Першы адыёзны
171 subscribers
85 photos
34 videos
46 links
Download Telegram
На сувязі наш медыяэксперт Антось Матолька. 30 гадоў апазіцыя варожыць на кававай гушчы, як там са здароўем дыктатара, як ён ходзіць па прыступках. Бывае, знікне Лукашэнка на дзень з экрану, а эксперт па ўсіх пытаннях Сусвету Зміцер Балкунец ужо паведамляе са спасылкай на надзейныя крыніцы: рэанімацыя, кропельніца, вентыляцыя лёгкіх! І потым кожны раз сьвядомае кола ходзіць як змызганае - засмучанае і сумнае.

Але незалежны фатограф Антось знайноў новую нішу - аналізаваць стан рэжымных прапагандыстаў. Дыктатар адзін, а ягоных брахуноў безліч. Вельмі перспектыўны стартап. У ЗША была крэмленалогія, калі варажылі пра палітыку СССР па расфацоўцы членаў Палітбюро на маўзалеі, а ў нас будзе Туралогія.
Здымаем капялюш. 🎩
Ноччу перед стартам перадвыбарчага прапагандысцкага так званага "Маратону адзінства" сакрэтным указам Паўночным ззяннем нябёсы пафарбаваліся ў колеры дзяржаўнага сцяга лукашэнкаўскай Беларусі.

Ён сапраўды вышэй за Бога.
⚡️Здрада! Усе медыяэксперты думалі, што Сабчак прадалася злачыннаму рэжыму і прыехала запісваць інтерв'ю з Пратасевічам. А на самой справе Сабчак прадалася рэжыму, каб Пратасевіч бэў прадметам інтэр'еру падчас спеваў дыферамбаў на адрас Азьвяронка і прасоўвання ягоных прапагандысцкіх наратаваў на незалежніцкую аўдыторыю.

Няма мяжы чэкісцкай брыдоты. Так не пераможам.
🤬У нашым незалежніцкім журналісцкім асяродку зноў выяўленыя пацукі.

Дасведчаныя барацьбіты інфармацыйна-прапагандысцкага Супраціву падлічылі, што журналісты "першай беларускай газэты з рысункамі" не маглі за гадзіну праглядзець 2,5 гадзіны інтэрв'ю Пратасевіча і паспець апублікаваць допісы ў тэлеграм і на сайце. Гэта значыць, што тэзісы былі загаддзя атрыманыя ад НКУС і ўзгодненыя з куратарамі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😱"Гроеров - это Дудь, назначенный сверху"

Ксюха зрывае покрыва з рэжымнай прапаганды.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Наш варшаўскі медыяэксперт Кастусь Каверын заклікаў незаліжніцкую журналісцкую супольнасць ні ў якім разе не глядзець інтерв’ю Пратасевіча\Азьвяронка, якое яны далі Сабчак. Ці Сабчак у іх узяла.

Дык вось, заклік прагучаў у панядзелак, але ўсе забілі болт на Каверына і вось ужо трэці дзень запар самыя незалежныя й прынцыповыя СМІ ў свеце абсмоктваюць з усіх бакоў гэты прапагандысцкі здзек над паспалітым грамадствам. Што хто сказаў, як на каго глядзеў, дзе ў кадры тырчала дула нагана НКУС, які сігнал хто каму накіраваў? І так на кожнай свядомай пляцоўцы. Вось, напрыклад, сабраліся Ганна Соўсь з амерыканскага “Радыё Свабода”, прызнанага рэжымам экстрэмісцкай бандай, Вольга Лойка з загінулага пакутніцкай смерцю Тутбая, і Ірына Сідорская, гендерная экстпертка. І паўгадзіны палошчуць, навошта Сабчак узяла ў Азўаронка і Пратасевіча. Ды што казаць – Кастусь, які заклікаў байкатаваць шабаш прапаганды, сам ужо напісаў тры допісы ў ФБ. Так і жывем…

З іншага боку, чаму экс-камандзе Тутбая з Люстэрка можна публікаваць праплачанае заказное інтерв’ю з Васкрасенскім, а Сабчак – не?
🤩Сустракайце! Незалежных медыяэкспертаў стала яшчэ больш!

Паўлюку Быкоўскаму трэба хвалявацца: менш марнаваць час на каву, а больш глядзець і аналізаваць Першы адыёзны.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😡Эйсмантаўцы ўчынілі гнюсную правакацыю супраць еўрапейскай дэмакратычнай краіны.

Нейкія дрымучыя маскалі, якія не змаглі вывучыць салаўіную латышскую мованьку, уцяклі ў клятую Рашку. Уцякалі праз мяжу дыктатарскай Беларусі. А тут раптам з кустоў выскачыла прапагандыстка Наста Бенедзісюк з тэлекамерай і давай катаваць дэзерціраў паскуднымі пытаннямі. Колькі ж бруду вылілася на нашых пабрацімаў з Латвіі, дзе нядаўна дазволілі аднаполыя шлюбы! І гэта толькі на памежным пункце. А колькі яшчэ брыдоты раскажуць здраднікі-маскалі пра нашу свяшчэнную Еўропу, фашыстоўцаў, эсэсаўцаў, гей-парады! Хто-хто, а Бенедзісюк мае велізарны вопыт: яна ўжо не раз катавала палітвязняў сваімі інтэрв'ю, прымушаючы расказаць усё, пра што сапраўдныя незалежныя журналісты саромеюцца спытаць.
Спрэс расейцы!

Бастыён беларушчыны з рысункамi блicкуча разматаў злачынны эйсмантаўскi плян культурнiцкай акупацыi.

Вось што значыць сапраўдная незалежная osint-журналiстыка!
😡Клятыя маскалі амаль 500 гадоў таму скралі Казань, каб правесці там саміт БРІКС з удзелам беларускага дыктатара.

Файна, што ў Варшаве ля помніка Каперніку, сучасніка тых жудасных падзей, на варце гістарычнай справядлівасці стаяць барацьбіты за нашу і вашу свабоду, якія не дазволілі схаваць факт гэтага злачынства ад міжнароднай супольнасці.

Івана Жахлівага ў Гаагу!

Не забудем, не простим!
Ганаровая ветэранка барацьбы за нашу і вашу свабоду Наталля Радзіна, якая ўжо трэці дзясятак гадоў вангуе з Варшавы, што рэжыму стоадсоткава засталося "два-тры месяцы", зрывае покрыва са злачыннай прапаганды.

Праўда, не зусім зразумела, у чым канкрэтна прэтэнзія незалежнай журналісткі Радзінай да прапагандыста Тура?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤬Дэсант адыёзных прапагандыстаў ужо высадзіўся ў Казані, акупаванай клятымі маскалямі 500 год таму. Чакаюць прыбыцця Лукашэнкі на саміт дыктатараў БРІКС, каб потым раптоўна выскачыць з кустоў і лямантаваць, што ніякай ізаляцыі няма й увесь свет з імі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧐Лукашэнкаўцы прыгожа абставiлi прызначэнне даты выбараў.

Як толькi Боiнг, складзены з абмененых на палiтвязняў запчастак, накiраваўся ў акупаваную маскалямi Казань, "палатка" адразу прагаласавала за 26 студзеня 2025 года. I на шабаш тыранаў БРIKC ужо прыляцiць не "дыктатар, якi павiнен сысцi", а лiчы што без пяцi хвiлiн адзiнагалосна пераабраны прэзiдэнт. Элегантна, здымаем капялюш!🎩

А дзесцi ў Вiльнi сумуе наша лiдарка-элект i лямантуе яе атачжнне: да сканчэння iхняга тэрмiну прыдатнасці засталося тры месяцы.

Затое эйсмантаўцы ўжо рагочуць, аж заходзяцца, з прагнозаў нашых незалежных медыяэкспертаў, якiя адзiнагалосна варажылi, што пераабранне дыктатара адбудзецца 23 лютага. Якi крынж.
😡Начальнік адыёзнага Зомбі-ТБ Эйсмант падчас анляйну з акупаванай клятымі маскалямі Казанню абвясціў пра страварэнне Прапагандысцага Інтэрнацыяналу Хлусні, Выдумак і Агітацыі БРІКС. Скарочана - ПІХВА.

А ў гэты цяжкі час, калі сілы цемры танцуючь гапак на могілках каляровых рэвалюцый, барацьбітам за нашу і вашу свабоду з незалежных медыя абрэзалі гранты.

Так не пераможам.