Навукоўцы знайшлі дзікарослыя расліны, якія лічыліся зніклымі ў Беларусі
Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Руслан Цвірко. Маюцца на ўвазе сіт стыгійскі і крынічнік неспраўдны ці ілжывы (на здымку).
Сіт стыгійскі (Juncus stygius) палічылі зніклым у Беларусі 20 гадоў таму. Гэта шматгадовая травяністая расліна, якая расце ў балоцістых месцах. Асноўныя пагрозы для віду – глабальнае пацяпленне і меліярацыя.
Крынічнік несапраўдны (Veronica spuria) — шматгадовая травяністая расліна, якая расце пераважна на сухіх лугах, узлесках, схілах, часта сустракаецца на пясчаных глебах. Яна любіць добра асветленыя месцы, не патрабуе багатай глебы, даволі засухаўстойлівая.
Нагадаем, што месяц таму іншы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі паведаміў пра «катастрафічную сітуацыю» на поўдні Беларусі з-за азіяцкага матылька.

❤29👍10
Раскопкі ў Заслаўі: шукаюць уязную браму і падземны ход
Напачатку чэрвеня пачаліся палявыя работы на тэрыторыі Заслаўскага замка (гісторыка-культурная каштоўнасць «Гарадзішча Вал»). Археолагі з Інстытута гісторыі НАН прыступілі да расчысткі праезду ў браму замка з мэтай яе далейшай кансервацыі і музеефікацыі.
Акрамя таго, як распавёў газеце «Прысталічча» археолаг Іван Спірын, спецыялісты плануюць паглыбіцца да «падземнага ходу», як назваў яго доктар гістарычных навук Георгій Штыхаў, які праводзіў тут раскопкі ў 1972 годзе. «Умоўна называем яго падземным ходам. Але гэта можа быць і дрэнажная студня, або збудаванне з падвойным прызначэннем. Мы расчысцім яго да ўзроўню падлогі, і хутчэй за ўсё, глыбей капаць не станем – хоць падмуркі, верагодна, залягаюць ніжэй», – распавёў археолаг Іван Спірын.
Гарадзішча ў Заслаўі ўяўляе сабой рэшткі старажытнага горада з абарончымі сценамі і валамі, які існаваў з IX па XIII стст. На яго месцы затым узнік Заслаўскі замак – помнік абарончага дойлідства канца XVI-XVII стст.

❤24🔥6👍5
Беларускі навуковец датаваў знаходкі ў Албаніі 5 тысячагоддзем да н.э.
У часопісе Dendrochronologia выйшла публікацыя групы навукоўцаў, сярод якіх Максім Ярмохін з Беларусі. Пры археалагічных даследаваннях у 2021 - 2023 гг. на ўчастку Лін 3 на заходнім беразе Ахрыдскага возера (Албанія) знайшлі 706 узораў драўніны (хвоя склала 60%). На здымку – падводныя раскопкі на Ахрыдскім возеры, самым старажытным на Балканах.
Шляхам спалучэння радыёвугляроднага датавання і дэндрахраналогіі, па гадавых кольцах дрэў eдалося рэканструяваць развіццё трох палісадаў у 4404 - 4340 гг. да н.э. Упершыню вызначана часавая эвалюцыя такіх канструкцый на неалітычным паселішчы на Балканах. Патэнцыйны памер паселішча ацэньваецца ў 100 - 150 м у дыяметры, яно мела пераважна абарончую функцыю.
Нагадаем, што цяпер Максім Ярмохін працуе ў Інстытуце археалагічных навук Бернскага ўніверсітэта (Швейцарыя). Раней ён распрацаваў першую тысячагадовую кальцавую храналогію хвоі ў Беларусі, што дазволіць датаваць драўляныя пабудовы ў краіне.

👏13👍8🔥4👀2😁1
Рэкамендуем канал cybulinka
Спадарства, раім вам беларускі канал cybulinka, аўтар якога публікуе цікавыя навіны й гісторыі з розных сфэраў навукі.
Напрыклад, адкуль бярэцца гук пляскату ў ладкі, чаму каты муркочуць па-вэрсыі генэтыкаў і шмат чаго іншага.
https://t.iss.one/cblnq

Telegram
cybulinka
самыя важныя навіны й гісторыі з розных сфэраў навукі
супрацоўніцтва: @sabaczka
супрацоўніцтва: @sabaczka
👍12🔥6❤1
Чаму беларускія назвы населеных пунктаў на Падляшшы – унікальны факт у беларускай тапаніміцы
Пра гэта піша беларускі навуковец Вадзім Шклярык у свежым нумары чэшскага часопіса Acta onomastica. У 2011 годзе вясковая гміна Орля Бельскага павета Падляшскага ваяводства ўвяла дадатковыя ўказальнікі на беларускай мове (ілюстрацыя – здымак 2014 года Мікалая Грыцука).
Аднак аналіз навукоўца паказваў, што толькі 11 назваў населеных пунктаў адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы, а 15 характэрны для ўкраінскіх дыялектаў (Антоново, Toпчыкалы, Boлькa Выганоўска, Kpyглэ і інш.). Аднак гэта не перашкаджае прадстаўнікам беларускай нацыянальнай меншасці лічыць такія назвы сваімі.
Шклярык піша: магчыма, мясцовым уладам у Беларусі таксама варта больш лаяльна ставіцца да дыялектных асаблівасцей – і ў некаторых выпадках можна было б дазволіць выкарыстанне назваў населеных пунктаў у дыялектнай форме. Гэта стала б падтрымкай мясцовых разнавіднасцяў беларускай мовы і павысіла б прывабнасць рэгіёнаў для турыстаў.

🔥34👍12❤8
🪦79 | Кежа | Месцы пахаванняў князёў Рурыкавічаў🪦
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, дацэнт даследчык гісторыі дамангольскай Русі Юрый Мікалаевіч Кежа.
У выпуску абмяркоўваецца:
✅Як ўзнікла дынастыя Руракавічаў?
✅Якую сімвалічную ролю адыгрываюць месцы княжацкіх пахаванняў?
✅Агульнакняскія і лакальныя некропалі Рурыкавічаў
✅Пахаванні полацкіх князёў Рагвалодавічаў

👍22❤3👎2🔥2😁1
Выйшла кніга «Шарашова і Пружанскі край»: рэгіянальны зборнік у новым фармаце
У кнізе «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна: даследаванні і матэрыялы» змешчаны артыкулы навукоўцаў і краязнаўцаў. 399-старонкавае выданне багата ілюстравана, вялікі акцэнт зроблены на публікацыю візуальных крыніц, у тым ліку малюнкаў і здымкаў. Навуковыя рэдактары – Сяргей Грунтоў і Вольга Папко.
Грунтоў піша ў Facebook: «Ад самага пачатку мне хацелася пасунуць звычайны рэгіянальны зборнік да новага фармату, дзе б тэксты не дамінавалі, а знаходзіліся ў гарманічных прапорцыях з выявамі і дзе можна было б надрукаваць не толькі пісьмовыя, але і візуальныя крыніцы. Так і атрымалася: унутры дзясяткі фотаздымкаў і малюнкаў, якія ніколі не публікаваліся – яны паходзяць з архіву ІМЭФ НАНБ, прыватных калекцый і сямейных збораў».
Сярод здымкаў – фатаграфіі зніклых драўляных храмаў у Лінова і Пружанах, абразы і літургічныя прадметы.

🔥21👍10🤡1
Беларускія падлеткі ўжываюць нашмат менш тытуню, чым польскія
Пра гэта гаворыцца ў публікацыі польскіх даследчыкаў у апошнім нумары Journal of Cancer Policy. Высновы зробленыя па выніках Глабальнага апытання па ўжыванні тытуню сярод падлеткаў 13-15 год (GYTS), праведзенага ў 2021 - 2022 гадах. Яны сведчаць аб зніжэнні ўжывання традыцыйнага тытуню, але аб павелічэнні ўжывання альтэрнатыўных прадуктаў: электронных цыгарэт і сістэм награвання тытуню.
Распаўсюджанасць ужывання тытуню сярод польскіх падлеткаў (17,1%) ніжэйшая за ацэнкі з некаторых еўрапейскіх краін, у тым ліку з Чэхіі (21,5%) і Італіі (20,5%), але значна вышэйшая, чым у Беларусі (8,4%). Высокі ўзровень ужывання электронных цыгарэт сярод польскіх падлеткаў, асабліва сярод дзяўчат (23,4% дзяўчат у параўнанні з 21,2% хлопцаў), адпавядае агульным тэндэнцыям. У Беларусі электронныя цыгарэты ўжываюць 15,1% падлеткаў (15,5% дзяўчат і 14,7% хлопцаў).
Дасягненне першай у Еўропе генерацыі, якая не ўжывае тытунь, адкладаецца, пішуць даследчыкі.

🤔12👍9👏5😢5😱1
Forwarded from Мінскія рэчы
Доўгачаканае відэа з'явілася на нашым ютуб-канале Minsk Museum - гэта запіс лекцыі Паўла Растоўцава «Мінскае замчышча на фотаздымках і малюнках». Павел Растоўцаў быў адным з удзельнікаў прысвечанага замчышчу лекторыя, які прайшоў ў Мінскай гарадской ратушы 12 красавіка.
Краязнавец дзеліцца вынікамі сваіх даследаванняў, зробленых на падставе вывучэння малюнкаў, фатаграфій, аэрафотаздымкаў, картаграфічных матэрыялаў, пісьмовых крыніц. Вы даведаецеся, як змяняліся рэльеф і забудова Мінскага замчышча з XVIII стагоддзя, да якога тычыцца першая выява, да археалагічных даследаванняў і разбурэння помніка ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Раім паглядзець кожнаму, хто цікавіцца гарадской гісторыяй: лектар карыстуецца рэдкімі матэрыяламі.
https://youtu.be/j4aZRem1UPw

YouTube
Мінскае Замчышча на фотаздымках і малюнках | Лекцыя краязнаўца Паўла Растоўцава
Таймкод:
1:17 - Замчышча на картах і планах XVIII - пачатку XX стст.
9:02 - Замчышча на першых фотаздымках.
14:46 - Замчышча ў аб'ектыве Л. Дашкевіча і на малюнках Я. Драздовіча.
20:43 - Міжваенны перыяд.
27:43 - Замчышча на малюнках М. Аксельрода і М. Дучыца…

👍21🔥3😁1
Што стаіць за малазразумелым фрагментам у лісце Яна Баршчэўскага ад 10 верасня 1843 года?
Пра гэта піша Дзмітрый Вінаходаў у адным з леташніх нумароў «Весніка Полацкага дзяржуніверсітэта». У лісце да Юліі Корсак, дачкі невельскага землеўладальніка, ад 10 (22) верасня 1843 г. Ян Баршчэўскі заўважае: «Выязджаў з Невеля ў Полацк 1 жніўня... Даручэнне п. Гліцэрыі выканаў асабіста, пабываў у Спасе, перадаў ліст, паўгадзіны гаварыў з імі пра іх сумны лёс і, пажадаўшы трымацца да канца, вярнуўся ў Полацк».
Гаворка ішла пра наведванне Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, дзе тры манахіні-базыліянкі пасля забароны ўніяцтва адмовіліся пераходзіць у праваслаўе. Пані Гліцэрыя — верагодна, цётка Юліі Корсак. Яна перадала вестку пра прызначэнне новай ігуменні.
Канфесійнае супрацьстаянне на беларускіх землях працягвала ўплываць на Яна Баршчэўскага, і няшчасці духоўна блізкіх землякоў ён успрымаў вельмі асабіста. Зборнік апавяданняў «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» пачаў выходзіць праз год.

❤21👍12
З-за змянення клімату хмызняк, які паразітуе на дубе, распаўсюдзіцца і на Беларусь
Пра гэта пішуць польскія навукоўцы з Прыродазнаўчага ўніверсітэта ў Познані ў часопісе Scientific Reports. Хмызняк Loranthus europaeus (на здымку), які паразітуе на дубе, цяпер расце ў Цэнтральнай Азіі, Турцыі, Крыме і ў Паўднёва-Заходняй Еўропе. З дапамогай мадэлявання даследнікі ацанілі ўплыў прагназаванага змянення клімату на 2041 - 2060 і 2061 - 2080 гады.
Вынікі паказалі, што арэал Loranthus europaeus патэнцыйна можа пашырыцца на Германію, Польшчу і Беларусь – са скарачэннем у Грэцыі і Турцыі. Гэта будзе мець значныя наступствы для мясцовых экасістэм і эканомікі. Перадусім для лясной гаспадаркі.
Хмызняк-паразіт можа выклікаць адміранне дрэў-гаспадароў, што прыводзіць да значных эканамічных страт. Адміранне дрэў-гаспадароў не толькі зніжае ўраджайнасць драўніны, але і ўплывае на біяразнастайнасць і здароўе лясоў. Неабходна распрацоўка эфектыўных стратэгій для змякчэння ўздзеяння Loranthus europaeus.

😱20😢10👍3🤔2
Ад 1870-х. Гісторыя даследавання помнікаў кудлаеўскай культуры на тэрыторыі Беларусі
У апошнім нумары часопіса «Весці НАН» Аляксандр Вашанаў вылучыў чатыры этапы ў вывучэнні кудлаеўскай культуры (8-6 тыс. да н.э.).
Першы этап – ад 1870-х да сяр. 1920-х гг. Першыя абследаванні помнікаў (З. Глогер, Е. Р. Раманаў, М. Ф. Беляшэўскі). Большасць матэрыялаў не была ўведзена ў навуковы ўжытак.
Другі этап – ад сяр. 1920-х да пач. 1960-х гг. Суцэльнае абследаванне басейна р. Сож, працы ў басейне р. Днепр і вярхоўях р. Прыпяць (на здымку 1928г – К. М. Палікарповіч (крайні злева), А. Д. Каваленя і А. М. Ляўданскі (стаяць) і інш.).
Трэці этап – ад пач. 1960-х да сяр. 1990-х гг. Пераасэнсаванне калекцый, назапашаных у перадваенны час, мэтанакіраваны пошук мезалітычных стаянак. У склад старажытнасцей уключаны Кажан-Гарадок, Беласарока, Рэчыца 2, Азярное 1.
Чацвёрты этап – з другой пал. 1990-х гг. і па сёння. Адкрыццё новых помнікаў з прадстаўнічымі калекцыямі (Куль 1, Пышкі 3, Старыя Войкавічы 5, Кастрычніцкі і інш.).

👍23🤔3🤡1
Беларуская мова і ідэнтычнасць у паўднёва-ўсходняй Літве на пачатку XXI стагоддзя
Супрацоўніца Інстытута літоўскай мовы Ніёле Туомене апублікавала ў апошнім нумары часопіса Taikomoji kalbotyra даследаванне, заснаванае на эмпірычных дадзеных, сабраных у 2012 - 2013 гадах у Шальчынінкайскім раёне (на здымку – райцэнтр). Значная група людзей у рэгіёне называе сябе «тутэйшымі».
Але калі большасць пажылых вяскоўцаў размаўляе на беларускім дыялекце po prostu, то сярэдняе пакаленне камунікуе ў асноўным на рускай і польскай мовах, а маладое – у асноўным на польскай, рускай і літоўскай мовах. Ідэнтычнасць розных пакаленняў пастаянна змяняецца, хоць павольна і нязначна.
Рэгіянальная/лакальная ідэнтычнасць паступова размываецца, а іншыя формы ідэнтыфікацыі ўмацоўваюцца, у першую чаргу этнічная (больш характэрная для сярэдняга пакалення) і грамадзянская (больш характэрная для маладога пакалення). Працэсы змены ідэнтычнасці ў Шальчынінкайскім раёне яшчэ не завершаны, піша Ніёле Туомене.

👍20❤8🤔5😢3
Выйшла кніга «Водная прастора ў беларускім фальклоры»
Аўтар выдання – Ягор Ненадавец з Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. На багатым фактычным матэрыяле, сабраным падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, на 256 старонках кнігі падаецца комплекснае ўяўленне пра значэнне вады ў будзённым жыцці беларускага народа.
Асвятляюцца асаблівасці значэння калодзежа ў практычным жыцці беларусаў, а таксама захаванне гэтага своеасаблівага помніка народнай культуры ў памяці нашых продкаў.
Упершыню ў кнізе вылучаны і прааналізаваны сімвалы воднай прасторы, разгледжана іх роля пры ўтварэнні Светабудовы, захаванасць згаданай тэматыкі ў беларускіх фальклорных творах.

❤21👍11🔥5🤡2
Знойдзены новы від дыназаўра – у калекцыі мангольскага музея
У калекцыі мангольскага музея знойдзены новы від дыназаўра, які, па словах навукоўцаў, прымушае перагледзець уяўленні аб эвалюцыі тыраназаўра, паведамляе BBC.
Пасля вывучэння двух шкілетаў, узрост якіх ацэньваецца ў 86 млн гадоў, навукоўцы прыйшлі да высновы, што гэты від дыназаўраў – найбліжэйшы з вядомых агульных продкаў усіх тыраназаўраў – групы гіганцкіх драпежнікаў, у якую ўваходзіць і знакаміты «кароль дыназаўраў» T-rex. Даследчыкі назвалі гэты від Khankhuuluu Mongoliensis, што перакладаецца як «Драконаў прынц Манголіі».
«Прынц» значыць, што гэта больш ранні, больш дробны тыраназаўраід. Khankhuuluu
уяўляе сабой эвалюцыйны пераход – ад невялікіх паляўнічых юрскага перыяду, да грозных гігантаў. Важыў гэты драпежнік каля 750 кг, у той час як дарослы тыраназаўр мог быць у восем разоў цяжэй. Ілюстрацыя – прыкладна так выглядаў Khankhuuluu mongoliensis.

🔥19👍6❤1
На 97-м годзе жыцця пайшоў з жыцця акадэмік Радзім Гарэцкі
Пра смерць доктара геолага-мінералагічных навук, акадэміка НАН, заслужанага дзеяча навукі Радзіма Гарэцкага паведамляюць у сацсетках яго знаёмыя і сябры.
Радзім Гарэцкі нарадзіўся 7 снежня 1928 года ў Мінску ў сям’і навукоўца Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў Акадэміі навук Беларусі. Дзяцінства правёў у высылцы ў Расіі з-за рэпрэсій у дачыненні да бацькі. У 1969 годзе Радзім Гарэцкі атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за тэктанічную карту Еўразіі і манаграфію «Тэктоніка Еўразіі» (у суаўтарстве).
Затым разам з бацькам змог вярнуцца ў Беларусь. У 1977 - 1993 гг. узначальваў Інстытут геахіміі і геафізікі. Затым працаваў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук НАН і ўзначальваў Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Радзім Гарэцкі вядомы не толькі сваёй навуковай, але і актыўнай грамадскай дзейнасцю па развіцці беларускай культуры і абароне незалежнасці краіны.

😢32❤8🕊7🫡2
Развітанне з Радзімам Гарэцкім: дзе і калі
Развітанне з навукоўцам і грамадскім дзеячам будзе адбывацца ў аўторак 24 чэрвеня ў будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66) з 11.00.
Акадэміку, доктару геолага-мінералагічных навук Радзіму Гарэцкаму было 96 гадоў.

😢12👍6❤4
Выйшаў трэці том навукова каментаванага збору твораў Кузьмы Чорнага
24 чэрвеня адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (Мікалая Карлавіча Раманоўскага). Напярэдадні стала вядома пра выхад трэцяга тома навукова каментаванага Збору твораў пісьменніка, у які ўвайшлі апавяданні 1932 - 1944 гадоў.
У выданні 383 старонкі. Навуковы рэдактар – Алена Васілевіч, падрыхтоўка тэкстаў і каментары – Ірына Смірнова, Кацярына Чарота.
У трэці том увайшлі творы Кузьмы Чорнага (1900 - 1944), напісаныя ў апошні перыяд яго жыцця. Нагадаем, што ў 1938 годзе пісьменнік быў арыштаваны і правёў 8 месяцаў у Мінскай турме, з 1941 год знаходзіўся ў эвакуацыі. У верасні 1944-га вярнуўся ў Мінск, памёр ад інсульту ў лістападзе таго ж года.

❤27👍6
Лёс культуры броме ў кантэксце засялення тэрыторыі сучаснай Беларусі
Пра яго ў адным з леташніх нумароў «Весніка Полацкага дзяржуніверсітэта» піша Аляксандр Гаршкоў. Адной з першых адносна масавых міграцый на тэрыторыю сучаснай Беларусі, прынамсі, міжрэчча Заходняга Буга, Прыпяці і Нёмана, у фінальнапалеалітычны перыяд здзейснілі носьбіты культуры броме (у беларускай гістарыяграфіі вядома як «лінгбі»).
Зыходзячы з дадзеных помнікаў археалогіі можна казаць пра верагодны генезіс культуры броме на аснове культуры федэрмесер. Адбылося гэта ў выніку вывяржэння вулкана Лах на тэрыторыі Германіі каля 13 тыс. гадоў таму. Храналогія зараз пацвярджаецца радыёвугляроднымі датамі.
Лёс броме лічыцца звязаным з наступнымі насельнікамі тэрыторыі міжрэчча Заходняга Буга, Прыпяці і Нёмана – валкушанскай/краснасельскай і арэнсбургскай культурамі. На ілюстрацыі – крэмневыя наканечнiкі стрэлаў часоў культуры броме.

👍27
Беларускія навукоўцы запатэнтавалі новы спосаб атрымання алкагольнага напою з яблык
Аўтарамі вынаходніцтва №24611 «Спосаб вытворчасці яблычнага дыстыляту» сталі Кацярына Кулагава і Аляксандр Пушкар з НПЦ па харчаванні, звярнуў увагу De facto на паведамленне газеты «Навука». Яны вырашылі выправіць недахоп вядомага спосабу з няпоўным выкарыстаннем сыравіны. Вынаходніцтва накіравана на поўнае яе выкарыстанне (задзейнічаны адходы вытворчасці).
Вось што прапануецца. Пры прыёмцы свежых яблыкаў ад партыі адбіраюць аб'яднаную пробу. Яе падрыхтоўваюць да перапрацоўкі (мыюць, сартуюць, здрабняюць). Атрыманую мязгу змешваюць і аддзяляюць сок на прэсе ўручную (праз тканіну) або з выкарыстаннем прэсаў перыядычнага ці бесперапыннага дзеяння. У аўтарскіх прыкладах прыведзены канкрэтныя выкананні прапанаванага імі спосабу. Вынаходніцтва зніжае сабекошт і павялічвае выхад гатовага прадукту.
Дыстылят — алкагольны напой, зроблены праз перагонку бражкі. Так атрымліваюць самагон, кальвадос, віскі, чачу і іншыя напоі.

🍾23😁14🤡2❤1🤬1