DzikMedia
140 subscribers
375 photos
32 videos
73 links
Мы пішам пра жыццё ў новым асяроддзі, і наш асноўны фокус — адаптацыя людзей у новай краіне!
Download Telegram
Паглядзіце, як выглядае зіма на Падляшшы
Здымкі: Jan Kosmaczewski, Kamil Timoszuk / UMWP
31
Гэта знак надзеі

Беларусы сабралі на Калядныя святы 28 тысячаў еўра для дзяцей палітвязняў💪

Збор адбываўся на пляцоўцы Фонда салідарнасці BySol. Ён пачаўся 17 лістапада, арганізатары планавалі сабраць 27400 еўра, але цяпер гэтая сума дасягнула 28 283 €. Было атрымана больш за 200 заявак, і на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Арганізатары зрабілі такую заяву:

- Гэтая дабрачынная акцыя запачаткаваная для таго, каб сем'і палітвязняў адчувалі падтрымку, а кожнае дзіця атрымала знак увагі і надзею.
👍4
⚽️ Яшчэ адзін беларус падпісаў кантракт з клубам польскай элітнай лігі

Мацвей Бахно стаў гульцом «Віслы» з Плоцку.
18-гадовы цэнтральны абаронца з Берасця падпісаў з «Віслай» кантракт да 30 чэрвеня 2028 года. Апошнія шэсць гадоў Мацвей правеў у структуры познанскага «Леха».

Бацька Матвея – Валер  – таксама быў футбалістам і трэнерам, ён гуляў у Казахстане, Беларусі, Літве і Польшчы, і быў галоўным трэнерам «Граніта» з Мікашэвічаў.

Матвей Бахно пасля падпісання кантракту з «Віслай» сказаў:
- Я вельмі рады далучыцца да «Віслы». Гэта мой першы досвед на такім узроўні, таму ўспрымаю яго як вялікую магчымасць і важны крок у маёй кар’еры. Хачу развівацца, набірацца досведу і аддаваць сябе на сто працэнтаў на трэнаваннях і ў гульнях, каб як мага лепш дапамагчы камандзе.


Нагадаем, што цяпер кантракт з «Віслай» мае яшчэ адзін малады беларус Глеб Кучко, які на дадзены момант знаходзіцца ў арэндзе ў «Медзі». Зусім нядаўна ён забіў шыкоўны мяч.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3🔥1👌1
Уладзімір Геваркян: англійскі «Эвэртон» прыязджаў на зборы ў Бялу-Падляску

Трэнер, які прынёс берасцейскаму «Дынама» першы ў яго гісторыі трафей, узгадаў сваю працу ў Польшчы. Геваркян доўгі час працаваў у Бялай-Падлясцы і Замосці, што недалёка ад Любліна⚽️

З Бялай-Падляскай у нас заўсёды былі добрыя адносіны. Упершыню я паехаў да іх яшчэ ў 2000-х – пасля перыяду кар’еры ў «Белшыне». Горад невялікі, але з вельмі добрай інфраструктурай. Да таго ж блізка да дому – усяго 40 кіламетраў. Тут знаходзіцца філіял Варшаўскай акадэміі фізічнай культуры. У іх адкрыта падрыхтоўка трэнераў – можна атрымаць ліцэнзію аж да ўзроўню PRO. Там сапраўды вельмі добрая база, нават пры інстытуце – ідэальнае поле. Вось уявіце: англійскі «Эвэртон» прыязджаў на зборы ў Бялу-Падляску. Ліверпульскі клуб спецыяльна выбраў маленькі спакойны гарадок, дзе знаходзіцца адна з найлепшых баз у Еўропе. Там толькі для дзяцей – чатыры палі з асвятленнем і палівам.


А вы чулі пра прыезд легендарнага клуба ў Бялу-Падляску?
👍2🔥1🤯1
Сілавікі абяцаюць зрабіць з моладзі юрыстаў менш чым за два гады

Юрыст і праваабаронца пярэчыць: у нашых колах іх увогуле не лічаць юрыстамі. Распавядаем, што адбываецца 👇🏻

Рэжымныя сілавікі адкрылі для сябе новую навучальную ўстанову. У прыватнасці паведамляецца:
З 1 студзеня 2026 года ў Беларусі афіцыйна пачаў працу Каледж МУС Беларусі. Ён створаны на базе Вучэбнага цэнтру павышэння кваліфікацыі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў МУС у вёсцы Гараны Менскага раёну. Сёлета будзе першы набор у каледж па спецыяльнасці «Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі». Выпускнікі атрымаюць кваліфікацыю «Юрыст». Тэрмін навучання складзе 1 год 10 месяцаў на базе агульнай сярэдняй адукацыі.

DzikMedia папрасіў пракаментаваць сітуацыю незалежнага юрыста. Праваабаронца Раман Кісляк сказаў:
Відавочна, што цяперашніх навучальных устаноў МУС не хапае для падрыхтоўкі новых кадраў для раздзьмутага штату гэтага ведамства. Вялікая цякучасць асабовага складу – адна з прычынаў стварэння навучальнай установы. Ёсць Магілёўскі інстытут МУС, ёсць Акадэмія МУС у Менску, але, відаць, іх ужо не хапае. Давайце гаварыць пра тое, што ў юрыдычным асяроддзі супрацоўнікаў міліцыі не лічаць юрыстамі. Кваліфікацыя «юрыст» ім прысвойваецца фармальна. Без сумневаў – міліцэйская адукацыя ў Беларусі гэта не паўнавартасная адукацыя для юрыста.


📷 На здымку «Радыё свабода» мы бачым, як «юрысты» Лукашэнкі працуюць на вуліцах Менску.
🤣2🙈2😨1🙊1
Беларуска Дар’я Далідовіч дэбютавала на этапе Кубка свету па біятлоне

Спартоўка адмовілася прадстаўляць лукашэнкаўскую Беларусь і дамаглася права выступаць у статусе бежанкі.

Дар’я разам з бацькам, знакамітым лыжнікам Сяргеем Далідовічам, была вымушана з’ехаць з роднай краіны з-за палітычнага пераследу. Цяпер яна жыве і трэнуецца ў Польшчы.

8 студзеня ў нямецкім Оберхофе 21-гадовая Дар’я правяла сваю першую гонку на такім узроўні. У спрынце яна паказала 68-ы вынік сярод 95 удзельніц. Далідовіч дапусціла два промахі і саступіла больш за тры хвіліны пераможцы – шведцы Эльвіры Эберг. Аднак першы выступ можна назваць цалкам годным 💪🏻
Гэтай дзяўчыне ёсць куды расці.
👍7🔥4
Паглядзіце, што напісана на шведскім нумары гэтага «Lexusa» ❤️

Аўто заўважана ў Горадні.
8👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сур'ёзны пажар у Берасці – адзін чалавек загінуў

На месцы забойства Генадзя Шутава зноў трагедыя.

Уначы 9 студзеня загарэлася кватэра на 16-тым паверсе дому па адрасе Маскоўская 334 у Берасці.

У выніку было эвакуявана 17 чалавек, а адзін чалавек на пажары загінуў.

Нагадаем, што ў жніўні 2020 года побач з гэтым домам вайскоўцы Лукашэнкі капітан Раман Гаўрылаў і прапаршчык Арсеній Галіцын застрэлілі мірнага жыхара Берасця Генадзя Шутава.
😢3
DzikMedia
У Беларусі знік яшчэ адзін футбольны клуб Пасярод сезону з дыстанцыі сыходзіць адна з самых маладых камандаў беларускага футзалу – менскае «Дынама-БНТУ». За клуб выступалі студэнты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту і праект фінансаваўся са…
Рэжымныя чыноўнікі знішчылі яшчэ адну футбольную каманду

Спыніла існаванне жаночая каманда наваполацкага «Нафтану». Аб гэтым заявіла прэс-служба клубу:
З жалем паведамляем, што жаночая футбольная каманда «Нафтан-Наваполацк» у 2026 годзе будзе расфарміраваная ў сувязі са зменамі ў заканадаўстве, што абумоўлена абмежаваннямі ў фінансаванні.


Раней мы ўжо распавядалі пра знікненне студэнцкай футбольнай каманды ў Менску.

У 2024 годзе кіраўніком футбольнага «Нафтана» стаў Аляксей Ванько – былы кіраўнік фізкультурна-аздараўленчага клуба «Прыдзвінне». Першым ягоным крокам стала змена эмблемы клубу: з яе прыбралі жоўты колер, пакінуўшы толькі сіні. Можна меркаваць, што з жоўта-сіняй гамы жоўты прыбралі, каб не было ніякай асацыяцыі з украінскім сцягам.

Далей Ванько запрасіў праваслаўнага святара, які асвяціў футбольную базу «Нафтана», інтэрнат для футбалістаў, спартовыя залы, адміністрацыйную частку, будынкі ды клубныя аўтобусы.

Пасля гэтага Ванько пайшоў на павышэнне, стаўшы старшынём аддзелу спорту і турызму Наваполацкага гарвыканкаму. Клуб жа ўзначаліла ягоная былая намесніца – Ларыса Голубева, якая да гэтага працавала ў Наваполацкім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Вынік працы гэтага тандэму: жаночая каманда «Нафтана» спыняе сваё існаванне, мужчынская – ледзь не вылятае з вышэйшай лігі і ўжо цяпер мае сур’ёзныя праблемы з бюджэтам на 2026 год.
🤷‍♂2🫡1
Выйшаў апошні выпуск «Жыццё маліна»


Пасля смерці Мікіты Мелказёрава каманда праекту вырашала не шукаць новага аўтара.

Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала – гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў.Дзякуй, што глядзелі і падтрымлівалі. Дзякуй, што крытыкавалі і ненавідзелі. Дзякуй, што не былі абыякавымі.
😢3💔2
Кошты – космас!

У Берасці на Калгасным рынку – проста сапраўдная скарбніца польскіх прысмакаў. Але кошты – космас.

напісала ў Threads берасцейка.

Мы параўналі кошты. І так: "Кіндары"» серыі "Вельмі дзіўныя справы" – па 15 рублёў за штуку. Альбо 18.3 злотых. У бліжэйшай ад нас "Biedronka" мы знайшлі падобныя за 4 злотых за штуку пры пакупцы трох. Стандартны кошт – 5.99.

Далей: пяць маленькіх шакаладак "Happy Hippo" у Берасці на рынку 14 рублёў (17,3 злотых), а ў Польшчы 8.99 злотых (праўда, за восем штук)
.
А вось вялікая шакаладка "Milka" аказалася нават таней, чым у Польшчы: 18.3 злотых на рынку ў Берасці, 19.99 - у "Biedronka".
🙈2🔥1
Беларус піша кнігу пра 2020 год

Пісьменнік, аўтар шэрага кніг, Севярын Квяткоўскі, цяпер піша кнігу пра беларускую салідарнасць - «Кніга Памяці «2020».

Пра ідэю і кнігу аўтар расказаў DzikMedia:
- На пачатку мы зробім акцэнт на рэчах, якія не выклікаюць дыскусій: на беспрэцэдэнтнай і вельмі хуткай салідарнасці, на тым, што паўстала ўся краіна, і што патрабаванні былі не эканамічнымі, не палітычнымі, а агульначалавечымі.


Севярын кажа, што пачне са сталіцы, а пазней хоча пісаць пра Гародню.
Пачынаем з Менску. Бо сталіца, і таму што я там быў увесь 2020 год. Разам з тым, «Кніга Памяці «2020» – гэта ж пра найноўшую гісторыю ўсё Беларусі. Таму ў ідэале з часам кожны населены пункт мусіць быць адлюстраваны. Быў такі мэм пэўны час: «І нават Жабінка з намі! ))»

Квяткоўскі адзначае:
- Зараз у сеціве хаос, мы дамо гармонію. Ёсць мастацкія творы пра 2020 год, дзе «я» аўтара, ягоныя эмоцыі, уражанні, але з фактурай пакуль не працавалі, каб абагульніць, даць шырокую панарамную карціну, пры гэтым праз канкрэтных герояў. Будзем пісаць так, каб адразу рабіць візуальную прадукцыю: і серыял, і праект для ютуба.


Аўтар адзначае, што цяпер шукае людзей, якім цікава такая кніга, і нават саўтараў. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на адрас: [email protected]. А больш пра дзейнасць праекту чытайце тут
👍4🔥3👌1
Чаму мы дровы?

Былы палітвязень Сяргей Спарыш і палітычная актывістка Вераніка Мішчанка патлумачылі назву свайго новага ютуб-каналу
Мы прайшлі праз агонь, ваду і медныя трубы, праз СІЗА, вайну і эміграцыю.
Мы не здаліся, не згарэлі, не здрадзілі сваім маральным каштоўнасцям. Мы сталі мацнейшымі, загартаванымі і захавалі нашу дружбу такой жа, якой яна была ў самым пачатку нашага шляху.
Мішкі «Haribo» для яе важнейшыя за Беларусь? 🥴

Арына Сабаленка – тэнісістка з беларускім пашпартам – выйграла свой першы фінал у 2026 годзе. Лідарка сусветнага рэйтынгу стала пераможцай турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбэне, абыграўшы ў фінале ўкраінку Марту Касцюк.

Касцюк, паводле традыцыі, не падала руку Сабаленцы і пасля матчу гаварыла пра сваю краіну:
«Я гуляю кожны дзень з болем у сэрцы. Тысячы людзей цяпер без святла і гарачай вады. На вуліцы – мінус 20. Вельмі балюча жыць у такой рэальнасці кожны дзень».


Сабаленка ж, як і раней, гаварыла выключна пра асабістае жыццё.

У 2020 годзе Сабаленка публічна падтрымала рэжым, які захапіў уладу ў Беларусі. Доўгі час яна адмаўлялася адказваць на пытанні пра вайну і беларускі рэжым. І толькі ў 2023 годзе, калі яе фактычна прымусілі гэта зрабіць, каб працягнуць асабістую кар’еру і не страціць грошы, Сабаленка заявіла:
Я не падтрымліваю вайну, гэта значыць, не падтрымліваю Лукашэнку зараз.


Некалькі тыдняў таму заўзятары сустрэлі Сабаленку плакатам падтрымкі на беларускай мове, але яна не звярнула на яго аніякай увагі, затое вельмі ўзрадавалася мішкам «Haribo»
Адзначым, што пасля перамогі на турніры ў Брысбэне Сабаленку павіншаваў чалавек, якія незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі.
3🙈2🥱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэтай халоднай раніцай панядзелка паглядзіце на парад снегавікоў на мосце праз Эльбу ў Гамбургу🇩🇪☃️
51👍1
У Беластоку пройдзе пяты дэкламатарскі конкурс да дня роднай мовы

Яго ўдзельнікам можа стаць кожны ахвочы з любой часткі свету

Для гэтага дастаткова запісаць відэа з вершам альбо ўрыўкам прозы, запоўніць анкету і даслаць яго арганізатарам.
Найлепшыя выканаўцы, адабраныя журы, пазмагаюцца за перамогу ў фінале конкурсу, што адбудзецца 24 лютага на сцэне Беластоцкага тэатру лялек і онлайн.
4👍3🔥1
Першая ў  гэтым годзе гарадская пешая гульня адбудзецца ў Беластоку

Арганізатары кажуць, што будзе вельмі цікава, а ўдзел – бясплатны

Падзея пройдзе 17 студзеня. Вось што чакае ўдзельнікаў:
Мы зазірнем у гісторыю польскай літаратуры і гісторыю беластоцкай прамысловасці, трошкі пацікавімся сучасным стрыт-артам і беластоцкай урбаністыкай, пашукаем сувязі паміж Беластокам і Горадняй.
👍1🕊1