DzikMedia
140 subscribers
374 photos
32 videos
72 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Паглядзіце, як выглядае «народная любоў».

«Калі гадзіннік праб’е поўнач, я запрашаю кожнага венесуэльца маліцца Богу за мір, адзінства, рост дабрабыту і веліч нашай зямлі. 2026 год стане годам благаславення і цудаў», – заявіў Мадура ў сваёй навагодняй прамове.

Не прайшло і трох дзён, як улада Мадура пала.

Нагадаем, што ўначы 3 студзеня байцы спецназа з падраздзялення «Delta Force» уварваліся ў дом прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура і яго жонкі Сіліі Флорэс, калі тыя спалі. Амерыканскія вайскоўцы захапілі сужэнцаў сярод ночы, выцягнуўшы іх са спальні. Цяпер яны знаходзяцца ў ЗША.

Генеральны пракурор ЗША Пэм Бонды паведаміла ў сацыяльнай сетцы X, што Нікаласу Мадура і яго жонцы Сіліі Флорэс былі прад’яўлены абвінавачанні ў Паўднёвым акрузе Нью-Ёрку.

У прыватнасці, Мадура абвінавачваецца ў «наркатэрарыстычнай змове», змове з мэтай імпарту какаіну, валоданні кулямётамі і выбуховымі прыладамі.
А народ Венесуэлы выйшаў на вуліцы святкаваць.
1👍1🔥1
«Даведнік па бяспецы» атрымалі жыхары Польшчы перад Новым годам

Вось такую кніжку ў сваіх паштовых скрынях знайшлі жыхары Польшчы, у ёй падрабязная інструкцыя, што рабіць у выпадку экстраных сітуацый. Напрыклад, апісанне якія службы за што адказныя і як з імі звязацца альбо як правільна аказаць першую дапамогу.

Аўтары брашуры Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
👍4👌1
Калі ў Польшчы будуць гандлёвыя нядзелі ў 2026 годзе?

Бліжэйшая – 25 студзеня. Усяго такіх нядзеляў цягам года будзе восем. Тры з іх у снежні.
Нагадаем, што 6 студзеня (аўторак) большасць крамаў будзе зачынена, у Польшчы адзначаецца Święto Trzech Króli.

Захавайце сабе гэты здымак.
1👌1
Не гледзячы на санкцыі мужчынская зборная Беларусі па гандболе едзе на турнір🤾‍♂️

Ён пройдзе ў Маскве, палова гульцоў зборнай Беларусі выступае ў еўрапейскіх клубах, а галоўны трэнер даўно жыве ў Нямеччыне.

Пасля расейскага ўварвання в Украіну зборныя і клубы Беларусі і Расеі патрапілі пад санкцыі, яны не могуць гуляць у афіцыйных міжнародных турнірах. Але выхад знойдзены: гуляюць паміж сабой. Адзін з такіх турніраў пад назвай «Кубак Дружбы» пройдзе ў Маскве 5 – 7 студзеня. На ім выступіць адразу дзве зборныя Расеі, каманда з Беларусі і госці з Кітаю.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў даўно жыве ў Нямеччыне, там жа выступаюць Мікіта Плюто і Уладзіслаў Кулеш, у Польшчы гуляюць Арцём Каралёк, Кірыл Самойла. Таксама ў зборнай Беларусі ёсць прадстаўнікі чэмпіянатаў Ізраілю, Сербіі, Харватыі. Астатнія гуляюць у Беларусі і Расеі.
Пры гэтым Каралёк і Кулеш у 2020 годзе падтрымалі беларускі народ, а Каралёк яшчэ адкрыта выступіў супраць вайны. Але едуць гуляць у Маскву.

Што вы пра гэта думаеце?
🙈3🤷‍♂1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☃️ Як вам такі пачатак году?

Беларускі бегавы клуб TEA.M RUN зладзіў першы забег 2026-га года ўжо першага студзеня! 💪🏻

Аматары бегу сустрэліся ў Беластоку ўжо пяты год запар, каб сустрэць новы год менавіта гэткім чынам. Удзельнікаў чакалі медалі і добры настрой, паглязіце, як гэта было ☝🏻
👍32🔥1
Снег асабістая праблема аўтаўладальнікаў у Беларусі і спосаб зарабіць для дзяржавы

Не прыбярэш снег каля машыны – штраф, прыбярэш няправільна – таксама штраф. Як правільна прыбіраць і куды падзець снег, ніхто не тлумачыць.

Так 16 траўня 2025 года набыла моц пастанова Савету Міністраў № 267. Паводле яе, грамадзяне і арганізацыі абавязаныя прыбіраць снег вакол прыпаркаваных аўтамабіляў на прыдамавых тэрыторыях – як мінімум у радыусе аднаго метра. У выпадку невыканання пагражае штраф да 100 базавых велічынь (для юрыдычных асоб) і да 25 базавых велічынь (для фізічных асоб). Адказнасць устаноўлена артыкулам 22.10 КаАП.

Тады на гэта не звярнулі асаблівай увагі, але прыйшла зіма, і сілавікі разам з мясцовымі адміністрацыямі пачалі патрабаваць прыбіраць снег у дварах.

Аўтааматары ў Рэчыцы снег прыбралі, але, паводле версіі мясцовага ДАІ, зрабілі гэта няправільна. Яны выкінулі снег на праезную частку, а гэта таксама з’яўляецца парушэннем артыкула 22.10 КаАП. У выніку як мінімум пяць чалавек аштрафаваныя.
Віктар Ганчарэнка новы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе ⚽️

Апошнія 13 гадоў спецыяліст працаваў у Расеі

Імя сабе Ганчарэнка зрабіў у БАТЭ, з якім працаваў шэсць гадоў (2007 – 2013), і выводзіў каманду ў групу Лігі чэмпіёнаў, а яго пікам стала перамога над «Баварыяй» 3:1. Таксама ў БАТЭ Ганчарэнка гуляў у 1/16 Лігі Еўропы з ПСЖ (дзейсны пераможца ЛЧ) і ні разу не саступіў (2:2, 0:0), французскі клуб прайшоў далей толькі дзякуючы мячам на поле суперніка (цяпер такое правіла адменена).

У 2013 годзе Ганчарэнка паехаў працаваць у Расею, дзе падпісаў кантракт з «Кубанню» з Краснадара, пазней ён працаваў з «Уралам», ЦСКА, «Уфой», «Краснадарам», «Пары НН».

У апошнія гады працу Ганчарэнка ў Расеі нельга назваць паспяховай. Калі на пачатку расейскага этапу кар'еры Віктар перамагаў з ЦСКА ў Суперкубку Расеі ды браў медалі чэмпіянату, то ў апошнія гады змагаўся за выжыванне. Ганчарэнка 11 разоў прызнаваўся лепшым трэнерам года ў Беларусі, яму не аднаразова прапанавалі ўзначаліць зборную, але пагадзіўся ён толькі цяпер.

Сёння зборная Беларусі займае 99-ае ў рэйтынгу ФІФА, а бліжэйшы турнір які яе чакае – Ліга Нацыяў.

📄Кантракт Ганчарэнкі будзе разлічаны на 4 гады з заробкам € 20 000 ў месяц
🛑 Аўтобусны перавозчык Omni-Bus не будзе больш ездзіць у Беласток

З 1-га студзеня кампанія зачыніла лінію Беласток - Варшава, Варшава – Беласток. Прычыны такога рашэння Omni-Bus не тлумачыць 🤷‍♂️

У Omni-Bus быў даволі папулярны начны рэйс з Беластоку ў аэрапорт імя Шапэна ў Варшаве. Цяпер жыхарам Беластоку давядзецца шукаць іншыя варыянты.
🤔4
У Беластоку раскажуць як легалізавацца ў Польшчы

Аб гэтым распавядзе экспертка з фундацыі «Акно на ўсход» Ліза Міцкевіч.

Мерапрыемства адбудзецца 8 студзеня ў чацвер у хабе «Новая Зямля» ( ul. Św. Rocha 5 / 32 ) і пачнецца ў 14.00.
Вы даведаецеся пра актуальныя змены ў палітыцы і заканадаўстве Польшчы, практычныя аспекты атрымання легальнага статусу (пасведчанне, часовы/пастаянны побыт, міжнародная абарона), на што звяртаць увагу пры падачы дакументаў і як не згубіцца ў новых правілах і захаваць свой статус.
👍8👌1
DzikMedia
Калі ў Польшчы будуць гандлёвыя нядзелі ў 2026 годзе? Бліжэйшая – 25 студзеня. Усяго такіх нядзеляў цягам года будзе восем. Тры з іх у снежні. Нагадаем, што 6 студзеня (аўторак) большасць крамаў будзе зачынена, у Польшчы адзначаецца Święto Trzech Króli. …
🥳 У Польшчы свята 6 студзеня, у Беларусі – 7-га студзеня. А ў каго святаў больш?

😘 Афіцыйна ў Беларусі 9 святаў – дзён, якія ў краіне аб'яўлены святочнымі і выходнымі. У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць 12 дзён (без уліку непрацоўных суботаў і нядзеляў): 1,2 і 7 студзеня, 8 сакавіка (хаця гэта і так нядзеля), 20, 21 і 29 красавіка, 1 і 9 траўня, 3 ліпеня, 7 кастрычніка і 25 снежня. Праўда, за 20 красавіка прыйдзецца адпрацаваць 25 красавіка. Не будзем забывацца, што двойчы на год у Беларусі бываюць суботнікі, калі людзі вымушаныя ісці працаваць альбо прыбіраць бясплатна.

🇵🇱 У Польшчы 14 афіцыйных святаў – 1 і 6 студзеня, 5-6 красавіка, 1,3 і 24 траўня, 4 чэрвеня, 15 жніўня, 1 і 11 лістапада, 24-26 снежня. Чатыры з іх выпадаюць на нядзелю, то бок у Польшчы ў 2026 годзе акрамя нядзеляў на афіцыйныя святы выпадае 10 дзён.

А ведаеце ў якой краіны ў Еўропе больш за ўсё святаў?

🇨🇾 На Кіпры – цэлых 15. Тут адзначаюць нават грэцкія святы: дзень пачатку Грэцкай рэвалюцыі (вельмі цікава, што ён адзначаецца, як і беларускі Дзень Волі 25 сакавіка) і Дзень Охі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍61👌1
Паглядзіце, як выглядае зіма на Падляшшы
Здымкі: Jan Kosmaczewski, Kamil Timoszuk / UMWP
31
Гэта знак надзеі

Беларусы сабралі на Калядныя святы 28 тысячаў еўра для дзяцей палітвязняў💪

Збор адбываўся на пляцоўцы Фонда салідарнасці BySol. Ён пачаўся 17 лістапада, арганізатары планавалі сабраць 27400 еўра, але цяпер гэтая сума дасягнула 28 283 €. Было атрымана больш за 200 заявак, і на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Арганізатары зрабілі такую заяву:

- Гэтая дабрачынная акцыя запачаткаваная для таго, каб сем'і палітвязняў адчувалі падтрымку, а кожнае дзіця атрымала знак увагі і надзею.
👍4