Гродно Медиа Group
2.09K subscribers
13.6K photos
2.73K videos
28 files
5.85K links
Для обратной связи пишите в @GrodnoMediaGroup_bot
Download Telegram
- Асабліва прыемна было памаліцца ў дзятлаўскім саборы, які доўга і з цяжкасцямі будаваўся, але стаў адным з прыгажэйшых храмаў нашай епархіі, – звярнуўся да вернікаў напрыканцы службы Уладыка Гурый.Таму хочацца падзякаваць яго дабрадзеям і ахвяравальнікам, найперш, старшыні федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілу Орда. Ад імя Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Веніяміна я сёння ўручаю Міхаілу Сяргеевічу ордэн Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені. За дапамогу храму Епархіяльным медалём Навагрудскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага ІІ ступені ўзнагароджваецца старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Медалямі Навагрудскай епархіі прападобнага Елiсея Лаўрышаўскага адзначаны Алена Лукіянец і Наталля Белаус,
архіерэйскія граматы і падзякі і іншым прыхаджанам.
https://diatlovonews.by/2022/07/kali-shto-robim-dlya-boga-robim-dlya-dushy-uladyka-guryj-naveda-dzyatla-shchynu/

#Дзятлава #Дятлово
Вблизи агрогородка Вензовец в поле загорелся пресс-подборщик. Дятловские спасатели ликвидировали загорание. Подробнее здесь 👇
https://diatlovonews.by/2022/08/press-podborshhik-gorel-v-dyatlovskom-rajone-video/

#Дзятлава #Дятлово #мчс
Смак нацыянальнага каларыту па-дзятлаўску

Культура – жыццё народа, яго душа, яго розум і сэрца, яго мінулае, сучаснасць і будучыня. 
У аснове любой нацыянальнай культуры ляжыць прынцып народнасці, згуртаванасці і традыцыі. Свае традыцыі захоўваюць, берагуць і дзятлаўчане. На працягу года ў населеных пунктах Дзятлаўшчыны праходзіць шэраг мерапрыемстваў, якія цікавыя не толькі для мясцовых жыхароў, але і прывабліваюць турыстаў. Падрабязней пра іх “цікавінкі” расказала загадчыца метадычнага аддзела раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец:👇
https://diatlovonews.by/2022/08/smak-nacyyanalnaga-kalarytu-pa-dzyatla-sku/

#Дзятлава #Дятлово #туризм #культура
Дзятлаўчане ўдзельнічаюць у планавых вайсковых зборах

Наш раён прымае ўдзел у мерапрыемствах па праверцы баявой гатоўнасці аднаго са злучэнняў Заходняга аператыўнага камандавання.
Былыя ваеннаслужачыя, радавыя салдаты і сяржанты 4 красавіка прыбылі ў пункт папярэдняга збору ваеннаабавязаных у сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава для рэгістрацыі, праходжання інструктажу і адпраўкі ў вайсковую часць. Згодна з патрабаваннямі “Закона аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі” іх суправаджалі кіраўнікі сельскіх саветаў, у якіх яны жывуць.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/04/dzyatla-chane-dzelnichajuc-u-planavyh-vajskovyh-zborah

#Дзятлава #Дятлово #сборы
Дзятлаўчане ўдзельнічаюць у планавых вайсковых зборах

Пра тое, як праходзяць планавыя мерапрыемствы, расказаў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец:

– У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплексная праверка Узброеных Сіл. 3 красавіка мы атрымалі распараджэнне на прызыў-пастаўку мабілізацыйных рэсурсаў у вайсковыя часці Заходняга аператыўнага камандавання. Ваенным камісарыятам раёна было праведзена апавяшчэнне ваеннаабавязаных і збор у вызначаны тэрмін. Прызыў вядзецца з улікам атрыманых імі ўліковых спецыяльнасцяў, па якіх яны праходзілі тэрміновую службу. Дадзеныя мерапрыемствы планавыя, яны прадоўжацца не больш за 35 сутак. Па заканчэнні збораў усе ваеннаабавязаныя прыбудуць да месца жыхарства і прадоўжаць выконваць свае грамадзянскія абавязкі.

#Дзятлава #Дятлово #сборы
Дзятлаўчане ўдзельнічаюць у планавых вайсковых зборах

У ліку тых, хто адпраўляецца ў Слонім, работнік Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Дзмітрый Нічыпаровіч. Ён расказаў, што чакае ад збораў:

– Працую на сыраробным заводзе вадзіцелем, у армію прызываюся па гэтай жа спецыяльнасці. Спадзяюся, час, які правяду на зборах, пройдзе хутка, паспяхова і з карысцю: успомню навыкі, атрыманыя ў час тэрміновай службы. Лічу, што служба Радзіме – свяшчэнны абавязак кожнага паўналетняга беларуса. Дома мяне будзе чакаць любімая сям’я – жонка і двое сыноў. Хачу, каб яны ганарыліся сваім татам і сталі сапраўднымі абаронцамі Айчыны.

#Дзятлава #Дятлово #военкомат
Дзятлаўчане ўдзельнічаюць у планавых вайсковых зборах

Разам з мужам на пункт папярэдняга збору прыбыла Анастасія Браніцкая, якая суправаджае групу прызыўнікоў як інспектар Казлоўшчынскага сельсавета. Яна падзялілася сваімі эмоцыямі:

– Адчуванне невялікага суму, што развітваюся з любімым чалавекам больш чым на месяц. Разам з тым гонар за тое, што нашы мужчыны будуць выконваць ваенны абавязак – стаяць на варце нашага міру і спакою. Моцных хваляванняў няма, бо напэўна ведаю: усе ваеннаабавязаныя будуць праходзіць службу на тэрыторыі нашай краіны.

#Дзятлава #Дятлово #военкомат
Дзятлаўчане ўдзельнічаюць у планавых вайсковых зборах

– Пакуль мы служым, нашы блізкія могуць спаць спакойна, – запэўніваюць  дзятлаўчане Аляксандр Пузач і Андрэй Жэгала, якія праходзяць афармленне на пункце прызыву.
Вайсковыя зборы – не новае для іх мерапрыемства, удзельнічалі ў іх некалькі гадоў таму. Як адзначаюць маладыя людзі, настрой на службу станоўчы і канструктыўны. Месяц праляціць хутка, і яны вернуцца на Дзятлаўшчыну да сваіх сем’яў.
– Практычна ў кожнага з нас тут ёсць любімыя жонкі і дзеці, якія будуць чакаць, сумаваць, перажываць. Аднак ёсць і адна матуля для ўсіх нас – наша Айчына. І калі яна паклікала на службу сваіх верных сыноў, ніхто не мае права адмовіць, – заўважыў Андрэй Жэгала.

#Дзятлава #Дятлово #военкомат