Forwarded from #МЫБеларусь🇧🇾
Яўген Пуставой:
"«З цэлым народам гутарку весці, сэрца мільёнаў падслухаць біцця. Гэткай шукаю цэлы век чэсці, гэта адно мне падпорай жыцця», — так думаў і пісаў Купала. Так намагаецца рабіць наш Прэзідэнт. У працытаванага твора класіка вельмі лірычная назва і яе знакавы пасыл — «З кутка жаданняў». Той куток мы стварылі. А вось цяпер яго трэба зберагчы. Так стараецца рабіць Прэзідэнт. Яскравы прыклад — Пасланне беларускаму народу і парламенту.
🔹
З вялікай цікавасцю за выступленнем кіраўніка Беларусі назіралі і ў розных кутках нашай краіны, і ў многіх іншых дзяржавах. Бо менавіта наш Прэзідэнт кажа праўду і прапануе самыя смелыя ідэі. Чаму ўплыў прамовы, звернутай да беларусаў, выходзіць за межы нашай краіны? Таму што, як заўжды, Беларусь у рэчышчы геапалітычных працэсаў. Такі лёс нам вызначыла геаграфічнае становішча. І беларускі лідар прапануе свету прадукцыйную мадэль развіцця. Дзе ў будучыні ёсць месца розным краінам, рэлігіям, культурам. Дзе ў будучыні ёсць месца мужчыне і жанчыне. Дзе ў будучыні ёсць месца біблейскаму Чалавеку.
Галоўнае ж — застацца гаспадарамі ў сваёй хаце. Незалежнасць — гэта магчымасць застацца ў Гісторыі. Эмацыянальнае, пранікнёнае, кажучы па-беларуску, «людскае» Пасланне Аляксандр Лукашэнка ператварыў яшчэ і ў інструкцыю да дзеянняў. Што трэба зрабіць, каб агульны беларускі дом застаўся нашым. Каб нас, як тое часта было, не выштурхнулі з роднага гнязда і не ўпіхнулі ў хатынскі хлеў. Яшчэ раз паўтару — трэба зберагчы свой дом. Як той казаў, з гэтым заходнім наступленнем, у тым ліку эканамічнымі санкцыямі, — не да раскошы. Але... Эканоміка працуе. І прыбытак ад гандлю ёсць. Урад паспяхова дыверсіфікаваў рынкі. У перыяд эканамічнай блакады і пенсіі павялічваем, і цэны трымаем.
🔹
Прэзідэнт асабліва ўважліва аднёсся да захавання традыцыйнай беларускай духоўнасці. Дзяды замест Хэлаўіна, шматдзетнасць, увогуле КЛАСІЧНАЯ сям'я замест «чайлдфры». Беларусы асілілі імпартазамяшчэнне ў эканоміцы, цяпер час зрабіць тое ж самае і з духоўнасцю. Бо менавіта з ідэй чужынцаў, заморскіх «кодаў маралі», і пачынаюць навязваць новы ўклад жыцця. Цяпер гэта не толькі грамадска-палітычны лад. Гляньце на Украіну. Чаму вайна разгарнулася нават супраць святыняў? Бо англасаксам патрэбен толькі глабальны свет. Не мір. А свет. Усё астатняе знішчаюць. Шмат залатых думак было выказана Прэзідэнтам. І пра тое, што менавіта англасаксы — бенефіцыяры ўсіх «перамэн». Брудных і крывавых. Звычайныя еўрапейцы ў заложніках. І Беларусь — гэта Еўропа. Сапраўдная, у якой у кожнага ёсць свая дарога да храма. І не блытайце з мультыкультуралізмам. У нас беларуская верацярпімасць. Ніхто нікому не замінае адзначаць свой Вялікдзень альбо Пэйсах.
Шмат было пра геапалітыку. Бо мы на вастрыі. Гляньце на геаграфічную карту — беларускі балкон. І не мы сцягваем зброю на памежжа суседзяў. Яшчэ раз пераслухайце Прэзідэнта. Прамову пра бяспеку. І тэракты не мы намагаемся ўчыніць у суседзяў. Але варта рэагаваць, каб мір быў у нас. Мы хацелі б, каб не было вайны ў суседзяў. Ну не могуць беларусы сядзець за бяседай, калі ў суседа дзеці плачуць. Так і ў чалавечых зносінах, так і ў нашай палітыцы. Лукашэнка прапанаваў самы людскі варыянт. Каб спыніць бітву, трэба перастаць наносіць удары. Лібералы, ворагі і заходнікі крычалі: маўляў, не будзем мы слухаць Пасланне. Так не слухалі, што ўжо тыдзень разбіраюць, пішуць, тлумачаць. Па ўсіх паказчыках, праглядаў было больш, чым летась. Як у краіне, так і за яе межамі. Мільёны! Гістарычнай прамова стала для ўсіх. Слухалі. Пачулі. А ці ўцямілі?
І галоўнае. Ці застанецца Прэзідэнт? Ну не па-лукашэнкаўску пакідаць хату, калі ў адных суседзяў — пажар, другія — са зброяй у руках спадылба паглядаюць у наш бок. Лукашэнка шмат зрабіў для краіны, для беларусаў. Цяпер намагаецца ўмацаваць і пакінуць такую сістэму, каб захаваць усё, што сёння маем. Звычайнае жаданне бацькі."
#Пустовой
#МЫБеларусь

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Я знаю, что может стать символом мира. Это вовсе не нью-йоркское здание ООН. С его высоких этажей англосакские элиты надменно смотрят на всю планету. Вообще не надо глубинных смыслов искать в заморской стороне. Доискались. Символом мира может стать минское пространство — Ратуша. С одной стороны наш православный Собор виленского барокко и костёл того же стиля архитектурного. А политическая архитектура Беларуси была, есть и останется самой миролюбивой. Если мы и воюем, то только с милитаризацией."
#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр

"Наша палітыка душэўная. Па-беларуску кажучы — людская. Чаму? Таму што мы ніколі не былі захопнікамі. Мы ніколі не дыктавалі ўмовы існавання для іншых. Хоць адна з протаканстытуцый Еўропы, а тады лічылася — і ўсяго свету, народжана на нашых землях. Гэта быў падмурак для новай эпохі ў заканадаўстве. Так, мы больш прывыклі будаваць. Замест букінгемаў вымушаныя былі ўзводзіць замкі. Чаму? Адказ у публіцыстыцы Караткевіча. «Археолагі выкапалі ў скарбе другога стагоддзя наканечнік дзіды з рунічным надпісам: «Наперад!» А на такім жа наканечніку чацвёртага стагоддзя, тыя ж вуглаватыя суровыя руны: «Назад!» Словы тыя ў нарысе пра Брэст — заходнія вароты нашай краіны. Раней вароты СССР. Цяпер — Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС. А палітыка Прэзідэнта была накіравана на тое, каб гэта быў мост супрацоўніцтва паміж Лісабонам і Уладзівастокам.
🔹
Дарэчы, менавіта на захадзе і паўночным захадзе нашай краіны — помнікі абарончага дойлідства. З Камянецкай вежы раней углядаліся ў цемру невядомасці — крыжакі альбо хто яшчэ. Сёння можна любавацца зялёнымі шатамі Белавежы — самага старадаўняга лесу Еўропы. Беларусы захавалі цнатлівасць свайго лесу. А вось Варшава... Экскаватары растапталі лясное покрыва запаведнага прыроднага масіву, а польскія ўлады — усе экалагічныя статуты і артыкулы, увесь экалагічны сэнс Еўропы.
Мы займаліся вынаходніцтвам не гармат. А да абароны прыстасоўвалі ўвесь быт. Яшчэ адна акалічнасць — цэрквы-крэпасці. Нават маліцца нашым продкам спакойна не давалі. Чарнаўчыцы, Сынкавічы. А колькі яшчэ такіх храмаў было. Кіраўнік Хатынскага мемарыяла хутка прывядзе да прытомнасці тых, хто верыць у танны еўрапейскі крэдыт і дэмакратычную натуру заходніх бенефіцыяраў. Захопнікі адтуль любілі паліць нашых продкаў у... цэрквах. Так адразу два пытанні вырашалі. Жыццёвая прастора і знішчэнне ментальнасці, нацыянальнага кода народа. Засталася каменная царква-крэпасць толькі ў Сынкавічах.
🔹
Вось такая гісторыя станаўлення, наш шлях да Беларусі. Да суверэнітэту. Да сваёй аформленай па ўсіх правілах міжнароднага права дзяржаўнасці.
Але аказваецца, няма яго, гэтага права. Мы верылі ў светлыя намеры пасланцаў Белага дома і Рэйхстага. Верылі Будапешцкаму мемарандуму. Верылі ўсмешкам Пампеа і функцыянерам ПАСЕ. Яны ўсміхаліся, моцна паціскалі рукі нашым палітыкам і тым часам набліжалі да нашых граніц новую ўзброеную групоўку. Дарэчы, я не памятаю, каб у перыяды збліжэння з Захадам да нас прыязджалі англічане альбо палякі. Ну, з першымі ўсё зразумела — вельмі фанабэрыстыя. А палітыкі суседняй краіны чаму? Сумленне не пускала. Беларусь у зоне інтарэсаў. І на картах польскіх нацыяналістаў у межах «жэчы паспалітай». Ніяк смагу амбіцый «ад можа да можа» не спатоляць. А як паслухаеш іх генералаў, даведаешся аб планах пра набыццё новага ўзбраення, дарэчы, наступальнага. Аж да чатырох працэнтаў ВУП гатовыя ўкладаць у мілітарызацыю краіны. Такой шчодрасці няма нават у сенатараў ЗША для Пентагона.
🔹
Альянс НАТА афіцыйна быў створаны ў процівагу Варшаўскаму сацыялістычнаму блоку. Няма больш таго. А ружа паўночнаатлантычных вятроў працягвае рухацца на ўсход. Панаванне аднаго ветру ў прыродзе ніколі не прывядзе да кліматычнага дабрабыту. А ў геапалітычным клімаце — тым больш.
🔹
Беларусь была краінай замкаў. А цяпер краіна мемарыялаў. Замкі, таму што былі вымушаныя абараняцца. Мемарыялы — у гонар загінулых падчас барацьбы з акупантамі. Але нам больш даспадобы будаваць дзіцячыя садкі і школы, жыллё і месцы для адпачынку. Мы жадаем сеяць хлеб. І спяваць песні. Каб палі пераворвалі гусеніцы трактароў, а не танкаў. Мы за меліярацыю, а не мілітарызацыю.
🔹
Расія пачынае паводзіць сябе люстэркава. Як ЗША, напрыклад. Ну, нарэшце. Для нас гэта магчымасць застацца людзьмі ў незалежнай краіне. Цяпер замест «шэрай зоны» — тэрыторыя ядзернага тактычнага стрымлівання.
🔹
Наша палітыка душэўная. Па-беларуску кажучы — людская. У палескай дрыгве расце дзівасіл. Кветка, што лечыць ад мноства хвароб. Ядзерны дзівасіл — прафілактыка ад мноства выклікаў. Тут дарэчы і коласаўскія радкі прывесці, укладзеныя ў вусны няскоранага дзеда Талаша: «Не мы гэта пачыналі».

"Ни это ли метаморфозы современного Содома? Начиная от прогрессивности в образовании заканчивая прагматичностью ВТО. Реформы морали и всего социально - ориентированного. 20-й год испытание, которое стало спасением. Скажу непопулярно: а не избавляет ли СВО Россию от иуд своего Отечества? Не исход ли этого глубинного славянского народа в библейском понимании с египетского плена, в современном прочтении с западного плена? С одной стороны от котлов с мясами — в нашем случае философия потребительства, а с другой — рабство, прикрытое ценностями и кумирами. Вся мировая финансовая система обеспечивает благополучие доллара. Это ли не рабство? Все системы информационной логистики завязаны на одного провайдера — США. Это ли не рабство? Исход из него болезненный и тяжёлый. Но, как говорят, выходим из западного плена — выйдет ли западный плен из нашего сознания?"

"Радасць і багацце. Кажуць, гэта не заўжды сумяшчальна. Паслухаць дзядуляў ці бабуль, альбо нават бацькоў. Час іх маладосці быў не вельмі прыдатны для камфорту. Працавалі шмат і цяжка, а вось ласавацца даводзілася толькі ў вялікія святы. Але ў касавіцу, падчас жніва, на полі ці на таку заўжды гучалі песні. Пасля кожнага гарачага дня, цяжка адпрацаваўшы ад відна да відна, моладзь, нібы птушкі, зляталася на вечарыны. А былі святы, калі і дарослыя не саступалі маладым. Весяліліся. Бо ўмелі сумяшчаць працу з адпачынкам. Працавалі рупліва, святкавалі гулліва і на ўсё час мелі.
Цяпер час спраў. Добрых учынкаў. Асабліва калектыўных. Час суботніка. Назва савецкая. Сэнс — больш глыбокі. Я некалі здзіўляўся: як гэта раней, без сучасных тэхналогій і інструментаў, хаты, нібы грыбы пасля цёплага дажджу, раслі? Бо будавалі талакой. А сёння тая традыцыя трансфармавалася ў рэспубліканскую талаку. Калі агульную нашу хату прыбіраем разам, калі ствараем новыя праекты.
Цяпер час выклікаў. Трэба адстаяць сваю перамогу. Насуперак заходняму мейнстрыму. Нічога. Мы звыклыя. Яны там зносяць помнікі нашым продкам, тым, хто выратаваў іх ад смерці і знішчэння. Такая вось падзяка. Мэта — вынішчыць з памяці палякаў ды чэхаў праўду аб салдаце-вызваліцелю. Мала таго што на прасторах уплыву НАТА, здаецца, нібы паўночнаантлантычная ружа вятроў, спрабуе выдзьмуць пераможную памяць і з нашых земляў. Яны сваімі бруднымі кіпцюрамі ўпіліся ў наша мінулае. Каб вырваць пераможны ген у нашага народа. Асабліва ў моладзі. Як нам адказаць? Мірнай добрай справай. Агульнарэспубліканскай талакой. Шанаваць створанае можна навучыць толькі праз працу. Ніколі чалавек не будзе разбураць ім жа зробленае. Таму вельмі мудры падыход. Гэты суботнік — дзеля зберажэння гісторыі.
🔹
Цяпер жа мы разам будзем ствараць і ўмацоўваць памяць — сродкі ад суботніка сёлета будуць пералічаны менавіта на гэта. Будзем працаваць на будаўнічых пляцоўках, наводзіць парадак у сваіх населеных пунктах або проста займацца сваёй справай на рабочым месцы. З высакароднай мэтай — зберагчы гісторыю, захаваць памяць аб продках-пераможцах і аб тых, хто аддаў жыцці ў той страшнай вайне.
Кожны, хто не абыякавы да подзвігаў сваіх продкаў, павінен унесці сваю маленечкую лепту. Нашы продкі — франтавікі і партызаны, працаўнікі тылу альбо вязні еўрапейскай гуманнасці. Тыя, хто выжыў і хто не дажыў да міру. Гэта ў іх гонар мы адкажам па-беларуску на ўсе вынікі той жудаснай вайны. Па-беларуску — значыць мірнай працай.
Звычайна два мільёны беларусаў бяруць удзел у суботніках. Кожны чацвёрты — дзеля памяці кожнага трэцяга. Летась сродкі пайшлі на рэстаўрацыю «Хатыні». Кожны цяпер можа прыехаць і сказаць: тут і мая капейка, у гэтым бясцэнным праекце памяці. Каб камяні не заімшэлі, а яшчэ больш важна — каб душы не акамянелі.
Пра душы — гэта не пра беларусаў. Не пра сапраўдных суайчыннікаў. Але пра тых, хто гарлапаніць пра свае абранасць і неверагоднасць. Яны і цяпер усчынаюць крык — аб непатрэбнасці талакі, аб немэтазгоднасці, аб тым, куды ідуць грошы ад суботніка. Вы лепш палічыце, колькі плацяць вашым «лідаркам» і «гульцам» у палітыку. І за што такія грошы?
Якая б ні была справа — яны яе намагаюцца паганіць. Прынесці ў ахвяру сваім заморскім ідалам. А калі гэта справа, што гуртуе народ, калі дзея тая — мудры адказ на выклікі часу, — вэрхал будзе стаяць ці не на ўсю Еўропу...
Сёлета суботнік супадае з часам памінання продкаў — дзесьці робяць на Радаўніцу, дзесьці — напярэдадні ў нядзелю або яшчэ раней — у чацвер. Гэта мясцовыя асаблівасці. Галоўнае — беларусы знітаваныя моцнай сувяззю з родам і зямлёй, з бацькамі і бацькаўшчынай. І ў гэтым наша сіла.
За кошт сродкаў, заробленых на сёлетнім суботніку, будзе рэканструяваны мемарыял «Азарычы» і створаны цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. Зусім невялікі рахунак за мінулае і інвестыцыі ў будучыню. Удзячная магчымасць працаваць на сябе, проста жыць і гадаваць дзяцей на мірнай зямлі."