Гродно Медиа Group
2.09K subscribers
13.3K photos
2.59K videos
28 files
5.66K links
Для обратной связи пишите в @GrodnoMediaGroup_bot
Download Telegram
​​Яўген Пуставой:
"«З цэлым народам гутарку весці, сэрца мільёнаў падслухаць біцця. Гэткай шукаю цэлы век чэсці, гэта адно мне падпорай жыцця», — так думаў і пісаў Купала. Так намагаецца рабіць наш Прэзідэнт. У працытаванага твора класіка вельмі лірычная назва і яе знакавы пасыл — «З кутка жаданняў». Той куток мы стварылі. А вось цяпер яго трэба зберагчы. Так стараецца рабіць Прэзідэнт. Яскравы прыклад — Пасланне беларускаму народу і парламенту.
🔹
З вялікай цікавасцю за выступленнем кіраўніка Беларусі назіралі і ў розных кутках нашай краіны, і ў многіх іншых дзяржавах. Бо менавіта наш Прэзідэнт кажа праўду і прапануе самыя смелыя ідэі. Чаму ўплыў прамовы, звернутай да беларусаў, выходзіць за межы нашай краіны? Таму што, як заўжды, Беларусь у рэчышчы геапалітычных працэсаў. Такі лёс нам вызначыла геаграфічнае становішча. І беларускі лідар прапануе свету прадукцыйную мадэль развіцця. Дзе ў будучыні ёсць месца розным краінам, рэлігіям, культурам. Дзе ў будучыні ёсць месца мужчыне і жанчыне. Дзе ў будучыні ёсць месца біблейскаму Чалавеку.

Галоўнае ж — застацца гаспадарамі ў сваёй хаце. Незалежнасць — гэта магчымасць застацца ў Гісторыі. Эмацыянальнае, пранікнёнае, кажучы па-беларуску, «людскае» Пасланне Аляксандр Лукашэнка ператварыў яшчэ і ў інструкцыю да дзеянняў. Што трэба зрабіць, каб агульны беларускі дом застаўся нашым. Каб нас, як тое часта было, не выштурхнулі з роднага гнязда і не ўпіхнулі ў хатынскі хлеў. Яшчэ раз паўтару — трэба зберагчы свой дом. Як той казаў, з гэтым заходнім наступленнем, у тым ліку эканамічнымі санкцыямі, — не да раскошы. Але... Эканоміка працуе. І прыбытак ад гандлю ёсць. Урад паспяхова дыверсіфікаваў рынкі. У перыяд эканамічнай блакады і пенсіі павялічваем, і цэны трымаем.
🔹
Прэзідэнт асабліва ўважліва аднёсся да захавання традыцыйнай беларускай духоўнасці. Дзяды замест Хэлаўіна, шматдзетнасць, увогуле КЛАСІЧНАЯ сям'я замест «чайлдфры». Беларусы асілілі імпартазамяшчэнне ў эканоміцы, цяпер час зрабіць тое ж самае і з духоўнасцю. Бо менавіта з ідэй чужынцаў, заморскіх «кодаў маралі», і пачынаюць навязваць новы ўклад жыцця. Цяпер гэта не толькі грамадска-палітычны лад. Гляньце на Украіну. Чаму вайна разгарнулася нават супраць святыняў? Бо англасаксам патрэбен толькі глабальны свет. Не мір. А свет. Усё астатняе знішчаюць. Шмат залатых думак было выказана Прэзідэнтам. І пра тое, што менавіта англасаксы — бенефіцыяры ўсіх «перамэн». Брудных і крывавых. Звычайныя еўрапейцы ў заложніках. І Беларусь — гэта Еўропа. Сапраўдная, у якой у кожнага ёсць свая дарога да храма. І не блытайце з мультыкультуралізмам. У нас беларуская верацярпімасць. Ніхто нікому не замінае адзначаць свой Вялікдзень альбо Пэйсах.
Шмат было пра геапалітыку. Бо мы на вастрыі. Гляньце на геаграфічную карту — беларускі балкон. І не мы сцягваем зброю на памежжа суседзяў. Яшчэ раз пераслухайце Прэзідэнта. Прамову пра бяспеку. І тэракты не мы намагаемся ўчыніць у суседзяў. Але варта рэагаваць, каб мір быў у нас. Мы хацелі б, каб не было вайны ў суседзяў. Ну не могуць беларусы сядзець за бяседай, калі ў суседа дзеці плачуць. Так і ў чалавечых зносінах, так і ў нашай палітыцы. Лукашэнка прапанаваў самы людскі варыянт. Каб спыніць бітву, трэба перастаць наносіць удары. Лібералы, ворагі і заходнікі крычалі: маўляў, не будзем мы слухаць Пасланне. Так не слухалі, што ўжо тыдзень разбіраюць, пішуць, тлумачаць. Па ўсіх паказчыках, праглядаў было больш, чым летась. Як у краіне, так і за яе межамі. Мільёны! Гістарычнай прамова стала для ўсіх. Слухалі. Пачулі. А ці ўцямілі?
І галоўнае. Ці застанецца Прэзідэнт? Ну не па-лукашэнкаўску пакідаць хату, калі ў адных суседзяў — пажар, другія — са зброяй у руках спадылба паглядаюць у наш бок. Лукашэнка шмат зрабіў для краіны, для беларусаў. Цяпер намагаецца ўмацаваць і пакінуць такую сістэму, каб захаваць усё, што сёння маем. Звычайнае жаданне бацькі."
#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Я знаю, что может стать символом мира. Это вовсе не нью-йоркское здание ООН. С его высоких этажей англосакские элиты надменно смотрят на всю планету. Вообще не надо глубинных смыслов искать в заморской стороне. Доискались. Символом мира может стать минское пространство — Ратуша. С одной стороны наш православный Собор виленского барокко и костёл того же стиля архитектурного. А политическая архитектура Беларуси была, есть и останется самой миролюбивой. Если мы и воюем, то только с милитаризацией."

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Ни это ли метаморфозы современного Содома? Начиная от прогрессивности в образовании заканчивая прагматичностью ВТО. Реформы морали и всего социально - ориентированного. 20-й год испытание, которое стало спасением. Скажу непопулярно: а не избавляет ли СВО Россию от иуд своего Отечества? Не исход ли этого глубинного славянского народа в библейском понимании с египетского плена, в современном прочтении с западного плена? С одной стороны от котлов с мясами — в нашем случае философия потребительства, а с другой — рабство, прикрытое ценностями и кумирами. Вся мировая финансовая система обеспечивает благополучие доллара. Это ли не рабство? Все системы информационной логистики завязаны на одного провайдера — США. Это ли не рабство? Исход из него болезненный и тяжёлый. Но, как говорят, выходим из западного плена — выйдет ли западный плен из нашего сознания?"

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь