De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Апраменены ўран усё яшчэ ўяўляе пагрозу з-за лёгкай даступнасці ў глебах Чарнобыльскай зоны адчужэння

Пра гэта паведамляюць украінская і брытанскія навукоўцы ў даследаванні апублікаваным у апошнім нумары Science of The Total Environment. Пасля некалькі дзесяцігоддзяў выветрывання пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС значная частка апрамененага ўрану ўтрымліваецца ў зоне каранёў раслін і ўсё яшчэ лёгкадаступная.

У параўнанні з прыродным уранам, уран, атрыманы з часціц рэактарнага паліва, захоўвае большы патэнцыял для ўзаемадзеяння з экасістэмай у доўгатэрміновай перспектыве. Ён зведаў абмежаванае вертыкальнае пераразмеркаванне і ў асноўным знаходзіцца ў верхнім 10-сантыметровым пласце глебы, выступаючы ў якасці нераўнамерна размеркаваных кропкавых крыніц радыеактыўнага забруджвання.

Назапашванне часціц паліва ў адкрытых і лёгкаўзгаральных месцах з'яўляецца сур'ёзнай пагрозай – з улікам магчымасці паўторнага распаўсюджвання ў выніку пажараў.
😱8😢5🤔4👍2
Вітаем усіх!

Сёння хочам параіць вам незвычайны канал «Усё пра ўсё», які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!

Далучайцеся: https://t.iss.one/allabouttexnologys
👍15🔥2
Якім быў сацыяльны партрэт беларусаў, якія загінулі пры вызваленні паўночна-ўсходніх раёнаў Польшчы ў 1944 - 1945 гг.

Пра гэта піша Аляксей Бушуеў (Інстытут гісторыі імя Ш. Марджані, Татарстан) у перадапошнім нумары часопіса «БДУ. Гісторыя». Са спісу чырвонаармейцаў, якія пахаваныя ў Сувалках (на здымку) і чые імёны вядомыя, ураджэнцаў БССР 330 чалавек. Такім чынам, больш за трэць (34,7%) загінулых там з'яўляліся беларусамі.

Асноўнымі зонамі іх мабілізацыі былі Мінск, Мінская і Віцебская вобласці. З Гродзенскай сярод загінулых усяго два чалавекі. Гэта тлумачыцца недахопам часу для мабілізацыі ў нядаўна вызваленых раёнах БССР (летам 1944 г. у шэрагах Чырвонай арміі аказалася больш за 700 тыс. беларусаў, іх доля там вырасла амаль у два разы – да 4,3%.)

Сярод загінулых ля мяжы Усходняй Прусіі беларусаў кожны сёмы быў ва ўзросце 18-19 гадоў, амаль кожны трэці – старэйшы за 40. Абсалютная большасць страт прыпала на 31-ю агульнавайсковую армію, у тым ліку на яе штрафныя падраздзяленні.
💔13🕊6🤡2
Навуковец паведаміў пра «катастрафічную сітуацыю» на поўдні Беларусі з-за азіяцкага матылька

На прэс-канферэнцыі 7 мая, прысвечанай барацьбе з інвазіўнымі відамі раслін і жывёл, загадчык лабараторыі флоры і сістэмы раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Сяргей Саўчук распавёў:

«У паўднёвых раёнах назіраецца катастрафічная сітуацыя ў адносінах да самшыта звычайнага. З'явілася Агнёўка самшытавая. Тыдні два таму мы былі ў камандзіроўцы ў Маларыцкім раёне: там каля чыгуначнага вакзала і каля прыватных дамоў проста знішчаныя высахлыя пасадкі самшыту».

Самшыт – гэта вечназялёныя хмызнякі і дрэвы. Агнёўка самшытавая – матылёк, які першапачаткова жыў у Японіі, Кітаі і Індыі, дзе колькасць шкодніка рэгулюецца натуральнымі ворагамі. Але ў апошнія дзесяцігоддзі ён пранікае ў краіны Еўропы, дзе яму ніхто не пагражае. У Беларусі першы ачаг Агнёўкі самшытавай знайшлі ў 2019-м. Праз два гады матылёк за некалькі дзён знішчыў хмызнякі ў цэнтры Брэста, якія прыйшлося выкарчаваць (на здымку).
😱26😨6👀2👍1
Беларусы палюбілі калгасы і праз іх захавалі свае традыцыі?! Нечаканае даследаванне вёсак Беларусі

У новым выпуску «Няпростай гісторыі» Андрэй Казакевіч размаўляе з прафесаркай Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Ганнай Энгелькінг пра тое, чаму беларусы адначасова і любілі калгасы, і хацелі, каб дзеці ў іх не жылі, як гэтая гаспадарка стала нормай для Беларусі, але і «кулацтва» выклікала захапленне, у чым феномен гэтай з’явы і ці ёсць будучыня ў такіх гаспадарках.

Ганна Энгелькінг – аўтарка кнігі «Калгаснікі: Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзя».
https://youtu.be/CgyvYv_9dDk
🤔17🔥8👍5🤡1
Брытанскія навукоўцы адзначылі высокую рызыку лясных пажараў у Беларусі

Даследаванне з супастаўленнем 17 краін, якія прадстаўляюць 50% сусветнай вытворчасці драўніны, група навукоўцаў на чале з прадстаўнікамі Кембрыджскага ўніверсітэта апублікавала ў апошнім нумары часопіса Nature Communications. Была вывучана статыстыка лясных пажараў у перыяд з 2015 па 2022 год.

Навукоўцы выявілі, што Беларусь уваходзіць у топ краін, дзе рызыка пажараў на штучных пасадках нашмат вышэйшая, чым рызыка пажараў у натуральных лясах (на графіку). Навукоўцы тлумачаць гэта тым, што пасадкі маюць нізкую разнастайнасць, часта ўтрымліваючы адзін або два віды дрэў, якія да таго ж першапачаткова пасаджаныя ў шчыльных радах.

Акрамя таго, пасадкі ў краінах умеранага клімату часцей пакутуюць ад лясных пажараў, чым у трапічных. Верагодна, сказваецца шчыльная, аднастайная і цесна звязаная лясная структура насаджэнняў.
🤔10😢10👍4
150 гадоў таму ўраджэнец Ашмяншчыны Зыгмунт Мінейка раскапаў у Грэцыі старажытны горад Дадон

Зыгмунт Мінейка нарадзіўся ў 1840 годзе ў маёнтку Балванішкі Ашмянскага павета ў шляхецкай сям’і. Прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года, быў асуджаны да 12 гадоў катаргі ў Сібіры, але змог збегчы за мяжу. Працаваў у Асманскай імперыі інжынерам на будаўніцтве чыгунак, быў прызначаны галоўным інжынерам-тапографам у грэчаскія правінцыі Эпір і Фесалію.

У 1875 пачаў археалагічныя раскопкі, у выніку якіх знайшоў руіны старажытнага горада Дадон (Эпір, паўночна-заходняя частка Грэцыі). У 1878-м зрабіў сенсацыйнае археалагічнае адкрыццё, знайшоўшы там легендарны храм Зеўса.

Зыгмунт Мінейка ўдзельнічаў у падрыхтоўцы першых адроджаных Алімпійскіх гульняў у 1896 годзе, быў прызнаны ганаровым грамадзянінам Грэцыі, напісаў мемуары «З тайгі пад Акропаль». Наведаў радзіму ў 1911 і 1922 - 1923 гадах (Вільня, Балванішкі, Ашмяны, Гальшаны), памёр у 1925-м.
👍2710🔥6👀2
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XII Кангрэсе, які адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне).

У 2025 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12 даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыю, міжнародныя адносіны і паліталогію, сацыялогію, лінгвістыку, літаратуразнаўства і іншыя.

Каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы памерам 2–4 тыс. знакаў. Дэдлайн — 16 чэрвеня 2025 года.

Асноўныя працоўныя мовы Кангрэса — беларуская і англійская; дадатковыя — нямецкая, польская, украінская, літоўская, руская. Працоўныя мовы асобных панэлей вызначаюцца іх каардынатарамі.

Для ўдзелу ў Кангрэсе дазваляецца запаўненне толькі адной заяўкі; выступаць з двума дакладамі не дазваляецца.

Збор заявак на ўдзел у Кангрэсе гасцей і журналістаў, а таксама на арганізацыю прэзентацый навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней.
👍16🔥51
У брытанскім часопісе выйшаў артыкул пра прычыны «знішчэння карэнных народаў Беларусі і Латвіі»

У The Asian Journal of Law and Society (выдавецтва Cambridge University Press) выйшла даследаванне Марыі Казак і Elīna Rancāne з Універсітэта Краіны Баскаў пра гістарычныя працэсы, якія прывялі да знішчэння карэнных народаў Беларусі і Латвіі.

Напачатку разглядаюцца асаблівасці карэнных народаў тэрыторый Беларусі (дрыгавічы, радзімічы і крывічы) і Латвіі (куршы, земгалы, латгалы, селы). Затым – уплыў «гістарычных акупацый»: жыццё карэнных народаў у новых дзяржавах, рэлігійныя пераўтварэнні і г.д. У Расійскай імперыі палітыка русіфікацыі была разбуральнай, але не цалкам сістэматычнай. А вось у СССР пачалося поўнае сціранне ідэнтычнасці – з спробай стварэння «новага савецкага чалавека».

На сёння важнай часткай ідэнтычнасці беларусаў засталася мова (мадыфікаваная версія старажытнабеларускай мовы) і традыцыі паганства (такія святы, як Купалле, Масленіца, Радаўніца і Дзяды, актуальныя і сёння), пішуць даследчыцы.
👍24🔥8🤯5🤨3👎1
«Кожнае значнае каляндарнае свята было ў беларусаў не проста адпачынкам»

У 2024 годзе выйшла кніга вядомага беларускага этнолага Таццяны Кухаронак «Святочны час. Народныя звычаі і павер’і ў аповедах беларусаў». Прадстаўлены ў першую чаргу аповеды вясковых жыхароў, запісаныя ў апошнія 10 - 20 гадоў, іх успаміны, уражанні, звязаныя са святамі народнага календара. Кніга багата ілюстравана фотаздымкамі.

У свежым нумары часопіса «Весці НАН. Серыя гуманітарных навук» этнолаг Тадэвуш Навагродскі адзначае: «Аўтару ўдалося пераканаўча паказаць, што ў народным укладзе жыцця беларусаў, як і многіх іншых народаў, кожнае значнае каляндарнае свята было не проста адпачынкам ад працоўных будняў, але падводзіла вынік пэўнага перыяду і адна часова было падрыхтоўкай на будучае.

Рэцэнзуемая кніга… дапаможа наблізіцца да адчування той шчырай і сапраўднай радасці, што перажывалі дзеці, моладзь, дарослыя ў перадсвяточныя і святочныя дні, зразумець, як адбывалася перажыванне сакральнага».
👍155
Як праваслаўныя святары выжывалі ў БССР у 1930-х

Пра гэта піша Віктар Кулічэнка ў часопісе «Весці НАН. Серыя гуманітарных навук» (том 69). У перыяд паміж 1934 і 1937 гг. святары чаргавалі перыяды адсідкі і знаходжання на волі і маглі выконваць сакраменты-таінствы – нелегальныя хрышчэнні, адпяванні, шлюбы. Гэта былі незаконныя заробкі, цэрквы былі зачыненыя (на здымку – Вазнясенскі сабор у Оршы).

Спыненне сакраментаў было немагчыма нават пры поўнай ізаляцыі ўсяго духавенства: іх пачалі ажыццяўлялі асобы, якія не мелі на гэта права. НКУС БССР у студзені 1937 г. налічвала каля 100 дзейных і не маючых прыходу святароў. Яшчэ было каля 300, якія знялі сан. У чэрвені 1938 г. на ўліку ў НКУС знаходзілася 15 «папоў», з іх 13 знялі сан, каля 400 было расстраляна або асуджана.

Пасля 17 верасня 1939 г., калі адбылося ўз'яднанне заходніх і ўсходніх беларускіх земляў, змагацца трэба было з новымі тысячамі клірыкаў і мільёнамі вернікаў. Абмежаваць у новых умовах эканамічны складнік рэлігійнай дзейнасці было немагчыма.
👍8🤔6🙏2
Працяг усё больш сумнай рубрыкі пра змест новых нумароў “Беларускага гістарычнага часопіса”
😭11😁7👍3😢2🤷‍♂1
Топ-5 геалагічных загадак нетраў Беларусі

Пра іх у часопісе «Наука и инновации» піша Яраслаў Грыбік з Інстытута прыродакарыстання.

1. Лагойскі кратар. Верагодна, ён утварыўся каля 40 млн гадоў таму ў выніку ўдару астэроіда дыяметрам каля 700 м. Лагойшчына была ўзбярэжжам акіяна, усё ў радыусе тысяч кіламетраў было знішчана.

2. Жлобінскае алмазнае поле. У 8 дыятрэмах выявілі 18 мікраалмазаў памерам да 0,3 мм.

3. Наяўнасць у нетрах ртуці. У 1973-м жыхарка в. Барчанкі Веткаўскага р-на заявіла пра з'яўленне ў доме ртуці. Верагодна, гэта звязана з размяшчэннем вёскі над тэктанічным разломам.

4. Прыродны газ у студні. У 1980-х у Касцюкоўцы ля Гомеля пры стварэнні вадзяной свідравіны стаў выдзяляцца газ. Потым гаспадар калонкі скардзіўся на смакавыя якасці вады і калонку ліквідавалі.

5. «Цёплыя студні». У 2007-м у вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага р-на ў студні вада раптам стала гарачай, праз некалькі дзён яна астыла.

Яраслаў Грыбік канстатуе: не ўся інфармацыя пра нетры Беларусі дэталёва вывучана.
🔥22👍4👀4
Выйшаў зборнік матэрыялаў канферэнцыі, з якой пачалася гісторыя Інстытута беларускае мовы

У выданні змяшчаюцца матэрыялы канферэнцыі «Беларуская мова і мовазнаўства: стан, выклікі, практычныя захады», якая адбылася ў Беластоку 28-29 чэрвеня 2024 года і якая заклала падмурак незалежнага таварыства беларусістаў «Інстытут беларускае мовы». Pdf-версію можна пагартаць ужо цяпер.

Некалькі прыкладаў матэрыялаў са зборніка.
Лілея Плыгаўка. Выкладанне беларускай мовы дзецям і дарослым у кантэксце агульнаадукацыйнай парадыгмы.
Святлана Лясовіч. Абагульненне досведу беларускіх даследчыкаў у галіне корпуснай лінгвістыкі.
Кацярына Сакалоўская. Сучасная беларуская мова ў сферы IT.

Дарэчы, рэкамендуем падпісацца на канал Інстытута беларускае мовы.
🔥19👍9
Сумная статыстыка: якой была смяротнасць жыхароў Беларусі другой паловы XIX ст.

Вольга Емяльянчык апублікавала ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» высновы пасля аналізу Памятных кніжках за 1858 - 1864 гг. (выдаваліся губернскімі статыстычнымі камітэтамі). Пра што кажуць даныя пра смяротнасць праваслаўнага насельніцтва Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай губерняў?

Працэнт немаўлят, якія памерлі да 1 года, знаходзіўся ў межах 21,7–25,2%. Доля памерлых была вышэйшая ў вёсках – з шырокім распаўсюджаннем інфекцый пры адсутнасці кваліфікаванай меддапамогі. Пры гэтым даныя пра смяротнасць немаўлят у вёсках няпоўныя: пік смерцяў прыходзіўся на першы месяц жыцця, прагматыка вымагала не спяшацца з хрышчэннем – працэдура патрабавала ад сям’і значных выдаткаў. Таму частка дзяцей не трапляла ў царкоўныя метрыкі.

Сярод дарослых у вёсках назіралася павышэнне колькасці памерлых жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту ў параўнанні з мужчынамі. У гарадах смяротнасць працаздольных мужчын значна перавышала жаночую смяротнасць.
😢20🤔9👍3
Асаблівыя зрэнкі і чаму яны розныя?👁🎨
• Зрэнкі коз🐐👀
Казліныя зрэнкі маюць гарызантальную, амаль прамакутную форму. Гэта дапамагае бачыць амаль на 340° вакол — без павароту галавы! Ідэальна для выяўлення драпежнікаў на адкрытай мясцовасці. Такая форма таксама дапамагае стабілізаваць гарызонт падчас бегу па няроўнай паверхні. Козы бачаць, хто дзе і калі, і рэдка трапляюць у непрыемнасці

Зрэнкі катоў🐈👀
Вертыкальныя, шліцаваныя зрэнкі — гэта асаблівасць драпежнікаў, якія палююць з засады. Яны дазваляюць кату ідэальна кантраляваць колькасць святла і хутка факусавацца на здабычы нават у прыцемку. Кот можа «звузіць» зрок да амаль лазернага прыцэлу
👍205
Ці ведаеце вы пра канал «Царства Прыроды»?

Вышэй публікацыя з яго. «Царства Прыроды» – гэта беларускамоўны канал пра жывёлы, расьліны, прыродныя зьявы, а таксама жывыя здымкі й цікавыя допісы. Калі вы аматар прыроды й біялёгіі — вам сюды.
👍9🔥32
Змяніўся старшыня Акадэміі навук

22 мая старшынёй прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў прызначаны 52-гадовы Уладзімір Каранік.

З навукай яго звязвае праца ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (у 1996 - 2011 г.г. – лекар, навуковы супрацоўнік, загадчык). Затым Каранік працаваў галоўным урачом Мінскага гарадскога клінічнага анкадыспансера, міністрам аховы здароўя, старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, віцэ-прэм’ерам.

72-гадовы Уладзімір Гусакоў займаў пасаду кіраўніка Нацыянальнай акадэміі навук 13 год. Даўжэй працаваў толькі Мікалай Барысевіч – у часы БССР (1969 – 1987 гг.).
🤯14💩12👎5😢3🤡2👀1🦄1
Пылок беларускіх бяроз прымушае пакутаваць жыхароў Ісландыі

Пра гэта сярод іншага гаворыцца ў даследаванні групы польскіх і ісландскіх навукоўцаў, апублікаваным у свежым нумары часопіса Agricultural and Forest Meteorology. Іх вынікі паказваюць, што перанос пылку бярозы (моцнага алергена) на вялікія адлегласці з Усходняй Еўропы ўносіць значны ўклад у пылковую нагрузку Ісландыі. Прычым пылок часта паступае туды перадсезонна і часам дасягае канцэнтрацый, якія перавышаюць клінічныя парогі.

Цэнтр распаўсюджання бярозы ў Еўропе знаходзіцца ў Беларусі, заходняй Расіі, Латвіі, Эстоніі і скандынаўскіх краінах (на карце). Адтуль пры спрыяльных умовах перанос алергена адбываецца на вышыні 1000 і 1500 м над узроўнем мора.

У выпадку пылку, зарэгістраванага ў Ісландыі напярэдадні мясцовага сезону цвіцення бярозы, асноўную крыніцу для Рэйк'явіка складалі Польшча, Беларусь і Літва, адзначаюць навукоўцы.
😱10👀9😁32🔥2😢21