Гродно Медиа Group
2.09K subscribers
13.6K photos
2.74K videos
28 files
5.86K links
Для обратной связи пишите в @GrodnoMediaGroup_bot
Download Telegram
​​Яўген Пуставой:
"Як назавеш карабель, так ён і... патоне. Альбо яшчэ так можна апісаць гэтую падзею — гісторыя паўтарылася ў выглядзе трагедыі. Зараз фэйкавыя сімвалы і мроі па дзяржаве-лімітрофе рухаюць калектыўны розум «калён». Хаця які розум, тут больш запраграмаваныя эмоцыі. Менавіта па псіхалагічным шаблоне зараз камплектуюць з беларускіх эмігрантаў-»змагароў» тыя «калёны» не на іх бойку. Кідаюць туды, нібы дровы, у топку сусветнай вайны.
Гэта я пра «каліноўцаў», якія збеглі ў еўрапейскую «мару». Да прусакоў у танных хостэлах, да абыякавых чужынцаў, да — самае страшэннае — сваіх «куміраў» — гандляроў жыццямі заблукалай моладзі. Менавіта «асобы» і «твары» пратэсту працягваюць пужаць гэтых падатлівых «бегуноў» беларускім «рэжымам» і «бласлаўляюць» іх на смерць за заморскія інтарэсы.
Гэта якімі д'ябламі трэба быць, каб абвінавачваць Беларусь у падрыхтоўцы да вайны (пра дзясяткі тысяч вайскоўцаў каля беларускага памежжа ад Гомеля да Гродна і эшалоны танкаў і бранятэхнікі НАТА яны не расказваюць), затое самі сваіх прыхільнікаў адпраўляць на сапраўдную вайну.
А ўсё ляжыць на паверхні. Розуму ў гэтых «лідараў і лідарак» няма, што ўжо даўно зразумела. Вельмі страшна, што ў іх няма сэрца. Вось таму яшчэ іх трымаюць, падкормліваюць гаспадары-лялькаводы. Хай клічуць новую кроў. Хай ідуць забіваць і паміраюць. Усё па «плане Давоса», як і павінна быць у «джунглях». Спраўджваецца жудасная мара інфернальнага калектыўнага Захаду — пасеяць нянавісць сярод братоў-славян. Бо калі яны разам, то сцяг Перамогі лунае над рэйхстагам, а калі паасобку, то самыя старажытныя храмы выхаваныя «эўрапейцы» ператвараюць у стайні.
Вось таму Прэзідэнт прапанаваў дараваць, а значыць — выратаваць, тых, хто ішоў супраць краіны мяцежным маршам. Гэта так па-бацькоўску, па-людску. І калі бацькі затрыманых «змагароў», якія імкнуліся ў вір «каліноўства», а трапілі ў ГУБАЗіК ці КДБ, спачатку і пасылалі праклёны на адрас тых супрацоўнікаў, то зараз ім удзячныя. Лепш за беларускімі кратамі, чым у сырой зямлі, што нават ужо не належыць Украіне. За зброю ў руках ім трэба будзе адказваць.
Звяртаюся да тых, хто сваімі ўмела прамытымі мазгамі лічыць чарговы паход «дранг нах остэн» вялікай ідэяй. Насамрэч гэта чарговая прагная спроба абагаціцца, тых, хто ўсё гэта закруціў. Яны імкнуцца дзяцей Беларусі ператварыць (многіх, на жаль, ужо ператварылі) у гарматнае мяса. Пашкадуйце родную маці, сваю краіну, зберажыце сябе для яе будучыні. А інакш — заслона пад жалобны пахавальны марш..."

#Пустовой #МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Страховка от войны: дружба с Россией — надёжной опорой и военные из союзного государства.

Это вынуждненная рука помощи. Чтобы, если что, с двух кулаков. Вот по этой причине у нас квартируются войска союзной России. И никаких кансперологий больше и не надо. Мы дружим. Да, с той страной которой нас пугают. С той страной, которая никогда не была захватчицей. Ну нет на ее руках крови капающей со скальпов уничтоженных племён сразу двух континентов. Не было в её роду проклятий замордованной Африки. Даже в Афганистане шурави строили больницы и дороги."



"Демократия и главенство свободы" по-европейски
О самоочищении страны и блудных сынах
Война - последний аргумент Бога
О цербере мирового капитализма — неонацизме

#Пустовой #БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Теперь внимание. То за что нас критиковали: советскость Беларуси и государственный подход в развитии науки и экономики — сначала сохранили нашу государственность, затем вывели нашу страну на мировой уровень. Как? Советскость — это когда бережно до всего созданного руками народа, и ко всем народам. Без надменности. Равный к равному. Государственный подход это когда вместо интересов сиюминутной сверхприбыли транскорпораций — развитие космоса и космоса во всём. Своих компетенций. Братская Россия уже оценила. Теперь время оценить уже близкой Африке. Советскость и белорусскость — государственный подход превратила нашу страну в маяк нового подхода к мировому развитию. К белорусской модели созидания мира."

Об удешевлении строительства
О созидательной идее
О взаимовыгодном сотрудничестве с Африкой
О восстании против Бога и Человека
О визитах Лукашенко в Зимбабве и ОАЭ

#Пустовой #БезГалстуков_и_купюр
​​Яўген Пуставой:
"Самае простае і зразумелае — эканоміка. Кантакты і кантракты. Афрыка чакае інвестыцый. Не прыхватызацыі, а інвестыцый. Не «старлінкаў», а самых прыземленых тэхналогій. У земляробстве, адукацыі, фармацэўтыцы, будаўніцтве. Не спонсараў з тоўстым кашальком, а сяброў са спагадлівым позіркам. Беларусь і Зімбабвэ глядзяць у адзін бок. Бок далейшага развіцця.
🔹
За трыццаць гадоў дыпламатычных адносін было заключана каля дзесяці кантрактаў, пагадненняў, мемарандумаў. Столькі ж — за трыццаць хвілін у прысутнасці кіраўніка нашай дзяржавы. Вядома, да яго візіту рыхтаваліся. Бо ведаюць, любяць, паважаюць. У першую чаргу за палітычную пазіцыю. Роўны — з роўнымі.
🔹
Паўтарамільярдная Афрыка — насамрэч будучыня свету. Доля моладзі ў 2050 годзе на кантыненце дасягне каля 60 працэнтаў. Гэта адзіны рэгіён свету, у якім будзе назірацца значны прырост насельніцтва да канца стагоддзя.
🔹
Нашы кампетэнцыі якраз даспадобы і аднаму з самых заможных рэгіёнаў Блізкага Усходу. Пяць мільярдаў долараў арабскія шэйхі гатовыя інвеставаць у нашу эканоміку. Пра што гэта сведчыць? Пра тое, што нам давяраюць.
🔹
Сямейнасць у арабаў — залог даверу. Што-што, а давер усё больш краін свету выказвае нашаму Прэзідэнту. Гэтыя візіты маюць не толькі эканамічныя ды палітычныя вынікі. Гэта яшчэ і пасыл свету. Шматполюснаму свету. Дзе сябруюць краінамі, але не дыктуюць умовы."

#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Падчас халоднай вайны была Берлінcкая сцяна. А цяпер Белавежская. Па ініцыятыве Польшчы. У такія нетры еўрапейскія палітыкі яшчэ не заходзілі. Можна заблукаць і не выйсці з пасткі, якую сам і падрыхтаваў. У жыхароў памежжа Дуда ўжо страціў павагу. Палякам было выгадна купляць беларускае. А яшчэ праз сваіх палітыкаў яны страцілі тое, што грашыма не ацаніць: сямейныя і суседскія сувязі. Усё — заслона.
Спачатку агароджа, як атручаная страла, увайшла ў самае сэрца Белавежжа. Галоўнага лесу Еўропы. Пра апантаную еўрапейскую экалагічнасць раптам усе забыліся. Пра шкоду для аб'екта Сусветнай (!) спадчыны ЮНЕСКА па той бок Буга ніхто так крытычнага матэрыялу і не зрабіў. А вы кажаце «дэмакратыя». Упёрлася яна носам у сцяну.
Але адмежавацца ад здаровага сэнсу не атрымаецца. Як не ўдасца санкцыямі загубіць сапраўдныя інтарэсы бізнесу. За беларускія гасціннасць, спакой і камфорт на дарозе заўжды «тапілі» лагістычныя кампаніі. З усходу на захад найкарацейшы шлях. З зайздрасці ці наўмысна — мытнікі і пагранічнікі ЕС працавалі вельмі марудна. Усё казалі, што, маўляў, беларусы вінаватыя. Ну што, цяпер, пасля закрыцця пагранперахода ў Баброўніках зразумелі, каму выгадныя тыя сцены непаразумення? Не кітайскім кампаніям, не польскім перавозчыкам. І не палякам. Рэжыму Дуды? Не. Таму, хто ім «руліць». Вось вам і дэмакратычна абраны прэзідэнт...
І ніхто ж не замінае. Тыя польскія памежныя муры — насамрэч дзірка для еўрапейскіх кампаній. Лагістычныя схемы парушаны. Бо Польшча намінальна ў Еўропе, а фактычна латыфундыя ЗША. Наогул такія сцены паміж Захадам і Усходам перш за ўсё выгадныя Амерыцы. Аслабіць і без таго Стары талерантны Свет. А можа, усё гэта для бяспекі Байдэна, можа, так Польшча рыхтавалася сустракаць свайго ўладара?
Кажуць, Дуда паслухаў скавытанне збеглых бажкоў. Зачыніць вароты, каб збеглыя зноў не збеглі. Цяпер яны енчаць, каб трапіць дадому. Сытыя той еўрапейскай рэчаіснасцю. Вось і атрымліваецца, што зноў здрада. Як было заўжды ў зносінах паміж Варшавай і нашымі здраднікамі. Але цяпер ужо і Дуда падмануў свой электарат, а ідалы пратэсту ў ахвяру сваім банкаўскім рахункам прынеслі сваіх адэптаў. «Неверагодных» ператварылі ў тавар. Рэкрутаў для вайны на Данбасе. Каб выратаваць — Беларусь паклікала дамоў. Каб перашкодзіць — Польшча закрыла пункт пропуску. Ехалі ў дэмакратыю, а апынуліся ў гета. З «дыктатарскай» Беларусі можна было з'ехаць, а паспрабуйце цяпер вырвацца з «гасцінных» лап польскай «дэмакратыі».
Звыклая мова санкцый. Інакш ужо не ўмеюць. Падтрымаць мяцеж, задушыць эканамічна — што яшчэ засталося ў арсенале? Вельмі вялікі арсенал на памежжы. З нашага боку нічога. З польскага — наступальнае ўзбраенне. А можа, калі закрываюць граніцы, яны наўмысна штосьці хаваюць. Палітычнае сумленне не схаваеш. І буслы, хоць і не такія крыважэрныя, як вашынгтонскія ястрабы альбо польскі orzel, але яны заўсёды вяртаюцца дамоў. Нішто не перашкодзіць.

#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇨🇳Сегодня начался государственный визит Александра Лукашенко в Китай. Это самая высокая степень встречи на высшем уровне.
Подробности в репортаже Евгения Пустового 😎

#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇨🇳Продолжается визит Александра Лукашенко в Китай. Какие заявления звучали сегодня и о чем договорились лидеры двух стран? Подробности в репортаже Евгения Пустового 😎

#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇨🇳Сегодня завершился трехдневный государственный визит Александра Лукашенко в Китай. Все подробности в репортаже Евгения Пустового 😎

#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой: "Западнофилы не обольщайтесь. Если такие еще остались. Были же годы дружбы: приезжали, улыбались функционеры и вербовали против Москвы. Ну где хотя бы один стоящий высокотехнологичный завод с западным капиталом?Нет. Они только гендерные технологии в школы привозили в своих портфелях. Сессии ПАСЕ,ОБСЕ, европейские игры на уровне Олимпиады. А они лишь разврат, методы по развалу классической системы образования и рекомендации по обнищанию населения. По видимому, только мятеж нас привёл в чувства. А так бы под одобрительные кивки превратили нашу страну в очередную колонию западного разврата.
🔹
Тем, кому авторская журналистика на СТВ кажется токсичной, а методы работы наших силовиков жёсткими — на экскурсию на украинскую территорию. Их ассоциация с ЕС, их трусость Януковича и предательство власти Беркута, их майданная дипломатия, их пятиквартальная демократия приносит только новые и свежие кварталы кладбищ украинской нации. Ну что, а какой теперь бы вы комментарий оставили в августе 20-го года?"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇮🇷Как прошел визит Александра Лукашенко в Иран? Подробности в репортаже Евгения Пустового 😎

#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Только вместе мы сможем быть сильными. Дороженькие украинцы, опомнитесь! Ваши враги не восточнее Бахмута. Ваши настоящие враги придут к вам с Запада. Через Галичину и Волынь. Европейские политики уже серьёзно и громко обсуждают, как будут делить ваши земли. И неважно, были вы за ассоциацию с ЕС или просто вынуждено стали зарабитчанами. Только мир с Россией даст вам шанс остаться в истории. Это не пропаганда Кремля — это совет настоящего небезразличного белорусского соседа. Даже несмотря на ваши ракеты и попытки диверсий, на ваши лакейские санкции впереди Запада и подготовку на своей территории боевиков против Беларуси. Только мир с Россией — и шанс остаться в истории либо порежут вашу территорию на квадратики как торговые ряды на Сарочинской ярмарке. Самые  урожайные земли заберут за химарсы, а остальную территорию превратят в сплошной погост."

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​Четыре колодца, четыре криницы
Увидишь и сразу захочешь напиться.
Над каждой криницей крыша поката,
Как было при людях, как было когда-то,
И в каждом колодце вода ключевая,
Холодная, чистая, вечно живая.

Когда-то здесь вёдрами звонко стучали,
Любимых любимые тайно встречали.
И летом, в медовые дни косовицы,
Сюда прибегали напиться водицы…
Теперь это всё, что осталось живого\, -
Колодцы да сердце хатынца седого,
Того кузнеца, что, вырвавшись чудом,
Родных собирал по обугленным грудам.

Вся в пламени, рухнула крыша сарая,
И люди оттуда ползли, обгорая.
С пригорка стреляли по ним автоматы –
Без промаха били фашистские каты.
Тогда-то, одежду горящую сбросив,
На снег повалился Каминский Иосиф.
Сквозь бешенство пламени, чёрного дыма
Искал он меж мёртвыми старшего сына.

Искал и нашёл на снегу, чуть подале,
Но мальчика пули насквозь пронизали,
Успел он лишь вымолвить: - Тата, где мама? –
И умер… и на руки сына Адама
Взял старый кузнец. И стоит он с тех пор,
Отлитый из бронзы, - фашисту укор.

Четыре колодца в утраченном мире.
Живые, как времени года четыре.
И в каждом колодце его отраженье:
Весна и берёзовых соков броженье,
Лен лета, плодами тяжёлая осень,
Зима с ворожбою заснеженных сосен.
Четыре колодца, четыре криницы.
Хотела бы каждой из них поклониться

#МыПомним #МЫБеларусь
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
В Уганде приняли закон о смертной казни за гомосексуальность

Однополые отношения в стране уже караются пожизненным заключением, смертную казнь собираются применять при отягчающих обстоятельствах (в том числе интимная связь с людьми моложе 18 лет или когда один из них ВИЧ-инфицирован).
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Этот извечный «драхт нахт ост»   европейских рыцарей исторического эталона для одухотворенных книгами философии коллаборантов. Пропаганду обвиняют в излишней словесности, эмоциональности. Хорошо, молчу. Только цифры. 140 — столько раз крестоносцы нападали на наши земли, жгли, убивали, насиловали, грабили. Подрезали корни дерева белорусской нации. 140 — столько раз нацисты провели карательных операций против наших предков. Два-три поколения назад. Закапывали живьём детей, сжигали беременных женщин. Два-три поколения назад. А мы уже и забыли. Мы уже восхищаемся лакированной цивилизацией Запада. Теми, кто нас за людей не считал. Теми, кто в костёр бросал наших предков. Два-три поколения назад. Ведь именно "шлях у Европу" стал главной целью гуляющих, тогда, в 20-ом."

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
33-и Летние Олимпийские Игры запланированы в Париже с 26 июля по 11 авг 2024 г. Решение об участии спортсменов России и Беларуси в ОИ-2024 будет принято МОК* 28 марта 2023 г.
МЭР ПАРИЖА 🇫🇷 Анн Идальго заявила: "Не могу себе представить, что МОК допустит россиян и белорусов до Игр-2024 в Париже со своими флагами. Не могу представить, что МОК захочет оставить такое наследие. Я сделаю все возможное, чтобы этого не произошло".
У МЭРА СЛОВА НЕ РАСХОДЯТСЯ С ДЕЛОМ! Она делает всё возможное, чтобы наши спортсмены не поехали в эту европейскую выгребную яму.
На фото - Париж сегодня.
* МОК - Международный Олимпийский Комитет


Natali Натали
​​Яўген Пуставой:
“Гэта самая вядомая з нежылых вёсак і самая нежылая з вядомых. Звон Хатыні гучыць не толькі тут, ён гучыць у сэрцы кожнага сапраўднага беларуса. Памятаеце: у кожная нашай сям'і — дзеці Хатыні. Гэтыя боль і жалоба — нашай дзяржаўнасці і нашага народа. Бо хатынскі мемарыял увасабляе ўсе выпрабаванні, якія выпалі на долю беларусаў. На долю народа, што заўжды марыў людзьмі звацца. Кіраўніцтва мемарыяла і нашы гісторыкі змаглі ўвасобіць гэты складаны шлях да Беларусі. У новым музеі — цяжка і нават страшна. Але праўдзіва. Сэрца шчыміць, у горле сціскае ад пачутага і ўбачанага. На інтэрактыўнай сцяне мяняюцца рымскія лічбы стагоддзяў, з вуснаў экскурсавода гучаць страшэнныя лічбы страт. У адным стагоддзі — трэць краіны разбурана, у іншым — палова. Так чужынцы паводзілі заўжды. 140 крыжовых паходаў, 140 карных аперацый. І не важна, былі гэта «хрысціцелі» са штандарамі Святога Прастола ці нацыскія кавалеры жалезнага крыжа. Пад хлуслівым абліччам добрай справы рабавалі і забівалі, гвалтавалі і здзекаваліся. А сёння што, не так? Пад ілжывым абліччам дэмакратычнай дапамогі — тое ж жаданне акупаваць і знішчыць. Беларусы, мы нарэшце павінны зразумець і ўцяміць — чаму нас толькі 10, а не 30 мільёнаў, чаму мы не такія заможныя, як немцы, брытанцы або амерыканцы. Бо мы ніколі не ішлі вайной. Ніколі не палілі чужыя вёскі. Ніколі не адбіралі кроў у дзяцей і жыццё ў цяжарных жанчын! Беларусы, мы нарэшце павінны тое зразумець і ўцяміць. 🔹
Шлях нашага станаўлення — гэта шлях барацьбы з захопнікамі. Вельмі яскравы артэфакт. Калыска, у якой рэпрадукцыя жывой вёскі. Яшчэ не спаленай Хатыні. А колькі мільёнаў такіх калысак знішчыў вораг. Пакінуў пасля сябе попел.
Апагеем барацьбы за жыццё стала акупацыя «самай цывілізаванай» Еўропай. Немцы і венгры, італьянцы і румыны, латышы і ўкраінцы. Хто толькі за тры гады акупацыі не намагаўся ператварыць нашу зямлю ў папялішча. То быў перыяд, самы жахлівы па маштабах знішчэння нас — беларусаў. За тры гады — кожны трэці. Таму ў кожным з шасці пакояў музея на падлозе — крывавыя рэкі.
🔹
Дарэчы, зрабіць музей у Хатыні такім, каб сэрца сціскалася, — наказ Прэзідэнта. У век панавання лічбавай філасофіі, гаджэтаў і індустрыі гульняў мала каго чымсьці здзівіш. Нашы душы, нібы камяні, — заімшэлі. Ачышчэнне адбываеццца тут — у Хатыні. І больш не ўзнікае пытанняў: чаму 9 Мая і 3 Ліпеня — самыя святыя даты для сапраўдных беларусаў. І больш не ўзнікае пытання: чаму ў нас не засталося гістарычнай спадчыны, як у Луўры, і багацця, якое перадавалася з пакалення ў пакаленне драпежнымі еўрапейцамі. Нашу зямлю ператваралі ў «раскіданае гняздо». У хатынскае папялішча.
Але не атрымалася. Кожны год шырокая плынь беларусаў імкнецца ў Хатынь — да Няскоранага. Ад чалавечага жалю снег ператвараецца ў ручаі. Слёзы жалю па ахвярах і слёзы надзеі на будучыню. Бо працягваецца род беларусаў. Бо нават і ў Хатыні разам з набатам званоў на месцы спаленных хат гучыць цяпер дабравесце царкоўнага звона — сімвала Жыцця і Вечнасці.
Сімвалічна 22-е сакавіка — час вясновага раўнадзенства, вяртання птушак з выраю і праваслаўнага свята сарака мучанікаў. Дзеці, жанчыны і старыя Хатыні — хіба не праведнікі беларускага народа, хіба не тыя душы памерлых продкаў, што разам з птушкамі вяртаюцца ў родныя гнёзды? Нават сонца ў гэты дзень паварочваецца да жыцця.
Але гэты боль зямлі ні заходнія гегемоны, не менеджары суседніх, дарэчы, славянскіх краін не адчуваюць. Ад улады капіталу і заходняй мадэлі іх душы заплеснелі. Вось ім бы прыехаць у Хатынь і адчуць увесь жах вайны хоць бы ў музеі. Не прыедуць.
Дарогу ў Хатынь не забывае наш Прэзідэнт. Як сапраўдны бацька, з дзецьмі. Разам з усёй краінай яны схіляюць галовы перад болем і непераможнасцю нашых продкаў. Хатынь — вось тая дарога, якая дапаможа застацца беларусам у будучыні. І неабавязкова чакаць новай даты. У школьнікаў краіны цяпер канікулы — чаму б не правесці тут урок агульнанацыянальнай памяці.
Стаіць Няскораны беларус — бацька — і глядзіць у будучыню свайго народа, кожнаму з нас у вочы.”
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Политическая элита Европы превращена в подпевал, институты демократии и безопасности — в инструменты ликвидации несговорчивых, самых независимых лидеров стран. А мир они хотят превратить в доноров долларовой системы расчётов. Всё было бы ничего, но тут Китай набирает силу, Россия просыпается от  либерально-грабительского периода. И Беларусь – Брестская крепость. Но кому такое понравится?"


#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь