DzikMedia
139 subscribers
312 photos
29 videos
62 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
У нас вясна, цяпер дакладна! Светлавы дзень цяпер даўжэйшы за ноч — сёння, 20 сакавіка, дзень вясновага раўнадзенства. У Паўночным паўшар’і Зямлі пачынаецца астранамічная вясна. З чым вас і віншуем!

Няхай гэтая вясна прынясе вам больш святла, цяпла і добрага настрою 🌿
🔥52
Хацеў скрасці і выпіць, але не атрымалася. Затое ў турму, хутчэй за ўсё, паедзе.

Паліцэйскія з камісарыяту паліцыі ў Плоцку затрымалі мужчыну, які вырашыў ашукаць касу самаабслугоўвання. 35-гадовы мужчына, скануючы штрых-код хімічнага сродку, паклаў у кошык алкаголь. Жыхар Плоцку пачуў абвінавачанні. За махлярства яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
2
Галоўны трэнер беларускай «Пагоні»: пункты губляць нельга, таму толькі перамога

У нядзелю, 22 сакавіка, беларускі клуб у польскім чэмпіянаце згуляе чарговую гульню. Яна пройдзе на поле стадыёны «Вэмблі»(Waszyngtona 52/58, Warszawa) і пачнецца ў 14.15. Супернік – KS Witolin Warszawa.

Галоўны трэнер «Пагоні» Віталь Гайдучык спецыяльна для DzikMedia пракаментаваў гульню, якая чакае беларускую каманду.

Супернік нам добра знаёмы: мы гулялі з ім некалькі спарынгаў, а таксама быў матч першага кола. Настройваемся на цяжкую гульню. Поле будзе крыху меншае за стандартнае, таму будзе шмат барацьбы, і трэба будзе дзейнічаць хутчэй, бо суперніку прасцей перабудоўвацца на вузкім полі. Губляць пункты нельга, калі хочам змагацца за выхад, таму ідзём толькі за перамогай.


А нам застаецца толькі пажадаць камандзе поспеху, і запрасіць аматараў футболу падтрымаць «Пагоню» на трыбунах.
👍62
Тым часам беларуская "Пагоня" у чэмпіянаце Польшчы разрывае варшаўскі клуб KS Witolin. 4:0 пасля першага тайма.
🔥11👍1😁1
DzikMedia
Тым часам беларуская "Пагоня" у чэмпіянаце Польшчы разрывае варшаўскі клуб KS Witolin. 4:0 пасля першага тайма.
Беларуская «Пагоня» разбіла KS Witolin

5:0 – з такім вынікам беларускі клуб перамагае ў чарговай сваёй гульні ў польскім чэмпіянаце, і пакуль ідзе на чацвёртай пазіцыі, але мае яшчэ чатыры гульні ў запасе.

У апошніх чатырох гульнях беларускі клуб не прапускаў і забіў ажно 14 галоў у браму суперніка.

Гэтым разам абарона KS Witolin была знішчана яшчэ ў першай палове, хуткі камбінацыйны футбол, вострыя перадачы на мяжы аўсайда, і супернік пасыпаўся. Чатыры галы на любой смак, і 4:0 яшчэ да перапынку.

А пасля прыйшла пара эксперыментаў – на поле выйшаў нават галоўны трэнер 36-гадовы Віталь Гайдучык. Пяціразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён Літвы і ўдзельнік групавога раўду Лігі чэмпіёнаў, бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропу. Летам 2021 года Гайдчук разарваў кантракт з берасцейскім «Дынама» і не стаў гуляць з тымі, хто падтрымаў рэжым у Беларусі.
У выніку «Пагоня» захавала сваю браму сухой, а чужую ўзяла яшчэ раз.

Наступную гульню каманда згуляе 28 сакавіка супраць AP Deyna Warszawa. Пачатак у 20.00.
👍4
⚪️🔴⚪️ У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі

Беларуская супольнасць у цэнтры Беластока адзначыла 108-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Арганізатарамі акцыі выступілі беларуская дыяспара Беластока, фонд “Тутака” і гарадскія ўлады Беластока.

З віншаваннямі да ўдзельнікаў звярнуліся прадстаўнікі мясцовай улады.

Падчас мітынгу са сцэны выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, а таксама ўкраінскай дыяспары.

Падчас акцыі ўдзельнікі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг, а са сцэны прагучалі знакамітыя «Муры» — па-беларуску і па-польску.

Мы святкуем Дзень Волі ў Беластоку, але ведаем: прыйдзе дзень, калі яго будуць свабодна адзначаць у самой Беларусі. І гэта будзе нашая агульная перамога.

інфармацыя і здымкі: Беларуская дыяспара Беластоку.
👍5🔥31👏1
Пяць гадоў таму быў затрыманы Анджэй Пачобут

📆 25 сакавіка 2021 года сілавікі рэжыму Лукашэнкі схапілі журналіста і дзеяча польскай меншасці Анджэя Пачобута. Ён атрымаў 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У гадавіну затрымання ў Беластоку пройдзе традыцыйная акцыя салідарнасці, якая пачнецца ў 18.00, яна адбудзецца каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку.

📆 У гэты ж час у канцэртнай залі Комплексу музычных школ у Беластоку (ul. Podleśna 2) адбудзецца ўрачысты канцэрт «Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра.» Ён прысвечаны 108-ай гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
31
У Беларусі закрываецца гарналыжны комплекс «Лагойск».

У сацыяльных сетках і на афіцыйнай старонцы комплексу паведамляецца, што 31 сакавіка стане апошнім днём працы.

Гэта канец цэлага 22-гадовага этапу жыцця гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Лагойск». Гэтае месца было нечым большым, чым проста месца для адпачынку. Тут былі эмоцыі, людзі, выпадковыя сустрэчы і моманты, якія застануцца ў памяці назаўсёды.
25 сакавіка — Дзень Волі!!!

Дзень, калі была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі — наш сімвал свабоды, годнасці і надзеі.

Няхай у кожнага з нас хопіць смеласці захоўваць сваю мову, культуру і праўду
З Днём Волі!

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
7❤‍🔥1
У Польшчы і Украіны — апошні шанец патрапіць на чэмпіянат свету па футболе⚽️

З 26 па 31 сакавіка вызначацца апошнія ўдзельнікі фінальнай часткі чэмпіянату.

🇺🇦 Украіна 26 сакавіка ў іспанскай Валенсіі згуляе са Швецыяй. Пераможца гэтай пары сустрэнецца з найлепшай камандай дуэту Польшча — Албанія. Гэты матч таксама адбудзецца 26 сакавіка і пройдзе на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. 31 сакавіка два пераможцы стыкаў разыграюць пуцёўку на чэмпіянат свету ў ЗША, Канаду і Мексіку.

У іншых парах будуць разыграны яшчэ тры пуцёўкі ад Еўропы. На іх прэтэндуюць Італія, Паўночная Ірландыя, Уэльс, Боснія і Герцагавіна, Турцыя, Румынія, Славакія, Косава, Данія, Паўночная Македонія, Чэхія і Ірландыя.

Будуць праведзены і міжкантынентальныя кваліфікацыі: Новая Каледонія — Ямайка, Балівія — Сурынам. Пераможца апошняй пары можа адразу трапіць на чэмпіянат свету, паколькі існуе вялікая верагоднасць, што Ірак заменіць Іран, які адмовіўся ехаць у ЗША з-за ваеннага канфлікту.

Тым часам у Нідэрландах запусцілі петыцыю з заклікам байкатаваць чэмпіянат свету — яе ўжо падпісалі 170 тысяч чалавек.

Зборная Беларусі правядзе два таварыскія матчы ў гасцях — з Кіпрам і Арменіяй.
Амбасадар Нідэрландаў сустрэўся з лідарамі спартовых арганізацый Беластоку

Еннес дэ Мол – амбасадар Каралеўства Нідэрландаў у Польшчы і Беларусі правёў сустрэчу з лідарамі беларускага спартовага руху Беластоку. У прыватнасці на сустрэчу быў запрошаны кіраўнік «Беластоцкіх Дзікоў» Алесь Ляўчук.

Спадару амбасадару распавялі, чым займаюцца беларускія спартовыя арганізацыі ў Беластоку і якія маюць патрэбы. Таксама ўзнімаліся пытанні жыцця мігрантаў у нашым рэгіёне. Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб далейшай супрацы.
4👍3🔥1👌1
Беларуская «Пагоня» зноў згуляе з «Deyna»

Падтрымай адзіны беларускі клуб у польскім футбольным чэмпіянаце

Гульня адбудзецца ў суботу 28 сакавіка і пачнецца ў 20.00.

Галоўны трэнер «Пагоні» Віталь Гайдучык кажа:

Добрае поле, штучнае асвятленне, восем вечара, мы вас усіх чакаем, парадуем вас прыгожай гульнёй і галамі.


Каманды сустракаліся 15 сакавіка, тады беларусы разбілі суперніка – 4:0. Цяпер беларускі клуб ідзе ў турнірнай табліцы на трэцяй пазіцыі і мае некалькі гульняў у запасе, «Deyna» – восьмая.
Апошнія чатыры гульні беларусы выйгралі з агульным лікам – 14:0!!!
Застаецца нагадаць месца сустрэчы Obrońców Tobruku 11
👍32
DzikMedia
Калі ў Польшчы будуць гандлёвыя нядзелі ў 2026 годзе? Бліжэйшая – 25 студзеня. Усяго такіх нядзеляў цягам года будзе восем. Тры з іх у снежні. Нагадаем, што 6 студзеня (аўторак) большасць крамаў будзе зачынена, у Польшчы адзначаецца Święto Trzech Króli. …
Бліжэйшая нядзеля ў Польшчы гандлёвая

29 сакавіка будуць працаваць усе крамы.
Гэта другая гандлёвая нядзеля ў Польшчы, усяго іх у гэтым годзе восем.

Нагадаем, што 5 красавіка адзначаецца Вялікдзень (Wielkanoc).Галоўнае рэлігійнае свята ў Польшчы – дзень, які прынята праводзіць у коле сям’і.
Наступная гандлёвая нядзеля 26 красавіка
З нядзелі зноў будзем жыць па летнім часе

Не забудзьце пра перавод гадзіннікаў.

Ён адбудзецца ў ноч з 28.03.26 (субота) на 29.03.26 (нядзеля). Дакладней, з надыходам 2:00 29 сакавіка гадзіннікі трэба перавесці на 3:00. Іншымі словамі, пасля 1:59:59 стане 3:00:00.

Розніца ў часе паміж Польшчай і Беларуссю стане адну гадзіну, замест двух, якія ёсць цяпер.
Польшча ўжо даўно хоча адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў і жыць па летнім часе, але гэта мусіць быць супольнае рашэнне ЕЗ, і яго дасягнуць пакуль не ўдалося.

Беларусь жа працягвае жыць па – маскоўскім часе.
А як на вашу думку, ці трэба пераводзіць гадзіннікі?
Гульні для дарослых і адважных хлопчыкаў і дзяўчат

Юбілейны дзясяты чэмпіянат па балотным футболе пройдзе 27-28 чэрвеня.

У Карыцін пад Беластокам зноў прыедуць лепшыя каманды з Польшчы і Літвы па балотным футболе. Будуць сярод іх у беларусы.
«Błotna Champions League» – гэта самыя вялікія ў Еўропе спаборніцтвы па балотным футболе. Гэта адзін з самых экстрэмальных, забаўных, але і самы брудны футбол у свеце.

Ці ведаеш ты гэтае адчуванне, калі ёсць добрая каманда… але не хапае ідэі, каб зрабіць разам нешта сапраўды канкрэтнае? Падай заяўку са сваёй камандай на Балотную Лігу Чэмпіёнаў / Swampions Soccer League 2026. Калі каманда заходзіць у балота, адбываецца магія – знікае дыстанцыя, узнікае лепшая інтэграцыя, больш лёгкасці і ўспаміны, якія застаюцца надоўга.
Напісаў у ФБ адзін з арганізатараў спаборніцтваў Павел Міцкевіч.

Спаборніцтвы пройдуць у 2 катэгорыях: мужчынскай і жаночай. Папярэднія заяўкі каманд прымаюцца на e-mail: [email protected]

У турніры могуць удзельнічаць толькі паўналетнія.
👍31