DzikMedia
140 subscribers
375 photos
32 videos
73 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Кошты – космас!

У Берасці на Калгасным рынку – проста сапраўдная скарбніца польскіх прысмакаў. Але кошты – космас.

напісала ў Threads берасцейка.

Мы параўналі кошты. І так: "Кіндары"» серыі "Вельмі дзіўныя справы" – па 15 рублёў за штуку. Альбо 18.3 злотых. У бліжэйшай ад нас "Biedronka" мы знайшлі падобныя за 4 злотых за штуку пры пакупцы трох. Стандартны кошт – 5.99.

Далей: пяць маленькіх шакаладак "Happy Hippo" у Берасці на рынку 14 рублёў (17,3 злотых), а ў Польшчы 8.99 злотых (праўда, за восем штук)
.
А вось вялікая шакаладка "Milka" аказалася нават таней, чым у Польшчы: 18.3 злотых на рынку ў Берасці, 19.99 - у "Biedronka".
🙈2🔥1
Беларус піша кнігу пра 2020 год

Пісьменнік, аўтар шэрага кніг, Севярын Квяткоўскі, цяпер піша кнігу пра беларускую салідарнасць - «Кніга Памяці «2020».

Пра ідэю і кнігу аўтар расказаў DzikMedia:
- На пачатку мы зробім акцэнт на рэчах, якія не выклікаюць дыскусій: на беспрэцэдэнтнай і вельмі хуткай салідарнасці, на тым, што паўстала ўся краіна, і што патрабаванні былі не эканамічнымі, не палітычнымі, а агульначалавечымі.


Севярын кажа, што пачне са сталіцы, а пазней хоча пісаць пра Гародню.
Пачынаем з Менску. Бо сталіца, і таму што я там быў увесь 2020 год. Разам з тым, «Кніга Памяці «2020» – гэта ж пра найноўшую гісторыю ўсё Беларусі. Таму ў ідэале з часам кожны населены пункт мусіць быць адлюстраваны. Быў такі мэм пэўны час: «І нават Жабінка з намі! ))»

Квяткоўскі адзначае:
- Зараз у сеціве хаос, мы дамо гармонію. Ёсць мастацкія творы пра 2020 год, дзе «я» аўтара, ягоныя эмоцыі, уражанні, але з фактурай пакуль не працавалі, каб абагульніць, даць шырокую панарамную карціну, пры гэтым праз канкрэтных герояў. Будзем пісаць так, каб адразу рабіць візуальную прадукцыю: і серыял, і праект для ютуба.


Аўтар адзначае, што цяпер шукае людзей, якім цікава такая кніга, і нават саўтараў. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на адрас: [email protected]. А больш пра дзейнасць праекту чытайце тут
👍4🔥3👌1
Чаму мы дровы?

Былы палітвязень Сяргей Спарыш і палітычная актывістка Вераніка Мішчанка патлумачылі назву свайго новага ютуб-каналу
Мы прайшлі праз агонь, ваду і медныя трубы, праз СІЗА, вайну і эміграцыю.
Мы не здаліся, не згарэлі, не здрадзілі сваім маральным каштоўнасцям. Мы сталі мацнейшымі, загартаванымі і захавалі нашу дружбу такой жа, якой яна была ў самым пачатку нашага шляху.
Мішкі «Haribo» для яе важнейшыя за Беларусь? 🥴

Арына Сабаленка – тэнісістка з беларускім пашпартам – выйграла свой першы фінал у 2026 годзе. Лідарка сусветнага рэйтынгу стала пераможцай турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбэне, абыграўшы ў фінале ўкраінку Марту Касцюк.

Касцюк, паводле традыцыі, не падала руку Сабаленцы і пасля матчу гаварыла пра сваю краіну:
«Я гуляю кожны дзень з болем у сэрцы. Тысячы людзей цяпер без святла і гарачай вады. На вуліцы – мінус 20. Вельмі балюча жыць у такой рэальнасці кожны дзень».


Сабаленка ж, як і раней, гаварыла выключна пра асабістае жыццё.

У 2020 годзе Сабаленка публічна падтрымала рэжым, які захапіў уладу ў Беларусі. Доўгі час яна адмаўлялася адказваць на пытанні пра вайну і беларускі рэжым. І толькі ў 2023 годзе, калі яе фактычна прымусілі гэта зрабіць, каб працягнуць асабістую кар’еру і не страціць грошы, Сабаленка заявіла:
Я не падтрымліваю вайну, гэта значыць, не падтрымліваю Лукашэнку зараз.


Некалькі тыдняў таму заўзятары сустрэлі Сабаленку плакатам падтрымкі на беларускай мове, але яна не звярнула на яго аніякай увагі, затое вельмі ўзрадавалася мішкам «Haribo»
Адзначым, што пасля перамогі на турніры ў Брысбэне Сабаленку павіншаваў чалавек, якія незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі.
3🙈2🥱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэтай халоднай раніцай панядзелка паглядзіце на парад снегавікоў на мосце праз Эльбу ў Гамбургу🇩🇪☃️
51👍1
У Беластоку пройдзе пяты дэкламатарскі конкурс да дня роднай мовы

Яго ўдзельнікам можа стаць кожны ахвочы з любой часткі свету

Для гэтага дастаткова запісаць відэа з вершам альбо ўрыўкам прозы, запоўніць анкету і даслаць яго арганізатарам.
Найлепшыя выканаўцы, адабраныя журы, пазмагаюцца за перамогу ў фінале конкурсу, што адбудзецца 24 лютага на сцэне Беластоцкага тэатру лялек і онлайн.
4👍3🔥1
Першая ў  гэтым годзе гарадская пешая гульня адбудзецца ў Беластоку

Арганізатары кажуць, што будзе вельмі цікава, а ўдзел – бясплатны

Падзея пройдзе 17 студзеня. Вось што чакае ўдзельнікаў:
Мы зазірнем у гісторыю польскай літаратуры і гісторыю беластоцкай прамысловасці, трошкі пацікавімся сучасным стрыт-артам і беластоцкай урбаністыкай, пашукаем сувязі паміж Беластокам і Горадняй.
👍1🕊1
Стала вядома з кім згуляе сваю першую гульню футбольная зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнка

Яе супернікам стане каманда Кіпра 🇨🇾 Яна прыме беларусаў у таварыскай гульні 26 сакавіка.
Найстарэйшая галерэя Беластоку змяніла ўладальніка

Цяпер гэта ўжо не Galeria Biała Atrium. Распавядаем, што адбылося.

Рашэнне пра продаж было прынята яшчэ восенню мінулага года, аднак шырокай грамадскасці пра гэта стала вядома толькі цяпер. Былыя ўладальнікі прадалі шэсць сваіх гандлёвых цэнтраў па ўсёй Польшчы, у тым ліку і ў Беластоку.
Першы гандлёва-забаўляльны цэнтр у Беластоку (пабудаваны ў 2007 годзе) цяпер належыць кампаніі G City Group.

G City Biała – менавіта такую афіцыйную назву цяпер носіць і Galeria Biała. Новы ўладальнік спецыялізуецца на гандлёвых цэнтрах, дзе асноўнымі арандатарамі з’яўляюцца прадуктовыя крамы, брэнды адзення і забаўляльныя аб’екты, размешчаныя ў прэстыжных гарадскіх лакацыях, з асаблівым фокусам на Варшаву.
У прыватнасці, гэтая кампанія цалкам змяніла стратэгію развіцця гандлёвага цэнтру на вуліцы Маршалкоўскай у польскай сталіцы.
🤔3
Кітай амаль цалкам выцесніў МАЗ з рынку турыстычных аўтобусаў у Беларусі

Ва ўсім вінаваты санкцыі і адсталасць вытворчасці.
Берасцейскае «Дынама» 13 студзеня прэзентавала свой новы клубны аўтобус – King Long KLQ6126. Гэта аўтобус кітайскай вытворчасці, якія каштуе ад 90 да 150 тысячаў еўра. Раней аўтобус кітайскай маркі «Zhongtong Bus» за 170 тысяч долараў купіў гарадзенскі «Нёман». Мадэлі прасцей сталі закупаць беларускія аўтапаркі.

Чаму ж не МАЗы?

Турыстычны аўтобус МАЗ-251 выпускаўся з 2005 года, усяго было зроблена 398 адзінак. Іх рабілі б і далей, калі б не санкцыі. У 2022 годзе супраць Менскага аўтамабільнага заводу былі ўведзеныя еўрапейскія абмежаванні. І хоць рэжым кажа, што санкцыі не працуюць, вытворчасць аўтобусаў мусілі спыніць у сувязі з адмовай кампаніі «Mercedes-Benz» ад супрацы і са спыненнем паставак рухавікоў. Машыны проста знялі з вытворчасці. Была спроба зрабіць новы турыстычны аўтобус, яго нават прывезлі на некалькі выстаў у Расею, але новы МАЗ-350 так і не змог паехаць і стаць на масаваю вытворчасць, бо аказаўся дарагім і не была вырашаная праблема з маторам.
У выніку рынак турыстычных аўтобусаў шчыльна занялі кітайцы, а айчынная эканоміка кожны год губляе мільёны еўраў.
🤷‍♂4👍2👏1
У Варшаве пройдзе матч памяці Мікіты Мелказёрава

Ён адбудзецца 17 студзеня. У ім сустрэнуцца беларуская «Pahonia» і «Sparta» з пад Варшавы.
Гульня пройдзе на бакавым поле гарадскога стадыёна Пясечна (Stadion miejski GOSiR, ul. 1 Maja 16) і пачнецца ў 17.00. Заўзятараў чакаюць сувеніры і гарбата.

У размове з DzikMedia прадстаўнік «Pahonia» Антось Лагвінец адзначыў:

Шмат хто з нашых гульцоў гуляў разам з Мікітам у адной камандзе, таму вырашылі аддаць даніну памяці яму перад першым матчам «Пагоні» у 2026. Страта Мікіты вельмі балючая для нашага футбольнага асяродку Варшавы, таму мы як клуб будзем падтрымліваць слаўную памяць пра яго і яго справы.

Таксама гулец і адзін з кіраўнікоў каманды сказаў:

Матч на адкрытым паветры, але прагнозы надвор'я паказваюць плюсавую тэмпературу, таму спадзяемся, што якасць паляны дазволіць нам усім паказаць нашыя найлепшыя футбольныя навыкі.

Нагадаем, што журналіст Мікіта Мелказёраў быў цесна звязаны з футболам, ён раптоўна памёр 21 снежня мінулага году. Яму было 37 гадоў.
🙏2👍1💔1🤝1
У Берасце на фестываль едуць прыдворныя артысты дыктатара і актыўныя адэпты вайны

У выходныя ў Берасці пройдзе фестываль «Берасцейскія сані». На яго заклікаў прыйсці народны артыст Аляксандр Саладуха. З эстэтычных меркаванняў відэа яго звароту мы вам не пакажам, але ў каментатараў яно выклікала шквал абурэння.

Саладуха паабяцаў выканаць «шыкарныя песні», але адразу ж атрымаў адказ:

«У салігорскім ізалятары мяне катавалі яго песнямі», – напісаў адзін з каментатараў.
«У вачах слепіць, з’еду з гораду, каб не чуць».
«Баран лепш блее, чым ён спявае».
«Аддайце Сашу піражок замест ганарару».


☝🏻І ўсё гэта – на адным з галоўных прапагандысцкіх рэсурсаў краіны.

Таксама Саладуха зноў паабяцаў зварыць вуху, мінулы раз у яго не атрымалася.

Фестываль «Берасцейскія сані» пройдзе ў гэтыя выходныя, на ім абяцаюць зварыць амаль тону супу. Чамусьці гэтым супам стане шурпа – страва, папулярная на Усходзе.

Акрамя Саладухі гледачоў будзе забаўляць яшчэ адна прыдворная артыстка – Ірына Дарафеева, а таксама ансамбль з Удмуртыі. На гэтым расейскі кірунак не заканчваецца: арганізатары паабяцалі зладзіць сустрэчу Дзядоў Марозаў – з Белавежскай пушчы, Берасця і Пензы.

🏒А ў Лядовы палац гуляць у хакей абяцаюць прывезці адразу сем алімпійскіх чэмпіёнаў з Расеі. Праўда, свае тытулы яны заваявалі ў складзе зборнай СССР. Адзін з іх – 67-гадовы Вячаслаў Фяцісаў, актыўны прыхільнік вайны Расеі супраць Украіны, супраць яго дзейнічаюць санкцыі ЕЗ.
🥴1🙈1🙉1
🥈Беларус заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы па бразільскім джыу-джытсу

Тысячы спартоўцаў, дзясяткі краінаў, паядынкі ідуць адначасова на дзясятках татамі. Гэта чэмпіянат Еўропы па джыу-джытсу паводле версіі IBJJF, які праходзіць у сталіцы Партугаліі – Лісабоне.
Легендарная для гэтага віду спорту арэна Pavilhão Multiusos de Odivelas – месца, якое ўжо шмат гадоў прымае еўрапейскі чэмпіянат IBJJF. І сярод усёй гэтай прыгажосці – наш беларус, чэмпіён свету і Еўропы, уладальнік Кубка свету па самба Сцяпан Папоў, які ў 2020 годзе падтрымаў беларускі народ і застаецца верным гэтай пазіцыі.

Сцяпан выходзіць на татамі, выйграе тры двубоі ды саступае толькі ў фінале. З першай спробы ён робіць тое, пра што некаторыя могуць толькі марыць, – заваёўвае срэбра чэмпіянату Еўропы.

Але Сцяпан максімаліст, і адразу пасля паядынкаў ён заяўляе:
«Першы чэмпіянат Еўропы завершаны. Скажу шчыра, я даўно так не стамляўся – біцэпсы проста ў хлам. Не атрымалася выйграць з першай спробы».

Пасля Папоў скажа:
«Вялікі дзякуй усім, хто дапамог мне дабрацца сюды і падрыхтавацца. Гэта быў наш шлях. Гэта была наша праца».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍3🔥1👏1
Як сочаць за беларусамі ў Варшаве?

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку журналіст Ігар Кулей ⬇️

Журналіст прывёз дзіця ў на кружок у адзін з беларускіх асяродкаў, людзі чакалі пачатку мерапрыемства, калі раптам заўважылі, што іх здымае невядомая жанчына.

«Яна добра ведала, як рабіць здымкі прыхавана, трымаючы камеру на ўзроўні поясу, а пазней падымала да вачэй і правярала ці здымак атрымаўся. Яна рабіла выгляд, што здымае відэа вакол. Я вырашыў зрабіць тэст – падышоў так, каб яна трапляла разам са мной у сэлфі-кадр і бачыла, што я здымаю. Яна рэзка развярнулася і схавала твар. Пасля гэтага адышла, стала значна далей ад нас але працягнула кіраваць камеру ў бок новых беларусаў, якія падыходзілі пад дзверы з дзеткамі. Я ўжо не меў сумневаў, што гэта мэтанакіраваныя дзеянні, падышоў і па-польску наўпрост запытаўся што адбываецца. Яна без акцэнту адказала – «нічога, проста раблю сямейныя фота» і паспрабавала сысці».


Журналіст пазваніў у паліцыю і жанчына пачуўшы гэта кінулася на ўцёкі праз чатырохпалосную дарогу.
«Навошта ім гэтыя здымкі? Зламаць людзей псіхалагічна, стварыць уражанне, што нікому нельга давяраць, што вакол агентура. «Мы ўсё пра цябе ведаем, сёння ты быў на занятках са сваім сынам у блакітнай куртцы. У нас і там есць свае людзі, падумай пра маленькага сына, супрацоўнічай..»"

– мяркуе Ігар Кулей.
🤔51👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілеўскі пабіўся з былым партнёрам па кіеўскім «Дынама»🤼‍♀️

У суботу, 17 студзеня, ва ўкраінскай медыя-лізе стартаваў першы тур зімовай UA STEEL LEAGUE. У адным з матчаў «Ігніс» Арцёма Мілеўскага абыграў «Рух» Сяргея Рыбалкі.

Пасля гульні Мілеўскі спачатку словамі сышоўся з былым партнёрам па кіеўскім «Дынама» Рыбалкай, а потым і пачаў бойку. Былых аднаклубнікаў расцягнулі партнеры.

Нагадаем, што Мілеўскі нарадзіўся ў Менску, але атрымаў украінскае грамадзянства, і выступаў за кіеўскае «Дынама» і зборную Украіны, з якой дабраўся да 1/4 фіналу чэмпіянату свету. Тройчы ён быў чэмпіёнам Украіны, а завяршаць кар'еру Арцём вярнуўся на радзіму і стаў чэмпіёнам Беларусі ў складзе берасцейскага «Дынама». Цяпер Мілеўскі жыве ў Кіеве, у інтэрнэце можна знайсці мінімум 41 эпізод, калі Арцём трапляў у скандал. Вось вам новы.
😁41
DzikMedia
Беларуска Дар’я Далідовіч дэбютавала на этапе Кубка свету па біятлоне Спартоўка адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць у статусе бежанкі. Дар’я разам з бацькам, знакамітым лыжнікам Сяргеем Далідовічам, была вымушана…
Другую гонку на элітным узроўні правяла Дар'я Далідовіч

Цяпер атрымалася горш, чым першы раз

У нямецкім Рупальдынгу адбываецца этап Кубку свету па біятлоне. Беларуска Дарʼя Далідовіч адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць у статусе бежанкі.
Гэтым разам Дарʼя брала ўдзел у спрынце (7.5 кіламетраў), беларуска дапусціла тры промахі, прайграла больш за тры хвіліны пераможцы і стала 96-ай з 103 удзельніц. Нагадаем, што мінулы раз 21-гадовая Далідовіч была 68-ай.
👍6
У Беласток прыедуць зоркі сусветнага футболу

Пасля АЯКСа і «Беціса» у Беласток гуляць з "Ягелоніяй" едзе італьянская «Фіярэнціна». Гульня ў рамках Лігі Канферэнцыяў пройдзе 19 лютага. І хоць «фіялкі» правальна пачалі сезон, цяпер яны выходзяць з крызісу. Адзначым, што з чатырох розыгрышаў Лігі Канферэнцыяў «Фіярэнціна» двойчы дабіралася да фіналу, але там саступала⚽️

Пяць галоўных зорак італьянскага клуба па версіі DzikMedia:

Давід дэ Хэа, Іспанія, брамнік, 35 гадоў, капітан каманды🇪🇸

Давід дэ Хэа капітан і лідар італьянскага клуба, але большая частка яго кар'еры прайшла ў ангельскім «Манчэстэр Юнайтэд»: 12 сезонаў і 415 гульняў, і 8 трафеяў – чэмпіён Англіі, уладальнік Кубка Англіі і Кубка Англійскай лігі, пераможца Суперкубка Англіі, а таксама пераможца Лігі Еўропы і Суперкубка УЕФА. Чэмпіён Еўропы сярод гульцоў да 17 гадоў, і двойчы чэмпіён Еўропы да 21 года. Удзельнік Алімпійскіх гульняў.

Эдзін Джэко, Боснія і Герцагавіна, форвард, 39 гадоў🇧🇦

Найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Босніі і Герцагавіны – 72 галы ў 145 матчах. Чэмпіён Нямэччыны, Англіі і Італіі. За кар’еру забіў больш за 300 галоў.

Дадо, Бразілія, абаронца, 27 гадоў🇧🇷

У гэтага хлопца не так шмат тытулаў, але ён – адзін з лідараў «Фіярэнціны». Гэты бразілец носіцца па ўсім фланзе ад адной штрафной да другой і валодае выдатным ударам. У Еўропу пераехаў у 2016 годзе і чатыры гады выступаў ва Украіне за данецкі «Шахцёр». На яго продажы ўкраінскі клуб зарабіў амаль 20 мільёнаў еўра.

Мойзэ Кін, Італія, форвард, 25 гадоў🇮🇹

Уваходзіць у склад зборнай Італіі, выступаў за мяжой у Англіі і Францыі. З ПСЖ выйграў Кубак і Суперкубак Францыі, пасля чаго вярнуўся на радзіму і двойчы з «Ювэнтусам» стаў чэмпіёнам Італіі. У мінулым сезоне Мойзэ Кін перайшоў у «Фіярэнціну», забіў 19 галоў і стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Італіі.

Марка Брышыані, Італія, паўабаронца, 25 гадоў🇮🇹

Першы зімовы навічок «Фіярэнціны», узяты ў арэнду ў «Аталанты». Уваходзіць у склад зборнай Італіі. Разам з «Аталантай» выйграў еўрапейскі трафей.
🔥3