца — пачуццё граху, а пасля ўсё жыцце — барацьба з ім? Калі першы раз кідаеш сваіх.
🔹
Калі падрасцеш, пасталееш, адчуеш моц не фізіялагічную, эмацыянальную, захочаш пачуваць сябе сапраўдным чалавекам, ты больш ніколі не кінеш сваіх. Так адбываецца і з краінамі. Сапраўдныя не кідаюць сваіх. Як гэта? А так, як у Беларусі.

Давайце паразважаем. СССР быў імперыяй дасягненняў і моцы. Не заўжды гігант заважаў асобу, чалавека. То была эпоха грандыёзных праектаў. Людзей навучыліся цаніць пасля Вялікай Айчыннай вайны. А як па-іншаму? То ж пераможцы!
🔹
Забыліся на сваіх, кінулі. Пад махавік перамен, трансфармацыі ідэалаў. Здавалася, што магутная дзяржава з савецкім чалавекам згуляла у напарсткі. А тут яшчэ і такая спакуса. З экрана. Вось ён — свет сапраўднага капіталізму. Там, маўляў, сваіх не кідаюць, выратоўваюць нават з палону. А тут наіўныя людзі савецкага рэалізму — у пастцы перабудовы, нязвыклых зносін, правіл дзікага рынку. «Ратуйце» — чыталася тады ў вачах мільёнаў. Ды ніхто не спяшаўся.

Беларусам пашчасціла. Сваіх не кідаем. То была дзяржаўная палітыка. Сваіх не кідаем у пастку крыміналу, сваіх не кідаем у лапы падманлівага капіталізму і драпежнай прыватызацыі. Сваіх не кідаем — гэта ж яшчэ і пра сацыяльна арыентаваную палітыку дзяржавы. Дзеці, старыя, людзі з абмежаваным магчымасцямі... Так, зразумела. А яшчэ ж кожны юны талент і выпускнік ВНУ. Нават захаванне прафесійных каледжаў — гэта ж таксама каб не кінуць не самых выбітных вучняў. Захаванне дзяржаўных актываў і стварэнне развітой сеткі сацыяльных паслуг — таксама ў парадыгме «сваіх не кідаем»…
🔹
Бог ставіць усе кропкі над беларускім «І». Так адбылося і з намі. Колькі было нараканняў на ўлады і падчас ковіда, і падчас падзей 2020-га года. А пасля разумныя зразумелі, нават многія неверагодныя — уцямілі, што спачатку эканоміку, а пасля і краіну ўвогуле выратавалі ад знішчэння. Украінскі сцэнарый разгарнуўся б на нашых землях, а нашы людзі былі б укінуты ў гарніла ваеннага ліхалецця. Некаторыя з беларусаў апынуліся у такім пекле. Спачатку нашы дальнабойшчыкі ў прасторы украінскай неверагоднасці, а цяпер — у сектары Газа. Усіх не кінулі, ўсіх выратавалі па прамым распараджэнні кіраўніка дзяржавы. Бо гэта ж так па-ягонаму, па-бацькоўску: «Самае дарагое — хлеб, а самае каштоўнае — людзі».
🔹
Сваіх не кідаем. Кропка. Інакш быць не можа.

Але — магло б. Як было ў пачатку 90-х. Як магло паўтарыцца ў 2020-м. Кінуць — ва ўсіх сэнсах — спрабуюць так званыя эліты пятай калоны. Спачатку адкрыта спрабавалі кінуць ў бойку з Расіяй. Не выйшла. Цяпер кідаюць тых, хто ім паверыў. Столькі абяцанак надавалі паплечнікам — і ніводную не выканалі. Кінулі сваіх. Кагосьці — у бойку на тэрыторыі Украіны. Іншых неверагодных — па варшаўскіх і вільнюскіх хостэлах. Не жывуць — існуюць. А фальшыўкі пятай калоны зноў і зноў абяцаюць і цягнуць людзей у пастку. А самі нават не могуць забяспечыць ананімнасць, якую абяцаюць на кожным кроку, — зноў кідаюць даверлівых дурняў. кібербяспеку. А грошы ж ад сваіх бенефіцыяраў на гэта атрымліваюць, як і на «палітвязняў», якіх таксама кінулі. Не таннае жыццё эліт збеглай эміграцыі ў еўропах. Каб правадырам неверагодных жыць добра, застаецца, як і заўжды кідаць сваіх. Хацелі ўсю краіну, а атрымліваецца толькі з адурманенымі калабарантамі.

А мы — як раней, так і у будучыні — сваіх не кідаем. Гэта не толькі памкненні мужных вайскоўцаў, гэта пазіцыя нашага кіраўніцтва краіны. З адной рэмаркай — свае — гэта ўсе беларусы."
#Пустовой
#МЫБеларусь
​​​​Яўген Пуставой: "Нядаўна ў Мінску з’явіўся помнік Аляксандру Неўскаму. Гэта, мабыць, першы гістарычны персанаж, хто адкрыта выступіў супраць заходняй экспансіі. Сапраўдны змагар. Змагаўся з варожай навалай. Благаверны князь трапна зазначыў: «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе». Беларускі лідар выказаўся больш па-свецку: «Сіла — у праўдзе». Трэба толькі ўмець чакаць. І час усе кропкі над беларускім «і» расставіў.
🔹
Мы заўжды параўноўваем сябе з суседзямі. З Украінай — ужо не. Хоць быў жа час, калі ўзрушана апавядалі пра свабоды ганарлівай і ганарыстай нацыі. Нават універсітэцкія паліталагіні прапагандавалі майданаўскае рушэнне. Хацелася б зараз паслухаць аргументы.
Калі палітычнае поле ператвараецца ў майдан, тады збожжавыя палеткі ператвараюцца ў поле бою. А мы за гэты час на сваіх палях зарабілі мільярды долараў толькі на экспарце. А колькі Украіна страціла сваіх палёў, а людзей на іх? Думайце, беларусы, і рабіце высновы.
А што з краінамі Прыбалтыкі і Польшчы? Народы блізкія. У некалькіх імперыях разам суіснавалі. 
А беларусы ніколі ні ў Польшчу, ні на тэрыторыю прыбалтыйскага трыа не прыходзілі. Затое яшчэ і сёння ў сталых жыхароў Панямоння і Прыбужжа свішча ў памяці бізун асаднікаў, а ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах Віцебшчыны не загаіліся дэмаграфічныя раны — нацысцкі след вынішчэння беларусаў рукамі наймітаў з Латвіі і Літвы.
Сучасныя ўлады таксама і цяпер не вельмі саромеюцца чапляцца да Беларусі. Напэўна, і каманда «фас» гучыць, і самім прыемна. Але тое ўлады. Людзі — іншае. Як бы там ні пужалі Беларуссю — дарэмна. Шмат бруду ў вушы суседзям уліваецца наконт нашай краіны. Дарэчы, штодзённа заходнія бенефіцыяры неспакою выдаткоўваюць на прапаганду супраць Расіі і Беларусі мільёны долараў. Вось так і нараджаецца «дыктатура», «галеча», «нястача» — увогуле «імперыя зла» ў віртуальнай рэчаіснасці. А ці так насамрэч? Тут дарэчы сказаць: лепш адзін раз убачыць.
Прыязджайце да нас у Беларусь. Мы заўжды адкрытыя, бо мы не лічым суседнія краіны ворагамі. А жыхароў тым больш. Суседзі ад Бога, неаднойчы падкрэсліваў кіраўнік нашай дзяржавы. Я ўвогуле прапаную напісаць гэта на кожным пагранічным пераходзе. Вось пішу гэтыя радкі, і на памяць прыходзяць кадры ранняга журналісцкага перыяду. Свята «Фальклор без меж». Палессе. Каляды. Замежных гасцей сустракаюць караваем і чаркай, скварка была потым. Дык вось панства ад уражанняў і цёплага прыёму скідвае шапкі і давай танцаваць пад беларускія песні. Хораша і весела. Мо яшчэ і паўторыцца. Бо Беларусь у сэнсе народнай дыпламатыі і сапраўды «без меж» (калі казаць афіцыйнай мовай — у нас для суседзяў «бязвіз»).
А вось улады суседніх краін са свайго боку граніцы зачыняюць, як дзверы кратаў. Перасячэнне граніцы робяць нязручным. Што не дзень — навіна: там чарга, а там — праблемы. Асабліва шчыруюць заходнія суседзі. Мабыць, нездарма аж і сцяну пабудавалі. Жалезнае лязо праз сэрца рэліктавага лесу Еўропы. Што яны там хаваюць? Вайскоўцаў і ўзбраенне.
🔹
А людзі шукаюць спакою і міру. Цеплыні. Добрая і светлая Беларусь адкрыта для гасцей з розных краін.
З пачатку толькі гэтага года, паводле свежай інфармацыі, «бязвізам» скарысталіся 389 214 пражываючых у суседніх з Беларуссю краінах Еўрасаюза: 234 210 грамадзян Літвы, 89 550 грамадзян і 27 337 неграмадзян Латвіі (такая вось «дэмакратычная» з’ява), а таксама 38 117 грамадзян Польшчы. Людзі едуць да нас, нягледзячы на ўсе страшылкі сваіх улад, дзеляцца ўражаннямі. Ніякія граніцы не перашкодзяць. Сэлфі ў крамах і метро. Чысціня і дабрабыт. Тыя, што «пайшлі» ў Еўропу, да ўзроўню «старых еўрапейцаў» не дабраліся, а сваё страцілі. Літоўцаў і латышоў уражвае нават шырокая палітра нашай мясцовай прадукцыі. А дома яны вымушаны купляць заморскае. Так што ў гэтым плане ніякая антыбеларуская прапаганда не сапсуе смак беларускай рэчаіснасці.
Памятаеце, як у казцы? Як бы ні пэцкалі фэйкамі твар Беларусі, бруд усё роўна змыецца. Ну, тое ў казцы. А ў жыцці як? У жыцці — «Бог не ў сіле, Бог — у праўдзе». І сіла — у праўдзе. Наша з вамі сіла. А суседзі — дасць Бог, і яны гэта зразумеюць."
#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Как приятно жить в нормальной стране, где общество и власть - просто определения разные, а в общем понимании - едины. Беларусь - страна единого духа. Речь про Концепцию национальной безопасности. Второй по значимости документ после Конституции. Между прочим из Конституции формулировку "по рождению" убрали из-за позиции представителя Минздрава. Лучше бы ведомство по делам здоровья  занималось не давосскими идеями, а молодыми специалистами. Как их закрепить в провинции и как ещё в процессе поступления отсеивать зерна от плевел. Врачей от Бога от врачей не дай Бог. Такие ошибки слишком дорого обходятся бюджету и вообще обществу. Вскоре, кстати, ожидается новый этап ревизии здравоохранения. Тогда и поговорим подробнее."

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Быць дарослым значыць адказваць за свае ўчынкі і за свой выбар. Гэта датычыцца і чалавека, і цэлай нацыі. За 30 гадоў самастойнага падарожжа па гепалітычным акіяне мы спачатку ад’еліся каўбасы. Потым розных іншых прысмакаў. Але ж для беларусаў, у цэлым, важна не толькі, каб на стале было не пуста. Нам патрэбна духоўная ежа, сэнсы. А самы вялікі сэнс для дарослай нацыі — гэта Незалежнасць і захаванне сябе ў гісторыі. Сярод іншых умоў гэтага сэнсу, такіх як моцная дэмаграфія і нацыянальная годнасць, вялікую ролю адыгрывае палітычная стабільнасць. Добра, калі за ўсё і ўсіх адказвае адзін чалавек. Як бацька ў сям’і. Ён і хату зладзіў і побыт наладзіў. Але ж бацька жадае, кааб і яго дзеці калі пасталелі і самі пачалі дбайна і рупліва ладзіць гаспадарку.
Што ўтойваць, шмат разоў нядаўна гучаў такі пасыл: беларусы, маўляў, дарослыя. Таму і патрабуюць перамен. Прабачце, але тое нагадвала псіхалагічны ўзрост падлеткаў. Дзяржава, нібы бацькі, павінна ўсё, а я нічога. Я толькі буду дыктаваць свае ўмовы без усялякай павагі да бацькоў (да дзяржавы). Зразумела, сярод дзесяці мільёнаў — розныя людзі. Але такі настрой у пэўны момант пераважаў у грамадстве... А зараз — калі ласка. Палітычны апгрэйд, вырашай свой лёс сам. Кожны павінен зразумець: у тым ліку ад яго выбару залежыць зараз лёс мільёнаў суайчыннікаў, а ў далейшым — будучыня нашай краіны і нацыі.
Так, зараз якраз той самы момант ісціны, усе ж разумеюць — палітычныя змены. І кожны, хто меў сілы і жаданне, мог паспрабаць сябе зарэгістраваць у якасці кандыдата ў дэпутаты. Але ж гэта перш за ўсё не статус — гэта адказнасць. У парламентарыяў: адна — законы, і не толькі тыя, што будуць паляпшаць наша з вамі жыццё, але, найперш, тыя навэлы, што змогуць зберагчы нашу краіну ад розных выклікаў геапалітычнага і нават ментальнага кшталту.
Мясцовых дэпутатаў таксама чакае вельмі адказная і напружаная праца, дарэчы, на грамадскіх пачатках. Там трэба не толькі мандаты трымаць у руках, там трэба трымаць руку на пульсе жыцця грамадства. Чым жыве звычайны чалавек? Што турбуе насельніцтва тваёй акругі? Нездарма ж кіраўнік краіны неаднаразова засяроджвае на гэтым увагу, патрабуе рэальную карціну пра стан спраў на месцах, каб прымаць правільныя рашэнні.
Правільнае рашэнне павінен прыняць і кожны з нас. Нам спрабуюць перашкодзіць гэта зрабіць. Зноў у ход ідуць сучасныя тэхналогіі. І, у цэлым — супраць адзінага дня галасавання, які заклікаюць байкатаваць, і супраць кандыдатаў, асабліва самых яркіх, распаўсюджваючы пра іх фэйкавы «кампрамат». Так званыя збеглыя заявілі: у выбарах мы не ўдзельнічаем. Яно і зразумела: у Беларусі не назбіраецца столькі прыхільнікаў у дэскрыдытаваных сіл на данатах заходніх разведак. Зрэшты, як гэта не ўдзельнічаюць? Сарваць выбары, накласці паклёп на кадыдатаў, удзельнікаў выбарчых камісій і нават актыўных выбаршчыкаў — вось у чым іх «удзел». Мэта адна — падняць вэрхал у роднай хаце...
Бяспека, у тым ліку інфармацыйная, — справа спецыяльных службаў і ведамстваў. А справа кожнага з нас — зрабіць свой выбар. Калі мы неабыякавыя да будучыні сваёй краіны, сваіх дзяцей, калі нам не ўсё роўна — трэба абавязкова прыйсці на выбары. Мы ж — дарослыя, мы павінны браць на сябе за гэта адказнасць. 
А вось за каго галасаваць... Кожны выбірае сам. Зыходзячы з уласнага вопыту і нават «голасу сэрца». Але ёсць і агульны так званы лайфхак. Арыентавацца патрэбна не на інтрыгі штучнага інтэлекту, не на тэхналогіі маніпулявання, патрэбна арыентавацца на тое, што ўбачыў на свае вочы, пачуў на свае вушы. Што прапануе кандыдат, як ён размаўляе з людзьмі. Трэба ацаніць, што ў багажы, ці змог рэалізавацца на сваім прафесійным полі і чаму ён ідзе ў дэпутаты. Няблага пачытаць яго праграму. А лепш за ўсё прыйсці на сустрэчу (цяпер якраз у разгары агітацыйны перыяд). Каб зразумець, ці пойдзеце вы ў адным напрамку."

#Пустовой
#МЫБеларусь
Есть такая профессия - Родину защищать.

Офицеры, генералы, солдаты - лучшие люди страны.

Благодаря им есть всё - экономика, быт, выборы, жизнь, только благодаря им.

Они - верная гвардия Главнокомандующего.

Они всё делают за нас. Они нас берегут.

Гимн воинской службе пропоём мы сегодня.

20-30 - стрим.

Евгений Пустовой у нас в гостях.

Ждём Вас, товарищи!

https://youtu.be/IGFWD8D8Usk

https://vk.com/video-218745699_456240684

https://rutube.ru/video/04ee8dd65e2729cb38dae989f13d5440

https://www.facebook.com/events/663643642453354/
Администрация канала
🧪#ХИМИЯ_С_НАМИ⚗️ присоединяется к поздравлениям журналиста и депутата Евгения Валентиновича Пустового, ведущего программы ,, Политика без галстуков и купюр,,!

🍾Дорогой Евгений Валентинович!
🎂С ДНЕМ РОЖДЕНИЯ ВАС!

Крепкого здоровья, широких возможностей, неисчерпаемых сил и энергии! Ловите каждый счастливый момент и наслаждайтесь им. Пусть в жизни Вас всегда преследует успех и удача, а также благополучие! Желаем только приятных хлопот, всегда смело идти вперед к своей мечте!

https://t.iss.one/Pustovoj
#химия_с_нами
#Пустовой