DzikMedia
140 subscribers
375 photos
32 videos
73 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
DzikMedia
Вызначыліся супернікі ў футбольнай Лізе нацый Беларусь згуляе з Албаніяй, Фінляндыяй і Сан-Марына. Матчы пройдуць восенню гэтага года. Галоўны трэнер зборнай Беларусі Віктар Ганчарэнка пракаментаваў вынікі лёсавання: – З каманд, якія былі ў першым кошыку…
Датскі трэнер зборнай Фінляндыі: не магу закрыць вочы на палітычную сітуацыію

Якаб Фрыіса прызнаўся, што разачарваны, што прыйдзецца гуляць з Беларуссю.

"Я ўсяго толькі футбольны трэнер, але я не магу закрываць вочы на палітычную сітуацыю. Я расчараваны тым, што Беларусь апынулася ўцягнутай у гэта, таму што мы ведаем, што адбываецца ва Украіне. Гэтая жараб’ёўка — ганьба. Што да астатніх супернікаў — заўсёды можна сказаць, што адзін супернік лягчэйшы за другога. Мы ўпэўненыя, што здольныя выйграць гэтую групу, і я сказаў бы тое самае незалежна ад таго, у якой групе мы апынуліся б. Мы падыдзем да восені з такім настроем, але, вядома, нам таксама трэба паказаць сябе на полі."


А зборная Беларусі пачне ў Албаніі🇦🇱

І дакладна не зможа згуляць у Менску
Ёй зноў прыйдзецца праводзіць хатнія гульні на нейтральным полі, і верагодна зноў у Вугоршчыне.
Гэтак гульні на выедзе: 26 верасня Албанія, 29 верасня Фінляндыя, 13 лістапада – Сан-Марына.
Фармальна хатнія: 3 і 6 кастрычніка Сан-Марына і Фінляндыя, 16 лістапада – Албанія.
Пераможца групы мае шанец згуляць на Еўра-2028.
У Беластоку на дзень усіх закаханых запрашаюць на дзіцячы спектакль

"- 14 лютага запрашаем на спектакль «Птушыны суд» паводле казкі-прытчы Сяргея Кавалёва. На сцэне граюць маладыя акцёры – падлеткі, што адточваюць свой талент у тэатральнай студыі Аляксандра Енджэеўскага. Спектакль раскажа гісторыю пра тых, хто адважыўся выйсці за межы адведзенай яму ролі; пра бессэнсоўнасць калектыўнага суда і пра ўразлівасць чалавека, які адрозніваецца ад іншых. Мова спектакля - беларуская"


Дзе і калі:
Młodzieżowy Dom Kultury w Białymstoku
ul. Warszawska, 79A
14 лютага
13:00
Уваход вольны.
2👍1
Памятаеце расейца, якому ў жніўні мінулага года Навроцкі даў польскае грамадзянства?

Цяпер ён заваяваў для Польшчы медаль Алімпіяды.
Уладзімір Сяміруні заваяваў срэбра ў канькабежным спорце на дыстанцыі 10 тысяч метраў.
У Польшчу хлопец пераехаў у 2022 і выказаўся супраць расейскага ўварвання.
Гэта другі медаль для Польшчы. Яшчэ адно срэбра ўзяў лыжны скакун Кацпер Тамасяк.
5👍1
Бразілія заваявала першае ў сваёй гісторыі золата зімовых Алімпіядаў🥇

На зімовых гульнях гэтая краіна Паўднёвай Амерыкі выступае з 1992 года, і дагэтуль яе найлепшым вынікам было дзявятае месца ў 2006 годзе. Але ў Дзень закаханых першую алімпійскую ўзнагароду – і адразу залатую – Бразіліі прынёс Лукас Бротэн, які перамог у спаборніцтвах па гіганцкім слаламе.

Лукас Бротэн нарадзіўся ў сям’і бацькі-нарвежца і маці з Бразіліі. Цяпер яму 25 гадоў, раней ён выступаў за Нарвегію, але ў 2024 годзе пачаў прадстаўляць Бразілію🇧🇷

У канцы 2025 года Бротэн выйграў першы ў гісторыі Бразіліі этап Кубка свету, а цяпер прынёс і першую алімпійскую ўзнагароду на зімовых гульнях, стаўшы алімпійскім чэмпіёнам.
1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У чацвер у Беласток прыедзе знакамітая італьянская Фіярэнціна.

Матч плэй-оф футбольнай Лігі канферэнцый Ягелонія – «Фіярэнціна» пройдзе 19 лютага і пачнецца а 21:00.

Сёння, 14 лютага, супернікі правялі матчы ў сваіх нацыянальных чэмпіянатах. «Ягелонія» згуляла 0:0 з «Краковіяй» і захавала лідарства ў чэмпіянаце Польшчы. А «Фіярэнціна» сенсацыйна перамагла «Кома» – 2:1 і ўпершыню з пачатку сезону пакінула зону вылету.
4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Блогер Павел Спірын у бяспецы

Экс-палітзняволены выехаў у Літву пасля пяці гадоў у турмах беларускага рэжыму.

Павел – юрыст паводле адукацыі. Некалі працаваў у дзяржаўным камунальным прадпрыемстве, але яго звольнілі з працы, калі ён узяў удзел у парламенцкіх выбарах. Пасля гэтага Спірын вырашыў заняцца YouTube. Яго палітычныя відэа збіралі сотні тысяч праглядаў.

У 2020 годзе блогер спрабаваў стаць кандыдатам у прэзідэнты, але яго ініцыятыўную групу не зарэгістравалі. Тады ён стаў даверанай асобай Святланы Ціханоўская.

Спірына арыштавалі ў верасні 2020 года. Яму прысудзілі 4,5 года калоніі нібыта за «распальванне варожасці». Блогера змясцілі ў калонію Бабруйск, а затым па артыкуле 411 КК (паводле якога людзей у турме можна ўтрымліваць фактычна бясконца) дадалі яшчэ год і адправілі ў калонію ў Горкі.
Пасля выхаду на ўмоўную свабоду Спірын выехаў за мяжу.
6👍2
Расейскія акупанты стварылі аналаг украінскіх клубаў і заявілі іх у свой чэмпіянат

Чарговая крадзеж Расеі – цяпер яны стварылі два фэйкавыя клубы. Акупанты заяўляюць:

«Луганская "Заря"» і данецкі "Шахцёр" прайшлі атэстацыю Футбольная нацыянальная ліга (ФНЛ) і былі заяўленыя ў Другую лігу – дывізіён Б, зона Поўдзень – на сезон 2026 года. У лізе ўдакладнілі, што рашэнні былі прынятыя на пасяджэнні камісіі, і паводле вынікаў аднаго з пасяджэнняў атэстаты атрымалі 28 клубаў.


🇺🇦Сапраўдныя ж "Шахцёр" Данецк і "Заря" Луганск працягваюць выступаць у чэмпіянаце Украіны, а «Шахцёр» – яшчэ і ў плэй-оф Лігі канферэнцый.

Пакуль Расея магла выступаць на міжнароднай арэне і баялася санкцый, яна не чапала клубы з акупаваных тэрыторый. Але пазней уключыла ў свой чэмпіянат каманды з акупаванага Крыму і Данбасу.

На фота – сапраўдны «Шахцёр».
👎2🤯1🙈1😡1
Расея запускае фэйкі пра сваё вяртанне ў вялікі футбол⚽️
Але ў бліжэйшы год гэтага не адбудзецца – тлумачым, чаму.

12 лютага ў Бруселі прайшоў Кангрэс UEFA. Пасля яго ў сотнях, пераважна рускамоўных, СМІ і тэлеграм-каналаў з’явілася інфармацыя, што нібыта за вяртанне Расеі на міжнародную арэну прагаласавалі Казахстан, Балгарыя, Сербія, Грэцыя, Вугоршчына ды Боснія і Герцагавіна.

Мы ўважліва вывучылі праграму і справаздачы Кангрэса – і нідзе нават не згадвалася пытанне вяртання Расеі, не кажучы ўжо пра галасаванне па ім.

Ці была ўвогуле расейская дэлегацыя ў Бруселі?

Так, была.
Але хто ўваходзіў у яе склад – у адкрытых крыніцах няма.
Для параўнання: усе іншыя дэлегацыі паведамілі, хто канкрэтна прадстаўляў іх федэрацыю на канферэнцыі. Нават Беларусь.

Пазней некаторыя расейскія СМІ прызналі, што сапраўды ніякага галасавання не было, але «пытанне вяртання Расеі» абмяркоўвалася нібыта ў кулуарах. А краіны, якія нібыта падтрымліваюць Расею, – гэта прадстаўнікі краінаў у Выканаўчым камітэце УЕФА. Але ў выканкам уваходзяць 20 сябраў, і ніводны з іх публічна не заяўляў пра падтрыманне вяртання Расеі да афіцыйных спаборніцтваў.

Больш за тое, публічную пазіцыю УЕФА вельмі выразна агучыў прэзідэнт арганізацыі – Александэр Чэферын.
Паводле яго словаў, пазіцыя УЕФА не змянілася, і гаворкі пра вяртанне расейцаў у футбол няма, але арганізацыя «штодня аналізуе дэталі гэтай сітуацыі».

Другі фэйк: «Расею верне ФІФА без згоды УЕФА»

Калі гэты наратыў разваліўся, Расея запусціла новы фэйк: нібыта ў красавіку 2026 года на кангрэсе FIFA Расею вернуць у міжнародны футбол без згоды УЕФА.
Нібыта гэтую ідэю агучыў прэзідэнт ФІФА – Джані Інфантына.

Але ФІФА не мае права вяртаць Расею без згоды УЕФА.
Ніколі ў гісторыі ФІФА не аднаўляла ўдзел нацыянальнай зборнай у абыход кантынентальнай канфедэрацыі – гэта супярэчыць статуту.

Да якога часу аднаўленне ўдзелу Расеі немагчыма?

Да 4 сакавіка 2027 года, калі чарговы Кангрэс УЕФА ў Астана можа разглядаць гэтае пытанне, вяртанне Расеі немагчыма.

Гэта азначае, што Расея дакладна прапусціць Еўра-2028, лёсаванне якога адбудзецца 6 снежня 2026 года, а таксама мінімум яшчэ адзін цыкл еўракубкаў.

Уся іншая інфармацыя на гэтую тэму – ўкіды.

Чаму Расію выключылі?

Нагадаем, што ў 2022 годзе Расія была выключаная з усіх клубных і міжнародных спаборніцтваў УЕФА пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
👌2😁1
IKEA адкрывае сваю першую краму ў Беластоку

Яна будзе нестандартнай — у кампактным фармаце. Новая IKEA з’явіцца ў Galeria Zielone Wzgórze, у памяшканні, якое раней займаў гіпермаркет Carrefour. Адкрыццё плануецца ўжо ў гэтым годзе.

Крама ў Беластоку — гэта працяг развіцця новага фармату, які дэбютаваў на польскім рынку ў Bielsko-Biała у 2025 годзе. Ён павінен стаць адказам брэнда IKEA на зменлівыя пакупніцкія паводзіны спажыўцоў, а таксама спосабам прынесці прапанову IKEA ў меншыя гарады.
👍42
Беларуска з польскім пашпартам, стала лепшай спартоўкай года на Падляшшы

Марыя Жодзік – спартоўка 2025 года па версіі Падляшскай алімпійскай рады.

Лёгкаатлетка выступае за KS Podlasie Białystok. У мінулым годзе яна прадстаўляла Польшчу на
камандным чэмпіянаце Еўропы, дзе заняла 2-е месца з вынікам 1,97 м. У фінале скачка ў вышыню на чэмпіянаце свету ў Токіа яна ў трэцяй спробе ўзяла вышыню 2,00 м, пабіўшы свой асабісты рэкорд і заваяваўшы тытул віцэ-чэмпіёнкі свету.

Спартоўка нарадзілася ў беларускіх Баранавічах, і раней выступала за Беларусь. Але ў 2020 годзе падтрымала беларускі народ – падпісаўшы ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту, а пазней выказалася супраць вайны в Украіне.

З 2022 года Жодзік жыве ў Польшчы. Улетку 2024 года яна атрымала права афіцыйна прадстаўляць гэтую краіну на міжнародных спаборніцтвах.
6👍4👏1
🐶 Яе адправілі дажываць, але яна збегла ў Польшчу

Неверагодная гісторыя сабакі, які прабег 80 кіламетраў і цяпер жыве за мяжой.
У канцы мінулага тыдня ў Straż miejska Белай-Падляскай патэлефанавалі: маленькі сабака ляжыць на зямлі, а тут так халодна.

Ахова гораду выехала на выклік, забрала сабаку і адвезла ў прытулак, дзе цяпер яму нічога не пагражае.
Пазней аказалася, што сабачцы на мянушку Сіма 14 гадоў, раней яна жыла ў берасцейскім раёне Бярозаўка. У дом ісці не хацела, для яе пабудавалі буду, яе ўсе любілі ды падкормлівалі. Але нядаўна на Сіму напалі іншыя сабакі, яе цудам выратавалі валанцёры. Сабаку прааперавалі ды зашылі раны, а пазней адправілі дажываць у вёску на Камянччыне. Але, як аказалася, у Сімы на жыццё былі іншыя планы.
2🤔1
Без выдаткаў для вас – вы можаце дапамагчы цікаваму беларускаму праекту

У мінулым годзе клуб заснаваны беларускімі мігрантамі – BKS Pahonia, дабіўся здаецца не магчымага – атрымаў дазвол гуляць у польскім чэмпіянаце.

Патрапіць у сістэму польскага футболу BKS Pahonia спрабавала два гады. Беларускім футбалістам патрабаваўся дазвол ад Беларускай федэрацыі футбола, каб гуляць у польскім чэмпіянаце.

І ў выніку летась – мэта была дасягнутая. Цяпер беларускі клуб удзельнік чэмпіянату Польшчы, і кожны можа прыходзіць падтрымаць каманду. У гэтым сезоне ў клуба новыя сур'ёзныя мэты. І кожны з нас можа дапамагчы, пры гэтым нічога не губляючы. Калі вы плаціце падаткі ў Польшчы, выраеце куды направіць 1,5% з іх.

Як гэта зрабіць?
У падатковай дэкларацыі (PIT-37, PIT-36 і інш.) пазнач:
• KRS: 0000883672
• Фонд: Fundacja Centrum Białoruskiej Solidarności
• Мэта: BKS Pahonia


Ваша падтрымка дазволіць надалей развіваць каманду, арганізоўваць гульні і трэнаванні, а таксама папулярызаваць беларускі спорт у Польшчы.
4
У Беластоку пройдзе першы футбольны квіз «Татальны футбол»

Арганізатары абяцаюць займальную і пазнавальную вечарыну, якая прызначана на 23 лютага.
Гатовы праверыць, наколькі ты жывеш футболам?
Ведаеш склады каманд, легендарныя галы, скандальныя трансферы і крычалкі на памяць?

– задаюць першыя пытанні арганізатары квіза і адразу прапануюць меню вечара.

«Татальны футбол» – гэта не проста квіз. Гэта месца, дзе спрачаюцца пра Мэсі і Раналду, узгадваюць фіналы Лігі чэмпіёнаў, адгадваюць клубы па эмблемах і крычаць адказы гучней за супернікаў.

Збірай каманду і рэгіструйся. А пакуль мы адкрыем вам невялікі сакрэт: адным з удзельнікаў квіза стане каманда «Беластоцкія Дзікі».
🔥4👌1
У аўторак, 17 лютага, на старт на Алімпіядзе ў Італіі выйдзе адразу чатыры спартоўкі з Беларусі

У 10.45 і 11.30 па еўрапейскім часе адбудзецца два адборачных этапы ў жаночым фрыстайле. У каронным беларускім відзе – акрабатыцы – за права трапіць у фінал будуць змагацца: Ганна Гуськова, Анастасія Адрыянава, Ганна Дзяруга. А вечарам у 18.45 у фігурным катанні выступіць Вікторыя Сафонава.
У Польшчы яшчэ адзін алімпійскі медаль🇵🇱

У спаборніцтвах дуэтаў у скоках з трампліна яго Польшчы прынеслі Кацпер Трмасяк і Павел Васек.
З-за снегападу трэцяя серыя скокаў была адмененая, таму пераможцаў вызначалі па выніках двух спробаў.

Для Польшчы гэта ўжо чацвёры медаль на гэтай Алімпіядзе, прычым тры з іх заваяваў 19-гадовы Томасяк.
5👍1
DzikMedia
У Беластоку з'явіцца яшчэ 8 мядзведзікаў у рамках праекту WidziMisie Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў намеснік прэзідэнта гораду Беласток Рафал Рудніцкі: Новыя WidziMisie прыбылі ў горад. Зараз ідзе мантаж Мішкі-Пляжавіка. Усяго ў нас будзе 8 новых…
У Беластоку ў рамках праекту WidziMisie з'явіліся мядзведзікі – заўзятары

Не цяжка дагадацца, што новыя фігуркі мядзведзікаў знаходзяцца побач з галоўнай арэнай гораду. Іх здымак у сваіх сацыяльных сетках выклаў намеснік прэзідэнта Беластоку Рафал Рудніцкі.
Зразумела мядзведзікі падтрымліваюць «Ягелонію», якой на гэтым стадыёне ў бліжэйшы час гуляць дзве топ-гульні: 19 лютага ў плэй-оф Лігі Канферэнцыяў супраць італьянскай «Фіярэнціны» і 1 сакавіка супраць «Легіі» у чэмпіянаце Польшчы.
7👍2🔥1
Праз неспрыяльнае надвор'е ў Італіі перанесены старт кваліфікацыі ў лыжных акрабатак на Алімпіядзе

☝🏻Там мусілі выступаць тры нейтральныя спартоўкі з Беларусі.

У 10.45 і 11.30 еўрапейскага часу мусілі адбыцца два адборачныя этапы ў жаночым фрыстайле. У каронным беларускім відзе – акрабатыцы – за права трапіць у фінал павінны былі змагацца: Ганна Гуськова, Анастасія Адрыянава, Ганна Дзяруга. Але спаборніцтвы пакуль адкладзеныя з-за моцнага снегападу, а напярэдадні акрабаткі праз дрэннае надворʼе не змаглі правесці трэнаванне.
😘 Наш голас мае права быць пачутым у лічбавым свеце

Беларус патрабуе Google дадаць беларускі галасавы ўвод у наступнае абнаўленне Gboard.

Мужчына стварыў петыцыю, якую пакуль падтрымала амаль 200 чалавек.

«Я запускаю гэтую петыцыю, бо лічу, што наш голас мае права быць пачутым у лічбавым свеце. Мае рукі, як і вашыя, часта занятыя справамі. У нас не заўсёды ёсць магчымасць адказаць на паведамленне тэкстам, а галасавы ўвод на нашай роднай мове Google проста не падтрымлівае. Гэта штучны бар'ер, які прымушае нас альбо маўчаць, альбо пераходзіць на чужыя мовы, калі мы карыстаемся клавіятурай Gboard.
Чаму ўкраінская, польская ці казахская мовы маюць гэтую функцыю, а беларуская – не? Мы – мільёны актыўных карыстальнікаў па ўсім свеце, і мы не хочам быць «нямымі» у сваіх уласных тэлефонах».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2👌1