DzikMedia
140 subscribers
375 photos
32 videos
73 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Дай Дарогу» прэзентуе новы кліп і альбом у Варшаве
Падзея адбудзецца 20 снежня з Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11) і пачнецца ў 15.00.
Уваход вольны!

Вас чакае прэзентацыя кліпа «Кот», а таксама эксклюзіўнае папярэдняе праслухоўванне новага альбома гурта «Дай Дарогу!» 2025 года – «Не да законаў».
👍5
Беларусь чакаюць новыя еўрапейскія санкцыі

Еўрапейскі парламент 18 снежня асудзіў Беларусь за вядзенне эскалуючай кампаніі скаардынаваных гібрыдных атак супраць Літвы і ЕЗ.

Рэзалюцыя, прынятая 438 галасамі «за», указвае на шматразовыя парушэнні літоўскай паветранай прасторы беларускімі беспілотнымі лятальнымі апаратамі (БПЛА) і аэрастатамі, а таксама на кібератакі, дзяржаўна спансаваную дэзынфармацыю, эканамічны ціск і выкарыстанне міграцыі як інструмента палітычнага шантажу.

Еўрадэпутаты выказваюць поўную салідарнасць з Літвой і падтрымліваюць яе права на прапарцыйныя абарончыя меры. Яны патрабуюць ад Беларусі неадкладна спыніць усе гібрыдныя дзеянні супраць Літвы, вызваліць затрыманых еўрапейскіх перавозчыкаў і іх маёмасць, кампенсаваць нанесеныя фінансавыя страты і гарантаваць бяспеку авіяцыі і памежных пераходаў. Дэпутаты таксама крытыкуюць нескаардынаванае рашэнне ЗША часткова зняць санкцыі з Беларусі і зноў пацвярджаюць пазіцыю ЕС аб непрызнанні легітымнасці дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.
Рэдактар DzikMedia раскусіў замысел беларускіх спецслужбаў

Агент «Артур» застаўся не з чым, бо не падрыхтаваўся да сустрэчы з дасведчаным журналістам.

Алесь Ляўчук атрымаў у Telegram паведамленне з прапановай падзарабіць – зняць на відэа шэлтар у польскім горадзе Беласток.
Паведамленне прыйшло ад акаўнта пад імем «Артур» без нейкай дадатковай інфармацыі ў профілі – не было ні нумара тэлефона, ні іншых дадзеных.
Журналіст кажа:

«Я пачаў задумвацца. Справа ў тым, што ў Беластоку няма ніякага шэлтара. Мяркую, гэта гэбісты, гэта іхні стыль. Яны не ведаюць, як працуюць журналісты, не высвятляюць дэталяў, не ведаюць, што ў Беластоку нават няма такога аб’екта. Мяркую, яны капаюць пад Уладзіміра Усера, які надоечы памёр у цэнтры для бяздомных ад Caritas. Не выключаю, што яны хочуць зрабіць сюжэт пра тое, як Польшча давяла чалавека да смерці»


Піша сайт БАЖ
🔥6👍1👌1
Сёння ноччу памёр Мікіта Мелказёраў. Аб гэтым паведаміў сябар Мікіты – Аляксандр Івулін

Журналісту і блогеру было ўсяго 37 гадоў.
😢16💔1😨1
У Беластоку з'явіцца яшчэ 8 мядзведзікаў у рамках праекту WidziMisie

Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў намеснік прэзідэнта гораду Беласток Рафал Рудніцкі:

Новыя WidziMisie прыбылі ў горад. Зараз ідзе мантаж Мішкі-Пляжавіка. Усяго ў нас будзе 8 новых мядзведзікаў.


🐻Мядзведзі ў Беластоку – гэта не проста дэкор. Кожная фігура прывязана да канкрэтнага месца, адсылае да гісторыі, прафесіі ці легенды, працуе як міні-помнік штодзённаму жыццю гораду.

Аўтар праекту – мясцовы жыхар з беларускімі каранямі – Лукаш Леанюк. Першыя мядзведзікі зʼявіліся ў Беластоку ў 2021 годзе, а цяпер іх у горадзе 16, але стане 24. Адзін з іх Мішка-Пляжавік усталяваны каля возера на Дойлідах.
6👍4👌1
DzikMedia
У Беластоку з'явіцца яшчэ 8 мядзведзікаў у рамках праекту WidziMisie Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў намеснік прэзідэнта гораду Беласток Рафал Рудніцкі: Новыя WidziMisie прыбылі ў горад. Зараз ідзе мантаж Мішкі-Пляжавіка. Усяго ў нас будзе 8 новых…
Знайшлі яшчэ беластоцкага мядзведзіка🐻

Яго ўсталявалі побач з беластоцкім Akcent ZOO
Нагадаем, што тут з вясны 2024 года знайшлі новы дом два бурых мядзведзя з Украіны – Чып і Дэйл.
👍43🥰1
DzikMedia
У Беларусі звольнілі галоўнага трэнера футбольнай зборнай Іспанец Карлас Алос кіраваў футбольнай зборнай Беларусі 2,5 года, быў цалкам ідэалагічна правільным, але гэта не дапамагло. Новая футбольная ўлада Беларусі прапанавала разарваць іспанцу дзейсны кантракт.…
Абвешчаны новы рэйтынг FIFA

⚽️Добрых навін для зборнай Беларусі па футболе няма: каманда апынулася на мяжы вылету з першай сотні сусветнага рэйтынгу – паміж зборнымі Трынідада і Табага ды Сальвадора.

Яшчэ год таму Беларусь займала 98-е месца, цяпер апусцілася на адну пазіцыю ніжэй. Увогуле на працягу года зборная балансавала паміж 97-м і 103-м месцамі.

Год беларуская каманда пачала з трох перамог у таварыскіх матчах – над Таджыкістанам (5:0), Азербайджанам (2:0) і Казахстанам (4:1), але затым саступіла Расеі (1:4).

Пасля гэтага адбыўся правальны адрэзак у кваліфікацыі чэмпіянату свету – 2026: тры паразы запар – 1:5 ад Грэцыі, 0:2 ад Шатландыі і 0:6 ад Даніі. Хаця пазней былі мінімальная параза 1:2 ад Шатландыі і нічые – 2:2 з Даніяй і 0:0 з Грэцыяй, гэта не ўратавала зборную ад апошняга месца ў групе і звальнення галоўнага трэнера – іспанца Карласа Алоса.

Першае месца ў рэйтынгу FIFA займае Іспанія.🇪🇸
Украіна знаходзіцца на 28-м месцы, Польшча – на 31-м, Літва – на 146-м.
🤷1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥳 У Віня-Пыха сёння юбілей

Напярэдадні Калядаў спаўняецца 100 гадоў з дня з'яўлення аднаго з самых папулярных дзіцячых персанажаў у свеце 🐻

Першае апавяданне пра мядзведзіка пад назвай «Няправільныя пчолы» было апублікавана лонданскай газетай London Evening News 24 снежня 1925 года. На гэта звярнула ўвагу BBC.
🎉41👍1😁1
💪🏻 Пяць медалёў заваявалі байцы беларускага клуба «Волат»

Гэта адбылося ў фінальным этапе Mazowiecka Ekstraliga Karate.
На татамі выйшлі 277 спартоўцаў з 14 клубаў чатырох ваяводстваў: Мазавецкага, Падляскага, Лодзскага і далёкага Заходнепаморскага.

Сярод іх беларуская каманда «Волат», і вось якія вынікі яна паказала:
▫️Шаленікаў Дзяніс – золата: індывідуальнае кумітэ, хлопцы 10–11 гадоў, вага звыш 45 кг
▫️Каламенкіна Алена – два срэбра: у катэгорыі 12–13 гадоў да 52 кг і ў Экстралізе сярод дзяўчат звыш 47 кг
▫️Наіль Аліеў – срэбра: хлопцы 14–15 гадоў, вага да 70 кг
▫️Міхалевіч Ліліт – бронза: дзяўчынкі 10–11 гадоў, вага звыш 45 кг

Трэнуе гэтых спартоўцаў – Віталь Рак.
4👍3🔥2👏2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤩 У гэта цяжка паверыць, але гэта факт: мы знайшлі архіўнае відэа, якое можа вас здзівіць

Першы для незалежнай Беларусі чэмпіянат свету па гандболе ў Ісландыі, 1995 год. Гульня са Швецыяй, якая ледзь на скончылася сенсацыяй. Трансляцыя па БТ, якую па-беларуску каментуе Сяргей Новікаў. Беларусь гуляе пад бела-чырвона-белым сцягам, выходзіць у плэй-оф і займае лепшае ва ўсёй гісторыі выступаў на чэмпіянатах свету дзявятае месца.

😘 А вы памятаеце тыя слаўныя часы, калі Беларусь гуляла пад нацыянальным сцягам і не баялася нікога?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9🔥2👍1
Галоўны трэнер зборнай Літвы па гандболе павіншаваў усіх з Калядамі, праўда, з адным выключэннем ☝🏻

Гінтарас Савукінас у сваіх сацыяльных сетках размеціў сцягі і пазнавальныя месцы краінаў, дзе ён гуляў альбо трэнаваў. У прыватнасці літоўскі спецыяліст выклаў сцягі Польшчы і Украіны.

Але ёсць адно выключэнне – там няма дзяржаўнага сцяга з Беларусі, дзе Савукінас працаваў з 2010 па 2012 гады, калі трэнаваў БГК імя Мяшкова. І патлумачыць гэта проста – падчас калі в Украіну ўвайшлі расейскія войскі, у тым ліку, з тэрыторыі Беларусі, Гінтарас трэнаваў запарожскі «Матор». Літоўскі спецыяліст адкрыта выступіў супраць вайны і нават выходзіў на антываенныя мітынгі.

А ў сваім звароце Гінтарас напісаў:
«Каляды – гэта час спыніцца, задумацца і адчуць удзячнасць. Гандбол прывёў мяне ў розныя краіны, культуры і перыяды жыцця. Розныя гарады, розныя мовы – але заўсёды тыя ж самыя запал і каштоўнасці, падзеленыя з людзьмі, якія зрабілі гэты шлях сапраўды значным. Гэты час года нагадвае: вынікі важныя, але людзі – важнейшыя. Цёплыя калядныя віншаванні ўсім, з кім мне пашчасціла сустрэцца, працаваць і вучыцца на гэтым шляху. Няхай гэты сезон прынясе вам мір, здароўе і тую ж любоў да гульні, якая яднае нас усіх».
👍3🎄2
Сельскую гаспадарку Беларусі прыехалі падымаць хлопцы з Эфіопіі

Прапаганда рэжыму пахвалілася працоўнымі мігрантамі з Афрыкі.

Шэсць эфіопаў цяпер жывуць у Лідскім раёне ў інтэрнаце і працуюць у гаспадарцы «Мажэйкава» на фермах «Більтоўцы» і «Новы век» – аператарамі машыннага даення і жывёлаводамі.
Наймальнік адзначае галоўныя якасці новых работнікаў – маладыя і непітушчыя. Цяпер у Лідскім раёне чакаюць новых работнікаў з Афрыкі.

Доўгі час гаспадарка «Мажэйкава» шукала аператараў машыннага даення і трактарыста, прапаноўваючы заробак у 2 500 рублёў або 725 еўра. Цікава, што каля 65% работнікаў у Эфіопіі зарабляюць ад 90 да 230 долараў. Праўда, каб трапіць у Беларусь з гэтай краіны, трэба выдаткаваць прыкладна тысячу еўра.

Як думаеце, ці зажыве беларуская вёска з маладымі і непітушчымі афрыканцамі?
😁2🙈21😨1
Яшчэ адзін беларус будзе выступаць у Балгарыі

Пакуль афрыканцы падымаюць сельскую гаспадарку Беларусі, нашыя футбалісты едуць гуляць у Балгарыю🇧🇬
Паўабаронцы Максу Эбонгу 26 гадоў, апошняя пяць з іх ён выступаў у Казахстане. У складзе «Астаны» ён стаў чэмпіёнам гэтай краіны і пераможцам Суперкубка. Бліжэйшыя тры гады Эбонг плануе правесці ў Балгарыі. У складзе ЦСКА з Сафіі Эбонг будзе выступаць з іншым гульцом зборнай Беларусі – брамнікам Фёдарам Лапавухавым.

Нагадаем, што за яшчэ адзін балгарскі «ЦСКА-1948» выступае трэці беларус у гэтай краіне – абаронца Павел Пархоменка.
3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ён упаў на лёд, як ляпёшка з каровы

Хакеіст №1 ужо не той: учора ён абрынуўся, як падкошаны, пасля выпадковага кантакту са сваім жа гульцом.

🏒Традыцыйная забава Лукашэнкі – гульня ў хакей з прыдворнымі, 27-га снежня імі стала каманда Берасцейскай вобласці.

Падчас гульні трэнер юнацкай зборнай Беларусі Яраслаў Чупрыс выпадкова закрануў Лукашэнку – і той рухнуў на лёд. Жах, які перажыў чэмпіён Беларусі, немагчыма было не адчуць.

Хто ж мог стаць героем учорашняга дня? Яраславу Чупрысу 44 гады. Падчас гульнявой кар’еры ён быў форвардам, выступаў у беларускіх і расейскіх клубах, ездзіў са зборнай Беларусі на пяць чэмпіянатаў свету.
😁6👌2👍1🙈1
Беларуска заўважыла ў польскай краме беларускую мову

Ёсць дзве навіны: добрая і не вельмі.

Побач з польскай, ангельскай і ўкраінскай мовай можна цяпер пабачыць і беларускую.
Мінус: побач з мовай сцяг рэжыму Беларусі, а не беларускага народу.
5
У Беларусі знік яшчэ адзін футбольны клуб

Пасярод сезону з дыстанцыі сыходзіць адна з самых маладых камандаў беларускага футзалу – менскае «Дынама-БНТУ».

За клуб выступалі студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту і праект фінансаваўся са сродкаў ВНУ і Міністэрства адукацыі. На 2026 год у гэтых структур грошаў на фінансаванне клубу няма. У турнірнай табліцы «Дынама-БНТУ» займаў перадапошні радок – дванаццаты.
Вось на такім фоне каманда развіталася з заўзятарамі ў клубных сетках, напісаўшы, што «гісторыя клуба «Дынама-БНТУ» падыходзіць да фінальнага свістку».
😢2🤷‍♂1
DzikMedia
Сёння ноччу памёр Мікіта Мелказёраў. Аб гэтым паведаміў сябар Мікіты – Аляксандр Івулін Журналісту і блогеру было ўсяго 37 гадоў.
У Варшаве адбудзецца развітанне з Мікітам Мелказёравым

Яно пройдзе 30 снежня з 12:00 да 15:00 па адрасе Fosa 19a. Пра гэта паведаміў журналіст і сябар Мікіты – Аляксандр Івулін.
😢3
У Беларусі забаранілі ведаць «Адкуль бяруцца дзеці»

Кніга «Адкуль бяруцца дзеці» цяпер можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Таму ў лукашэнкаўскай Беларусі яе забаранілі 🤦🏻‍♂️
Кніга «Адкуль бяруцца дзеці» – гэта 12-старонкавая ілюстраваная кніга для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў.
😁6🌭1