DzikMedia
139 subscribers
309 photos
29 videos
61 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
DzikMedia
Вызначыліся супернікі ў футбольнай Лізе нацый Беларусь згуляе з Албаніяй, Фінляндыяй і Сан-Марына. Матчы пройдуць восенню гэтага года. Галоўны трэнер зборнай Беларусі Віктар Ганчарэнка пракаментаваў вынікі лёсавання: – З каманд, якія былі ў першым кошыку…
Чатыры з шасці гульняў Лігі Нацыяў футбольная зборная Беларусі згуляе на нейтральным полі⚽️

🇫🇮Зборная Фінляндыі адмовілася прымаць футбольную зборную Беларусі на сваёй тэрыторыі.

Беларусь і прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка з’яўляюцца блізкімі саюзнікамі Расеі і Уладзіміра Пуціна. Пытанне пра тое, ці павінна Беларусь удзельнічаць у міжнародным футболе на ўзроўні зборных, узнікла ў сувязі з дыскусіямі пасля ўварвання Расеі ва Украіну,

-пішуць фінскія СМІ.

А старшыня Футбольнага саюзу Фінляндыі Ары Лахті заяўляе пра падрыхтоўку гульні супраць Беларусі на нейтральным полі. Такая ж пазіцыя і Міністэрства адукацыі і культуры Фінляндыі. Гульня была запланавана на 29 верасня.

Нагадаем, што супернікамі зборнай Беларусі акрамя Фінляндыі з'яўляюцца Албанія і Сан-Марына.
У Менску затрымалі Марыну Адамовіч. Пра гэта ў сваім тг-канале паведаміў Мікола Статкевіч.
🤬3😢1
Стала вядома, як сёння Куба выглядае з космасу.

Нагадаем, на выспе Свабоды медным тазам накрылася нацыянальная электрасетка!

Нагадаем, што Куба перажывае найглыбейшы эканамічны крызіс: татальны дэфіцыт паліва, прадуктаў і медыкаментаў, рэгулярныя адключэнні электраэнергіі (блэкаўты).

Краіна знаходзіцца пад жорсткімі санкцыямі ЗША і ў вострай фазе канфлікту з Трампам
DzikMedia
Шок. Янот Сеня аказаўся дзяўчынкай Прапагандысты апынуліся ў няёмкай сітуацыі: яноту ўжо далі беларускі пашпарт і імя Сеня. Цяпер давядзецца ўсё мяняць. Яноціха прыехала ў Беларусь з Амерыкі — яе выпадкова знайшлі ў машыне, якую ўвезлі з ЗША ў Беларусь. Янота…
Памятаеце яноціху, якая выпадкова трапіла ў Беларусі з ЗША?

Ёй зрабілі новы пашпарт. Нагадаем, прапагандысты апынуліся ў няёмкай сітуацыі: яноту ўжо далі беларускі пашпарт і імя Сеня. Але аказалася, што яна дзяўчынка. Каб дакладна не памыліцца на самым бачным месцы напісалі «жаночы». А вось новае імя яноціхі пакуль не раскрываюць.
😁3
Беларуска хацела пайсці ў фітнес-залу ў Беластоку, але ёй паведамілі, што ён толькі для полек

Паліна жыве ў Беластоку і хацела схадзіць студыю ёгі. Аднак, ёй адмовілі ва ўваходзе. Пра сваю гісторыю яна распавяла рэдакцыі Vitrina.pl.

Мы дадалі каментар юрыста, Марыя Колесава-Гудзіліна кажа:

У Польшчы паслугі, якія прапануюцца публічна, павінны прадастаўляцца на роўных умовах, без дыскрымінацыі па прыкмеце нацыянальнасці або паходжання. Гэта вынікае як з польскага заканадаўства аб роўным абыходжанні, так і з нормаў еўрапейскага права.
Важна адрозніваць дзве сітуацыі. Само па сабе ўказанне на моўную спецыфіку паслуг, напрыклад, калі заняткі праводзяцца на польскай мове і арыентаваныя на польскамоўную аўдыторыю, не з’яўляецца парушэннем. Праблема ўзнікае, калі доступ да паслугі ставіцца ў залежнасць ад нацыянальнасці кліента. Калі чалавеку фактычна адмаўляюць у абслугоўванні толькі таму, што ён не з’яўляецца палякам (полькай), гэта можа разглядацца як дыскрымінацыя пры прадастаўленні паслуг.

фота: ШІ
🤬3🤯1😱1
Калі ў Польшчы вы знайшлі чужую карту побыту, вы абавязаны перадаць яе ў дзяржаўныя органы.

Невыкананне гэтага патрабавання можа разглядацца як незаконнае прысваенне дакумента.

Калі вы знайшлі чужую карту побыту або польскі праязны дакумент замежніка, абавязкова перадайце яго ў афіцыйныя органы: ваяводзе, у паліцыю, іншы дзяржаўны орган або консулу Рэспублікі Польшча. Гэта патрабаванне заканадаўства (арт. 234 Закона аб замежніках).

фота ШІ
2
Былы палітвязень Андрэй Войніч: з калоніі ў Магілёве вывезлі некаторых палітычных зняволеных.

Чакаецца, што 19 сакавіка яшчэ частка людзей можа апынуцца на волі.

У прыватнасці, Андрэй Войніч напісаў у Facebook:

«Паводле інфармацыі, якая толькі што паступіла з ПК-15, учора каля поўдня некаторым палітычным зняволеным далі 15 хвілін на зборы, пасля чаго вывезлі ў невядомым кірунку. Калі абапірацца на ўласны досвед, то, верагодна, іх учора вывезлі ў СІЗА КДБ (як нас у верасні), а сёння будуць вызваляць. Пытанне: як і дзе? Пакінуць у краіне ці вывезуць?»


Паводле інфармацыі праваабаронцаў, частку палітычных зняволеных учора вывезлі як мінімум з дзвюх беларускіх калоніяў – магілёўскай ПК-15 і наваполацкай ПК-1.
Памежны пераход Каменны Лог на мяжы з Літвой і Беларуссю. Можна зрабіць выснову, што вызваленых палітвязняў будуць вывозіць праз Літву і рэжым не дапусціць кейс Міколы Статкевіча.
🤬2
Сярод вызваленых з палону рэжыму: анархіст з Берасця Аляксандр Казлянка, журналістка Кацярына Андрэева і праваабаронца Наста Лойка.

Таксама называюцца прозвішчы: Кірыл Казей, Зміцер Кубареў, Мікалай Куляшоў, Сяргей Маўшук, Эдуард Пальчыс, Мікіта Залатараў, Павел Шпетны, Дзяніс Жалязкоў, Кім Самусенка.
Частку выпушчаных 19 сакавіка дэпартуюць у Літву.
👍42🙏1
💥 Вызваленыя 250 палітвязняў

15 з іх дэпартаваныя, 235 застануцца ў Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍42🔥2
Вызвалены берасцейскі журналіст Алег Супрунюк. Ён застаўся ў Беларусі!
6
Вызвалены былы дырэктар БелаПАН Зміцер Наважылаў. Ён застаўся ў Беларусі, на якіх умовах - невядома.
4
Беларус, якому адмовілі ў адкрыцці рахунку ў польскім банку, судзіцца з ім

Трэцяя судовае паседжанне прайшло 19 сакавіка. @DzikMedia наведаў суд і цяпер расказваем вам, што там адбывалася.

Беларус Уладзімір Л. у лістападзе 2024 года прайшоў у адно з беластоцкіх аддзяленняў «Alior Bank», каб адкрыць там рахунак. Але атрымаў адмову. Спачатку ў самым аддзяленні, а пазней пацвердзілі гэта тэлефонным званком. Цяпер менавіта гэтую тэлефонную размову хоча пачуць суд, але «Alior Bank» яе не прадстаўляе. 19 сакавіка суд абавязаў банк гэта зрабіць.

Я прадставіў усе патрэбныя банку дакументы, але мне банк адмовіў. Па маіх меркаваннях – гэта было выключна з-за майго грамадзянства – беларускага. Цяпер я не маю ніякага дачынення да дзяржавы Беларусь, а з'яўляюся палітычным уцекачом.

– Сказаў DzikMedia Уладзімір Л.

У канцы мінулага году беларус падаў на банк у суд, ён патрабуе выбачэнняў, прызнання факту дыскрымінацыі ды кампенсацыі маральных пакутаў – 20 тысяч злотых. Калі адбудзецца наступнае судовае паседжанне, пакуль невядома.

Нагадаем, што на мінулым тыдні іншая беларуска з Беластоку зазнала факт дыскрымінацыі ў польскім фітнес-клубе.
👍5
У Беларусі стартуе чэмпіянат краіны па футболе⚽️

Новы, 35-ы ў гісторыі, чэмпіянат Беларусі адкрыецца гульнямі «Віцебск» – «Гомель», «Менск» – «Арсенал».

Цікава, што больш за палову чэмпіянатаў выйгралі два клубы – БАТЭ (15 разоў) і менскае «Дынама»🥇

А першы тур першага ў гісторыі чэмпіянату Беларусі адбыўся 18 красавіка 1992 года. Тады на старт, як і цяпер, выйшлі 16 клубаў. 10 з іх ужо зніклі з футбольнай мапы. Той чэмпіянат праводзіўся ў адно кола, і яго выйграла менскае «Дынама».

У цэнтральным матчы першага тура сустрэліся менскае «Дынама» і «Металург» (Маладзечна), гульня сенсацыйна завяршылася ўнічыю – 0:0. На фота відаць, як Аляксандр Вяжэвіч і Юрый Курбыка падымаюць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

А першы гол у гісторыі чэмпіянатаў Беларусі з пенальці (які прызначыў Сяргей Шмолік) у браму менскага «Тарпеда» забіў расеец з «Будаўніка» (Старыя Дарогі) Уладзімір Мядзведзеў. Фота два.
👍1
Новы банэр з'явіўся на супраць кансулату Беларусі ў Беластоку

Гэта акцыя прымеркаваная да Дня Волі. На банэры напісана «Свабоду Беларускім Палітвязням».

І хоць 19 сакавіка рэжым выпусціў з палону 250 чалавек у закладніках у Беларусі знаходзіцца тысячы людзей. У тым ліку журналіст Анджэй Пачобут, які быў схоплены 5 гадоў таму.

Беларуская дыяспара Беластоку нагадвае – рэпрэсіі ў Беларусі не скончыліся.

Яны даўно перасталі быць унутранай справай краіны і набылі міжнародны маштаб. Палітвязні – гэта людзі, якія пацярпелі за сваю пазіцыю, за праўду, за жаданне жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне. Кожны з іх мае імя, гісторыю і права на волю. Мы заклікаем міжнародную супольнасць не маўчаць і працягваць ціск на рэжым, каб спыніць рэпрэсіі і дамагчыся неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
2👍2
У нас вясна, цяпер дакладна! Светлавы дзень цяпер даўжэйшы за ноч — сёння, 20 сакавіка, дзень вясновага раўнадзенства. У Паўночным паўшар’і Зямлі пачынаецца астранамічная вясна. З чым вас і віншуем!

Няхай гэтая вясна прынясе вам больш святла, цяпла і добрага настрою 🌿
🔥52
Хацеў скрасці і выпіць, але не атрымалася. Затое ў турму, хутчэй за ўсё, паедзе.

Паліцэйскія з камісарыяту паліцыі ў Плоцку затрымалі мужчыну, які вырашыў ашукаць касу самаабслугоўвання. 35-гадовы мужчына, скануючы штрых-код хімічнага сродку, паклаў у кошык алкаголь. Жыхар Плоцку пачуў абвінавачанні. За махлярства яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
2
Галоўны трэнер беларускай «Пагоні»: пункты губляць нельга, таму толькі перамога

У нядзелю, 22 сакавіка, беларускі клуб у польскім чэмпіянаце згуляе чарговую гульню. Яна пройдзе на поле стадыёны «Вэмблі»(Waszyngtona 52/58, Warszawa) і пачнецца ў 14.15. Супернік – KS Witolin Warszawa.

Галоўны трэнер «Пагоні» Віталь Гайдучык спецыяльна для DzikMedia пракаментаваў гульню, якая чакае беларускую каманду.

Супернік нам добра знаёмы: мы гулялі з ім некалькі спарынгаў, а таксама быў матч першага кола. Настройваемся на цяжкую гульню. Поле будзе крыху меншае за стандартнае, таму будзе шмат барацьбы, і трэба будзе дзейнічаць хутчэй, бо суперніку прасцей перабудоўвацца на вузкім полі. Губляць пункты нельга, калі хочам змагацца за выхад, таму ідзём толькі за перамогай.


А нам застаецца толькі пажадаць камандзе поспеху, і запрасіць аматараў футболу падтрымаць «Пагоню» на трыбунах.
👍62
Тым часам беларуская "Пагоня" у чэмпіянаце Польшчы разрывае варшаўскі клуб KS Witolin. 4:0 пасля першага тайма.
🔥11👍1😁1
DzikMedia
Тым часам беларуская "Пагоня" у чэмпіянаце Польшчы разрывае варшаўскі клуб KS Witolin. 4:0 пасля першага тайма.
Беларуская «Пагоня» разбіла KS Witolin

5:0 – з такім вынікам беларускі клуб перамагае ў чарговай сваёй гульні ў польскім чэмпіянаце, і пакуль ідзе на чацвёртай пазіцыі, але мае яшчэ чатыры гульні ў запасе.

У апошніх чатырох гульнях беларускі клуб не прапускаў і забіў ажно 14 галоў у браму суперніка.

Гэтым разам абарона KS Witolin была знішчана яшчэ ў першай палове, хуткі камбінацыйны футбол, вострыя перадачы на мяжы аўсайда, і супернік пасыпаўся. Чатыры галы на любой смак, і 4:0 яшчэ да перапынку.

А пасля прыйшла пара эксперыментаў – на поле выйшаў нават галоўны трэнер 36-гадовы Віталь Гайдучык. Пяціразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён Літвы і ўдзельнік групавога раўду Лігі чэмпіёнаў, бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропу. Летам 2021 года Гайдчук разарваў кантракт з берасцейскім «Дынама» і не стаў гуляць з тымі, хто падтрымаў рэжым у Беларусі.
У выніку «Пагоня» захавала сваю браму сухой, а чужую ўзяла яшчэ раз.

Наступную гульню каманда згуляе 28 сакавіка супраць AP Deyna Warszawa. Пачатак у 20.00.
👍4