Гільдыя Беларусаў
93 subscribers
142 photos
34 videos
2 files
163 links
Карысныя інструкцыі для актывістаў,
бяспека,
палітычная свядомасць,
аналітыка.
Зваротная сувязь: @bguild_bot
Download Telegram
❤️
Усіх вітаем!
З вялікай радасцю паведамляем, што адміністратар нашай каманды, які меў праблемы з легалізацыяй па-за межамі Беларусіі і быў вымушаны выехаць з Эўразвязу ў небяспечныя краіны, павярнуўся да сваёй сям’і і зараз знаходзіцца ў бяспецы.
Гэта каштавала яму шмат сродкаў, у тым ліку пазычаных. Праз гэта сям’я была вымушана звярнуцца па дапамогу з арганізацыяй збору.
Шчыра дзякуем усім хто дапамог сабраць грошы, дзеля таго каб ён змог павярнуцца дя сям’і. Ваша дапамога дае сілы рухацца наперад, не спыняцца, не апускаць рук. ❤️🙏💪
Асобая падзяка Андрэю Стрыжаку і яго камандзе BySol за спагадлівасць і хуткую арганізацыю збору сродкаў. Дзякуем за няспынную працу фонду і ўвагу да кожнага, ня гледзячы на яго публічны статус.
Вельмі просім падтрымаць іншыя зборы фонда для беларусаў.

Мы працягваем нашу працу.
🤜🤛
__
#трымаемся_разам

⚡️@bguild
3
Будзьце ўважлівыя — па чатах і ў асабістыя паведамленні беларусаў дасылаюць фішынгавыя спасылкі на нібыта стрым з акцыі Ціханоўскага

Фішынгавая спасылка схаваная ў выглядзе гіперспасылкі. Ні ў якім разе не пераходзьце па такіх спасылках.
🤬1
Forwarded from STRYZHAK
ЗАФІКСАВАНЫЯ ФЭЙКАВЫЯ АКАЎНТЫ

Атрымалі інфармацыю што людзям пішуць фэйкавыя акаўнты ад імя BYSOL.

ВАЖНА!
- Усе нашыя афіцыйныя акаўнты можна знайсці на сайце bysol.org па кнопцы "атрымаць дапамогу";
- таксама ўдакладніць ці сапраўды мы вам пішам можна праз "гарачую лінію" BYSOL у ТГ @help_bysol

❗️Ні ў якім разе не ўступайце ў камунікацыю і не давайце ніякіх асабістых дадзеных неверыфікаваным кантактам.
❗️Паведамляйце нам пра спробы навязаць камунікацыю з вамі з боку фэйкавых акаўнтаў.

Будзьце пільныя і беражыце сябе!
🤬2
Сябры!

Просім вас падтрымаць збор для медыка-дабраахвотніка на аўтамабіль для вывазу параненых с зоны баявых дзеянняў.
Хто быў ва Ўкраіне, той на ўласные вочы бачыў праз што праходзяць нашыя хлопцы на 'нулі'.
А медыкі... Гэта тыя людзі, хто не проста бачыць, хто трымае жыцці нашых байцоў у руках і шчыра клапоціцца за кожнага й кожную, хто дыхае. Цяжкі факт, што медыкі часцей за ўсё гінуць, калі намагаюцца выцягнуць, уратаваць параненых байцоў.

Зараз мы не там, але мы можам падтрымаць хлопцаў, бо гэты аўтамабіль умацуе іх тыл.

https://bysol.org/ru/private/beldobr_nekromant/?fbclid=PAQ0xDSwLl3VNleHRuA2FlbQIxMAABp8b0uprkINqwvdQazXHPEfpmudSCvYXuWpZSBk3YNjW81m8s2IerFSAlCqTU_aem_RovwoogArlTAuB3MF7kYIw

__
#трымаемся_разам

⚡️@bguild
4
Forwarded from Klub "Licviny"
БЕЛАРУСЫ ПАСЛЯ ФРОНТУ ШУКАЮЦЬ ПРАЦУ

Яны былі добраахвотнікамі на вайне ва Украіне. Сёння яны побач з намі ў Польшчы і Літве.
Яны хочуць працаваць і жыць у мірным жыцці.

Сярод іх — інжынеры, праграмісты, выкладчыкі, ветэрынарны лекар, суддзя, эколаг, спецыялісты па лагістыцы і рамонце. Гэта толькі невялікая частка тых, хто застаўся без працы.
Шмат хто з іх вымушаны зарабляць на нізкааплатных і выпадковых падпрацоўках.

Ім трэба падтрымка ад сваіх, беларусаў.

Што яны могуць прынесці ў ваш бізнес?
- дысцыпліну і адказнасць;
- навык каманднай працы;
- досвед прыняцця рашэнняў пад ціскам;
- матывацыю пачаць з чыстага ліста.

Калі вы можаце прапанаваць вакансію — нават самую простую — напішыце нам у бот @Licvinybot.
Клуб Licviny дапаможа з медыяцыяй і адаптацыяй.

Заклікаем даць магчымасць тым, хто рызыкаваў жыццём за свабоду, стаць часткай мірнай супольнасці.
2🔥1
Forwarded from Klub "Licviny"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны

Сёння ўшаноўваем усіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны. Асаблівым болем гэтая дата адгукаецца ў сэрцах беларусаў, бо сярод герояў, якія паўсталі супраць расейскай навалы, былі і нашыя суайчыннікі.

Беларусы ішлі ў бой пад украінскімі і беларускімі сцягамі, бо разумелі: абараняючы Украіну, яны адначасова змагаліся і за будучыню вольнай Беларусі. Яны паказалі, што беларускі гонар і годнасць жывыя нават у выгнанні.

Мы памятаем тых, хто не вярнуўся. І мы падтрымліваем тых, хто працягвае барацьбу.
Іх ахвяра — гэта запавет нам: змагацца за праўду, за свабоду, за незалежнасць ад агрэсара.

Слава героям!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
1🫡1
Forwarded from Klub "Licviny"
АДКРЫТЫ ЗВАРОТ КЛУБА LICVINY ДА ГУМАНІТАРНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ

Ці сапраўды дапамога тым, хто вярнуўся з вайны, не з’яўляецца гуманітарнай?


Нядаўна на запыт клуба Licviny пра падтрымку добраахвотнікаў да арганізацыі, якая працуе ў сферы гуманітарнай дапамогі, мы атрымалі такі адказ:

(PL) Nasza organizacja zgodnie ze standardami pomocy humanitarnej nie angażuje się we współpracę z organizacjami skupionymi na celach wojskowych.

(BY пераклад) Наша арганізацыя, у адпаведнасці са стандартамі гуманітарнай дапамогі, не ўдзельнічае ў супрацоўніцтве з арганізацыямі, якія засяроджваюцца на ваенных мэтах.

Аднак ні праект нашага клуба, ні дасланы намі запыт — не пра ваенныя мэты. Гутарка пра людзей. Пра беларусаў, якія добраахвотна пайшлі абараняць Украіну. Яны рызыкавалі жыццём, прайшлі найцяжэйшыя выпрабаванні, многія страцілі здароўе. Сёння яны вяртаюцца з вайны з патрэбай у адаптацыі і застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі: псіхалагічнымі, фізічнымі, сацыяльнымі.

Мы прыцягваем увагу гуманітарных арганізацый да вострага пытання сацыялізацыі ветэранаў вайны ва Украіне.

Ці сапраўды дапамога гэтым людзям не з’яўляецца гуманітарнай місіяй?
Ці могуць чалавечая годнасць і права на гуманітарную дапамогу падзяляцца на “ваеннае” і “не ваеннае”?
Чаму падтрымка ветэранаў не разглядаецца як частка гуманітарных стандартаў?

Мы заклікаем гуманітарныя арганізацыі пераасэнсаваць сваю пазіцыю і перагледзець стандарты гуманітарнай дапамогі ў дачыненні да ветэранаў вайны за свабоду і незалежнасць Украіны супраць расейскай ваеннай агрэсіі, распачатай 24 лютага 2022 году.

Заклікаем ставіць у прыярытэт не сухія тыповыя фармулёўкі, а жывых людзей, якія зрабілі свой унёсак у абарону Украіны, і, суадносна, рэгіянальную бяспеку Еўропы. Лічым дапамогу ім такой жа гуманітарнай патрэбай, як падтрымка бежанцаў і ахвяр катастрофаў. Паспяховая рэсацыялізацыя ветэранаў гэтай вайны неабходная і ім самім, і грамадству, у якое яны вяртаюцца.
1👍1💯1
Forwarded from ОШС
🗣К вопросу диалога с США и борьбы за живучесть режима А. Лукашенко 21.10.2025

Переговоры в Будапеште не складываются. США пытаются добиться заморозки боевых действий, Россия — фиксированного решения с признанием захваченных территорий. Это ожидаемо. Запад всё так же заинтересован в том, чтобы продавить Россию и получить более выгодную для себя и Украины позицию, а Россия в ответ тянет время и маневрирует по переговорному полю.

Конечно, в результате переговоры будут, и война завершится. Но, как мы отмечали, мы ожидаем, что трек к реальному завершению боевых действий начнёт развиваться только зимой. Россия ещё может тянуть какое-то время — и будет это делать, добиваясь выгодной для себя позиции на переговорах. Хотя затягивание времени уже сейчас создаёт внутренние проблемы для Кремля. Там далеко не всё стабильно. Ну а Запад уже в ближайшие часы вернется к политике давления, угрожая России усилением санкций.

Таким образом, по мере развития событий А. Лукашенко получает шанс вскочить на подножку уходящего переговорного поезда. Вашингтону при текущем треке в ближайшее время потребуется усилить давление на В. Путина. А возможности давления — это именно то, что А. Лукашенко пытается продать США в обмен на своё политическое выживание. Потому ввиду «зависшего» Будапешта в ближайшие дни работа над «большой сделкой», исключением из-под санкций и, главное, освобождением политзаключённых, продолжатся.

Но и это не конец. Вскочить на подножку — для А. Лукашенко мало: надо ещё открыть дверь в вагон. А она заперта. А. Лукашенко, как мы и обещали, в попытках выжить стал блюдом на столе Вашингтона и Москвы.

❤️ ОШС
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2
Рэдакцыя віньшуе сваіх 97 падпісчыкаў і чытачоў з Новым 2026 Годам.
1