Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус
6.49K subscribers
271 photos
103 videos
4 files
212 links
Яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пра нас:
https://belarusiancorps.send-pulse.com/

Далучыцца:
[email protected]
https://t.iss.one/BelVolCorRECRUIT

Медыя: [email protected]
Download Telegram
У ноч з 29 на 30 кастрычніка загадам Сталіна – катам беларускага народу – у засценках НКУС БССР былі расстраляныя найлепшыя сыны беларускай зямлі: дзеячы культуры, навукі і мастацтва. Больш за сотню забітых целаў было вывезена ўва ўрочышча Курапаты ды пахавана ў брацкай магіле.

Сёння мы ведаем гэтую падзею як «Ноч расстраляных паэтаў» або «Чорная ноч». Аднак памылкова думаць, што гэта адзіная падобная падзея ў нашай гісторыі – сталінскія і агулам савецкія рэпрэсіі цягнуліся амаль сотню гадоў, віселі на шыі нашага народу, гатовыя задушыць ды знішчыць яго. Маскоўская нянавісць да вольнага беларускага духу ніколі не спынялася, а з часам толькі ўзмацнялася.

Але беларуская нацыя засталася няскораная, таму сёння мы ўслых гаворым пра тых, хто пацярпеў ад рукі ката.

Вы, браты, навекі з намі. Вашыя імёны і ўчынкі сталі прыкладам для наступных пакаленняў беларусаў.

Беларусь – перадусім!

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
🫡14752👍12🥰3
Дзякуючы сумеснай працы БДК, РДК, патранатнай службы Спецыяльнага падраздзялення Цімура і нашага знешняга цывільнага крыла, а таксама пры падтрымцы народных дэпутатаў Юліі Цімашэнкі і Марыі Мязенцавай быў пададзены законапраект №14052, скіраваны на ўпарадкаванне прававога статусу замежнікаў, якія праходзяць вайсковую службу ў Узброеных сілах Украіны.

Асноўныя палажэнні:
– замежныя грамадзяне, якія заключылі кантракт на вайсковую службу, лічацца такімі, што знаходзяцца ва Украіне на законных падставах на працягу ўсяго тэрміну дзеяння віду на жыхарства, нават калі тэрмін дзеяння іх пашпарта скончыўся;
– від на жыхарства будзе выдавацца на падставе заявы, вайсковага пасведчання, кантракту і гарантыі вайсковай часткі. Яго дзеянне будзе працягвацца на перыяд службы плюс тры месяцы пасля заканчэння кантракту;
– такі від можа таксама служыць дакументам для ўезду і выезду з Украіны;
– Закон «Аб сацыяльнай і прававой абароне вайскоўцаў» часткова распаўсюджваецца на замежнікаў – у частцы грашовага, медыцынскага забеспячэння і водпускаў;
– змены пачнуць дзейнічаць праз тры месяцы пасля прыняцця.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
👍116🔥24👏126🥰3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зімовы паход ў горы: згуртаванне асабовага складу ды комплесная праверка навыкаў.

Кожнага, хто узяў удзел у паходзе, чакала доўгая падрыхтоўка, прапрацаванне маршрутаў і ацэнка вагі экіпіроўкі, дзе нават некалькі грамаў могуць стаць вырашальнымі. Але дасведчаныя дадуць параду, мацнейшыя і вытрывалейшыя – дапамогуць данесці, іншыя – сплануюць і арганізуюць.

Толькі камандная работа можа прывесці нас да жаданага выніку. Холад і стомленасць – не праблема, калі разумееш, што перад сабою ты маеш мэту, а побач – надзейных пабрацімаў.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
120🔥35👏2
У гэты дзень 105 гадоў таму на Случчыне пачалося ўзброенае выступленне супраць саветаў, якое ўвайшло ў гісторыю як Слуцкі збройны чын. Пад гербам «Пагоня» беларускія ваяры сталі на абарону сваёй зямлі і сваёй дзяржаўнасці.

Сёння ваяры Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу працягваюць традыцыю тых, хто 105 гадоў таму ўзняў Пагоню ў абарону Бацькаўшчыны. Памяць пра случчакоў — гэта напамін пра кошт свабоды і пра нашу адказнасць за будучыню.

Беларусь перадусім!

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
🫡14154🔥21👍3
Роўна год таму свой апошні бой на Купянскім напрамку прыняў наш пабрацім – Газ.

15.03.1999 – 30.11.2024

Доўгі час мешкання ў Маскве не вытруіў у ім беларуса. Не раб і не прыслуга, а годны, шляхетны сын беларускай зямлі. Не маючы сумневаў, Газ далучыўся до шэрагаў БДК спачатку як пехацінец, затым – пачаў выконваць абавязкі аператара БПЛА. Служыў аддана, любіў сваю справу, імкнуўся да беларушчыны. Загінуў падчас выканання баявой задачы.

Памяць пра цябе будзе жыць, пакуль жывем мы – твае пабрацімы ды сябры.

Беларусь перадусім! Шляхце гонар!

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
🫡17951👍10
Сёння міжнародны дзень валанцёра.

Дзякуй кожнаму, хто датычны да валанцёрскай справы і дапамагае нашым ваярам закрываць свае патрэбы ўжо на працягу амаль чатырох гадоў.

На фота: камандзір БДК разам з даўнімі сябрамі нашага падраздзялання – Васілём і Францішкам Еўдакімавымі, прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі.

Выбудова сяброўскіх адносінаў між беларусамі з розных куткоў свету – адна з прыярытэтных задач нават падчас вайны, бо народ фармуецца на ўзаемапавазе, а незалежнасць не здабываецца без супрацы.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
114👍26🔥11🫡8👏3
Кулямёт - сэрца баявой групы. Наладзілі работу нашых кулямётаў пад час спецыяльнай падрыхтоўкі адной з баявых груп БДК.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
🔥124🫡3218👍4🥰2
Русский Добровольческий Корпус выражает благодарность Межфракционному Объединению «Защита прав ветеранов, участников боевых действий и членов их семей», и народным депутатам Верховной Рады Украины Юлии Тимошенко и Марии Мезенцевой, замглавы Верховной Рады Александру Корниенко.

Закон №14052 «Закон о правовом статусе и медицинском обеспечении военнослужащих из числа иностранцев и лиц без гражданства» 17.12.25 был принят во втором чтении и через три месяца вступит в силу, что позволит бойцам РДК получать временный вид на жительство в Украине на основании военного билета и контракта.

Отметим, что закон был разработан при консультационной поддержке представителей РДК, БДК, патронатной службы «Спецподразделения Тимура» ГУР МО и ГО «Союз Иностранных Добровольцев».

Русский Добровольческий Корпус
Telegram | Instagram | Youtube | X / Twitter | Pinterest | Финансовая поддержка Корпуса | Вступить в Корпус | Для партизан

RVC in English. Follow us
Telegram | Instagram | X / Twitter | Pinterest | Youtube ( English subs included ) | Financial Support
91👍22🔥9🫡6