Гродно Медиа Group
2.01K subscribers
14.1K photos
3.07K videos
28 files
6.22K links
Для обратной связи пишите в @GrodnoMediaGroup_bot
Download Telegram
Forwarded from Сумесны Змястоўны Дайджэст
На жаль, усе мы часцей людзі ўражлівыя, хвалявацца “за кампанію” закладзена ў нашай прыродзе.
І калі на фоне ўсеагульных трывог, якіх ва ўсіх цяпер хапае, адзін з тэлеграм-каналаў піша, што ў магазінах пустыя паліцы і хутка ўжо будзем галадаць, хуценька дастаём грашовую “заначку” і бяжым па мех цукру (не менш!).
Але народная мудрасць не згодна з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. “Давярай, але правярай”, – падказвае яна. Таму наспеў час маніторынгу харчовых магазінаў райцэнтра.
Наведаўшы магазіны “Санта-Кэш”, “Родны Кут”, “Дабраном “Копеечка”, упэўніваюся: дэфіцыту няма. На паліцах і ў палетах дастаткова крупаў, макаронаў, цукру, солі і мукі, хоць апошнюю актыўна набывалі дзятлаўчане на працягу выхадных. 
Загадчыца магазіна “Родны кут” Таісія Трайнель запэўнівае:
– Цукар у асноўным са Скідзеля, мука розная, у тым ліку лідская. Запас крупаў і макаронаў у нас вялікі. Працуем у звычайным рэжыме, з ранейшым асартыментам.
https://diatlovonews.by/2022/03/hvalyavanne-josc-prychyny-nyama/
#Дзятлава #Дятлово
Ці часта мы задумваемся, набываючы кавалачак сыру, колькі працы і любові ў яго закладзена на шляху да паліцы магазіна?

Карэспандэнт газеты “Перамога” пераканалася ў гэтым, наведаўшы вытворчы цэх Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”:
https://diatlovonews.by/2022/03/syr-z-dushoj/

#Дзятлава #Дятлово