DzikMedia
140 subscribers
373 photos
32 videos
72 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤩 У гэта цяжка паверыць, але гэта факт: мы знайшлі архіўнае відэа, якое можа вас здзівіць

Першы для незалежнай Беларусі чэмпіянат свету па гандболе ў Ісландыі, 1995 год. Гульня са Швецыяй, якая ледзь на скончылася сенсацыяй. Трансляцыя па БТ, якую па-беларуску каментуе Сяргей Новікаў. Беларусь гуляе пад бела-чырвона-белым сцягам, выходзіць у плэй-оф і займае лепшае ва ўсёй гісторыі выступаў на чэмпіянатах свету дзявятае месца.

😘 А вы памятаеце тыя слаўныя часы, калі Беларусь гуляла пад нацыянальным сцягам і не баялася нікога?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9🔥2👍1
Галоўны трэнер зборнай Літвы па гандболе павіншаваў усіх з Калядамі, праўда, з адным выключэннем ☝🏻

Гінтарас Савукінас у сваіх сацыяльных сетках размеціў сцягі і пазнавальныя месцы краінаў, дзе ён гуляў альбо трэнаваў. У прыватнасці літоўскі спецыяліст выклаў сцягі Польшчы і Украіны.

Але ёсць адно выключэнне – там няма дзяржаўнага сцяга з Беларусі, дзе Савукінас працаваў з 2010 па 2012 гады, калі трэнаваў БГК імя Мяшкова. І патлумачыць гэта проста – падчас калі в Украіну ўвайшлі расейскія войскі, у тым ліку, з тэрыторыі Беларусі, Гінтарас трэнаваў запарожскі «Матор». Літоўскі спецыяліст адкрыта выступіў супраць вайны і нават выходзіў на антываенныя мітынгі.

А ў сваім звароце Гінтарас напісаў:
«Каляды – гэта час спыніцца, задумацца і адчуць удзячнасць. Гандбол прывёў мяне ў розныя краіны, культуры і перыяды жыцця. Розныя гарады, розныя мовы – але заўсёды тыя ж самыя запал і каштоўнасці, падзеленыя з людзьмі, якія зрабілі гэты шлях сапраўды значным. Гэты час года нагадвае: вынікі важныя, але людзі – важнейшыя. Цёплыя калядныя віншаванні ўсім, з кім мне пашчасціла сустрэцца, працаваць і вучыцца на гэтым шляху. Няхай гэты сезон прынясе вам мір, здароўе і тую ж любоў да гульні, якая яднае нас усіх».
👍3🎄2
Сельскую гаспадарку Беларусі прыехалі падымаць хлопцы з Эфіопіі

Прапаганда рэжыму пахвалілася працоўнымі мігрантамі з Афрыкі.

Шэсць эфіопаў цяпер жывуць у Лідскім раёне ў інтэрнаце і працуюць у гаспадарцы «Мажэйкава» на фермах «Більтоўцы» і «Новы век» – аператарамі машыннага даення і жывёлаводамі.
Наймальнік адзначае галоўныя якасці новых работнікаў – маладыя і непітушчыя. Цяпер у Лідскім раёне чакаюць новых работнікаў з Афрыкі.

Доўгі час гаспадарка «Мажэйкава» шукала аператараў машыннага даення і трактарыста, прапаноўваючы заробак у 2 500 рублёў або 725 еўра. Цікава, што каля 65% работнікаў у Эфіопіі зарабляюць ад 90 да 230 долараў. Праўда, каб трапіць у Беларусь з гэтай краіны, трэба выдаткаваць прыкладна тысячу еўра.

Як думаеце, ці зажыве беларуская вёска з маладымі і непітушчымі афрыканцамі?
😁2🙈21😨1
Яшчэ адзін беларус будзе выступаць у Балгарыі

Пакуль афрыканцы падымаюць сельскую гаспадарку Беларусі, нашыя футбалісты едуць гуляць у Балгарыю🇧🇬
Паўабаронцы Максу Эбонгу 26 гадоў, апошняя пяць з іх ён выступаў у Казахстане. У складзе «Астаны» ён стаў чэмпіёнам гэтай краіны і пераможцам Суперкубка. Бліжэйшыя тры гады Эбонг плануе правесці ў Балгарыі. У складзе ЦСКА з Сафіі Эбонг будзе выступаць з іншым гульцом зборнай Беларусі – брамнікам Фёдарам Лапавухавым.

Нагадаем, што за яшчэ адзін балгарскі «ЦСКА-1948» выступае трэці беларус у гэтай краіне – абаронца Павел Пархоменка.
3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ён упаў на лёд, як ляпёшка з каровы

Хакеіст №1 ужо не той: учора ён абрынуўся, як падкошаны, пасля выпадковага кантакту са сваім жа гульцом.

🏒Традыцыйная забава Лукашэнкі – гульня ў хакей з прыдворнымі, 27-га снежня імі стала каманда Берасцейскай вобласці.

Падчас гульні трэнер юнацкай зборнай Беларусі Яраслаў Чупрыс выпадкова закрануў Лукашэнку – і той рухнуў на лёд. Жах, які перажыў чэмпіён Беларусі, немагчыма было не адчуць.

Хто ж мог стаць героем учорашняга дня? Яраславу Чупрысу 44 гады. Падчас гульнявой кар’еры ён быў форвардам, выступаў у беларускіх і расейскіх клубах, ездзіў са зборнай Беларусі на пяць чэмпіянатаў свету.
😁6👌2👍1🙈1
Беларуска заўважыла ў польскай краме беларускую мову

Ёсць дзве навіны: добрая і не вельмі.

Побач з польскай, ангельскай і ўкраінскай мовай можна цяпер пабачыць і беларускую.
Мінус: побач з мовай сцяг рэжыму Беларусі, а не беларускага народу.
5
У Беларусі знік яшчэ адзін футбольны клуб

Пасярод сезону з дыстанцыі сыходзіць адна з самых маладых камандаў беларускага футзалу – менскае «Дынама-БНТУ».

За клуб выступалі студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту і праект фінансаваўся са сродкаў ВНУ і Міністэрства адукацыі. На 2026 год у гэтых структур грошаў на фінансаванне клубу няма. У турнірнай табліцы «Дынама-БНТУ» займаў перадапошні радок – дванаццаты.
Вось на такім фоне каманда развіталася з заўзятарамі ў клубных сетках, напісаўшы, што «гісторыя клуба «Дынама-БНТУ» падыходзіць да фінальнага свістку».
😢2🤷‍♂1
DzikMedia
Сёння ноччу памёр Мікіта Мелказёраў. Аб гэтым паведаміў сябар Мікіты – Аляксандр Івулін Журналісту і блогеру было ўсяго 37 гадоў.
У Варшаве адбудзецца развітанне з Мікітам Мелказёравым

Яно пройдзе 30 снежня з 12:00 да 15:00 па адрасе Fosa 19a. Пра гэта паведаміў журналіст і сябар Мікіты – Аляксандр Івулін.
😢3
У Беларусі забаранілі ведаць «Адкуль бяруцца дзеці»

Кніга «Адкуль бяруцца дзеці» цяпер можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Таму ў лукашэнкаўскай Беларусі яе забаранілі 🤦🏻‍♂️
Кніга «Адкуль бяруцца дзеці» – гэта 12-старонкавая ілюстраваная кніга для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў.
😁6🌭1
Адзін з лідараў чэмпіянату Польшчы па гандболе папоўніўся яшчэ адным беларусам🤾‍♂️

21-гадовы Кірыл Рабчынскі падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Кельцэ». У складзе польскага гранда малады беларус стане партнёрам зорнага Арцёма Каралька. 29-гадовы лінейны выступае за «Кельцэ» з 2018 года. У 2020 годзе Арцём падтрымаў беларускі народ.

Галоўны трэнер «Кельцэ» Талант Дуйшебаеў так пракаментаваў падпісанне:

Ён – алмаз, які мы хочам адшліфаваць і зрабіць адным з найлепшых гандбалістаў у свеце. Гэта гулец, які імкнецца выступаць на самым высокім узроўні. Мы вельмі рады, што ён далучыцца да нас, бо цікавасць да яго праяўлялі і іншыя клубы. Ён можа прынесці шмат якасці як у атацы, так і ў абароне.


Раней Рабчынскі на пазіцыі левага паўсярэдняга выступаў за менскі СКА і ў мінулым сезоне стаў чэмпіёнам краіны.
👍41🔥1
Паглядзіце, як выглядае «народная любоў».

«Калі гадзіннік праб’е поўнач, я запрашаю кожнага венесуэльца маліцца Богу за мір, адзінства, рост дабрабыту і веліч нашай зямлі. 2026 год стане годам благаславення і цудаў», – заявіў Мадура ў сваёй навагодняй прамове.

Не прайшло і трох дзён, як улада Мадура пала.

Нагадаем, што ўначы 3 студзеня байцы спецназа з падраздзялення «Delta Force» уварваліся ў дом прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура і яго жонкі Сіліі Флорэс, калі тыя спалі. Амерыканскія вайскоўцы захапілі сужэнцаў сярод ночы, выцягнуўшы іх са спальні. Цяпер яны знаходзяцца ў ЗША.

Генеральны пракурор ЗША Пэм Бонды паведаміла ў сацыяльнай сетцы X, што Нікаласу Мадура і яго жонцы Сіліі Флорэс былі прад’яўлены абвінавачанні ў Паўднёвым акрузе Нью-Ёрку.

У прыватнасці, Мадура абвінавачваецца ў «наркатэрарыстычнай змове», змове з мэтай імпарту какаіну, валоданні кулямётамі і выбуховымі прыладамі.
А народ Венесуэлы выйшаў на вуліцы святкаваць.
1👍1🔥1
«Даведнік па бяспецы» атрымалі жыхары Польшчы перад Новым годам

Вось такую кніжку ў сваіх паштовых скрынях знайшлі жыхары Польшчы, у ёй падрабязная інструкцыя, што рабіць у выпадку экстраных сітуацый. Напрыклад, апісанне якія службы за што адказныя і як з імі звязацца альбо як правільна аказаць першую дапамогу.

Аўтары брашуры Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
👍4👌1
Калі ў Польшчы будуць гандлёвыя нядзелі ў 2026 годзе?

Бліжэйшая – 25 студзеня. Усяго такіх нядзеляў цягам года будзе восем. Тры з іх у снежні.
Нагадаем, што 6 студзеня (аўторак) большасць крамаў будзе зачынена, у Польшчы адзначаецца Święto Trzech Króli.

Захавайце сабе гэты здымак.
1👌1
Не гледзячы на санкцыі мужчынская зборная Беларусі па гандболе едзе на турнір🤾‍♂️

Ён пройдзе ў Маскве, палова гульцоў зборнай Беларусі выступае ў еўрапейскіх клубах, а галоўны трэнер даўно жыве ў Нямеччыне.

Пасля расейскага ўварвання в Украіну зборныя і клубы Беларусі і Расеі патрапілі пад санкцыі, яны не могуць гуляць у афіцыйных міжнародных турнірах. Але выхад знойдзены: гуляюць паміж сабой. Адзін з такіх турніраў пад назвай «Кубак Дружбы» пройдзе ў Маскве 5 – 7 студзеня. На ім выступіць адразу дзве зборныя Расеі, каманда з Беларусі і госці з Кітаю.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў даўно жыве ў Нямеччыне, там жа выступаюць Мікіта Плюто і Уладзіслаў Кулеш, у Польшчы гуляюць Арцём Каралёк, Кірыл Самойла. Таксама ў зборнай Беларусі ёсць прадстаўнікі чэмпіянатаў Ізраілю, Сербіі, Харватыі. Астатнія гуляюць у Беларусі і Расеі.
Пры гэтым Каралёк і Кулеш у 2020 годзе падтрымалі беларускі народ, а Каралёк яшчэ адкрыта выступіў супраць вайны. Але едуць гуляць у Маскву.

Што вы пра гэта думаеце?
🙈3🤷‍♂1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☃️ Як вам такі пачатак году?

Беларускі бегавы клуб TEA.M RUN зладзіў першы забег 2026-га года ўжо першага студзеня! 💪🏻

Аматары бегу сустрэліся ў Беластоку ўжо пяты год запар, каб сустрэць новы год менавіта гэткім чынам. Удзельнікаў чакалі медалі і добры настрой, паглязіце, як гэта было ☝🏻
👍32🔥1